Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
-	Я таксама,сказала Марысанча.— Пачакайце, я зараз паклічу якога-небудзь грамацея: або самога свяшчэнніка, або бакалаўра Самсона Караску,— яны з радасцю прыйдуць, ім, ужо дакладна, захочацца даведацца пра тату.
—	Няма чаго іх клікаць,— запярэчыў паж.— Я, праўда, не ўмею прасці, затое чытаць умею і прачытаю вам пісьмо.
І ён яго, сапраўды, прачытаў ад пачатку да канца, але паколькі яно было ўжо прыведзена, то тут мы яго не змяшчаем, а затым ён дастаў з кішэні пісьмо ад герцагіні вось такога зместу:
“Сябар мой Тэрэса! Выдатныя якасці душы і розуму мужа Вашага Санча падштурхнулі мяне і прымусілі папрасіць мужа майго, герцага, каб ён прызначыў яго губернатарам аднаго са шматлікіх астравоў. Да мяне
дайшлі звесткі, што гэта сапраўдны арол, а не губернатар, чаму я і, само сабой зразумела, мой муж, герцаг, вельмі рады. Я горача дзякую богу, што не памылілася ў выбары губернатара, бо няхай будзе Вам вядома, сеньёра Тэрэса, што добрыя кіраўнікі рэдка сустракаюцца на свеце, Санча ж так добра кіруе, што дай бог мне самой быць такой жа добрай.
Пасылаю Вам, мая мілая, нітку каралаў з залатымі засцежкамі; я з большым задавальненнем падарыла б Вам перлы Усходу, ну, ды чым багаты, тым і рады. 3 цягам часу мы з Вамі пазнаёмімся і пасябруем; зрэшты, усё ў руках божых. Кланяйцеся ад мяне Вашай дачцэ Марысанчы і скажыце, каб яна была гатова: аднаго разу я яе выдам за якога-небудзь знатнага чалавека.
Я чула, што мясціны Вашы багатыя на буйныя жалуды: прышліце мне дзесяткі два, яны будуць асабліва дарагія тым, што іх збіралі Вы. Напішыце падрабязна, як Вы сябе адчуваеце і як пажываеце; калі ж у чым-небудзь маеце патрэбу, то Вам варта толькі слова сказаць, і ўсё будзе як пажадаеце. А цяпер няхай беражэ Вас бог.
Напісана ў маім замку.
Любячы Вас сябар Герцагіня”.
— Ах,— усклікнула Тэрэса пасля таго, як пісьмо было прачытана,— якая ж гэта добрая, простая і сціплая сеньёра! 3 такімі сеньёрамі можна жыць душа ў душу, гэта не тое што нашы дваранкі, якія ўяўляюць, што калі яны дваранкі, дык ужо на іх каб і пылінкі не садзіліся, а калі ў царкву ідуць, да таго ганарлівыя — сапраўды, падумаеш, каралевы; зірнуць на сялянку — і то ўжо, здаецца, для іх ганьба, а тут глядзіце, якая мілая сеньёра: сама герцагіня, а мяне называе сваім сябрам і піша мне, як роўнай, і за гэта дай бог ёй стаць роўнай з самай высокай званіцай ва
ўсёй Ламанчы. А жалудоў, васпан мой, я пашлю яе светласці цэльную меру, і ўжо якіх буйных: усім на заглядзенне і на здзіўленне. А пакуль што, дачка, падагаджай сеньёру, дагледзь яго каня, прынясі з хлява яек і сала нарэж пабольш — ды пачастуем яго, як князя, ён гэта заслужыў: надта добрыя весткі нам прывёз, ды і сам добры, а я тым часам збегаю да суседак, падзялюся з імі сваёй радасцю, а потым да нашага свяшчэнніка і да цырульніка, маэсе Нікаласа: яны заўсёды былі сябрамі твайму тату, сябрамі і засталіся.
— Слухаю, матуля,сказала Марысанча,але толькі цур: палову караляў мне,— сеньёра герцагіня, ужо напэўна, не такая дурніца, каб усе каралі пасылаць табе адной.
— Яны ўсе твае будуць, дачушка,— сказала Тэрэса,дай мне толькі некалькі дзён іх панасіць,у мяне, слова гонару, сэрца скача ад радасці, калі я на іх гляджу.
— Вы абедзве не менш абрадуецеся,падхапіў паж, калі зазірнеце вось у гэту дарожную торбу; там ляжыць кафтан з выдатнага сукна: губернатар толькі адзін раз апранаў яго на паляванне, а цяпер пасылае сеньёры Марысанчы.
