Дон Кіхот
Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
— Наконт таго, каб кіраваць па-добраму, мяне прасіць не трэба,аб’явіў Санча: душа ў мяне добрая, і беднякоў шкадую, а хто самі месяць ды пякуць, у тых акрайца не крадуць, і бог сведка, пры мне ніхто карты не падтасуе, я стары верабей: мяне на мякіне не ашукаеш, я ведаю, калі трэба вуха востра трымаць, і ў гразь тварам не ўдару, бо я ведаю, дзе сабака зака-
пана, і кажу я ўсё гэта да таго, што для добрых людзей я ў блін распляскаюся, а для дрэнных — вось бог, а вось парог. І здаецца мне, што ў кіраванні краінай цяжкі толькі пачатак, і, магчыма, тыдні праз два я так налаўчуся губернатарнічаць, што буду разбірацца ў ім болып, чым у хлебаробстве, хоць я і хлебароб ад маладых ногцяў.
— Твая праўда, Санча,заўважыла герцагіня: — вучоным ніхто не нараджаецца, нават епіскапы робяцца з людзей, а не з камянёў. Але вернемся да таго, аб чым мы толькі што размаўлялі, а іменна: да зачараванасці сеньёры Дульцынеі. Мне ўяўляецца несумненным і болып чым пэўным, што ўся гэта задума Санча, які намерыўся пажартаваць са свайго пана і пераканаць яго, быццам сялянка — Дульцынея, а калі, маўляў, ён яе не пазнае, дык гэта таму, што яна зачаравана,— усё гэта падкопы кагосьці з чараўнікоў, якія даймаюць сеньёра Дон Кіхота. Мне ж з надзейных крыніц дакладна вядома, што сялянка, якая ўскочыла на асліцу, была і ёсць Дульцынея Табоская і што добры Санча, разлічваючы падмануць іншага, сам даў сябе падмануць. І, да ведама сеньёра Санча Пансы, у нас тут таксама ёсць свае чараўнікі, якія нас любяць і якія шчыра і праўдзіва, без выкрутасаў і хітрыкаў, дакладваюць нам, што робіцца на белым свеце. І няхай ён мне паверыць, што сялянка-круцёлка была і ёсць Дульцынея Табоская і што яна гэтак жа зачаравана, як мы з вамі, і аднойчы яна паўстане перад намі ў сапраўдным сваім абліччы, і тады Санча зразумее, як ён памыляўся.
Вельмі мажліва,— зноў загаварыў Санча,і цяпер ужо я гатоў паверыць усяму, што мой пан расказваў пра ўбачанае ў пячоры Мантэсінаса: быццам бы ён там бачыў сеньёру Дульцынею Табоскую і ў тым самым адзенні і ўборы, у якім быццам бы бачыў Дульцынею я, калі на мяне раптам найшоў дур яе зачараваць. Найсці якраз найшоў, ды атрымалася ўсё паіншаму,ужо сапраўды, так, як вы, васпані мая, Ka-
жаце, бо ад маёй цёмнай галавы нельга і не патрэбна чакаць, каб яна ў адзін момант прыдумала такую спрытную штуку, ды і не настолькі, думаецца, мой пан непрытомны, каб мае няцвёрдыя і слабыя довады маглі пераканаць яго ў тым, што неверагодна. Але ўсё-такі, сеньёра, такая доўбня, як я, не павінна бачыць наскрозь таемныя думкі і каверзы праклятых чараўнікоў,— я ўсё гэта прыдумаў, каб пазбегчы папрокаў сеньёра Дон Кіхота, а не затым, каб яму пашкодзіць, а калі выйшла наадварот, то бог жа там, на небе, ведае сэрцы нашы.
— І то праўда,— зазначыла герцагіня.— А цяпер скажы мне, Санча, што гэта ты казаў пра пячору Мантэсінаса, мне вельмі цікава гэта ведаць.
Тут Санча Панса ва ўсіх падрабязнасцях расказаў аб прыгодзе, якая апісана раней. Герцагіня ж, выслухаўшы яго, сказала:
— 3 гэтага здарэння можна зрабіць вось які вывад: калі шаноўны Дон Кіхот сцвярджае, што бачыў там тую самую сялянку, якую Санча бачыў каля Табоса, то, вядома, гэта і ёсць Дульцынея, і, значыць, чараўнікі — народ у вышэйшай ступені шустры і спрытны.
