Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Ведай жа, Санча, што вось гэта лодка яўна і бясспрэчна заклікае мяне і вымушае ўвайсці ў яе і адправіцца на дапамогу якому-небудзь рыцару або іншай пакутнай знатнай асобе, якую напаткала вялікае няшчасце, бо гэта поўнасцю адпавядае духу рыцарскіх раманаў і духу чараўнікоў, што ў гэтых раманах і разважаюць і дзейнічаюць. Калі хтосьці з рыцараў у бядзе і выручыць яго можа толькі які-небудзь іншы рыцар, але іх раздзяляе адлегласць за дзве-тры тысячы міль, a то і больш, чараўнікі садзяць гэтага другога рыцара на воблака або даюць у яго распараджэнне лодку і імгненна перапраўляюць па паветры ці морам туды, дзе патрэбна яго дапамога. Дык вось, Санча, гэта лодка прычалена тут з той жа самай мэтай, і ўсё гэта такая ж праўда, як тое, што зараз дзень, і пакуль яшчэ не звечарэла, прывяжы шэрага і Расінанта — і з богам.
— Калі так,— загаварыў Санча,— і калі ваша міласць мае намер на кожным кроку рабіць, можна сказаць, глупства, то мне застаецца толькі падпарадкавацца і схіліць галаву па прыказцы: “He пойдзеш свайму пану насуперак будзе табе ад яго на пракорм”. Аднак для ўласнага заспакаення адважуся далажыць, што, па маім разуменні, гаспадары гэтай лодкі не якія-небудзь там зачараваныя, а проста мясцовыя рыбакі: у гэтай жа рэчцы водзіцца найлепшая шалёнка*.
Санча разважаў, а сам у гэты час прывязваў чатырохногіх, на вялікі свой сардэчны жаль, пакідаючы іх пад абаронай і заступніцтвам чараўнікоў.
Ну добра, прывязаў,— аб’явіў ён.— А цяпер што мы будзем рабіць?
— Што будзем рабіць? — сказаў Дон Кіхот.— Перахрысцімся і аддадзім якар, гэта значыць сядзем у лодку і перарэжам вяроўку, якой яна прывязана да берага.
3 гэтымі словамі ён скокнуў у лодку, Санча следам за ім, затым была перарэзана вяроўка, і лодка пачала павольна аддаляцца. І вось, калі Санча ўбачыў, што ён ужо на адлегласці прыкладна двух локцяў ад берага, то ў прадчуванні непазбежнай гібелі задрыжаў усім целам; але асабліва ён зажурыўся, пачуўшы роў асла і ўбачыўшы, што Расінант з сіл выбіваецца, каб сарвацца з прывязі, і тут ён сказаў свайму пану:
— Асёл зароў ад тугі па нас, а Расінант стараецца вырвацца на волю, каб потым кінуцца за намі наўздагон. Супакойцеся, мілыя сябры, я думаю, мы хутка зразумеем, што пакідаць вас было проста безразважна, абразумімся і вернемся да вас!
І пры гэтым ён так горка заплакаў, што Дон Кіхот ад гарачнасці і раздражнення яму сказаў:
— Чаго ты баішся, баязлівае стварэнне? Аб чым ты плачаш, сэрца з каровінага масла? Хіба цябе хто-небудзь даймае, хто-небудзь за табой гоніцца, пацучыная ты душа? Чаго нестае табе, хто знаходзіцца на поўным забеспячэнні? Магчыма, ты крочыш пешшу і басанож па Рыфейскіх гарах*, а не сядзіш на лавачцы, быццам эрцгерцаг, і цябе не нясе спакойная плынь цудоўнай гэтай ракі, адкуль мы ў хуткім часе выйдзем у адкрытае мора? Э, ды мы, здаецца, ужо выйшлі ў мора і праплылі, прынамсі, семсот, а то і восемсот міль! Была б са мной астралябія, я б змераў вышыню полюса і сказаў бы табе дакладна, колькі мы з табой праехалі міль. Зрэшты, магчыма, я ў гэтым зусім нічога не разумею, але мне здаецца, што мы ўжо праехалі ці вось-вось праедзем лінію раўнадзенства, якая на роўнай адлегласці ад супрацьлеглых полюсаў перасякае і на дзве часткі дзеліць Зямлю.
— А калі мы дасягнем гэтай, як вы яе называеце,
лініі раўнадушша, то колькі ж мы тады праедзем? — спытаў Санча.
