Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Што гэта азначае, сябры мае? — спытала герцагіня.— Што гэта азначае? Што вы прысталі да гэтага добрага чалавека? Вы забыліся, што ён прызначаны губернатарам?
На гэта паварчук, які імкнуўся вымыць бараду, адказаў ёй так:
— Гэты сеньёр не жадае мыцца, а ў нас жа такі звычай,сам герцаг і яго ўласны пан толькі што мыліся.
— He, жадаю,— з вялікім гневам вымавіў Санча,— але голькі мне б хацелася, каб ручнікі былі болып чыстыя, вада болып празрыстая і каб рукі ў іх былі не такія брудныя: не такая ж вялікая розніца паміж мной і маім панам, каб яго абмывалі святой вадзіцай, а мяне абдавалі чортавымі гэтымі памыямі! Звычаі розных краін і княжацкіх палат тады толькі і добрыя, калі яны не прычыняюць непрыемнасцей, ну, a гэты абрад абмывання, які тут устаноўлены, горшы за ўсякае самабічаванне. Барада ў мяне чыстая, і ў такім асвяжэнні я не маю патрэбы, а хто адважыцца мяне мыць, таму я, прабачце за выраз, мазгаўню звярну набок, таму ўсе гэтыя антымоніі, то бок цырымоніі, з намыльваннем больш падобныя на здзек, чым на догляд гасцей!
Бачачы гнеў Санча і слухаючы яго выказванні, герцагіня памірала ад смеху; аднак жа Дон Кіхот не быў у захапленні ад таго, што на Санча замест ручніка красавалася брудная ануча і што кухонная чэлядзь з яго насміхалася, а таму, нізка пакланіўшыся іх светласцям у знак таго, што жадае выказацца, ён голасам, поўным раіпучасці, загаварыў, звяртаючыся да ўсёй гэтай шушары:
— Гэй вы, вашы міласці, пакіньце чалавека ў спакоі і ідзіце, адкуль прыйшлі або куды вам уздумаецца! Збраяносец мой не бруднейшы за ўсіх іншых, і гэты таз — зусім непрыдатная і зневажальная для яго пасудзіна. Прыслухайцеся да маёй парады і пакіньце яго, бо ні ён, ні я такіх жартаў не любім.
Санча падхапіў і развіў гэту думку:
— Так толькі з бяздомных валацуг можна жартаваць! He буду я Санча Пансам, калі гэта сцярплю! Прынясіце грабянец ці што-небудзь накшталт гэтага і паскрабіце мне бараду і калі знойдзеце ў ёй штосьці такое, што зневажае вашу ахайнасць, то няхай мяне тады “лесвічкай” пастрыгуць.
Тут, усё яшчэ смеючыся, загаварыла герцагіня:
Санча Панса мае рацыю ва ўсім, і што б ён ні сказаў, ён заўсёды будзе мець рацыю. Ён чысты і, па яго словах, у мыцці не мае патрэбы і калі звычай наш яму не па душы, то вольнаму воля. Вы ж, ахоўнікі чысціні, зрабілі неабдумана і неразважліва, каб не сказаць — груба, прапанаваўшы такой асобе замест таза і збана з чыстага золата і ручнікоў нямецкай работы нейкія пасудзіны, драўляныя карыты і ручнікі для выцірання посуду. Зрэшты, вы — людзі дрэнныя, нявыхаваныя і настолькі подлыя, што не можаце схаваць сваёй нянавісці да збраяносцаў вандроўных рыцараў.
He толькі кухонных спраў майстры, але і сам дварэцкі падумаў, што герцагіня не жартуе, а таму яны знялі з Санча анучу і, збянтэжаныя і часткова нават прысаромленыя, пакінулі яго ў спакоі і пайшлі. Санча ж, бачачы, што гэта даволі грозная, у яго ўяўленні, небяспека мінула, апусціўся перад герцагіняй на калені і сказаў:
— Ад вялікіх сеньёр вялікія і ласкі, вы ж, ваша светласць, зрабілі мне такую ласку, што я магу адплаціць за яе не іначай, як выказаўшы гатоўнасць быць пасвячоным у вандроўныя рыцары, каб потым да самай смерці служыць такой высокай сеньёры. Я селянін, завуць мяне Санча Пансам, я жанаты, у мяне ёсць дзеці, служу я збраяносцам, і калі я чым-небудзь з гэтага магу быць вашай вялікасці карысным, то вам варта толькі загадаць — і я да паслуг вашай светласці.
