Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Дон Кіхот уважліва выслухаў гэтага паважанага чалавека, а калі той замоўк, то, нягледзячы на сваю пашану да герцагскай пары, ускочыў з месца і, усім сваім выглядам выяўляючы гнеў і абурэнне, загаварыў...
Зрэшты, адказ яго заслугоўвае асобнага раздзела.
Р а з д з е л XXIX.
Аб тым, як Дон Кіхот адказаў свайму ганьбавальніку, а таксама і аб іншых здарэннях, і важных і забаўных
Такім чынам, Дон Кіхот ускочыў з месца, увесь затросся і, задыхаючыся ад хвалявання, загаварыў:
Тое месца, дзе я знаходжуся, прысутнасць высокіх асоб і павага, якую я заўсёды адчуваў і адчуваю сягоння да сану вашай міласці, скоўваюць і ўтрымліваюць у межах справядлівы мой гнеў. Дык вось, з прычыны таго, аб чым я зараз гаварыў, і памятаючы аб тым, што вядома ўсім, а іменна: што людзі вучоныя не валодаюць ніякай іншай зброяй, апрача зброі
жаночай, гэта значыць языка, я якраз да гэтай зброі і звярнуся і на роўных падставах уступлю ў бой з вашай міласцю, ад якой, дарэчы сказаць, не грубай лаянкі, а добрых парад патрэбна было б чакаць. Ганьбаванне душавыратавальнае і з добрых меркаванняў выказваецца пры ўсіх іншых абставінах і ў іншы час. Ва ўсякім выпадку, ганьбуючы мяне публічна і прытым так сурова, вы тым самым выйшлі за межы добрага ганьбавання, бо яно грунтуецца не столькі на суровасці, колькі на мяккасці, і нядобра, выкрываючы грахі, аб якіх вы ўяўлення не маеце, ні з таго ні з сяго абзываць грэшніка прыдуркаватым і асталопам. На самай справе, я прашу вашу міласць адказаць: якія ж гэта вы знайшлі ў мяне дурыкі, што даюць вам права бічаваць мяне, ганьбіць і пасылаць дамоў займацца гаспадаркай і клапаціцца аб жонцы і дзецях, хоць вы нават не ведаеце, ці ёсць яны ў мяне? Няўжо дастаткова на правах духоўніка ўцерціся ў чужую сям’ю, няўжо дастаткова атрымаць выхаванне ў якімнебудзь танным пансіёне, бачыць свет не далей як на дваццаць — трыццаць міль у наваколлі, каб так, з налёту, дыктаваць законы вандроўнаму рыцарству і меркаваць аб вандроўных рыцарах? Ці, па-вашаму, гэта марны занятак і пустое баўленне часу — вандраваць па свеце, адмаўляючыся ад яго ўцех і ўзбірацца па стромах, па якіх доблесныя ўзыходзяць да прыстанку бяссмерця? Калі б мяне назвалі прыдуркаватым рыцары або бліскучыя і велікадушныя вяльможы, я палічыў бы гэта за нязмыўную для сябе знявагу, a калі мяне не абзываюць дурнем розныя букваеды, якія ніколі не былі вандроўнымі рыцарамі, то я не надаю гэтаму амаль ніякага значэння: я — рыцар і, калі будзе на тое воля ўсявышняга, рыцарам і памру. Адны ідуць шырокім полем ганарлівага славалюбства, другія ідуць шляхам нізкай і рабскай уродлівасці, трэція — дарогаю хітрай крывадушнасці, чацвёртыя — шляхам сапраўднай веры; мяне ж вядзе мая зорка, я іду вузкай сцяжынай вандроўнага рыцарства, дзеля яко-
га я пагрэбаваў жыццёвымі дабротамі, але не гонарам. Я заступаўся за зняважаных, выраўноўваў крыўду, караў грубасць, перамагаў веліканаў і зневажаў пачвар. Я нязменна імкнуся да добрых мэт, а іменна: усім рабіць дабро і нікому не рабіць зла. Мяркуйце ж цяпер, вашы светласці, высакародныя герцаг і герцагіня, ці можна абзываць неразумным таго, хто так думае, так робіць і так гаворыць.
Далібог, выдатна сказана! усклікнуў Санча.І болып вы, сеньёр і пан мой, нічога не кажыце, апраўдваючы сябе, усё роўна лепш не скажаш, не прыдумаеш і не пераканаеш. І потым, калі гэты сеньёр запэўнівае, быццам вандроўных рыцараў раней не было і зараз няма, то хіба ён хоць штосьці ў гэтых справах разумее?