- Вось і я тое ж кажу,падхапіў Санча Панса: — калі сеньёра Дульцынея Табоская зачаравана, то тым горш для яе, а я не намераны звязвацца з непрыяцелямі майго пана: іх, відаць, безліч, і ўсе як на падбор лютыя. Кажучы сумленна, я бачыў сялянку і за сялянку яе палічыў і за сялянку яе лічу, а калі гэта была Дульцынея, то я тут ні сном ні духам, і мне да гэтага ніякай справы няма, інакш я ўзлуюся. Што гэта на самай справе, так і ходзяць за мной па пятах, і ўсё: “Шу-шу-шу, шу-шу-шу, Санча сказаў тое і тое, Санча зрабіў тое і тое, Санча пайшоў, Санча прыйшоў”, як быццам Санча — гэта невядома хто, а не той самы Санча Панса, пра якога ўвесь свет даведаўся з кніжак,— так, прынамсі, мне казаў Самсон Караска, a ён жа ў Саламанцы ўсім бакалаўрам бакалаўр, а такія звычайна не хлусяць, хіба толькі як ім вельмі захо-
чацца ці ўжо вельмі спатрэбіцца. Так што няхай пакінуць мяне ў спакоі, а калі слава пра мяне добрая,— прытым жа я чуў ад майго пана, што добрае імя даражэйшае за ўсякае багацце,— то прыстасуйце мне губернатарства, і вы ўбачыце, якіх я цудаў нараблю! І то сказаць: добры збраяносец не можа быць дрэнным губернатарам.
Я думаю,— сказала герцагіня.— Ну, а цяпер, Санча, ідзі адпачні, потым мы яшчэ больш падрабязна аб усім паразмаўляем і прымем меры, каб табе хутчэй прыстасавалі, як ты гаворыш, губернатарства.
Санча зноў пацалаваў герцагіні рукі і папрасіў у выглядзе асаблівай ласкі паклапаціцца пра яго шэрага, бо гэта, маўляў, святло яго вачэй.
Пра якога шэрага? — пацікавілася герцагіня.
Пра майго асла,адказаў Санча.Каб не называць яго гэтым імем, я звычайна кажу “шэры”.
— Ужо калі Санча так над ім трасецца, я буду берагчы яго як зрэнку вока,— аб’явіла герцагіня.
Дастаткова, калі вы будзеце берагчы яго проста як асла,— запярэчыў Санча.— Мы з маім аслом — людзі простыя, і мы лепш пагодзімся, каб нас кінжалам пырнулі, чым быць цяжарам для вас. Праўда, мой пан гаворыць, што ў выказванні пачцівасці лепш перасаліць, чым недасаліць, а ўсё-такі калі размова ідзе пра іх аслейніцтвы, то тут трэба вытрымліваць меру і трымацца сярэдзіны.
— Вазьмі ж ты асла з сабой, Санча, калі адправііпся кіраваць,— сказала герцагіня,— там ён у цябе будзе дагледжаны і працаваць яму не давядзецца.
А што вы думаеце, сеньёра герцагіня? сказаў Санча.Я сам не раз бачыў, як пасылалі аслоў кіраваць, так што калі я вазьму з сабой свайго, то нікога гэтым не здзіўлю.
Словы Санча зноў рассмяшылі і пацешылі герцагіню, і, паслаўшы яго адпачываць, яна накіравалася да герцага, каб перадаць яму ўсю размову; і паміж імі дваімі было вырашана і ўмоўлена, што яны выдатна
пажартуюць з Дон Кіхота і прытым цалкам у духу рыцарства; і яны, праўда, пажартавалі гэтак з яго не адзін, а шмат разоў, вельмі дарэчы і востра, што ўяўляе сабой лепшыя з прыгод, якія толькі ёсць у гэтай вялікай гісторыі.
Р а з д з е л XXXI, у якім расказваецца аб тым, як быў вынайдзены спосаб расчараваць непараўнальную Дульцынею Табоскую, што з’яўляецца адной з найславутых прыгод ва ўсёй гэтай кнізе
Вялікую прыемнасць прыносілі герцагу і герцагіні гутаркі з Дон Кіхотам і Санча Пансам; і, цвёрда намерыўшыся пажартаваць з яго па-прыгодніцку, вырашылі яны, каб устроіць прыгоду сапраўды славутую, ухапіцца за нітку аповеду Дон Кіхота пра пячору Мантэсінаса (зрэшты, герцагіню больш за ўсё ўразіла прастадушнасць Санча, якая даходзіла да таго, што ён прызнаў за непарушную ісціну, быццам Дульцынея Табоская зачаравана, хоць сам жа ён выступаў у якасці чараўніка і сам жа ўсё гэта падстроіў). I вось праз шэсць дзён пасля прыбыцця Дон Кіхота ў замак герцаг і герцагіня, даўшы слугам належныя распараджэнні, павезлі яго на псовае паляванне, у якім прымала ўдзел столькі загоншчыкаў і выжлятнікаў, колькі можа быць толькі на каралеўскім паляванні. Дон Кіхоту прапанавалі паляўнічы ўбор, а таксама і Санча зялёны, з выдатнага сукна, аднак жа Дон Кіхот ад убору адмовіўся, аб’явіўшы, што хутка яму неабходна будзе вяртацца да суровага паходнага жыцця і што ён не мае магчымасці вазіць з сабой гардэроб і ўсялякія іншыя пажыткі. Санча ж узяў адзенне з разлікам прадаць яго пры першым выпадку.