— Зараз відаць, Санча, што ты вучыўся быць ветлівым у школе самой пачцівасці,— заўважыла герцагі-
ня.— Зараз відаць, хачу я сказаць, што цябе выпеставаў сеньёр Дон Кіхот, а ён, вядома, верх далікатнасці і ўзор цырымоній, або, як ты выказваешся, антымоній. Хвала і пашана такому сеньёру і такому слугу, бо адзін — пуцяводная зорка для ўсяго вандроўнага рыцарства, а другі — светач для ўсіх верных збраяносцаў. Устань, дружа Санча. За сваю пачцівасць ты будзепі узнагароджаны: я папрашу герцага, майго валадара, каб ён як мага хутчэй падараваў табе абяцанае губернатарства.
На гэтым размова скончылася, і Дон Кіхот пайшоў адпачыць пасля абеду, а герцагіня звярнулася да Санча з просьбаю, калі толькі, маўляў, яму не вельмі хочацца спаць, пабыць з ёю і з яе пакаёўкамі ў вельмі халаднаватай зале. Санча адказаў, што хоць летам ён, шчыра кажучы, прывык спаць пасля абеду гадзінак пяць запар, аднак жа, у аддзяку герцагіні за яе дабрату, прыкладзе ўсе намаганні, каб выканаць яе распараджэнне і не спаць сягоння зусім, і з гэтымі словамі пайшоў. Герцаг жа зноў загадаў сваім слугам абыходзіцца з Дон Кіхотам, як з вандроўным рыцарам, і цвёрда прытрымлівацца таго звычаю, якога быццам бы прытрымліваліся вандроўныя рыцары старадаўніх часоў.
Р а з д з е л XXX.
Аб прыемнай размове герцагіні і яе пакаёвак з Санча Пансам, якая заслугоўвае, каб яе прачыталі і адзначылі
Такім чынам, Санча пасля абеду не адпачываў: ён стрымаў сваё слова і, паабедаўшы, з’явіўся да герцагіні; герцагіня ж, прадчуваючы прыемнасць паслухаць яго, прапанавала яму сесці каля яе на нізкі табурэт. Аднак жа Санча, як чалавек у поўным сэнсе слова добра выхаваны, ад такога гонару адмовіўся, але герцагіня аб’явіла, што ён можа сядзець як губернатар, a pas-
маўляць як збраяносец. Санча паціснуў плячамі і пакорна сеў, усе ж пакаёўкі і дуэнні герцагіні акружылі яго і, захоўваючы поўнае маўчанне, уважліва падрыхтаваліся слухаць. Аднак жа герцагіня загаварыла першая і пачала так:
— Зараз мы адны, ніхто нас не чуе, і мне б хацелася, каб сеньёр губернатар вырашыў некаторыя сумненні, што ўзніклі ў мяне пры чытанні гісторыі вялікага Дон Кіхота, якая нядаўна выйшла ў свет. Адно з гэтых сумненняў заключаецца ў наступным: калі добры Санча ні разу Дульцынею не бачыў, гэта значыць, прабачце, сеньёру Дульцынею Табоскую, і пісьма ад сеньёра Дон Кіхота ёй не перадаваў, таму што яно засталося ў запісной кніжцы ў Сьера-Марэне, то як жа ён дазволіў сабе прыдумаць за яе адказ і выдумаць, быццам ён застаў яе за прасейваннем зерня? Усё ж гэта хлусня і падман і толькі ганіць добрую славу непараўнальнай Дульцынеі, а таксама прыніжае годнасць добрага збраяносца і не вяжацца з абавязкам вернасці.
Пры гэтых словах Санча Панса моўчкі падняўся з табурэта, сагнуўся ў тры пагібелі, прыставіў палец да вуснаў і, заглядваючы за ўсе фіранкі, ціхім крокам абышоў залу; пасля гэтага ён зноў усеўся і аб’явіў:
— Вось цяпер, васпані мая, калі я пераканаўся, што ніхто, апрача прысутных, нас не падслухоўвае, я без усякага страху і хвалявання адкажу на ваша пытанне, а таксама і на ўсё, аб чым бы вы мяне ні спыталі. І перш за ўсё я вам скажу: на мой погляд, пан мой Дон Кіхот — невылечны вар’ят, хоць іншы раз здараецца яму гаварыць такія правільныя рэчы і так пераканаўча, што, на маю думку, ды і на думку ўсіх, хто б яго ні слухаў, сам чорт лепш не скажа. Аднак жа калі гаварыць сумленна і палажыўшы руку на сэрца, то я цалкам упэўнены, што ў яго не ўсе дома. А ўжо калі я гэта набраў сабе ў галаву, то і адважваюся пераконваць яго ў тым, што, сапраўды, на нагах не стаіць, накшталт адказу на пісьмо. А потым гэта самае, што
было тыдзень таму,— таму гэта і ў кнігу не трапіла,— наконт зачараванасці сеньёры донны Дульцынеі: я ж запэўніў майго пана, што яна зачараваная, а гэта ж лухта несусветная!
Герцагіня папрасіла расказаць ёй аб гэтай выхадцы з чараўніцтвам, і Санча расказаў усё як было, чым нямала пацешыў слухачоў; герцагіня ж, працягваючы пачатую размову, прамовіла:
— Пасля таго як я выслухала аповед добрага Санча, на душы ў мяне з’явілася новае сумненне, і нейкі голас мне шэпча: “Калі Дон Кіхот Ламанчскі вар’ят, страціў памяць, дуркаваты, а яго збраяносец Санча Панса пра гэта ведае і, аднак, працягвае служыць яму, усюды суправаджае. яго і ўсё яшчэ верыць яго неажыццявімым абяцанням, то, без усялякага сумнення, ён яшчэ большы вар’ят і дурань, чым яго пан. А раз так, то глядзі, сеньёра герцагіня, як бы ты не пралічылася, даверыўшы Санча Пансу кіраванне востравам: калі ж ён сам з сабой не можа ўправіцца, то як жа ён будзе кіраваць іншымі?”
— Далібог, сеньёра,— адказаў Санча,— сумненне гэта з’явілася ў вас не дарэмна, толькі скажыце вашаму голасу, каб ён гаварыў гучней, а зрэшты, як яму захочацца,— я ж ведаю, што гаворыць ён праўду: калі б у мяне была галава, то я даўно б кінуў майго пана. Але такі ўжо, відаць, лёс і такая горкая доля, інакш не магу, павінен я яго суправаджаць, і ўсё тут: мы з ім аднавяскоўцы, ён мяне карміў, я яго люблю, ён гэта цэніць, нават аслянят мне падараваў, а галоўнае, я чалавек верны, так што, апрача магілы, ніхто нас з ім разлучыць не можа. А калі ваша высакалёцтва не зробіць ласкі падараваць мне абяцаны востраў, значыць, гэта гасподзь бог стварыў мяне такім нешчаслівым, а можа, для душы маёй яно яшчэ выйдзе на карысць: я хоць і праставаты, а ўсё-такі цямлю, што азначае прыказка: “На бяду ў мурашкі крылы выраслі”, і бадай, што Санча-збраяносец хутчэй трапіць у рай, чым Санча-губернатар. Свет не клінам сышоў-
ся на губернатарстве, ды і потым, ноччу ўсе кошкі шэрыя, і самы няшчасны той чалавек, у якога да дзвюх гадзін папаўдні макавай расінкі ў роце не бывае, і так на свеце не заведзена, каб у аднаго пуза было на цэлую пядзю шырэйшае, чым у іншага, а напхаць яго можна чым хочаш, як кажуць: хоць саломаю, хоць жытам, а вось птушачак нябесных сам бог корміць і сілкуе, і чатыры аршыны тоўстага куэнкскага сукна лепш грэюць, чым чатыры аршыны тоненькага сегавійскага, а калі мы паміраем і нас закопваюць у зямлю, то і прынц і чорнарабочы ідуць па аднолькавай вузкай сцяжыне, і цела рымскага папы займае столькі ж месца ў магіле, колькі і дзяка, хоць той значна вышэйшы за яго: калі нас апускаюць у яму, усе мы скурчваемся, ці, дакладней, нас, хочаш не хочаш, скурчваюць — і добрай ночы! І я яшчэ раз кажу: калі ваша светласць не захоча падараваць мне востраў, таму што я дурны, то я і не войкну — і буду разумным.
— Добры Санча, пэўна ж, ведае,— запярэчыла герцагіня,— што калі дваранін што-небудзь паабяцаў, то пастараецца гэта выканаць нават цаной уласнага жыцця. Герцаг, мой муж і валадар, хоць і не з вандроўных рыцараў, а ўсё ж рыцар, і таму стрымае сваё слова адносна абяцанага вострава насуперак зайздрасці і злосці ўсяго свету. Такім чынам, Санча, ажыві духам: аднаго разу ты будзеш узведзены на трон свайго вострава і дзяржавы, прымеш стырно ўлады, і дай бог табе жыць, пажываць ды дабра нажываць. Адзінае, што я стаўлю табе ў абавязак — гэта як мага лепш кіраваць сваімі васаламі: папярэджваю цябе, што ўсе яны — людзі сумленныя і высакародныя.