Дон Кіхот  Мігель дэ Сервантэс

Дон Кіхот

Мігель дэ Сервантэс
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 622с.
Мінск 1999
213.04 МБ
Пан і слуга спешыліся і размясціліся пад дрэвамі, пасля чаго Санча, які паспеў у той дзень добра пера-
кусіць, імгненна шмыгануў у веснічкі сну; затое Дон Кіхот, якому не столькі голад не даваў спаць, колькі яго думкі, ніяк не мог сплюшчыць вочы і ў думках пераносіўся ў мясціны самыя разнастайныя. To яму ўяўлялася, быццам ён знаходзіцца ў пячоры Мантэсінаса, то здавалася яму, быццам ператвораная ў сялянку Дульцынея падскоквае і садзіцца на асліцу; то ў вушах яго гучалі словы мудрага Мярліна, які выкладваў умовы і спосабы вызвалення ад чараў Дульцынеі. Яго прыводзілі ў адчай нядбайнасць і бессардэчнасць збраяносца Санча, які, наколькі Дон Кіхоту было вядома, нанёс сабе ўсяго толькі пяць удараў, гэта значыць, колькасць мізэрную і непараўнальную з той шматлікай колькасцю ўдараў, якія яму яшчэ заставалася сабе нанесці; і думка гэта прывяла Дон Кіхота ў такі неспакой і раздражненне, што ён пачаў з самім сабой разважаць: “Аляксандр Вялікі рассек гордзіеў вузел* са словамі: “Што рассячы, што развязаць усё адно”, і гэта перашкодзіла яму стаць непадзельным валадаром усёй Азіі; значыць, не менш спрыяльны вынік можа мець выпадак з вызваленнем ад чараў Дульцынеі, калі я, насуперак жаданню Санча, яго адхвастаю. Адзіная ўмова гэтага пачынання заключаецца ў тым, каб Санча атрымаў тры тысячы з лішкам удараў, а калі так, то ці не ўсё роўна, хто іх яму нанясе: ён сам або нехта іншы? Важна, каб ён іх атрымаў, а як гэта адбудзецца, мяне не тычыцца”.
3 гэтай мэтай, захапіўшы Расінантаву аброць і склаўшы яе такім чынам, каб можна было ёю хвастаць, ён наблізіўся да Санча і пачаў расшпільваць яму падцяжкі, дакладней адну пярэднюю, на якой толькі і трымаліся яго шаравары; але ледзь толькі Дон Кіхот дакрануўся да Санча, як з таго імгненна саскочыў сон.
— Што гэта? — спытаў Санча.— Хто мяне чапае і распранае?
Гэта я,адказаў Дон Кіхот.Я прыйшоў выправіць тваю памылку і аблегчыць тваю пакуту: я прыйшоў лупцаваць цябе, Санча, і дапамагчы табе хоць бы часткова выканаць сваё абавязацельства. Дульцынея
гіне, ты ніякіх мер не прымаеш, я паміраю ад кахання да яе, дык вось зрабі ласку па асабістым жаданні зняць штаны, бо маё жаданне заключаецца ў тым, каб адлічыць табе ў гэтым зацішным месцы не менш за дзве тысячы ўдараў.
Ну ўжо не! адгукнуўся Санча.Супакойцеся, ваша міласць, а не то, бог сведка, я за сябе не ручаюся. Удары, якія я абавязаўся сабе адлічыць, павінны быць добраахвотнымі, а не гвалтоўнымі, а зараз мне зусім не хочацца сябе хвастаць. Я даю вашай міласці слова адлупцаваць і выхвастаць сябе, калі мне прыйдзе ахвота, і хопіць вам.
Нельга разлічваць на тваю ласку, Санча,— запярэчыў Дон Кіхот,— таму што сэрца ў цябе чэрствае, a цела, хоць ты і дзеравеншчына, пяшчотнае.
I з гэтай прычыны ён з усіх сіл стараўся зняць з яго штаны. Урэшце Санча ўскочыў, кінуўся на свайго пана, схапіўся з ім і, даўшы яму падножку, паваліў на зямлю; затым наступіў яму правым каленам на грудзі і сціснуў рукі так, што Дон Кіхот не мог ні паварухнуцца, ні ўздыхнуць.
Як, здраднік,крычаў Дон Кіхот,ты паўстаеш супраць свайго пана і прыроджанага сеньёра? Ты падымаеш руку на таго, хто цябе корміць?
Абяцайце, ваша міласць, паводзіць сябе спакойна і не прыставаць да мяне з лупцоўкай, тады я вас вызвалю і адпўшчу,— аб’явіў Санча.
Дон Кіхот даў абяцанне і пакляўся ўсімі сваімі запаветнымі намерамі не чапаць нават нітачкі на адзенні Санча, аддаўшы лупцаванне яго добрай волі і жаданню. Санча ўстаў і адышоў на даволі значную адлегласць; калі ж ён надумаў задрамаць пад іншым дрэвам, то адчуў, што хтосьці быццам дакрануўся да яго галавы; ён падняў рукі і наткнуўся на дзве чалавечыя нагі ў чаравіках і панчохах. Санча затросся ад страху; ён кінуўся яшчэ да аднаго дрэва, але і тут з ім адбылося тое ж самае. Ен паклікаў на дапамогу Дон Кіхота. Дон Кіхот з’явіўся, і на пытанне, што здарылася і чаго ён так перапалохаўся, Санча адказаў, што
тут усе дрэвы ўвеіііаны чалавечымі нагамі. Дон Кіхот абмацаў дрэвы і, адразу здагадаўшыся, што гэта такое, сказаў Санча:
-	Табе няма чаго баяцца, таму што гэтыя ногі, якія ты адчуваеш, хоць і не бачыш, вядома, належаць злачынцам і разбойнікам, павешаным на гэтых дрэвах: улады, калі вылавяць іх, звычайна вешаюць іменна тут, па дваццаць, па трыццаць чалавек адразу. 3 гэтага я раблю вывад, што мы недалёка ад Барселоны.
І сапраўды, меркаванне Дон Кіхота аказалася правільным. Калі на небе загарэлася зара, падарожнікі паглядзелі ўверх і ўбачылі, што на дрэвах гронкамі вісяць целы разбойнікаў.
Між тым усё святлела і святлела, і калі спачатку іх палохалі нябожчыкі, то не меншы страх ахапіў іх затым пры выглядзе больш як сарака жывых разбойнікаў, якія раптоўна іх акружылі і загадалі ім стаяць ціха і не рухацца з месца да таго часу, пакуль не прыбудзе атаман. Дон Кіхот быў пешы, конь яго быў раскілзаны, кап’ё прыстаўлена да дрэва,словам, ён быў безабаронны, а таму вырашыў за лепшае, захоўваючы сілы для добрых часоў і для больш спрыяльнага збегу абставін, скласці рукі і схіліць галаву.
Разбойнікі паспяшаліся абшукаць асла і забраць усё, што знаходзілася ў перакідной торбе, а таксама і ў чамадане, але, на шчасце для Санча, грошы, якія яму падараваў герцаг, разам з тымі, якія ён узяў з сабой, адпраўляючыся з роднай вёскі ў паход, былі схаваны ў яго поясе; і ўсё ж гэтыя людзі не абмінулі б абмацаць яго з галавы да ног, каб пераканацца, ці няма ў яго чаго-небудзь паміж скурай і мясам, калі б у гэты самы час не падаспеў атаман. Яму можна было даць гады трыццаць чатыры, рост ён меў вышэйшы за сярэдні, быў шырокі ў плячах, на выгляд змрочны, тварам смуглы. Пад ім быў магутны конь, адзеты ён быў у сталёвую кальчугу, па баках у яго віселі чатыры пісталеты (такія пісталеты ў тых мясцінах носяць назву краменевікоў). Убачыўшы, што разбойнікі намерваюцца рабаваць Санча Пансу, ён загадаў не ча-
паць яго, і яны адразу падпарадкаваліся. Так быў выратаваны пояс з грашыма. Атаман здзівіўся, убачыўшы кап’ё, якое стаяла каля дрэва, шчыт, што ляжаў на зямлі, і апранутага ў даспехі самога Дон Кіхота, які аб чымсьці разважаў з такім журботным выразам твару, быццам ён быў увасабленнем журбы. Наблізіўшыся да яго, атаман загаварыў:
-	He журыцеся, добры чалавек: вы трапілі да Роке Гінарта*, які не такі жорсткі, колькі міласэрны.
—	Журба мая,— адказаў Дон Кіхот,выклікана не тым, што я апынуўся пад тваёй уладай, о доблесны Роке Гінарт, слава аб якім у гэтым свеце не ведае мяжы, але тым, што з-за сваёй бесклапотнасці я даў сябе захапіць знянацку тваім воінам, між тым па статуту вандроўнага рыцарства, да якога я належу, мне неабходна знаходзіцца ў стане вечнай трывогі, быць заўсёдным вартавым для самога сябе. Няхай будзе вядома табе, вялікі Роке, што калі б воіны твае напалі на мяне коннага і пры мне знаходзіліся кап’ё і шчыт, ім не так лёгка было б са мною справіцца, бо я — Дон Кіхот Ламанчскі, славай аб подзвігах якога поўніцца зямля.
