Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
— Так, я той самы Дон Кіхот, прызванне якога — вызваляць і выручаць з бедаў жывога і мёртвага, таму скажы мне, хто ты такі.
— Клянуся, чым толькі міласць ваша, сеньёр Дон Кіхот Ламанчскі, пажадае,пачулася ў адказ,што я — збраяносец ваш Санча Панса і што я за ўсё маё жыццё ні разу яшчэ не паміраў; мне толькі давялося пакінуць губернатарства па прычынах і абставінах, аб якіх зараз не час расказваць, а сягоння ноччу я зваліўся ў гэта падзямелле разам з маім шэрым,— ён можа гэта пацвердзіць: ён жа тут у наяўнасці.
І што б вы думалі: асёл, быццам зразумеўшы, што гаворыць Санча, у тую ж секунду зароў, ды так гучна, што рэха адгукнулася ва ўсёй пячоры.
— Выдатны сведка! — усклікнуў Дон Кіхот.— Я пазнаю яго роў, як калі б ён быў маім родным сынам, ды і твой голас, мілы Санча, мне таксама знаёмы. Пачакай, я зараз паеду ў герцагскі замак ён адсюль недалёка і прывяду з сабой людзей: яны цябе выцягнуць з гэтага падзямелля, куды ты трапіў, трэба меркаваць, за грахі.
— Едзьце, ваша міласць,— прамовіў Санча,— і, богам прашу, вяртайцеся хутчэй: я не магу перажыць
гэтай думкі, што я жывым пахаваны, і паміраю ад страху.
Дон Кіхот з ім расстаўся і, прыехаўшы ў замак, расказаў іх светласцям аб здарэнні з Санча Пансам, чым вельмі здзівіў іх; яны адразу здагадаліся, што Санча праваліўся ў адну з адтулін, якія вялі ў падземны ход, пракладзены ў тых мясцінах яшчэ ў даўнія часы; але яны не маглі зразумець, як гэта Санча расстаўся з губернатарствам, не паведаміўшы ім аб сваім прыездзе. Пры дапамозе вяровак і канатаў, а таксама вялікімі намаганнямі мноства людзей урэшце ўдалося дастаць і шэрага і Санча Пансу з цемры на сонечнае святло. Адзін студэнт паглядзеў на Санча і сказаў:
—	Вось так варта было б праганяць з пасад усіх дрэнных валадароў — якраз як гэтага грэшніка, які вылез з глыбокай прорвы: ён галодны, бледны і, наколькі я разумею, без адзінага гроша ў кішэні.
Санча, паслухаўшы такое меркаванне, прамовіў:
—	Дзён восем ці дзесяць таму назад я, пан паклёпнік, прыняў кіраванне востравам, які быў мне падараваны, і за ўвесь гэты час я нават хлеба — і таго ўдосталь не бачыў. За гэты час мяне змучылі лекары, а ворагі пераламалі мне ўсе косці. Я і хабару не браў і падаткаў не збіраў, а калі так, то, думаецца мне, я заслужыў, каб са мной рассталіся па-іншаму. Ну, ды чалавек разлічвае, а бог распараджаецца. Бог ведае, што для нас лепш і што кожнаму з нас патрэбна, даюць — бяры, а б’юць — уцякай, а грэх ды бяда ў каго не бываюць, бо зараз у цябе дом — у поўным дастатку, а потым надарыцца хоць шаром пакаці. І досыць аб гэтым: бог праўду бача, а я лепш памаўчу, хоць мог бы яшчэ сёе-тое сказаць.
— He злуйся, Санча, не засмучайся: ці мала што хочуць, спрабаваць жа прывязаць языкі пляткарам — гэта ўсё роўна што заперці поле варотамі. Калі валадар пакідае сваю пасаду багатым, кажуць, што ён злодзей, а калі — бедным, то кажуць, што ён разявака і дурань.
— Mary ручацца,— зазначыў Санча,— што каго-каго, а мяне якраз, гэта ўжо дакладна, прызнаюць за дурня, а не за злодзея.
