• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

    Дон Кіхот

    Мігель дэ Сервантэс

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 622с.
    Мінск 1999
    213.04 МБ
    —	Калі б мы палявалі на зайцоў або на птушак, то я ручаюся, што мой паўкафтан не меў бы такога выгляду. He разумею, што за ўцеха чакаць звера, які калі парне іклом, дык з вас душа вон. Помніцца, у адной старадаўняй песні ёсць такія словы:
    Хай цябе з’ядуць мядзведзі, Як вялікага Фавілу.
    —	Гэта раманс пра гоцкага караля,— патлумачыў Дон Кіхот.Яго на паляванні загрыз мядзведзь.
    —	Я гэта і хацеў сказаць,— працягваў Санча.— He люблю я, калі вяльможы і каралі ідуць на такія небяспекі быццам бы дзеля задавальнення, ды і задавальнення ж я ніякага не знаходжу ў забойстве ні ў чым не вінаватай жывёліны.
    —	He, Санча, ты памыляешся,— запярэчыў герцаг,бо няма занятку больш адпаведнага і больш неабход-
    нага для каралёў і вяльможаў, чым псовае паляванне. Паляванне — гэта правобраз вайны: на паляванні таксама ёсць свае ваенныя хітрасці, засады і пасткі, каб можна было без рызыкі для сябе перамагчы праціўніка. На паляванні мы церпім і дзікі холад і пякучую спёку, пагарджаем і сном і раскошай, умацоўваем свае сілы, практыкуем наша цела, каб яно зрабілася болып гнуткім,— адным словам, гэты занятак шкоды нікому не прычыняе, а задавальненне прыносіць многім. Такім чынам, Санча, змяні сваё меркаванне, і калі будзеш губернатарнічаць, то займайся паляваннем, і ты сам убачыш, што гэта пойдзе табе на карысць.
    Ну ўжо не! запярэчыў Санча.Губернатар сумленны — сядзі дома і ні з месца. Добрая справа: да яго прасіцелі па самай патрэбнай справе, а ён сабе забаўляецца ў лесе! Ды гэтак у яго ўся дзяржава разваліцца! Шчыра вам скажу, сеньёр: паляванне і ўсякія іншыя забавы — гэта хутчэй для гультаёў, чым губернатараў. Я ж для баўлення часу па вялікіх святах буду гуляць “сваімі козырамі”, а па нядзелях і ў невялікія святы — у кеглі, а ўсе гэтыя паляванні не для мяне, ды і сумленне мне гэтага не дазволіць.
    — Дай бог, Санча, каб так яно і было. На словах жа мы ўсе, як на гуслях.
    — Што вы там ні кажыце,— запярэчыў Санча,— a спраўнаму плацельшчыку заклад не страшны, і не ў таго справа ідзе спарней, хто на досвітку ўстаць не лянуецца, а каму ад бога падмога, і не ногі ж кіруюць пузам, а пуза нагамі. Я хачу сказаць, што калі бог мне дапаможа і я сумленна буду выконваць свой абавязак, то, без сумненняў, з мяне выйдзе арол, а не губернатар. Мне палец у рот не кладзі!
    — А каб ты згінуў, нячыстая сіла! усклікнуў Дон Кіхот.— Калі ж ты, Санча, пачнеш гаварыць без прыказак, плаўна і складна, як я цябе столькі разоў вучыў? А вы, васпане мае, лепш не чапайце гэтага боўдзілу, ён вам духі выматае сваімі прыказкамі: у яго іх не дзве і не тры, а невядома колькі, і карыстаецца ён
    імі, дай бог яму здароўя, а заадно і мне, калі толькі я згаджуся яго слухаць, заўсёды так своечасова і так дарэчы, што проста сіл ніякіх няма!
    Мне прыказкі Санча падабаюцца,заўважыла герцагіня.
    Размаўляючы аб такіх і да іх падобных забаўных рэчах, пакінулі яны палатку і накіраваліся ў лес, і ў аглядзе паляўнічых хатак і стаянак прайшоў у іх увесь дзень, і непрыкметна надышла ноч, аднак жа не тая ясная і ціхая ноч, якія звычайна стаяць у гэту пару, гэта значыць, у сярэдзіне лета; між тым паўімгла, якая ахінула прадметы, вельмі спрыяла задуме герцага і герцагіні, і вось калі прыцемкі згусціліся, раптоўна, нібы з усіх канцоў, запалаў лес, і ўслед за тым справа і злева, там і сям пачуліся гукі мноства ражкоў і іншых вайсковых інструментаў, быццам па лесе рухалася незлічоная конная раць. Зіхаценне агнёў і гукі вайсковай музыкі асляпілі і аглушылі ўсіх прысутных, нават саміх удзельнікаў змовы. Затым з усіх бакоў пачало даносіцца: “Ала іл ала!”, як звычайна крычаць маўры, калі кідаюцца ў бой, загучалі трубы і кларнеты, забілі барабаны, заспявалі флейты, усе амаль адначасова, несціхана і гучна, так што толькі бяздушны чалавек мог бы застацца не ўзрушаным нястройнымі гукамі такой колькасці інструментаў. Герцаг анямеў, герцагіня была ўражана, Дон Кіхот вельмі здзівіўся, Санча Панса затросся, нават удзельнікі змовы — і тыя спалохаліся. Ад страху ніхто не мог вымавіць слова, і тут перад імі паўстаў ганец: апрануты ён быў чортам, а замест карнета ў яго быў неверагодных памераў з вялізнай дзіркай рог, які выдаваў хрыплыя і злавесныя гукі.