— Дай бог, каб ён служыў мне тысячу гадоў,— прамовіла Марысанча,— а таму, хто прывёз, жадаю пражыць столькі ж, а калі будзе ахвота, дык не адну, a дзве тысячы гадоў.
Пасля гэтага Тэрэса, з каралямі на шыі, выскачыла з дому і пабегла, пастукваючы пальцамі па пісьмах, быццам гэта быў бубен; выпадкова сустрэліся ёй свяшчэннік і Самсон Караска, і тут яна пачала прытанцоўваць і прымаўляць:
— Сягоння і на нашай вуліцы свята! Мы цяпер губернатары! He верыце,прывядзіце сюды самую што ні на ёсць важную птушку з дваранак, я і ёй утру нос!
Што гэта значыць, Тэрэса Панса? Што гэта за дурыкі і што гэта за паперы ў цябе ў руках?
— Ніякія гэта не дурыкі, а ў руках у мяне пісьмы ад герцагінь і губернатараў, на шыі цудоўныя каралы, і сама я — губернатарша.
Бог ведае што ты кажаш, Тэрэса! Мы адмаўляемся цябе разумець!
— Ану, зірніце,сказала Тэрэса.
І з гэтымі словамі яна працягнула ім пісьмы. Свяшчэннік прачытаў іх уголас Самсону Караску, затым яны ад здзіўлення пераглянуліся, а бакалаўр спытаў, хто прывёз гэтыя пісьмы. Тэрэса прапанавала ім пайсці да яе і паглядзець на ганца: гэта, маўляў, не хлопец, а золата і прывёз, кажа, ён ёй яшчэ адзін падарунак, якому цаны няма. Свяшчэннік зняў з яе шыі каралі, разгледзеў іх з усіх бакоў і, пераканаўшыся, што гэта сапраўдныя каралы, зноў здзівіўся і сказаў:
— Клянуся маім санам, я не ведаю, што сказаць і што падумаць аб гэтых падарунках: я бачу і адчуваю на дотык сапраўдныя каралы і разам з тым чытаю, што нейкая герцагіня просіць прыслаць ёй два дзесяткі жалудоў.
-	Вось тут і разбярыся! — заўважыў, са свайго боку, Караска.— Ну што ж, хадземце пазнаёмімся з пасланцом: магчыма, ён выведзе нас са складанай сітуацыі.
Так яны і вырашылі зрабіць, і Тэрэса павяла іх да сябе дамоў. Калі яны ўвайшлі, паж прасейваў авёс для свайго каня, а дзяўчынка рэзала сала для яечні, каб пакарміць госця, выгляд і адзенне якога зрабілі добрае ўражанне на свяшчэнніка і бакалаўра; яны пачціва пакланіліся яму, ён — ім, і тады Самсон спытаў, што чутно пра Дон Кіхота і пра Санча Пансу: яны, маўляў, прачыталі пісьмы Санча і сеньёры герцагіні, але ўсё ж здзіўлены і не могуць зразумець, якое гэта ў Санча губернатарства, ды яшчэ на востраве, між тым як усе ці амаль усе астравы на Міжземным моры належаць яго вялікасці. Паж яму на гэта адказаў так:
-	Што сеньёр Санча Панса — губернатар, гэта ніякаму сумненню не падлягае. Дзе іменна ён губерна-
тарнічае — на востраве або яшчэ дзе, у гэта я не ўнікаў. Дастаткова сказаць, што ў яго валоданні знаходзіцца горад, які налічвае больш за тысячу жыхароў. Што тычыцца жалудоў, то сеньёра герцагіня — такая простая і да таго не гордая...
Адным словам, папрасіць у сялянкі жалудоў,— гэта яна, маўляў, лічыць ні за што, ёй нават надаралася пасылаць у бліжэйшую вёску з просьбай даць ёй на нейкі час грэбень.
Патрэбна вам ведаць, вашы міласці, што нават самыя знатныя дамы ў нас у Арагоне зусім не такія фанабэрыстыя і ганарыстыя, як у Кастыліі: з людзьмі яны абыходзяцца — прасцей нельга.
Ад свяшчэнніка і бакалаўра не магло схавацца, што паж забаўляецца, аднак з яго жартамі ніяк не вязаліся сапраўднасць каралаў і паляўнічы ўбор, які Тэрэса ўжо паспела ім паказаць, а ніжэйпрыведзеныя выказванні Тэрэсы іх насмяшылі:
— Сеньёр свяшчэннік, зрабіце ласку, даведайцеся, ці не едзе хто з нашай вёскі ў Мадрыд або Таледа: я хачу папрасіць купіць мне круглыя фіжмы, і каб самыя лепшыя і па апошняй модзе. Павінна ж я па сіле і магчымасці падтрымліваць гонар майго мужа, губернатара. A то аднаго разу раззлуюся і сама паеду ў сталіцу, ды яшчэ карэту завяду, каб усё было як у людзей.
