• Часопісы
  • Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

    Дон Кіхот

    Мігель дэ Сервантэс
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 622с.
    Мінск 1999
    213.04 МБ
    Значыць, вунь тая страва са смажанымі курапаткамі, на выгляд вельмі смачная, ужо дакладна, не прычыніць мне ніякай шкоды.
    Але доктар на гэта сказаў:
    Пакуль я жывы, сеньёр губернатар да яе не дакранецца!
    Гэта чаму ж? — спытаў Санча.
    Доктар адказаў яму:
    — Таму што настаўнік наш Гіпакрат*, светач і пуцяводная зорка ўсёй медыцыны, у адным са сваіх афарызмаў гаворыць: “Кожнае пераяданне шкоднае, пераяданне ж курапаткамі больш за іншыя”.
    — Ну, калі так,— вырашыў Санча,— выберыце мне, сеньёр доктар, з усіх страў, якія ёсць на стале, самую карысную і найменш шкодную, не біце па ёй палачкай і дайце мне яе спакойна з’есці, бо, клянуся жыццём губернатара, дай бог мне пажыць даўжэй, я паміраю з голаду, і што б вы там ні гаварылі, сеньёр доктар, і хочаце вы гэтага ці не хочаце, але, забіраючы ў мяне ежу, вы не толькі не прадоўжыце, а хутчэй скароціце мой век.
    Ваша праўда, сеньёр губернатар,заўважыў доктар,— а таму я лічу, што вам не трэба есці вунь тое рагу з трусоў, бо яно дрэнна ператраўляецца. Вось гэ-
    тай цяляціны, калі б толькі гэта была не смажаная цяляціна і прытым без падліўкі, вам яшчэ можна было б пакаштаваць, але ў такім выглядзе не раю.
    Санча ж сказаў:
    — А вунь там, далей, стаіць вялікая талерка, і ад яе пар валіць. Мне здаецца, што гэта олья падрыда, a ў олью падрыду кладуць шмат розных рэчаў, і я, дакладна ўжо, знайду сабе там што-небудзь смачнае і карыснае.
    — Ганіце прэч ад сябе такія небяспечныя думкі! усклікнуў доктар.— Няма на свеце больш шкоднай ежы, чым олья падрыда! Няхай яе падаюць у канонікаў, у рэктараў вучэбных устаноў або на вясковым вяселлі, але ёй не месца на абедзенным стале губернатара, дзе ўсё павінна быць верхам дасканаласці і вытанчанасці, не месца таму, што простым стравам усюды аддаюць перавагу над састаўнымі: у простай страве памыліцца нельга, а ў састаўной можна, бо нічога не значыць пераблытаць колькасць рэчываў, якія ўваходзяць у яе. Вяртаючыся ж да таго, што можа зараз з’есці сеньёр губернатар, калі жадае захаваць і ўмацаваць сваё здароўе, я скажу: сотню вафляў і некалькі тоненькіх скрылікаў айвы,— гэта ўмацоўвае страўнік і садзейнічае страваванню.
    Паслухаўшы такія разважанні, Санча адкінуўся на спінку крэсла, паглядзеў доктару ў вочы і строгім тонам спытаў, як яго завуць і дзе ён навучаўся.
    Доктар жа яму на гэта адказаў так:
    — Мяне, сеньёр губернатар, завуць доктар Педра Нясцерпна дэ Навука, я ўраджэнец мястэчка Ціртэафуэра*, што паміж Каракуэлем і Альмадаварам дэль Кампа, толькі крыху правей, атрымаў жа я ступень доктара ва універсітэце Асунскім*.
    Тут Санча, палаючы гневам, усклікнуў:
    Ну, вось што, сеньёр доктар Педра Нясцерпна дэ Дакука, ураджэнец мястэчка Ціртуфуэра або Учортанарагера, якое застанецца справа, калі ехаць з Каракуэля ў Альмадавар дэль Кампа, і які атрымаў сту-
    пень у Асуне: ідзіце адсюль вон, а не то, ручаюся галавой, я вазьму дубіну і, пачаўшы з вас, выганю з вострава ўсіх лекараў, якія толькі дзе ёсць, па крайняй меры ўсіх тых, якіх я прызнаю невукамі, дактароў жа разумных.талковых іадукаваных я буду берагчы і шанаваць як святыню. Яшчэ раз паўтараю: прэч з вачэй маіх, Педра Нясцерпна, а не то я схаплю вось гэта самае крэсла, на якім сяджу, паламаю яго аб вашу галаву і буду апраўданы судом: я скажу, што забіць дрэннага лекара, ворага ўсёй дзяржавы,гэта справа богаўгодная. А цяпер накарміце мяне або забярыце губернатарства, бо пасада, якая не можа пракарміць таго, хто яе займае, не варта і двух струкоў бобу.
