Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Такім чынам, настаў вечар, і з дазволу сеньёра доктара Нясцерпна губернатар павячэраў. Затым быў пасланы дазор; разам з губернатарам адправіліся ў абход аканом, сакратар, дварэцкі, летапісец, якому было даручана заносіць дзеянні Санча на скрыжалі гісторыі, і цэлы атрад альгуасілаў* і судзейскіх. Санча з жазлом у руцэ вельмі важна крочыў пасярэдзіне; і вось, калі яны ўжо прайшлі некалькі вуліц, пачуўся бразгат шабляў, якія скрыжоўваліся: усе кінуліся ў той бок і ўбачылі, што б’юцца ўсяго толькі два чалавекі, тыя, заўважыўшы прадстаўнікоў улады, спынілі бойку, а адзін з іх усклікнуў:
— Іменем бога і караля! Што ж гэта за бязладдзе робіцца ў нашым горадзе: нападаюць проста пасярод вуліцы і рабуюць пры ўсіх добрых людзях!
— Супакойся, добры чалавек,— прамовіў Санча,— і раскажы мне, з-за чаго вы пасварыліся: я — губернатар.
Тут умяшаўся супраціўны бок:
— Сеньёр губернатар, я вам усё раскажу як мага карацей. Да ведама вашай міласці, гэты пан толькі што выйграў у ігральным доме, вунь у тым, што насупраць, больш за тысячу рэалаў, і адзін бог ведае, якім чынам. Я пры гэтым прысутнічаў і ў шэрагу няпэўных выпадкаў, хоць і насуперак сумленню, пры-
суджаў на яго карысць. Ён згроб свой выйгрыш, і я спадзяваўся, што атрымаю ад яго магарыч хоць бы ў памеры аднаго эскуда: гэта ўжо так заведзена узнагароджваць такіх важных асоб, як я, якія сочаць за правільнасцю хадоў, садзейнічаюць беззаконнасці і прадухіляюць сваркі, а ён схаваў грошы і пайшоў. Я ўзлаваўся, дагнаў яго і ў самых пяшчотных і далікатных выразах папрасіў падарыць мне хоць бы восем рэалаў, а ён жа ведае, што я чалавек сумленны і што я пасады ніякай не займаю і даходаў ніадкуль не атрымліваю, бо мае бацькі нічому мяне не вучылі і нічога мне не пакінулі, але гэты махляр не пажадаў даць мне больш за чатыры рэалы. Падумайце, сеньёр губернатар, якая бессаромнасць і якое нахабства! Слова гонару, ваша міласць, калі б вы не падаспелі, я б у яго выйгрыш з горла вырваў, я б яго абразуміў!
А ты што на гэта скажаш? — спытаў Санча.
Той адказаў, што супраціўны бок гаворыць праўду і што ён, сапраўды, не хацеў даваць больш за чатыры рэалы, таму што гэта, маўляў, ужо не ўпершыню; далей ён зазначыў, што людзям, якія чакаюць магарыч, неабходна быць ветлівымі і з вясёлым выглядам браць, што даюць, таргавацца ж з тымі, хто выйграў, ім не варта, калі толькі яны не зусім упэўнены, што гэта шулеры і што іх выйгрыш выйгрыш несумленны; a што ён, ігрок, не пажадаў адорваць вымагальніка,— гэта, нібы, і ёсць лепшы доказ, што ён чалавек прыстойны, а не жулік, як запэўнівае той, бо шулеры — вечныя даннікі такіх вось выведнікаў, якія ведаюць, што тыя падмяняюць карту.
Гэта праўда,пацвердзіў аканом,— Сеньёр губернатар, мы чакаем вашых указанняў, што нам рабіць з гэтымі людзьмі.
— 3 гэтымі людзьмі патрэбна зрабіць вось што,— аб’явіў Санча.— Ты, які выйграў, усё роўна — сумленна, несумленна ці ні так, ні гэтак, ты зараз жа выдасі гэтаму задзіраку сто рэалаў, а яшчэ трыццаць рэалаў ахвяруеш на зняволеных. Ты ж, што пасады не маеш
і даходаў не атрымліваеш, а толькі смуродзіш свет, бяры хутчэй сто рэалаў і не пазней як заўтра раніцай адпраўляйся з нашага вострава ў выгнанне на дзесяць гадоў, а парушыш маю волю — будзеш адбываць свой тэрмін на тым свеце, бо я ўласнаручна павешу цябе на слупе, у крайнім жа выпадку гэта зробіць кат па маім загадзе. І ні той, ні другі не адважвайцеся мне пярэчыць, а то я вас!..