Тут Роке Гінарт здагадаўся, што Дон Кіхот перш за ўсё вар’ят, а потым ужо храбрэц, і хоць яму даводзілася аб ім чуць, аднак жа подзвігам яго не верыў і не дапускаў думкі, каб такія дурыкі здольны былі авалодаць чалавечым сэрцам; і ён быў вельмі рады гэтай сустрэчы, бо дзякуючы ёй мог убачыць блізка тое, аб чым да яго здалёку даходзілі чуткі. Ён загадаў сваім людзям аддаць Санча ўсё, што яны знялі з шэрага, а затым пастроіў іх у рад і загадаў павыкладваць адзенне, каштоўнасці, грошы — словам, усё, што было імі нарабавана з часу апошняй дзяльбы здабычы. Ён хутка правёў ацэнку і, перавёўшы на грошы кошт таго, што дзяльбе не паддавалася, размеркаваў здабычу паміж усімі, хто быў у яго шайцы, у вышэйшай ступені справядліва і дакладна. Пасля таго як усе былі задаволены, улагоджаны і ўзнагароджаны, Роке, звярнуўшыся да Дон Кіхота, патлумачыў:
-	Калі не праяўляць такой дакладнасці, то з імі немагчыма было б ужыцца.
На гэта Санча зазначыў:
— Мяркуючы па тым, што я зараз бачыў, справядлівасць — гэта такая добрая рэч, што яе і са злодзеямі прытрымлівацца патрэбна.
Адзін з разбойнікаў гэта пачуў і замахнуўся на Санча прыкладам сваёй аркебузы, якім ён, без сумнення, праламаў бы яму галаву, калі б Роке Гінарт не спыніў яго вокрыкам. Санча абамлеў і даў сабе слова не раскрываць рота, пакуль будзе знаходзіцца ў кампаніі гэтых людзей.
У гэты самы час прыбег адзін з тых разбойнікаў, якіх ставяць, як вартавых, на дарогах, каб яны сачылі за ўсімі, хто праходзіць і праязджае і аб усім дакладвалі свайму важаку, і сказаў:
-	Сеньёр, непадалёку, на Барселонскай дарозе, паказалася шмат народу.
Роке яго спытаў:
— А ты не разглядзеў, якія гэта людзі: з ліку тых, што палююць на нас, або з ліку тых, на каго палюем мы?
—	3 ліку тых, на каго палюем мы,адказаў той.
-	У такім выпадку, выходзьце ўсе,загадаў Роке,— і як мага хутчэй прывядзіце іх сюды, ды глядзіце, каб ніхто з іх не выслізнуў.
Разбойнікі пайшлі, а Дон Кіхот, Санча і Роке пачалі чакаць, каго яны прывядуць. Роке тым часам звярнуўся да Дон Кіхота з такімі словамі:
— Незвычайнымі павінны былі падацца сеньёру Дон Кіхоту тое жыццё, якім мы жывём, нашы прыгоды,— незвычайнымі і небяспечнымі, і гэта мяне не здзіўляе, бо я і сам усведамляю, што няма спосабу жыцця больш неспакойнага і поўнага турбот, чым наш. Мяне на гэта падштурхнула няўтольная прага помсты, а гэта ж прага і мае ўласцівасць абураць самыя спакойныя сэрцы. Ад прыроды я чалавек справядлівы і спагадлівы, але, як я ўжо сказаў, жаданне адпомсціць за адну нанесеную мне знявагу аказалася настолькі мацней-
шым за добрыя мае схільнасці, што я, насуперак розуму, закаранеў у гэтым сваім запале. I ўсё ж я не губляю надзеі выбрацца з гэтага лабірынту і дасягнуць ціхага прыстанку.
Са здзіўленнем слухаў Дон Кіхот добрыя і разумныя словы Роке, бо раней ён быў упэўнены, што сярод тых, хто займаецца рабаваннем, забойствам і разбоем, нельга сустрэць чалавека, здольнага разумна разважаць, і павёў ён з атаманам такую размову:
— Сеньёр Роке, веданне сваёй хваробы і гатоўнасць прымаць лекі, якія прапісвае ўрач,— гэта ўжо пачатак выздараўлення. Вы, ваша міласць, хворы, ведаеце сваю хваробу, і неба, ці лепш сказаць, гасподзь бог, які з’яўляецца нашым урачом, прызначыць вам лекі, ад якіх вы паправіцеся,— лекі, што вылечваюць паступова, але не раптам і не цудам. Да таго ж грэшнікі разумныя бліжэй да выпраўлення, чым неразумныя, а паколькі ваша міласць выявіла ў сваіх выказваннях мудрасць, то вам застаецца толькі не страчваць бадзёрасці і спадзявацца на аблягчэнне хваробы вашага сумлення. Калі ж ваша міласць жадае скараціць шлях і як мага хутчэй выйсці на дарогу выратавання, то едзьце за мной: я навучу вас быць вандроўным рыцарам,вандроўны ж рыцар пераносіць столькі цяжкасцей і няшчасцяў, што, з’яўляючыся для яго пакаяннем, яны прыводзяць яго прама ў рай.