    Бачачы, што губернатар так разышоўся, доктар збянтэжыўся і вырашыў уцячы хоць бы і к чортпу на рогі, але ў гэту хвіліну на вуліцы загудзеў паштовы ражок, дварэцкі вызірнуў у акно, а затым, наблізіўшыся да Санча, аб’явіў:
    -	Прыбыў ганец ад сеньёра герцага, і, як відаць, з важнай дэпешай.
    Увайшоў ганец, потны, устрывожаны, і, дастаўшы з-за пазухі пакет, уручыў яго губернатару. Санча, у сваю чаргу, адразу перадаў яго герцагскаму аканому і загадаў прачытаць адрас; адрас жа быў такі: “Дону Санча Пансу, губернатару вострава Баратарыя, ва ўласныя рукі або ў рукі яго сакратара”. Тут Санча спытаў:
    — А хто тут мой сакратар?
    На гэта яму адзін з прысутных адказаў:
    -	Я, сеньёр: я ўмею чытаць і пісаць.
    —	Распячатайце пакет і паглядзіце, што там напісана,— прамовіў Санча.
    Новаспечаны сакратар падпарадкаваўся і, прачытаўшы пасланне, аб’явіў, што гэта справа сакрэтная. Санча загадаў ачысціць залу, папрасіўшы застацца толькі герцагскага аканома і дварэцкага, іншыя ж, у тым ліку доктар, выйшлі. I тады сакратар агучыў пісьмо наступнага зместу:
    “Мне стала вядома, сеньёр дон Санча Панса, што ворагі мае і Вашы маюць намер імкліва атакаваць уночы Ваш востраў, калі іменна — не ведаю, Вам жа неабходна не спаць і быць на варце, каб Вас не захапілі знянацку. Яшчэ я даведаўся праз маіх надзейных лазутчыкаў, што чатыры зламыснікі, пераапрануўшыся, прабраліся на ваш востраў з намерам пазбавіць Вас жыцця, бо мудрасць Ваша іх палохае. Будзьце напагатове, аглядвайце наведвальнікаў Вашых і адмаўляйцеся ад усіх страў, якія Вам будуць прапанаваны. Калі Вы будзеце знаходзіцца ў небяспецы, я падтрымаю Вас, Вы ж дзейнічайце, як Вам падкажа розум. Напісана ў нашым замку, жніўня шаснаццатага дня, у чатыры гадзіны раніцы.
    Ваш сябар Герцаг”.
    Пісьмо агарошыла Санча, прысутныя таксама, здавалася, былі здзіўлены; звярнуўшыся да аканома, Санча сказаў:
    —	Перш за ўсё неабходна, і прытым неадкладна, засадзіць у турму доктара Нясцерпна, бо калі хто і збіраецца мяне забіць, дык гэта ён, і да таго ж смерцю павольнай і найгоршай, іначай кажучы — галоднай смерцю.
    —	Лічу, аднак жа,— заўважыў дварэцкі,— што вашай міласці не патрэбна дакранацца ні да адной стравы, якія стаяць на стале: іх гатавалі манахіні, а нездарма ж гавораць, што за крыжам стаіць сам чорт.
    -	Згодзен,прамовіў Санча,— але ўсё-такі дайце мне пакуль што акраец хлеба і некалькі фунтаў вінаграду: у гэтым атруты быць не можа. На самай справе, не магу ж я нічога не есці, тым больш мы павінны быць гатовы да будучых баёў, значыць, нам патрэбна падмацавацца: страўнік жа садзейнічае адвазе, а не адвага страўніку. Вы ж, сакратар, адкажыце сеньёру герцагу і напішыце, што ўсё, што ён загадаў, будзе выканана іменна так, як ён загадаў, без аніякай хібы.
    Перадайце таксама сеньёры герцагіні, што я цалую ёй ручкі і прашу не забыць паслаць нарачнага да маёй жонкі Тэрэсы Панса з пісьмом і клуначкам ад мяне: гэтым яна зробіць мне вялікую паслугу, а ўжо я ёй потым аддзячу чым толькі змагу. Заадно, каб мой пан Дон Кіхот Ламанчскі не падумаў, што я чалавек няўдзячны, можаце ўставіць, што я цалую яму рукі, а да гэтага вы, як добры сакратар, можаце дадаць ад сябе ўсё, што вам уздумаецца і захочацца. Ну а цяпер няхай прыбяруць са стала і прынясуць мне чаго-небудзь іншага, а ўжо я спраўлюся з усімі лазутчыкамі, забойцамі і чараўнікамі, якія толькі нападуць на мяне і на мой востраў.