Першы праціўнік выняў грошы, другі іх узяў, адзін адправіўся ў выгнанне, другі пайшоў дамоў, а губернатар сказаў:
Чаго б гэта ні каштавала закрыю ўсе ігральныя дамы.
У гэты час да іх наблізіўся паліцэйскі, які цягнуў за руку нейкага хлопца, і сказаў:
Сеньёр губернатар, гэты малойчык ішоў нам насустрач, але, убачыўшы паліцыю, крута павярнуў і кінуўся наўцёкі. Так робяць адны злачынцы. Я пабег за ім, аднак жа калі б ён не спатыкнуўся і не паваліўся, ніяк бы мне яго не дагнаць.
Ты чаму, маладзец, уцякаў? — спытаў Санча.
Хлопец жа яму на гэта адказаў так:
Сеньёр, паліцыя мае звычку доўга распытваць, a мне не хацелася адказваць.
Чым ты займаешся?
— Я ткач.
— Што ж ты тчэш?
3 дазволу вашай міласці, наканечнікі для коп’яў.
— Глянь, ды ты жартаўнік! Выскаляннем, значыць, займаешся? Добра! А куды гэта ты накіроўваўся?
Праветрыцца, сеньёр.
А дзе ж у вас тут, на востраве, праветрываюцца?
А дзе вецер дзьме.
Добра! Ты па слова ў кішэнь не лезеш.Адразу відаць, што разумны хлопец, Але толькі ўяві сабе, што вецер гэта я, і дзьму я табе проста ў спіну і падганяю прама да самаіі турмы. Ану, вазьміце яго і
адвядзіце! Няхай жа ён гэту ночку паспіць у турме і на гэты раз абыдзецца без праветрывання.
— Далібог, ваша міласць, вам лягчэй зрабіць мяне каралём, чым прымусіць спаць у турме! — запярэчыў хлопец.
— Гэта чаму ж я не прымушу цябе спаць у турме? — спытаў Санча.— He маю ўлады я, ці што, у любую хвіліну схапіць цябе або адпусціць?
— Якая ні вялікая ўлада вашай міласці,— запярэчыў хлопец,— а ўсё-такі вы мяне не прымусіце спаць у турме.
— Як гэта не? — закрычаў Санча.— Адвядзіце яго ў турму, там ён жыва зразумее, што памыляецца; калі ж начальнік турмы ў карыслівых мэтах зробіць яму паблажку і дазволіць хоць бы на крок ад турмы адысці, я на таго начальніка налажу пеню ў памеры дзве тысячы дукатаў.
Жартуеце,зазначыў хлопец.He нарадзіўся яшчэ на свет такі чалавек, які прымусіў бы мяне спаць у турме.
— Гавары ж, чорт ты гэтакі! — ускрыкнуў Санча.— Ды хто цябе, хіба анёл, выведзе з турмы і разаб’е кайданы, якія я загадаю на цябе надзець?
— Вось што, сеньёр губернатар: давайце ўнікнем у сутнасць справы,— з чароўнай прыемнасцю загаварыў юнак.— Дапусцім, ваша міласць загадае адправіць мяне ў турму, там на мяне надзенуць кайданы і ланцугі і пад замок, а начальнік турмы, каб пазбегнуць суровага пакарання, выканае ваш загад і не выпусціць мяне,— усё роўна, калі я не захачу спаць і ўсю ноч не заплюшчу вачэй, то ці зможаце вы, ваша міласць, з усёй сваёй уладай прымусіць мяне заснуць, калі я не жадаю?
Вядома, не! умяшаўся сакратар.Хлопец спрытна выкруціўся.
— Значыць,спытаў Санча,ты не пачаў бы спаць таму, што табе проста не хочацца, а не для таго, каб пярэчыць мне?
—	У мяне і ў думках таго не было, сеньёр,— адказаў хлопец.
—	Ну, тады ідзі з богам,— вырашыў Санча,— ідзі дамоў спаць, няхай пашле табе гасподзь прыемныя сны, я ж пазбаўляць цябе сну не маю намеру. Але толькі надалей раю з уладамі не жартаваць, a то нарвешся яшчэ на каго-небудзь, дык цябе за такія жартачкі па галоўцы не пагладзяць.
Хлопец пайшоў, і на гэтым абход вострава закончыўся, праз два дні закончылася і само губернатарства, а з ім разам праваліліся і разляцеліся ўсе планы Санча, як гэта будзе відаць з далейшага.
