• Часопісы
  • Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

    Дон Кіхот

    Мігель дэ Сервантэс
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 622с.
    Мінск 1999
    213.04 МБ
    Пра лішак паведамляць не давядзецца,— запярэчыў Мярлін,як толькі належная колькасць удараў будзе адлічана, сеньёра Дульцынея раптоўна вызваліцца ад чараў і з пачуццём удзячнасці з’явіцца падзякаваць добраму Санча і нават узнагародзіць яго за добрую справу. Так што ні пра лішак, ні пра недахоп
    ты не турбуйся, ды і неба не дазволіць мне хоць на волас цябе падмануць.
    — Ну, дык госпадзі благаславі! — усклікнуў Санча.— Я скараюся горкай маёй долі.
    Толькі Санча паспеў гэта вымавіць, як зноў затрубілі трубы, зноў затрашчалі незлічоныя аркебузныя выстралы, а Дон Кіхот кінуўся Санча на шыю і пачаў цалаваць яго ў лоб і ў шчокі. Герцагіня, герцаг і ўсе іншыя выказалі сваё захапленне, і калясніца кранулася з месца; і пры ад’ездзе Дульцынея пакланілася герцагу з герцагіняй і асабліва нізка — Санча Пансу.
    А між тым на небе ўсё ярчэй разгараўся досвітак, радасны і ўсмешлівы, палявыя кветкі паднімалі галоўкі, а хрустальныя воды ручайкоў, што журчалі паміж белых і жоўтых каменьчыкаў, панеслі сваю даніну рэкам, якія чакалі іх. Радасная зямля, яснае неба, празрыстае паветра, яркае святло — усё гэта і разам і паасобку абвяшчала, што дзень, які імкнуўся ўслед за Аўрорай, абяцае быць ціхім і ясным. Герцаг жа і герцагіня, задаволеныя паляваннем, а таксама і тым, як дасціпна і шчасліва дасягнулі яны сваёй мэты, вярнуліся да сябе ў замак з намерам распачаць штонебудзь новае, бо гэта было для іх самае вялікае задавальненне.
    Р а з д з е л ХХХШ.
    Аб парадах, якія Дон Кіхот даў Санча Пансу перад тым, як той адправіўся кіраваць востравам, а таксама і аб іншых вельмі важных рэчах
    На другі дзень герцагіня спытала Санча, ці пачаў ён прынятае ім на сябе пакаянне, неабходнае для таго, каб вызваліць ад чараў Дульцынею. Санча адказаў, што пачаў і мінулай ноччу ўжо нанёс сабе пяць удараў. Герцагіня спытала, чым іменна ён іх нанёс. Санча адказаў, што рукою.
    — Гэта пляскач, а не лупцоўка,— заўважыла rep-
    цагіня.— Я пераканана, што такая мяккасць абыходжання з самім сабой не спадабаецца мудраму Мярліну. He ўжо, добры Санча, выберы ж ты для сябе бізун з шыпамі або з вузламі,— так будзе больш адчувальна. Нездарма ж сцвярджае прыказка, што і для навучання карысна хвастанне, а свабоду такой знатнай асобы, як Дульцынея, так танна, такой мізэрнай цаной здабыць нельга. І яшчэ прымі да ведама, Санча, што добрыя справы, якія робяцца вяла і гультаявата, не залічваюцца і зусім нічога не варты.
    На гэта Санча адказаў так:
    — А вы дайце мне, ваша светласць, бізун або вяроўку, якую лепшую, і я буду сябе сцябаць, толькі не вельмі балюча, бо ведайце, ваша міласць, што хоць я і просты чалавек, а цела ў мяне не з палатна, а хутчэй з бавоўны, і калечыць сябе дзеля чужой карысці — гэта не справа.
    — У добры час,— сказала герцагіня.Заўтра я выберу бізунчык якраз па табе, і тваёй пяшчотнай скуры ён палюбіцца, як родны брат.
    Затым Санча сказаў герцагіні:
    — Да ведама вашай светласці, дарагая мая сеньёра, я напісаў пісьмо маёй жонцы Тэрэсе Панса і паведаміў ёй аб усім, што са мной адбылося, з таго часу як мы з ёю рассталіся. Пісьмо ў мяне тут, за пазухай, застаецца толькі надпісаць адрас, і мне б хацелася, каб ваша разважлівасць яго прачытала, бо мне здаецца, што яно напісана па-губернатарску, гэта значыць так, як павінны пісаць губернатары.
    — А хто ж яго прыдумаў? пацікавілася герцагіня.
    Хто ж, як не я, грэшны? сказаў Санча.
    I сам жа і напісаў? працягвала дапытвацца герцагіня.
    — Дзе там! — адказаў Санча.— Я не ўмею ні чытаць, ні пісаць, я магу толькі паставіць свой подпіс.