    Раздзел XXXVII.
    Аб тым, што здарылася з Санча Пансам, пакуль ён дазорам абыходзіў востраў
    Як толькі тайная нарада ў сувязі з пісьмом reppa­ra скончылася, доктар Педра Нясцерпна вярнуўся ў залу і сказаў, што вечарам ён абавязкова дазволіць губернатару павячэраць, хоць бы і ў парушэнне ўсіх прадпісанняў Гіпакратавых. Губернатар гэтым быў задаволены і з вялікай нецярплівасцю пачаў чакаць, калі настане вечар і час вячэры, і хоць у яго было такое пачуццё, быццам час спыніўся і з месца не рухаецца, аднак жа доўгачаканы момант усё ж настаў, і яму падалі на вячэру тушаную цяляціну з цыбуляй і вараныя цялячыя ножкі ўжо не першай маладосці. Санча аддаў усяму гэтаму больш вялікую ўвагу, чым калі б яго частавалі міланскімі цяцёркамі, рымскімі фазанамі, сарэнцкай цяляцінай, маронскімі курапаткамі або лавахоскімі гусямі, і ў час вячэры ён звярнуўся да доктара з такімі словамі:
    —	Паслухайце, сеньёр доктар, надалей не трэба старацца частаваць мяне далікатнымі стравамі і вытанчанай ежай,гэта толькі расстроіць мой жывот: ён
    жа прывык да казляціны, да ялавічыны, да свініны, да ветчыны, да рэпы і да цыбулі, і калі вы пачнеце набіваць яго ўсякімі прыдворнымі стравамі, то яны не спадабаюцца, а ад некаторых яго ванітаваць будзе. Прынёс бы мне лепш дварэцкі так званай ольі падрыды, гэта значыць упрэлай гародніны, і чым больш у ёй гэтай самай прэлі, тым больш прыемны ад яе пах, і дварэцкі можа напхнуць туды і намяшаць чаго захоча, абы толькі гэта было прыдатным для ўжывання, a я яму за гэта падзякую і калі-небудзь узнагароджу, a вось здзекавацца з сябе я нікому не дазволю, іначай у нас справа на лад не пойдзе. Давайце ж усе жыць і есці ў згодзе: чаго мы з вамі не падзялілі? Я так буду кіраваць гэтым востравам, каб падаткаў не дараваць, але і хабару не вымагаць, а вы ў мяне будзеце цішэй вады, ніжэй травы, бо, ведайце, мы за сябе пастаім і ў выпадку чаго наробім цудаў: глядзіш, на звера якраз і лавец прыбяжыць.
    Вядома, сеньёр губернатар,— сказаў дварэцкі,— ваша міласць поўнасцю мае рацыю, і я ад імя ўсіх жыхароў нашага вострава даю абяцанне, што мы будзем служыць вам з усёй магчымай стараннасцю, бо той мяккі спосаб кіравання, якога ваша міласць пачала прытрымлівацца з самага пачатку, не дае нам падстаў не толькі зрабіць, але нават задумаць штосьці вашай міласці непажаданае.
    — Спадзяюся! заўважыў Санча.— Дурні б вы былі, калі б штосьці такое зрабілі або задумалі. Значыць, я яшчэ раз паўтараю: не забудзьце наконт харчоў для мяне і для майго шэрага, з усіх спраў гэта самая важная і неадкладная, а ў вызначаны час мы пойдзем з вамі ў абход, я хачу ачысціць востраў ад усялякай дрэні ад валацуг, гультаёў і шалапутаў. Патрэбна вам ведаць, сябры мае, што бадзяцкі люд у дзяржаве — гэта ўсё роўна што трутні ў вуллі, якія з’ядаюць мёд, сабраны пчоламі-працаўніцамі. Я маю намер абараняць сялян, ахоўваць асаблівыя правы гідальга, узнагароджваць людзей дабрадзейных, а самае галоў-
    нае — адносіцца з павагай да рэлігіі і шанаваць духавенства. Ну як, сябры? Правільна я кажу або блюзню?
    — Вы так гаворыце, сеньёр губернатар,адказаў аканом герцага,— што я, сапраўды, здзіўляюся: такі непісьменны чалавек, як вы, ваша міласць,— наколькі мне вядома, вы ж граматы зусім не ведаеце,— і раптам гаворыць столькі навучальных і павучальных рэчаў! Hi тыя, хто нас сюды паслаў, ні мы самі ніяк не маглі ад вас чакаць такой разважлівасці. Кожны дзень прыносіць нам штосьці новае: пачынаецца справа з жарту — заканчваецца сур’ёзна, хацеў абдурыць глядзь, сам у дурнях застаўся.