У суправаджэнні хлопчыкаў і розных іншых людзей Дон Кіхот і Санча, усё яшчэ працягваючы гэту размову, наблізіліся да замка, дзе іх ужо чакалі ў галерэі герцаг і герцагіня, аднак Санча спачатку сам асабіста паставіў шэрага ў стойла і толькі пасля гэтага падняўся на галерэю да герцагскай пары і, укленчыўшы перад ёю, загаварыў:
— Сеньёры, не за якія-небудзь з майго боку заслугі, а толькі таму, што такою была воля вашых светласцяў, я быў прызначаны ўладарыць вашым востравам Баратарыя, і як галышом я туды з’явіўся, так галышом і знік. Ці добра, ці дрэнна я кіраваў — на гэта ёсць сведкі: што ім бог на душу пакладзе, тое яны вам і раскажуць. Я вырашаў спрэчныя пытанні, выносіў прысуды і вечна быў галодны, таму што на гэтым настойваў доктар Педра Нясцерпна, родам з Учортанарагеры, лекар астраўны і губернатарскі. Ноччу на нас напалі ворагі, небяспека была вялікая, але ўрэшце астравіцяне, няхай пашле ім бог столькі здароўя, колькі ў іх словах праўды, аб’явілі, што дзякуючы цвёрдасці майго духу яны сваёй свабоды не аддалі і атрымалі поўную перамогу. Карацей кажучы, за гэты час я ўзважыў усе цяжкасці і абавязкі, звязаныя з пасадай губернатара, і прыйшоў да вываду, што плечы мае не вытрымаюць: гэта ношка не для майго хрыбта і стрэлы гэтыя не для майго калчана, вось чаму я надумаў, перш чым мяне скінуць, самому пакінуць губернатарства, і ўчора раніцай я пакінуў востраў такім, якім убачыў яго ўпершыню,— з тымі ж самымі вуліцамі, дамамі і дахамі, якія былі, калі я туды прыехаў. Пакінуў я яго без усякай світы,— уся мая світа складалася з аднаго толькі шэрага,— па дарозе зваліўся ў падзямелле, пачаў адтуль выбірацца і нарэшце сягоння раніцай пры святле сонца адшукаў выхад, але толькі не надта зручны, так што калі б не паслаў мне бог сеньёра Дон Кіхота, я б там застаўся да канца
жыцця. Ну дык вось, вашы светласці, перад вамі губернатар ваш Санча Панса, які з тых дзесяці дзён, што ён прагубернатарнічаў, атрымаў толькі адзін прыбытак, а іменна: ён даведаўся, што кіраванне не тое што адным востравам, а і ўсім светам не заслугоўвае меднага гроша. Набыўшы ж такія веды, я цалую ногі вашых міласцей, а затым, як у дзіцячай гульні, калі гавораць: “Ты — скок, а я сюды — скок”, скок з майго губернатарства — і пераходжу на службу да майго пана Дон Кіхота.
На гэтым скончыў шматслоўную сваю прамову Санча, Дон Кіхот жа ўвесь час баяўся, як бы ён не нагаварыў немаведама колькі рознай лухты; але калі Дон Кіхот пераканаўся, што Санча ўжо скончыў, a лухты нагаварыў зусім мала, то ў думках падзякаваў богу. Герцаг між тым абняў Санча і сказаў, што ён вельмі шкадуе, што Санча так хутка пайшоў з пасады губернатара, але што ён са свайго боку прыме меры, каб у яго ўладаннях для Санча падшукалі якую-небудзь іншую пасаду, менш складаную і болып выгадную. Герцагіня таксама абняла Санча і загадала яго накарміць, бо ў яго быў выгляд чалавека не надта бадзёрага і яшчэ менш сытага.
Р а з д з е л XLII.
Аб тым, што здарылася з Дон Кіхотам па дарозе ў Барселону
Іх светласці з самага пачатку не раскайваліся, што пажартавалі з Санча Пансы, даўшы яму пагубернатарнічаць; калі ж да іх у той самы дзень з’явіўся аканом і падрабязна далажыў амаль аб усіх выказваннях і ўчынках, зробленых і здзейсненых за гэтыя дні губернатарам, а ў заключэнне маляўніча апісаў набег варожага войска, перапалох Санча і яго ад’езда, то яны атрымалі ад усяго гэтага вялікае задавальненне.