А ты, паважаны, ужо ці не Санча Панса, аб якім пішуць, быццам Дон Кіхот абяцаў падараваць яму востраў?
— Я самы,— адказаў Санча,— і заслужыў я гэты востраў не горш за кожнага іншага. Пра такіх, як я, кажуць: “Да добрых людзей прыстанеш сам добрым станеш”, а потым яшчэ: “3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся”, і яшчэ: “Добрага дрэва засень абяцае табе добры цень”. Вось я да добрага сеньёра і прыляпіўся. Ужо некалькі месяцаў, як я пры ім знаходжуся, і, бог дасць, хутка сам стану падобным на яго, і яму добра і мне добра: што там ні кажы, быць яму імператарам, a мне — губернатарам.
— Зразумела, дружа Санча,— перапыніў яго тут rep­par: — з павагі да сеньёра Дон Кіхота я перадам табе ва ўладанне адзін свабодны востраў даволі добрай якасці.
— На калені, Санча! — сказаў Дон Кіхот.Прыпадзі да ног яго светласці за зробленую табе ласку.
Санча падпарадкаваўся. Тут свяшчэннік ускіпеў і, устаўшы з-за стала, звярнуўся да герцага з такімі словамі:
— Мой сан загадвае мне сказаць вам, ваша свет-
ласць, што вы гэтак жа якраз звар’яцелі, як і гэтыя грахаводнікі. Ды як жа ім і не быць вар’ятамі, калі людзі з цвярозым разумам патакаюць іх вар’яцтвам! Прымайце іх у сябе, ваша светласць, а я, пакуль яны будуць у вас, пабуду ў сябе і перастану ганьбаваць тое, што выпраўленню не паддаецца.
I, не дадаўшы болып ні слова і так і не закончыўшы абедаць, духоўнік пайшоў, нягледзячы на ўгаворы герцага; зрэшты, герцаг, асабліва не настойваў, таму што недарэчны гэты выбух моцна яго смяшыў. Нарэшце, перастаўшы смяяцца, ён павёў з Дон Кіхотам такую размову:
— Ваша міласць, сеньёр Рыцар Ільвоў, так выдатна за сябе пастаяла, што цяпер ужо не варта патрабаваць задавальнення.
— Ваша праўда,— зазначыў Дон Кіхот.— Адзінае, аб чым я шкадую,— гэта што сеньёр свяшчэннік не пабыў з намі; я б яму ўсё ж даказаў, як ён памыляецца, думаючы і сцвярджаючы, што вандроўных рыцараў не было і няма. Калі б штосьці такое пачуў Амадыс або хто-небудзь са шматлікіх яго сваякоў, то, вядома, яго міласці не паздаровілася б.
— Гэта ўжо беспамылкова! — падхапіў Санча.— Рассеклі б яго адным махам зверху данізу, як усё роўна гранат ці пераспелую дыню. Гэтыя людзі жартаваць не любілі! Б’юся аб заклад, што калі б Рынальд Мантальванскі паслухаў разважанні гэтага чалавечка — гатоў перахрысціцца, ён даў бы яму па зубах, што той цэлых тры гады потым маўчаў бы. Паспрабаваў бы ён толькі з імі схапіцца, сам быў бы не рад!
Слухаючы Санча, герцагіня памірала ад смеху, і здавалася ёй, што ён яшчэ болып забаўны і яшчэ больш дзівацкі, чым яго пан, ды і многія іншыя прытрымліваліся тады гэтага меркавання. Урэшце Дон Кіхот супакоіўся, абед скончыўся, і калі прыбралі са стала, з’явіліся чатыры дзяўчыны: адна з сярэбраным тазам, другая са збанам, таксама сярэбраным, трэцяя з двума раскошнымі беласнежнымі ручнікамі, перакінутымі
цераз плячо, а чацвёртая, закасаўшы да локця рукавы, трымала ў сваіх белых руках круглае неапалітанскае мыла. Першая дзяўчына зграбным і спрытным рухам падставіла таз пад самую бараду Дон Кіхота, a Дон Кіхот моўчкі здзівіўся гэтай цырымоніі, лічачы, што такі, відаць, мясцовы звычай — мыць не рукі, a бараду; ён колькі мог выцягнуў шыю, услед за гэтым са збана палілася вада, а дзяўчына, якая трымала ў руках мыла, пачала з усіх сіл, узнімаючы снежныя камякі (такой асляпляльна белай была мыльная пена), церці пакорнаму рыцару не толькі падбародак, а ўвесь твар і нават вочы, так што ён міжволі зажмурыўся. Герцаг і герцагіня ніколькі не былі ў гэтым вінаваты, і цяпер яны, усхваляваныя, чакалі, чым скончыцца гэта абмыванне. Між тым дзяўчына, якая мыла бараду, густа намыліўшы Дон Кіхота, зрабіла выгляд, што вада скончылася, і паслала па яе дзяўчыну са збанам, а сеньёру Дон Кіхоту давядзецца, маўляў, чакаць. Дзяўчына са збанам пайшла па ваду, Дон Кіхот жа застаўся чакаць, і больш дзіўнага і смешнага выгляду, чым у яго ў гэту хвіліну, немагчыма было ўявіць.