Такім чынам, у прызначаны дзень Дон Кіхот надзеў свае даспехі, а Санча пераапрануўся і вярхом на шэрым, з якім ён не пажадаў расстацца, нягледзячы
на тое, што яму прапаноўвалі знатнага каня, далучыўся да загоншчыкаў; затым выйшла разадзетая герцагіня, і Дон Кіхот, як пачцівы і ветлівы кавалер, не дазволіў герцагу ёй дапамагчы і адразу ж узяў яе інаходца за аброць. Нарэшце наблізіліся яны да лесу, які рос паміж дзвюх вельмі высокіх гор, і пасля таго як усе лазы, стаянкі і паляўнічыя хаткі былі размеркаваны і людзі разышліся па розных месцах, пачалося паляванне і ўсчаліся неймаверны шум, гам і цюгаканне, так што з-за брэху сабак і гуку рагоў людзі не чулі адзін аднаго.
Герцагіня сышла з каня і, трымаючы ў руках востры дроцік, стала там, дзе, наколькі ёй было вядома, звычайна прабягалі кабаны. Герцаг і Дон Кіхот таксама злезлі з коней і сталі справа і злева ад яе: Санча ж выбраў сабе месца за ёю і так і не злез з асла: ён не адважваўся пакінуць яго, баючыся, як бы з ім не выйшла чагосьці дрэннага; і ледзь толькі герцаг, герцагіня і Дон Кіхот са шматлікай чэляддзю выстраіліся ў рад, як раптам проста на іх, увесь у пене, ляскаючы зубамі і клыкамі, выскачыў велізарны кабан, якога цкавалі сабакі і гналі выжлятнікі. Убачыўшы яго, Дон Кіхот загарадзіўся шчытом, выхапіў меч і рушыў яму насустрач, герцаг з дроцікам у руках — за ім, герцагіня ж, калі б не ўтрымаў яе своечасова герцаг, абавязкова аперадзіла б іх абодвух. Адзін толькі Санча пры выглядзе велізарнага звера саскочыў з шэрага, на злом галавы кінуўся наўцёкі і паспрабаваў ускарабкацца на высокі дуб, але гэта яму не ўдалося; дабраўшыся да сярэдзіны дрэва, ён ухапіўся быў за галіну, каб затым дасягнуць вяршыні, аднак жа яму не пашчасціла і не пашанцавала, бо галіна зламалася, і ён паляцеў уніз, зачапіўшыся за сук і не будучы ў стане дастаць нагамі да зямлі, павіс у паветры. Апынуўшыся ў такім становішчы, бачачы, што яго зялёны паўкафтан трашчыць па ўсіх швах, і ўявіўшы, што калі страшны звер пабяжыць у гэты бок, то абавязкова яго дастане, ён пачаў так гучна крычаць і так на-
стойліва клікаць на дапамогу, што ўсе тыя, хто чуў яго, але не бачыў, былі перакананы, што ён у пашчы дзікага звера. Нарэшце ікласты кабан, прабіты мноствам дроцікаў, паваліўся; тады Дон Кіхот, пазнаўшы Санча па голасе, павярнуўся ў той бок, адкуль даносіліся крыкі, і ўбачыў, што Санча ўверх нагамі вісіць на дубе, а каля яго стаіць шэры, які не захацеў пакінуць гаспадара ў бядзе.
Дон Кіхот пад’ехаў і зняў Санча з дрэва, і як толькі Санча адчуў, што ён свабодны і што пад ім цвёрдая глеба, то зірнуў на свой падзёрты паляўнічы паўкафтан, і сэрца ў яго сціснулася, бо ён лічыў, што такі ўбор каштуе вельмі дорага.
Тым часам вялізную кабанову тушу ўзвалілі на мула, прыкрылі галінкамі размарыну і мірту і, як пераможны трафей, даставілі ў прасторную палатку, разбітую на лясной паляне; там ужо былі парасстаўляны сталы і прыгатавана такая багатая і шыкоўная трапеза, што па ёй адной можна было меркаваць аб шчодрасці і раскошы гаспадароў. Санча паказаў герцагіне дзіркі на сваім адзенні і сказаў: