Дон Кіхот
Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
Падрыхтаванні да вяселля робяцца незвычайныя і бяспрыкладныя: справа якраз у тым, што вяселле хочуць згуляць на лузе каля вёскі нарачонай,— нявесту, дарэчы сказаць, называюць Кітэрыяй Цудоўнай, а жаніха — Камача Багатым. Ёй васемнаццаць год, яму дваццаць два. Пара яны выдатная, хоць, зрэшты, усёведы, якія любую радаслоўную ведаюць назубок, пераконваюць, што цудоўная Кітэрыя паходзіць з лепшай сям’і, чым Камача, але гэта не важна: багацце любую загану прыкрые. І сапраўды, Камача шчодры: яму прыйшло ў галаву завесіць увесь лужок шатром з галінак, каб сонцу нялёгка было дабрацца да муравы. Яшчэ ў яго падрыхтаваны танцы са шпагамі, а таксама з бразготкамі; сярод аднавяскоўцаў ёсць зухаватыя танцоры, якія выдатна ўмеюць звінець і трэсці імі, а пра такіх, якія паляпваюць сябе па падносках, і казаць няма патрэбы,— іх у яго, як чутно, набрана незлічоная сіла. Аднак жа застанецца ў памяці гэта вяселле не з-за таго, аб чым я вам расказаў, і не з-за шмат чаго іншага, аб чым я не нагадаў, а, па
маім разуменні, з-за таго, як будзе сябе паводзіць забіты горам Басільё. Басільё — гэта пастух з той жа вёскі, што і Кітэрыя, яго дом — сцяна да сцяны з домам яе бацькоў. Басільё з малых гадоў, з самага пяшчотнага ўзросту, адчуваў да Кітэрыі сардэчную прыхільнасць, яна ж адорвала яго цнатліваю добразычлівасцю, так што па ўсёй вёсцы толькі і размовы было, што аб дзіцячым гэтым каханні Басільё і Кітэрыі. Як толькі ж абое падраслі, то бацька Кітэрыі вырашыў не пускаць Басільё да сябе ў дом і задумаў выдаць сваю дачку за багача Камача, выдаць жа яе за Басільё не захацеў, бо той болып шчодра надзелены дарамі прыроды, чым дарамі Фартуны. Аднак жа калі гаварыць палажыўшы руку на сэрца, без найлепшага дамешку зайздрасці, то Басільё — самы спрытны хлопец, якога я толькі ведаю: здорава кідае бару, добры барэц, з мячом гуляе цудоўна, бегае, як алень, скача, як сарна, кеглі збівае, нібы які чараўнік, спявае, як жаваранак, гітара ў яго проста так і размаўляе, а галоўнае, шпагай ён валодае — лепш нельга.
— 3-за аднаго гэтага,— прамовіў тут Дон Кіхот,— названы вамі юнак заслугоўвае ажаніцца не толькі з цудоўнай Кітэрыяй, але нават з каралевай.
— Едзьце скажыце аб гэтым маёй жонцы! — умяшаўся Санча Панса, які да гэтага часу слухаў моўчкі.— Яна стаіць на тым, што кожны павінен жаніцца з раўнёй, па прыказцы: адзін другога варты. А мне б хацелася, каб добры гэты Басільё, які мне ўжо спадабаўся, ажаніўся з сеньёрай Кітэрыяй.
— Калі б усе закаханыя бралі шлюб,— запярэчыў Дон Кіхот,то бацькі былі б пазбаўлены права выбару і права жаніць сваіх дзяцей, калі яны гэта палічаць прыстойным. І калі б дочкі самі выбіралі сабе мужоў, то адна выскачыла б за слугу сваіх бацькоў, другая за першага сустрэчнага залётніка і задзіру, які паланіў бы яе сваёю самаўпэўненасцю і маладзецтвам. Бо каханне і захапленне без цяжкасці наклад-
ваюць павязку на вочы розуму, так неабходныя, калі справа ідзе аб якім-небудзь рызыкоўным кроку, у выбары ж спадарожніка жыцця вельмі лёгка памыліцца. Каб шлюб выйшаў удачным, патрэбна большая асцярожнасць і асабліва ласка божая. Дапусцім, хтосьці жадае адправіцца ў далёкае падарожжа: калі ён чалавек разумны, то, перш чым накіравацца ў дарогу, ён падшукае сабе надзейнага і прыемнага спадарожніка,— чаму ж не ўзяць з яго прыклад тым, каму патрэбна разам ісці ўсё сваё жыццё, а такою спадарожніцаю і з’яўляецца для мужа яго жонка? Жонка не з’яўляецца таварам, які можна купіць, а пасля вярнуць назад, памяняць ці замяніць іншым,— яна з’яўляецца неразлучным спадарожнікам, які не пакіне вас да таго часу, пакуль вас не пакіне жыццё. Можна было б яшчэ доўга разважаць наконт гэтага, але мучыць жаданне ведаць, што яшчэ сеньёру ліцэнцыяту засталося дадаць пра Басільё.
— Мне засталося дадаць толькі вось што: з таго часу, як Басільё даведаўся, што цудоўная Кітэрыя выходзіць за Камача Багатага, ён ужо болып не смяецца і разумнага слова не вымавіць; цяпер ён вечна сумны і задуменны, размаўляе сам з сабой (відавочная і бясспрэчная прымета таго, што ён страціў розум), есць мала і спіць мала, а калі і есць, то адны толькі плады, спіць жа ён, калі толькі гэта можна назваць сном, не інакш як у полі, на голай зямлі, нібы дзікі звер, часам падымае вочы да неба, часам утароплівае іх у зямлю і застывае на месцы, так што, гледзячы на яго, можна падумаць, быццам перад вамі апранутая статуя, чыё адзенне развявае вецер. Карацей кажучы, па ўсіх прыметах, ён гарыць каханнем, і мы, яго знаёмыя, усе як адзін перакананы, што калі заўтра цудоўная Кітэрыя скажа Камача “так”, то для Басільё гэта будзе смяротным прысудам.
— Беражы яго бог! — прамовіў Санча.— Гасподзь пасылае рану, гасподзь жа яе і загоіць. Ніхто не ве-
дае, што наперадзе: да заўтра яшчэ далёка, а дастаткова ж адной гадзіны, нават адной мінуты, каб цэлы дом абваліўся, я бачыў на свае вочы: дождж ідзе, і тут жа табе свеціць сонца; кладзешся спаць здаровы, прачнуўся ні войкнуць, ні ўздыхнуць. Дайце мне толькі ўпэўніцца, што Кітэрыя кахае Басільё ўсёй душой і ад чыстага сэрца, і я яму галавой паручуся за поспех, бо каханне, як я чуў, носіць такія акуляры, праз якія медзь здаецца золатам, а беднасць багаццем.
Ды ці замоўкнеш ты нарэшце, Санча, праклятая сіла? — закрычаў Дон Кіхот.— Ты як пачнеш сыпаць сваімі прыказкамі ды прымаўкамі, дык цябе сам чорт не спыніць!
Ужо сцямнела; аднак калі яны пад’язджалі да вёскі Кітэрыі, адкуль і студэнты і сяляне былі родам, ім усім падалося, быццам неба над ёю ўсеяна мірыядамі яркіх зорак. У той жа час да іх данесліся невыразныя, ціхія гукі розных музычных інструментаў: ражкоў, тамбурынаў, гусляў, жалеек, бубнаў і бразготак, а калі яны пад’ехалі бліжэй, то ўбачылі, што зроблены каля ўезда ў вёску драўляны шацёр — увесь у ліхтарыках, і вецер не задзімаў іх, бо ад ласкавага яго павеву не варушылася нават лісце на дрэвах. Музыканты весялілі гасцей, якія з’явіліся на вяселле і там і сям тоўпіліся на прыветлівым гэтым лузе: адны танцавалі, другія спявалі, трэція ігралі на згаданых разнастайных інструментах. Здавалася, быццам на гэтым лужку носіцца сама Радасць і скача сама Весялосць. Мноства людзей будавала падмосткі, каб заўтра гасцям зручкей было глядзець на вяселле і танцы, якія павінны былі быць у гэтым месцы, падрыхтаваным для вясельнай урачыстасці багацея Камача і для пахавання Басільё. Дон Кіхот не пажадаў уехаць у гэту вёску, як ні ўгаворвалі яго спадарожнікі: больш чым дастатковай для гэтага падставай служыла, на яго погляд, тая акалічнасць, што ў вандроўных рыцараў было заведзена начаваць у палях і гаях, але не ў вёсках, хоць бы і пад пазалочаным дахам.
Р а з д з е л XVIII,
у якім расказваецца аб вяселлі Камача Багатага і аб прыгодзе з Басільё Бедным
Светлая Аўрора толькі яшчэ давала згоду, каб бліскучы Феб гарачымі промнямі сваімі асушыў вільготныя пацеркі ў залацістых яе кучарах, калі Дон Кіхот падняўся і паклікаў збраяносца свайго Санча, які ўсё яшчэ пахрапваў. Убачыўшы, што Санча спіць, Дон Кіхот, перш чым будзіць яго, прамовіў:
— 0, ты самы найшчаслівы з усіх, хто жыве на зямлі, самы найшчаслівы, бо ты спіш са спакойнай душой, не адчуваючы зайздрасці і ні ў кім яе не абуджаючы; цябе не даймаюць чараўнікі і не хвалюе варажба! Дык спі ж, кажу я і гатоў паўтарыць сто разоў, бо цябе не прымушаюць вечна не спаць пакуты рэўнасці пры думцы аб каханні і ад цябе не адганяюць сну думы аб тым, чым ты будзеш плаціць даўгі і чым ты будзеш заўтра харчавацца сам і карміць сваю маленькую гаротную сям’ю. Прагнасць да славы цябе не трывожыць, марнасць людская цябе не стамляе, бо жаданні твае не выходзяць за межы клопатаў пра твайго асла, клопаты ж пра тваю асобу ты ўсклаў на мае плечы: гэта ўжо сама прырода сумесна са звычаем пастараліся для раўнавагі ўскласці цяжар гэты на паноў. Слуга спіць, а пан не спіць і думае аб тым, як пракарміць слугу, як аблегчыць яго долю, чым яго ўзнагародзіць. Смутак з прычыны таго, што неба зрабілася каменным і не палівае зямлю гаючаю расою, сціскае сэрца не слугі, а пана, бо таго, хто служыў у яго ў год урадлівы і ўраджайны, ён павінен пракарміць і ў год неўрадлівы ў галодны.
Санча нічога на гэта не адказаў, таму што спаў, і ён бы так хутка і не прачнуўся, калі б Дон Кіхот кончыкам кап’я не развеяў яго сон. Нарэшце ён прачнуўся, сонным і безудзельным позіркам ахапіў навакольныя прадметы і сказаў:
— Калі я не памыляюся, з боку гэтага шатра ідзе
дух і пах не столькі нарцысаў і кмену, колькі смажанага сала. Калі вяселле пачынаецца з такіх прыемных пахаў, то, вось вам крыж, усё тут будзе раскошна і ўсяго будзе ў дастатку.
— Замаўчы, абжора! — сказаў Дон Кіхот.— Паедзем жа лепш на вяселле, паглядзім, што будзе рабіць адхілены Басільё.
Што хоча, тое няхай і робіць,— заўважыў Санча.— Калі б не быў бедняком, дык і ажаніўся б з Кітэрыяй. A то бачыш ты: у самога хоць шаром пакаці, a дрэва сячэ не пад сілу. Шчыра кажучы, сеньёр, мая думка такая: што бедняку даступна, тым і будзе задаволены, няма чаго на дне марскім шукаць грушы. Я руку аддам на адсячэнне, што Камача можа засыпаць грашыма Басільё, а калі так, то дурная ж была б Кітэрыя, калі б прамяняла ўборы і каштоўнасці, якімі яе, вядома, ужо надзяліў і яшчэ надзеліць Камача, на спрытнасць, з якою Басільё кідае бару і б’ецца на рапірах. За ўдачны кідок або за выдатны выпад і паўкварты віна не дадуць у таверне. Калі здольнасці і талент не прыносяць даходу, то якому чорту яны патрэбны? А вось калі лёс надумае паслаць талент чалавеку, у якога каліта тугая, дык тут ужо і сапраўды зайздрасць возьме. На добрым фундаменце і будынак бывае добры, а лепшы фундамент і катлаван — гэта грошы.
Богам прашу, Санча,усклікнуў тут Дон Кіхот,заканчвай ты сваю прамову! Я ўпэўнены, што калі не прыняць разважанняў, у якія ты штохвілінна пускаешся, то ў цябе не застанецца часу ні на ежу, ні на сон: увесь твой час пойдзе на балбатню.
— Калі б у вашай міласці была добрая памяць,— запярэчыў Санча,— то вы павінны былі б помніць усе пункты пагаднення, якое мы з вамі заключылі перад апошнім нашым выездам. Адзін з яго пунктаў гаворыць, што мне дазваляецца гаварыць усё, што захачу, калі толькі гэта не ганьбіць блізкага майго і не зневажае вашай міласці, і, па-мойму, да гэтага часу я згаданага пункта ні разу не парушыў!