Шмат,адказаў Дон Кіхот,— бо, у адпаведнасці з вылічэннямі Пталемея, найвялікшага з усіх вядомых нам касмографаў, паверхня вады і сушы на нашай планеце роўна тромстам шасцідзесяці градусам, мы ж з табою, дасягнуўіпы гэтай лініі, праедзем якраз палавіну.
— Вось ужо, далібог, ваша міласць,— прамовіў Санча,— знайшлі каго браць у сведкі і з кім сябраваць: з нейкім не то Ні-бэ-ні-мэем, не то Пустамелем,— самі ж вы абзываеце яго касавокім, ды яшчэ, калі я вас правільна зразумеў, жулябіяй.
Пасмяяўся Дон Кіхот з такога тлумачэння імя і роду заняткаў касмографа Птелемея, а таксама прыбора астралябіі.
Між тым лодка павольна слізгацела па рацэ, і прыцягвала яе зусім не якая-небудзь таямнічая сіла ці нябачны чараўнік, а проста ціхая ў той час і спакойная плынь.
Нарэшце падарожнікі ўбачылі вялікія млыны, што стаялі пасярод ракі, і, як толькі заўважыў іх, Дон Кіхот гучным голасам сказаў Санча:
Глядзі, глядзі! Вунь там, о дружа мой, віднеецца ці то горад, ці то замак, ці то крэпасць, у якой, ужо дакладна, знаходзіцца зняволены рыцар, а магчыма, нейкая зняважаная каралева, інфанта ці прынцэса, і вось дзеля таго, каб дапамагчы ім, я сюды і дастаўлены!
— Пра які, каб яго чорт, горад, пра якую крэпасць і пра які замак вы, васпан мой, гавораце? залямантаваў Санча.Хіба вы не бачыце, што гэта вадзяныя млыны, на якіх мелюць зерне?
— Маўчы, Санча! — сказаў Дон Кіхот.— Яны толькі здаюцца млынамі, але гэта не млыны. Я ўжо табе казаў, што чары валодаюць уласцівасцю падмяняць і скажаць сапраўдную сутнасць любога прадмета. Я не хачу сказаць, што адзін прадмет ператвараецца ў іншы
на самай справе,— не, падмена адбываецца толькі ў нашым уяўленні, як гэта паказаў выпадак з ператварэннем маёй Дульцынеі.
Тым часам лодка трапіла ў самую быстрыню і пачала рухацца наперад хутчэй, чым раней. Мукамолы, якія працавалі на млынах, заўважыўшы, што па рацэ рухаецца лодка і што яе нясе прама ў вір, утвораны млынавымі коламі, схапілі доўгія шасты і выбеглі на плаціну, каб спыніць лодку; а паколькі твары іх і адзенне былі ў муцэ, то выгляд у іх быў даволі страшны. Яны гучна крычалі:
— Чэрці вы гэтакія! Куды вы праце? Вам што, жыццё надакучыла? Вы што хочаце — утапіцца ці трапіць пад колы, каб вас размалола ў пыл?
— Ці не казаў табе, Санча,— прамовіў тут Дон Кіхот,— што мы дасягнем тых мясцін, дзе мне давядзецца паказаць, чаго можа дамагчыся доблесная мая рука? Глядзі, колькі ліхадзеяў і нахабнікаў выбегла мне насустрач, глядзі, колькі страшыдлаў стала мне ўпоперак дарогі, глядзі, як морды крывяць нам гэтыя пачвары!.. Ну, пачакайце ж вы мне, нягоднікі!
Тут ён падняўся на ўвесь рост і, павысіўшы голас, пачаў гразіць мукамолам:
— Злашчасны і шкодны зброд, адпусціце на волю і дайце поўную свабоду той асобе, якая пасаджана ў гэту вашу ці то крэпасць, ці то турму, усё роўна — якога яна роду і звання і высокая або нізкая яе доля. Я — Дон Кіхот Ламанчскі, інакш Рыцар Ільвоў, і мне самім усёмагутным небам наканавана давесці гэту прыгоду да пераможнага канца.
І, сказаўшы гэта, ён выхапіў меч і пачаў размахваць ім перад носам у мукамолаў; тыя ж хоць і чулі яго бязглуздыя звароты, але так і не зразумелі іх і ўсё спрабавалі спыніць сваімі шастамі лодку, якую так і цягнула ў вір пад коламі млыноў.
Санча апусціўся на калені і пачаў гучна маліцца богу, каб ён пазбавіў яго такой яўнай небяспекі. І так яно і здарылася дзякуючы спрытнасці і кемлівасці
мукамолаў, якія ўперліся шастамі ў лодку і ўрэшце спынілі яё. Але лодка ўсё ж перакулілася, і Дон Кіхот разам з Санчам апынуліся ў вадзе; у Дон Кіхота была тая перавага, што ён плаваў, як качка, але з-за цяжкіх даспехаў ён усё ж двойчы апускаўся на дно, таму калі б мукамолы не кінуліся ў ваду і не вынеслі іх абодвух амаль на руках, то гэта месца было б для іх Трояй*. Калі ж іх выцягнулі, да такой ступені напоеных вадой, што ніякае пітво не спадабалася б ім цяпер, Санча стаў на калені і, склаўшы рукі і ўтаропіўшыся ў неба, звярнуўся да бога з доўгай і гарачай малітвай, каб на будучае ён пазбавіў яго ад рызыкоўных задум і пачынанняў яго пана.
У гэты час з’явіліся рыбакі, уладальнікі лодкі, якую, дарэчы сказаць, млынавыя колы разбілі на трэскі, і, убачыўшы, што лодка разбіта, напалі на Санча і пачалі распранаць яго, а з Дон Кіхота запатрабавалі кампенсацыі ўрону. Дон Кіхот жа, як нічога і не было, з вялікім спакоем аб’явіў мукамолам і рыбакам, што ён вельмі ахвотна заплаціць за лодку, але пры ўмове, што яны без усялякіх выкрутасаў вызваляць тую асобу або асоб, якія зняволены ў іх у замку.
— Пра якіх гэта асоб і пра якія замкі ты гаворыш, дурная галава? усклікнуў адзін з мукамолаў.Ты што, хочаш павезці з сабой тых людзей, якія прыехалі сюды малоць зерне?
“Досыць! сказаў сабе Дон Кіхот.Старацца просьбамі схіліць гэту чэрнь на добрую справу — гэта ўсё роўна што лямантаваць у пустыні. Відаць, у гэтай прыгодзе сутыкнуліся два магутныя чараўнікі, і адзін з іх разбурае задумы другога: адзін паслаў па мяне лодку, а другі перакуліў мяне ў ваду. Тут толькі бог можа дапамагчы, бо ўвесь свет клубок падкопаў і супярэчлівых задум. Я ж нічога не мог зрабіць”.
Затым ён павысіў голас і, павярнуўшыся тварам да млыноў, прамовіў:
— Хто б вы ні былі, сябры мае, укінутыя ў гэту турму, даруйце мне: на няшчасце для мяне і для вас,
я не магу выручыць вас з бяды. Пэўна, подзвіг гэты прызначаны якому-небудзь іншаму рыцару.
Сказаўшы гэта, ён дамовіўся з рыбакамі і заплаціў ім за лодку пяцьдзесят рэалаў. Санча выдаў грошы вельмі неахвотна, зазначыўшы пры гэтым:
— Яшчэ адно такое катанне ў лодачцы — і ўсе нашы грошы пойдуць на дно.
А рыбакі і мукамолы здзіўляліся, гледзячы на гэтыя дзве фігуры, такія не падобныя на звычайных людзей, і ўсё не маглі дабраць розуму, аб чым гаварыў і чаго прасіў Дон Кіхот; нарэшце, вырашыўшы, што гэта вар’яты, яны пакінулі іх у спакоі і разышліся па сваіх млынах і рыбацкіх лодках. Неразумныя ж Дон Кіхот і Санча вярнуліся да неразумных сваіх жывёлін, і на гэтым прыгода з зачараванаю лодкаю скончылася.
Р а з д з е л XXVII.
Аб тым, што адбылося паміж Дон Кіхотам і вельмі прыгожай аматаркай палявання
Замаркочаныя, з дрэнным настроем наблізіліся рыцар і збраяносец да сваіх чатырохногіх, асабліва Санча, якога брала за сэрца кожны раз, калі даводзілася аддаваць гаспадарскія грошы; у яго было пры гэтым такое пачуццё, як быццам ён не з грашамі расстаўся, а застаўся без вачэй. Урэшце моўчкі селі яны вярхамі і пакінулі берагі слаўнай ракі, і тут Дон Кіхот паглыбіўся ў любоўныя свае думкі, а Санча — у думкі аб сваім узвышэнні, якое цяпер уяўлялася яму болып далёкім, чым калі-небудзь: хоць і быў ён праставаты, але ўсё ж вельмі добра разумеў, што ўчынкі яго пана, усе ці амаль усе, неразумныя, і ён толькі шукаў выпадку, не беручы разліку і нават не развітваючыся са сваім панам, аднаго дня даць цягу і вярнуцца дамоў; аднак жа лёс распарадзіўся зусім інакш, і апаска яго была небеспадстаўная.