— Дай табе бог, матуля, хутчэй яе завесці,— сказала Марысанча,— а там няхай пра мяне кажуць, калі я буду ездзіць разам з маёй матуляй, пані губернатаршай: “Бач ты, такая-сякая, брудная мужычка, расселася, развалілася ў карэце, быццам папеса!” Нічога, няхай сабе шлёпаюць па гразі, а я — ногі вышэй, і буду сабе раз’язджаць у карэце. Напляваць мне на ўсе злыя языкі, колькі іх ні ёсць: мне б цёпла ды ўтульна, а людзі няхай што хочуць, тое і плявузгаюць. Правільна я кажу, матуля?
— Ужо як правільна, дачушка! — сказала Тэрэса.— I ўсе гэтыя нашы радасці і нават сёе-тое яшчэ лепшае
добры мой Санча мне прадказваў. Вось убачыш, дачушка: я яшчэ і графіняй буду, удачы — яны ж так адна за адной і ідуць. Я шмат разоў чула ад добрага твайго бацькі, а яго ж можна таксама назваць бацькам усіх прымавак: далі табе кароўку бяжы хутчэй па вяроўку, даюць губернатарства — бяры, даюць графства — хапай, кажуць: “На, на!” і працягваюць добрую штучку — кладзі ў кішэнь. А раз не хочаш спі і не адгукайся, калі шчасце і дабрабыт стукаюцца ў браму твайго дома.
— І якая мне будзе справа да таго, што пра мяне кажуць, калі ўжо я заважнічаю і заганаруся? — уставіла Марысанча.— “Дайце сабаку штаны надзець, ён з сабакамі не будзе вадзіцца”.
Паслухаўшы такія выказванні, свяшчэннік сказаў:
— Відавочна, у сям’і Панса ўсе так і нараджаюцца з мяшком прыказак: я не ведаю ніводнага з іх, хто б ні сыпаў прыказкамі ды прымаўкамі ў любы час і пры кожным выпадку.
— Справядліва,— заўважыў паж.— Сеньёр губернатар Санча таксама ўвесь час гаворыць прыказкамі, і хоць не ўсе падыходзяць да месца, аднак жа задавальняюць нязменна, і герцаг з герцагіняй вельмі іх адабраюць.
— Такім чынам, васпан мой,— загаварыў бакалаўр,— вы працягваеце сцвярджаць, што Санча і сапраўды губернатар і што ёсць на свеце такая герцагіня, якая піша пісьмы яго жонцы і шле ёй падарункі? Між тым, хоць мы і мацалі гэтыя падарункі і чыталі пісьмы, нам, аднак жа, не верыцца, і мы лічым, што ўсё гэта выдумкі нашага земляка Дон Кіхота: ён жа перакананы, што з ім усё адбываецца па чараўніцтву. Дык вось, мне б, уласна кажучы, хацелася абмацаць вас, каб пераканацца, хто вы такі: прывідны пасол ці чалавек з крывёю ў жылах.
— На гэта я магу вам толькі сказаць, сеньёры,— адказаў паж,— што я пасол сапраўдны, што сеньёр Санча Панса сапраўдны губернатар, што мае паны.
герцаг і герцагіня, мелі магчымасць падараваць і на самай справе падаравалі яму губернатарства і што, як я чуў, згаданы Санча Панса кіруе ім як мае быць. A ўжо ці ёсць тут іпто-небудзь звышнатуральнае ці не — мяркуйце, вашы міласці, самі, я ж нічога больш не ведаю і клянуся ў тым не чым іншым, як жыццём маіх бацькоў, а яны ў мяне яшчэ жывыя, і я іх люблю і шаную.
— Магчыма, гэта і так,— сказаў бакалаўр,— а ўсё ж міжволі ўзнікае сумненне.
— Сумнявайцеся, калі хочаце,заўважыў паж,— a толькі ўсё, што я сказаў,праўда, і праўда заўсёды ўсплывае над хлуснёй, як алей над вадою, а калі не верыце мне, верце справам маім. Няхай хто-небудзь з вас паедзе са мной, і вочы яго ўбачаць тое, чаму не вераць яго вушы.
— He, ужо лепш я паеду,аб’явіла Марысанча.Падсадзіце, сеньёр, на крыж вашага каня: мне сіл нестае, хочацца пабачыцца з татам.