    — Гэй, паважаны ганец,— аклікнуў яго герцаг,— хто ты такі, куды едзеш і што гэта за войска нібы рухаецца па лесе?
    На гэта ганец грамавым і жахлівым голасам адказаў так:
    Я чорт, я шукаю Дон Кіхота Ламанчскага, а па
    лесе едуць шэсць атрадаў чараўнікоў і вязуць на трыумфальнай калясніцы непараўнальную Дульцынею Табоскую. Яна едзе сюды зачараваная, разам з храбрым французам Мантэсінасам, каб паведаміць Дон Кіхоту, якім чынам можна яе вызваліць ад чараў.
    — Калі б ты быў чортам, як ты запэўніваеш і як гэта можна зрабіць вывад па тваёй мордзе, ты б ужо даўно здагадаўся, што Дон Кіхот Ламанчскі вось ён, перад табой.
    Клянуся богам і сваім сумленнем, я яго не заўважыў! — прамовіў чорт.— У мяне так забіта галава, што галоўнае якраз я і выпусціў з-пад увагі.
    — Значыць, гэты чорт чалавек паважаны і добры хрысціянін,— заўважыў Санча,— інакш бы ён не пакляўся богам і сваім сумленнем. Я пачынаю думаць, што і ў пекле можна сустрэць добрых людзей.
    Тут чорт, не злазячы з каня, павярнуўся тварам да Дон Кіхота і сказаў:
    — Да цябе, Рыцар Ільвоў (каб ты трапіў да іх у кіпцюры), паслаў мяне няіпчасны, але адважны рыцар Мантэсінас і загадаў перадаць, каб ты чакаў яго на тым самым месцы, дзе я з табою сустрэнуся: ён вязе з сабой так званую Дульцынею Табоскую і павінен табе расказаць, што трэба зрабіць, каб вызваліць яе ад чараў. А паколькі няма аб чым мне болып з табой размаўляць, то і няма чаго мне тут заставацца. Значыць, чэрці з табой, такія ж якраз, як я, а з вамі, сеньёры,— добрыя анёлы.
    Вымавіўшы гэтыя словы, ён затрубіў у свой страшэнны рог і, не чакаючы адказу, павярнуў каня і знік.
    Усе зноў здзівіліся, асабліва Санча і Дон Кіхот: Санча таму, што ўсе насуперак ісціне аднагалосна сцвярджалі, што Дульцынея зачаравана, Дон Кіхот жа — таму, што ён сам не быў упэўнены, ці сапраўды адбываліся з ім розныя падзеі ў пячоры Мантэсінаса. І ён усё яшчэ быў заняты гэтымі думкамі, калі герцаг спытаў яго:
    — Вы намераны чакаць, сеньёр Дон Кіхот?
    -	А як жа інакш? адказаў Дон Кіхот,Калі нават на мяне ўсё пекла апалчылася, я ўсё роўна буду чакаць — бясстрашна і непахісна.
    -	Ну а калі мне давядзецца ўбачыць яшчэ аднаго чорта і пачуць другі такі рог,аб’явіў Санча,то я ўжо буду чакаць дзе-небудзь у Фландрыі.
    Тым часам стала зусім цёмна, і ў лесе замільгалі агеньчыкі, падобныя да таго як у небе мільгаюць сухія зямныя выпарэнні, якія нашаму позірку ўяўляюцца знічкамі. Услед за тым пачуўся жахлівы шум, нібы зарыпелі колы павозак, запрэжаных валамі, кажуць, быццам бы гэта несціханае і пранізлівае рыпенне палохае нават ваўкоў і мядзведзяў. Да гэтага бедства далучылася новае, горшае за ранейшае, а іменна, прысутным падалося, быццам на ўсіх чатырох канцах лесу адначасова адбываюцца сутычкі і бітвы, бо вунь у тым баку чуўся цяжкі і пагражальны грукат гарматаў, там ішла частая страляніна з мушкетаў, дзесьці зусім блізка гучалі воклічы байцоў, здалёку даляталі няспынныя крыкі маўраў: “Ала іл ала!” Адным словам, карнеты, паляўнічыя рогі, ражкі, кларнеты, трубы, барабаны, гарматы, аркебузы, а галоўнае, жахлівы рып павозак — усё злівалася ў такі бязладны і такі страшэнны гук, што Дон Кіхоту, каб не завагацца, давялося сабраць усю сваю мужнасць, між тым як Санча схібіў і непрытомны паваліўся на зямлю. Герцагіня загадала пырснуць яму ў твар вадой. Яго апырскалі, і апрытомнеў ён якраз у тую хвіліну, калі паказалася адна з павозак на рыпучых колах.