Дон Кіхоту між тым пачало надакучаць яго бяздзейнае жыццё ў замку; ён лічыў, што з яго боку гэта
вялікі грэх — ленавацца і бяздзейнічаць, праводзіць дні ў бясконцых банкетах і забавах, якія для яго, як для вандроўнага рыцара, наладжваліся гаспадарамі, і схільны быў думаць, што за бяздзейнасць і марнасць бог з яго строга спытае,— вось чаму аднойчы ён папрасіў у іх светласцей дазволу паехаць. Іх светласці дазволілі, не прамінуўшы, аднак жа, выказаць сваё глыбокае шкадаванне ў сувязі з яго ад’ездам. Герцагіня аддала Санча Пансу пісьмо ад жонкі, і той, абліваючы яго слязамі, сказаў сабе:
— Хто б мог падумаць, што смелыя мары, якія нарадзіліся ў душы маёй жонкі Тэрэсы Панса, калі яна даведалася пра маё губернатарства, скончацца тым, што я зноў вярнуся да згубных прыгод майго пана Дон Кіхота Ламанчскага! А ўсё-такі я задаволены, што мая Тэрэса ў гразь тварам не ўдарыла і паслала герцагіні жалудоў, таму што калі б яна іх не паслала, a тут я яшчэ вярнуся не ў настроі, то выйшла б няветліва. Радуе мяне і тое, што падарунак гэты нельга назваць хабарам: калі яна яго пасылала, я ўжо быў губернатарам, і тут нічога такога няма, калі чымнебудзь аддзячыць за добрую справу, хоць бы і дробяззю. Ды ж і сапраўды: галышом я прыняў пасаду губернатара, галышом і пайшоў, і магу сказаць шчыра, а шчырасць — гэта вялікая справа: ‘Талышом я нарадзіўся, галышом увесь свой век пражыць умудрыўся”.
Так разважаў з самім сабой Санча ў дзень свайго ад’езду, Дон Кіхот жа, напярэдадні вечарам развітаўшыся з іх светласцямі, на досвітку, апрануты ў даспехі, паявіўся на плошчы перад замкам. 3 галерэі на яго пазіралі ўсе жыхары замка; герцаг і герцагіня таксама выйшлі на яго паглядзець. Санча сядзеў на сваім шэрым, пры ім знаходзіліся яго дарожная торба, чамадан і харчовыя прадукты, і быў ён вельмі рады, таму што герцагскі аканом уручыў яму кашалёк з двума сотнямі залатых на дарожныя выдаткі.
Пачціва пакланіўшыся герцагу з герцагіняй, а таксама і ўсім прысутным, Дон Кіхот павярнуў Расінан-
та і ў суправаджэнні Санча вярхом на асле, выехаў за вароты замка. І калі ён выехаў у адкрытае поле, то адчуў сябе ў сваёй стыхіі, адчуў, што ў яго зноў з’явіліся душэўныя сілы для таго, каб працягваць справу рьіцарства, і тут ён павярнуўся тварам да Санча і сказаў:
— Свабода, Санча, гэта — адна з самых каштоўных шчодрасцей, якія неба пасылае людзям: з ёю не могуць параўнацца ніякія скарбы — ні тыя, што захоўваюцца ў зямных нетрах, ні тыя, што схаваны на дне марскім. Дзеля свабоды, гэтак жа якраз як і дзеля гонару, можна і трэба рызыкаваць жыццём, і, наадварот, няволя — самае найвялікае з усіх няпічасцяў, якія толькі могуць здарыцца з чалавекам. Кажу ж я гэта, Санча, вось чаму: ты бачыў, як нам слугавалі і якім акружалі дастаткам у тым замку, які мы толькі што пакінулі, і, аднак жа, нягледзячы на ўсе гэтыя багатыя стравы і прахаладжальныя напіткі, мне асабіста здавалася, быццам я пакутую ад голаду, бо я не еў іх з тым жа пачуццём свабоды, як калі б усё гэта было маё, між тым абавязацельствы, якія вынікаюць з дабрадзейнасці і ласкі, уяўляюць сабой путы, што ўціскаюць свабоду чалавечага духу. Шчаслівы той, каму неба пасылае кавалак хлеба, за які ён нікому не павінен дзякаваць, апрача самога неба!
А ўсё ж такі,адклікнуўся Санча,што б вы ні казалі, нядобра гэта будзе з нашага боку, калі мы не адчуем удзячнасці за кашалёк з дзвюма сотнямі залатых, які мне паднёс герцагскі аканом: я яго, быццам супакойлівы пластыр, нашу каля самага сэрца,— ці мала што можа быць: не заўсёды ж нам трапляюцца замкі, дзе нам дагаджаюць, здараецца заязджаць і ў заезныя дамы, дзе нас лупцуюць.
У дарозе з Дон Кіхотам даўно не адбывалася нічога такога, што заслугоўвала б апісання, але вось аднойчы яго застала ноч у баку ад вялікай дарогі, у нетрах дубовага лесу.