    — Ну што ж, паглядзім,прамовіла герцагіня.Я
    ўпэўнена, што ў гэтым пісьме ты выказаў свае бліскучыя разумовыя здольнасці.
    Санча дастаў з-за пазухі і працягнуў герцагіні незапячатанае пісьмо, у якім змяшчалася наступнае:
    Пісьмо Санча Пансы. яго жонцы, Тэрэсе Панса
    “Хоць і добра мяне адлупцавалі, затое я добра вярхом пракаціўся; хоць і будзе ў мяне добры востраў, але за гэта не мінуць мне добрай лупцоўкі. Зараз ты ўсяго гэтага не зразумееш, мілая Тэрэса, але потым я табе растлумачу. Хай будзе табе вядома, Тэрэса, цвёрдае маё рашэнне: табе патрэбна ездзіць у карэце*, інакш табе не падыходзіць, бо ездзіць як-небудзь паіншаму гэта для цябе цяпер усё роўна што поўзаць ракам. Ты жонка губернатара, глядзі ж: у цябе ўсё павінна быць так, каб камар носа не падтачыў! Да гэтага дадаю зялёны паляўнічы кафтан, які мне падарыла сеньёра герцагіня,— прыкінь, ці не выйдуць з яго спадніца і кофта для нашай дачкі. У тутэйшых мясцінах кажуць, што мой пан Дон Кіхот — звар’яцелы разумнік і забаўны дзівак і што я яму выдатная пара. Пабывалі мы ў пячоры Мантэсінаса, а мудры Мярлін наконт вызвалення ад чараў Дульцынеі Табоскай, якую, зрэшты, усе яе землякі завуць Альдонсай Ларэнса, выбраў мяне: мне неабходна нанесці сабе тры тысячы трыста ўдараў, за вылікам тых пяці, што я ўжо нанёс, і тады яна будзе цалкам вызвалена ад чараў, не горш за нас з табой. Аб гэтым ты нікому не кажы, a то вынесеш смецце з дому і пойдуць плёткі. Праз некалькі дзён я адпраўляюся губернатарнічаць з велізарным жаданнем зарабіць грошы,— мне казалі, што ўсе нановапрызначаныя кіраўнікі адбываюць з такім жа якраз жаданнем. Я там агледжуся і тады адпішу, варта табе прыязджаць ці не. Шэры здаравусенькі і нізка табе кланяецца, а я яго ні за што не кіну, хоць бы мяне зрабілі султанам турэцкім. Сеньёра герцагіня тысячу разоў цалуе твае ручкі, а ты ёй
    пацалуй дзве тысячы разоў, бо, як кажа мой пан, пачцівасць гэта самая танная рэч на свеце, якая ні да чаго не абавязвае. Бог не пажадаў паслаць мне яшчэ адзін чамаданчык з сотняй эскуда, як у мінулую паездку, але ты, мілая Тэрэса, не засмучайся: казла пусцілі ў агарод, і на пасадзе губернатара мы сваё возьмем. Адно толькі моцна мяне непакоіць: кажуць, калі гэтага хоць аднойчы паспытаеш, то язык праглынеш, і вось, калі так яно і будзе, то губернатарства не танна мне абыдзецца. Зрэшты, калекам і ўбогім падаюць столькі міласціны, што яны жывуць, як канонікі. Вось і выходзіць, што не так, дык гэтак, а ты ў мяне, трэба спадзявацца, разбагацееш. Няхай паіпле табе бог шчасця, а мяне няхай беражэ ён дзеля цябе.
    Пісана ў гэтым замку 1614 года ліпеня 20 дня.
    Твой муж, губернатар Санча Панса”.
    Герцагіня прачытала пісьмо і сказала Санча:
    — У двух месцах вы, добры губернатар, крыху памыліліся. Па-першае, вы паведамляеце і тлумачыце, што губернатарства было вам падаравана за тое, што вы згадзіліся сябе адлупцаваць, а між тым вы самі добра ведаеце і не пачнеце адмаўляць, што калі мой муж, герцаг, абяцаў вам губернатарства, то ніякая лупцоўка вам яшчэ і ў сне не снілася. Па-другое, вы тут выказалі празмерную карыслівасць. Але ж пагонішся за прыбыткам, а вернешся са стратай, і прагны кіраўнік вершыць несправядлівы суд.
    —	Я зусім не тое хацеў сказаць, сеньёра,— заўважыў Санча,— і калі ваша міласць лічыць, што пісьмо напісана не так, як трэба, то мы яго ўмомант парвём і напішам новае, але толькі яно можа выйсці яшчэ горшым, калі я даверуся сваёй уласнай кемлівасці.
    —	He, не,— запярэчыла герцагіня,— гэта добрае пісьмо, я хачу паказаць яго герцагу.