    Павозку цягнула чацвёрка лянівых валоў, накрытых чорнымі гунькамі; да рагоў кожнага з іх быў прывязаны вялікі запалены факел з воску, а на самой калясніцы было прыладжана высокае сядзенне, на якім размясціўся паважны стары з доўгаю, ніжэй пояса, барадою, бялейшай за снег, адзеты ў шырокую хламіду з чорнага палатна; калясніца была ярка асветлена, а таму адрозніць і заўважыць усё, што на ёй было, не з’яўлялася цяжкасцю. Абавязкі вазака вы-
    конвалі два пачварныя дэманы, апранутыя ў такія ж палатняныя балахоны, і морды ў іх былі такія агідныя, што Санча, ледзь зірнуўшы, адразу ж зажмурыўся, каб больш іх не бачыць. Калі ж калясніца параўнялася са стаянкай, паважны стары падняўся са свайго высокага сядзення і, выцягнуўшыся на ўвесь рост, гучна закрычаў:
    Я мудрэц Ліргандэй!*
    Больш ён нічога не сказаў, і калясніца пакаціла далей. Затым паказалася другая такая ж калясніца са старым на троне; стары падаў знак, калясніца спынілася, і тады ён не менш урачыста, чым першы, абвясціў:
    Я мудрэц Алкіф, шчыры прыяцель Урганды Няўлоўнай!
    І паехаў далей.
    Услед за тым гэткім жа чынам пад’ехала трэцяя калясніца, аднак жа на гэты раз на троне сядзеў не стары, а рыжы дзяцюк з разбойніцкай мордай; пад’ехаўшы, ён падняўся з месца, як і тыя два, і яшчэ больш хрыплым і злосным голасам сказаў:
    — Я — чараўнік Аркалай*, закляты вораг Амадыса Гальскага і ўсіх падобных на яго!
    І паехаў далей.
    Ад’ехаўшы крыху ўбок, усе тры калясніцы спыніліся, дакучлівы рып колаў заціх, у лесе ўсталявалася поўная цішыня, і тады загучала музыка, пяшчотная і гарманічная, ад чаго Санча ўзрадаваўся, бо палічыў гэта добрай прыметай; і тут ён звярнуўся да герцагіні, ад якой увесь гэты час не адыходзіў ні на крок і ні на адно імгненне, з такімі словамі:
    — Сеньёра, дзе іграе музыка, там не можа быць нічога дрэннага.
    -	Гэтак жа якраз і там, дзе ўспыхваюць агеньчыкі і дзе светла,— адклікнулася герцагіня.
    Санча ж ёй запярэчыў:
    — Успышкі — гэта ад пальбы, а святло бывае ад вогнішчаў, вось як зараз вакол нас, і яны яшчэ вы-
    датна могуць нас падсмажыць, а ўжо дзе музыка — там, напэўна, святкуюць і весяляцца.
    -	Гэта яшчэ невядома,— сказаў Дон Кіхот, які чуў усю гэту размову.
    І ён меў рацыю, як гэта будзе відаць з наступнага раздзела.
    Р а з д з е л XXXII, у якім працягваецца аповед аб тым, як Дон Кіхот даведаўся пра спосаб вызваліць ад чараў Дульцынею, а таксама і аб іншых дзіўных здарэннях
    Тут усе ўбачылі, што пад гукі гэтай прыемнай музыкі да іх набліжаецца штосьці накшталт трыумфальнай калясніцы, запрэжанай шасцерыком гнядых мулаў, накрытых белымі гунькамі, і на кожным з мулаў сядзеў у белым адзенні, з вялікім запаленым васковым факелам у руцэ чалавек, які каяўся. Была гэта калясніца разы ў два, а то і ў тры болыпая за ранейшыя, на самой калясніцы і па краях яе размяшчалася яшчэ дванаццаць чалавек, якія каяліся, у беласнежным адзенні і з запаленымі факеламі, такое відовішча захапляла і палохала, а на высокім троне сядзела німфа пад мноствам пакрывалаў з серабрыстай тканіны, цалкам усыпаных залатымі бліскаўкамі, што надавала не надта багатаму яе ўбору асаблівую яркасць. Твар яе быў прыкрыты празрыстым і лёгкім газам, праз яго складкі праглядвалі чароўныя дзявочыя рысы, а мноства факелаў, якія асвятлялі яе, дазвалялі меркаваць аб прыгажосці яе і ўзросце,узрост жа яе, відаць, не дасягаў дваццаці год і быў не меншы за семнаццаць. Побач з ёю сядзела фігура пад чорным пакрывалам, у адзенні, якое даходзіла да пят, з доўгім шлейфам.