Р а з д з е л XXXVIII, у якім апавядаецца аб тым, як паж герцагіні даставіў пісьмо Тэрэсе Панса, жонцы Санча Пансы
Між тым герцагіня адправіла таго самага пажа, які прыкідваўся Дульцынеяй і патрабаваў, каб яго вызвалілі ад чараў (аб чым Санча Панса з-за розных дзяржаўных спраў паспеў цалкам забыць), да жонкі Санча, Тэрэсы Панса, з пісьмом ад яе мужа, з пісьмом ад сябе і з вялікай ніткай цудоўных каралаў у выглядзе падарунка. Паж, юнак талковы, кемлівы і паслужлівы, з найвялікай ахвотай паехаў у вёску Санча; пад’язджаючы да вёскі, ён аклікнуў жанчын, якія сабраліся каля ручая і паласкалі бялізну, і спытаў, дзе жыве жанчына па імені Тэрэса Панса, жонка нейкага Санча Пансы, збраяносца рыцара, які называе сябе Дон Кіхотам Ламанчскім. Пачуўшы гэта пытанне, адна з дзяўчат, якія паласкалі бялізну, падняла галаву і адказала:
—	Тэрэса Панса гэта мая маці, згаданы вамі Санча — гэта мой тата, згаданы ж вамі рыцар — гэта наш пан.
—	У такім выпадку, дзяўчына,— прамовіў паж,—
правядзі мяне да сваёй маці: я вязу ёй пісьмо і падарунак ад твайго таты.
— 3 найвялікім задавальненнем, васпан мой,— аб’явіла дзяўчына, якой на выгляд можна было даць гадоў чатырнаццаць.
Бялізну яна пакінула сяброўцы і, не абуўшыся і не падабраўшы валасоў, як была, босая і растрапаная, падскочыла да пажа і сказала:
— Едзьце прама, ваша міласць, наш дом крайні, маці зараз дома, і ўжо вельмі яна бядуе, што ад таты даўно няма ніякіх вестак.
— Затое я прывёз такія добрыя весткі,— падхапіў паж,— што твая маці павінна дзякаваць богу.
Дзяўчына подскакам кінулася дамоў і яшчэ з парога крыкнула:
Матухна, ідзі сюды, хутчэй, хутчэй! Да нас едзе нейкі сеньёр і вязе пісьмы і розныя цацкі ад майго таты.
На крык выйшла яе маці, Тэрэса Панса, з матком пражы ў руцэ. Яна не рабіла ўражання старой, хоць зараз было відаць, што ёй пайшло на пяты дзесятак, зрэшты, гэта была здаровая і загарэлая жанчына; убачыўшы сваю дачку і пажа на кані, яна спытала:
— Што такое, дачка? Хто гэты сеньёр?
— Пакорны слуга сеньёры донны Тэрэсы Панса,— адказаў ганец.
Ён імгненна саскочыў з каня і вельмі пачціва алусціўся на калені перад сеньёрай Тэрэсай.
Прашу вашы ручкі, сеньёра донна Тэрэса,працягваў паж,— каб пацалаваць іх вам, як законнай уласнай жонцы сеньёра дона Санча Пансы, вярхоўнага губернатара вострава Баратарыя.
— Ах, васпан мой, досыць, пакіньце! — загаварыла Тэрэса.— Я ж не прыдворная дама, я бедная сялянка, дачка простага хлебароба і жонка вандроўнага збраяносца, а зусім не нейкага там губернатара.
Ваша міласць,— запярэчыў паж,— з’яўляецца самай дастойнай жонкай самага найдастойнага губер-
натара, і ў якасці доказу вось вам, ваша міласць, пісьмы і падарунак.
Тут ён дастаў з кішэні нітку каралаў з залатымі засцежкамі і, надзеўшы яе на шыю Тэрэсы, працягваў:
— Гэта пісьмо ад сеньёра губернатара, а другое разам з караламі прасіла вам перадаць сеньёра герцагіня, якая і паслала мяне да вашай міласці.
Тэрэса абамлела, дачка яе таксама. Нарэшце дзяўчына сказала:
-	Забіце мяне, калі ва ўсім гэтым не замешаны наш пан сеньёр Дон Кіхот! Ужо дакладна, гэта ён падараваў бацьку ці то губернатарства, ці то графства,ён жа яму столькі разоў яго абяцаў.
-	Так яно і ёсць,~ пацвердзіў паж: — дзякуючы заслугам сеньёра Дон Кіхота сеньёр Санча цяпер прызначаны губернатарам вострава Баратарыя, як гэта будзе відаць з пісьма.
—	Прачытайце мне пісьмо, зрабіце ласку,— папрасіла Тэрэса: — прасці якраз я майстрыца, а вось наконт чытання — ні ў зуб нагой.