    Герцаг быў у захапленні ад пісьма. Ён сказаў Санча, каб той прывёў сябе ў належны парадак і быў гатовы заняць пасаду губернатара, бо астравіцяне чакаюць яго, маўляў, як майскага дожджыку.
    —	Я дару табе самы сапраўдны востраў, вельмі ўрадлівы і багаты,дадаў герцаг.
    —	Я не дзеля карыслівасці нацэльваюся ў высокія начальнікі і залятаю ў панскія палацы,зазначыў Санча,— проста мне хочацца паспрабаваць, якое яно, гэта губернатарства.
    -	Раз паспрабуеш, Санча,— язык праглынеш,— запярэчыў герцаг,бо няма нічога саладзейшага — камандаваць і бачыць, што табе падпарадкоўваюцца. Mary ручацца, што калі твой пан зробіцца імператарам,— а мяркуючы па тым, як ідуць яго справы, ён будзе ім абавязкова,— то гэтага сану ніякімі сіламі ў яго ўжо не адбярэш, і ў глыбіні душы ён будзе шкадаваць і крыўдаваць, што так позна стаў імператарам.
    —	Сеньёр,— аб’явіў Санча,— я лічу, што камандаваць заўсёды прыемна, хоць бы нават авечай чарадой.
    -	У нас з табой, Санча, густы супадаюць, і ва ўсім жа ты разбіраешся,зазначыў герцаг,— Я спадзяюся, што і кіраваць ты будзеш гэтак жа мудра, як мудра выказваешся. Ну, вось пакуль і ўсё, помні толькі, што ты адправішся кіраваць востравам не пазней як заўтра, а сягоння вечарам табе выдадуць адпаведнае твайму новаму званню адзенне і збяруць у дарогу.
    — Няхай апранаюць як хочуць,— сказаў Санча,— я ў любым уборы застануся Санча Пансам.
    — І то праўда,— згадзіўся герцаг.Але ўсё-такі адзенне павінна адпавядаць роду заняткаў і займаемай пасадзе: так, напрыклад, заканазнаўцу няёмка апранацца як салдат, а салдату як свяшчэннік. Ты ж, Санча, будзеш апрануты напалову як судзейскі, а напалову як военачальнік, бо на тым востраве, які я табе дару, вайскоўцы гэтак жа патрэбны, як і вучоныя, а вучоныя — гэтак жа, як і вайскоўцы.
    —	Вось па вучонай справе я якраз слабаваты,— прыз-
    наўся Санча,— я нават азбукі — і той не ведаю. Зрэшты, добры губернатар павінен умець замест подпісу крыжык паставіць — і добра. Калі ж мне выдадуць зброю, то, з божай дапамогай, я не выпушчу яе з рук, пакуль не павалюся.
    —	Заўсёды прытрымлівайся гэтых высокіх меркаванняў, Санча, і ты пазбегнеш памылак,заўважыў герцаг.
    У гэты час увайшоў Дон Кіхот і, даведаўшыся, аб чым ідзе размова, і што Санча спешна прымае стырно ўлады, узяў яго за руку і з дазволу герцага павёў да сябе, каб даць парады, як яму на той пасадзе належыць сябе паводзіць.
    Такім чынам, увайшоўшы ў свой пакой, ён зачыніў дзверы, амаль сілай усадзіў Санча побач з сабою і знарок павольна загаварыў:
    — Я бясконца ўдзячны богу, дружа Санча, за тое, што перш чым шчасце ўсміхнулася мне, на цябе звалілася такая ўдача. Я спадзяваўся, што шчаслівы выпадак дапаможа мне ўзнагародзіць цябе за верную службу, і вось я толькі-толькі пачынаю дабівацца поспехаў, а твае надзеі раней часу і насуперак разумнаму сэнсу ўжо збыліся. Некаторыя ідуць на подкуп, дакучаюць, хадайнічаюць, устаюць на досвітку, выпрошваюць, упарта дамагаюцца — і мэты сваёй, аднак жа, не дасягаюць, а іншы, невядома як і чаму, адразу атрымлівае пасаду і службу, якой дамагаліся вельмі многія і тут дарэчы і да месца будзе прывесці прыказку, што, як, маўляў, ні старайся, а на ўсё — лёс. Па мне, ты даўбешка і нічога больш, ты на досвітку не ўставаў, дапазна не заседжваўся, ты пальцам не паварушыў, але да цябе дакрануўся дух вандроўнага рыцарства — і вось ты ўжо, без дай прычыны, губернатар вострава. Усё гэта, Санча, я кажу для таго, каб ты не прыпісваў уласным сваім заслугам зробленую табе ласку,не, раней падзякуй усявышняму, які бацькоўскай рукою ўсё накіроўвае да дабра, а затым падзякуй ордэну вандроўнага рыцарства, поўны найвы-