Прысутныя,— а іх было нямала,— усе як адзін утаропіліся на яго, ён жа сядзеў з заплюшчанымі вачамі і намыленаю барадою, на паўаршына выцягнуўшы сваю вельмі смуглую шыю, і гэта было вялікае дзіва і вялікая з іх боку далікатнасць, што яны не засмяяліся; гарэзы-дзяўчаты не адважваліся падняць вачэй на сваіх паноў, а ў душы ў паноў гнеў змагаўся са смехам, і яны не ведалі, што рабіць: пакараць дзяўчат за дзёрзкасць або аддзячыць ім за прыемную магчымасць паглядзець на Дон Кіхота ў такім смешным становішчы. Нарэшце дзяўчына прынесла вады і абмыванне Дон Кіхота завяршылася, і тады дзяўчына, якая трымала ручнікі, з вялікай асцярожнасцю суханасуха выцерла яму твар, і ўсе чатыры дзяўчыны нізка і пачціва яму пакланіліся і накіраваліся да выхаду; аднак жа герцаг, каб Дон Кіхот не здагадаўся, што
гэта жарт, паклікаў да сябе дзяўчыну, якая трымала таз, і сказаў:
— А цяпер ідзі вымый мяне, але толькі глядзі, каб у цябе хапіла вады.
Кемлівая дзяўчына падышла і падставіла герцагу таз зусім гэтак жа, як яна падстаўляла яго Дон Кіхоту, іншыя спрытна і старанна намылілі і вымылі яму твар, потым насуха выцерлі і з паклонам выйшлі. Пасля герцаг прызнаўся, што ён даў сабе слова, у выпадку калі яны не памыюць яго гэтак жа дакладна, як Дон Кіхота, пакараць іх за дзёрзкасць, але яны згладзілі сваю віну тым, што разважліва згадзіліся вымыць з мылам і герцага.
Санча ўважліва сачыў за цырымоніяй і казаў сабе:
“Бач ты, як здорава! А што, калі тут існуе звычай мыць бараду не толькі рыцарам, але і збраяносцам? Клянуся богам і выратаваннем душы, гэта было б для мяне вельмі істотна, і выдатна, калі б яны завяршылі добрую справу і прайшліся яшчэ лязом.
Што ты там мармычаш, Санча? — спытала герцагіня.
Я вось што кажу, сеньёра,— адказаў ён.— Мне неаднойчы даводзілася чуць, быццам пры двары ў некаторых вяльможаў пасля абеду прынята мыць рукі, а не бароды. Выходзіць, такім чынам: век жыві — век вучыся. Зрэшты, кажуць яшчэ: даўжэй пражывеш на свеце, больш гора ты зазнаеш, хоць вось так памыцца — гэта не гора, а адно задавальненне.
He засмучайся, дружа Санча,прамовіла герцагіня: — я скажу дзяўчатам, каб яны не толькі абмылі цябе, а калі спатрэбіцца, то і памылі.
I за адну толькі бараду я б дзякуй сказаў,— запярэчыў Санча,— пакуль што гэтага дастаткова, а там як бог дасць.
Дварэцкі, вы чулі, аб чым просіць добры Санча? — сказала герцагіня,— Вы павінны дакладна выканаць яго пажаданне.
Дварэцкі, аб’явіўшы, што ён гатоў слугаваць сень-
ёру Санча, пайшоў абедаць і павёў яго з сабой. Між тым герцаг, герцагіня і Дон Кіхот, седзячы за сталом, працягвалі размаўляць аб розных рэчах, якія не мелі адносін да вайсковай справы і да вандроўнага рыцарства.
Герцагіня, выказаўшы сваё здзіўленне цудоўнай памяці Дон Кіхота, звярнулася да яго з просьбай апісаць і абмаляваць прыгажосць і рысы твару сеньёры Дульцынеі Табоскай, бо калі, маўляў, верыць чуткам аб яе прыгажосці, то можна падумаць, што гэта — найчароўнае стварэнне ва ўсім свеце і нават ва ўсёй Ламанчы. Выслухаўшы просьбу герцагіні, Дон Кіхот уздыхнуў і сказаў: