• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

    Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых


    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 246с.
    Мінск 2018
    73.63 МБ
    У 1837 г. Апалінарый разам са сваёй сям’ёй выпраўляецца на адпачынак у Пецярбург. Там у пачатку 1838 года памірае ад запалення лёгкіх яго сын Іван. Ён пахаваны разам са сваёй маці ў Пецярбургу. Гэтая смерць узрушыла ўсю сям’ю. Пасля таго, як сям’я вярнулася ў Канстанцінопаль, у Марыі нарадзілася дачка Алена, якая пражыла толькі шэсць месяцаў і памерла ў 1839 г. Яна пахаваная ў грэцкай царкве ў Перы (еўрапейскай частцы Канстанцінопаля)3.
    У 1843 годзе Апалінарый быў прызначаны паслом у Ватыкан пры Папе Грыгорыі XVI. Буценевы пасяліліся ў Рыме, дзе яны здымалі Палаццо Юстыніяні недалёка ад Пантэона (для памяшкання пасольства і ўласнага жытла). Палац быў грунтоўна адрамантаваны і ўлучаў нават праваслаўную капліцу, шэраг ікон для якой быў напісаны Бруловым.
    У 1844 г. Марыя нарадзіла сына, якога яны назвалі Міхаілам у гонар дзядзькі Міхаіла Храптовіча (які ў гэты час быў рускім паслом у Каралеўстве Дзвюх Сіцылій, у Неапалі).
    3 Нашмат пазней яе парэшткі былі перанесеныя на могілкі ў Чыфлі (у Канстанцінопалі), аднак майму дзеду не ўдалося знайсці яе магілу.
    У снежні 1845 г. імператар Мікалай I прывёз сваю хворую жонку правесці зіму ў Сіцыліі каля Палерма і спыніўся па дарозе туды ў Рыме. Ён жыў у Палаццо Юстыніяні тры дні, і на гэты час Буценевы пераехалі ў блізкі гатэль для таго, каб вызваліць месца для гасудара і асобаў, якія яго суправаджалі. Апалінарый паказаў гасудару славутасці і прыгажосць Рыма і суправаджаў яго ў час аўдыенцыі ў Папы Грыгорыя XVI. Калі яны аглядалі базіліку Святога Пятра, заўважная постаць гасудара (ён быў высокім і прыгожым чалавекам) выклікала захопленыя каментары ў рымскім натоўпе, якія пачуў сам Апалінарый. Самае моцнае здзіўленне натоўпу было выклікана ўкленчанне цара перад грабніцай Святога Пятра: “Dunque е Christiano!” (“Глядзіце, ён таксама хрысціянін!”).
    Падчас свайго візіту ў Рым цар загадаў запісаць аднагадовага Міхаіла Буценева ў спіс тых, хто будзе прыняты ў Пажэскі корпус. Жонка Апалінарыя Марыя была ўганараваная ордэнам Св. Кацярыны, а ягоная дачка Аляксандра была прызначаная фрэйлінай Двара ёй тады было 18 гадоў.
    Пасля візіту цара і яго сустрэчы з Папам у 1847 г. паміж рускім урадам і Ватыканам была падпісаная дамова. Гэта з’явілася яшчэ адным буйным поспехам Апалінарыя на яго дыпламатычнай арэне. Ён уклаў шмат высілкаў у распрацоўку ўмоваў гэтай дамовы і чарговы раз давёў усім, што ён выбітны дыпламат.
    Цягам гэтых гадоў Аляксандра, або Александрына, як яе тады называлі, стала ўжо дастаткова дарослай, каб выязджаць у італьянскі свет. Яна была не столькі прыгожай, колькі зграбнай і чароўнай. Яе мачыха Марыя, якая любіла яе як уласнае дзіця, знаёміла яе з мясцовай і інтэрнацыянальнай супольнасцю і стала суправаджаць Аляксандру на розныя прыёмы і балі, якія дзяўчыне асабліва падабаліся, бо яна цудоўна танцавала. Тады Марыя намалявала алоўкам партрэт Александрыны, які пазней вісеў у Буценеўскім доме ў Маскве на Паварской, аднак, на жаль, не захаваўся да нашых дзён. 9 верасня 1848 г. у Буценевых нарадзіўся другі сын. У гэты час вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч быў у Рыме, праходзячы падрыхтоўку ў флоце, і, натуральна, праводзіў даволі шмат часу з Буценевымі. Ён святкаваў сваё паўналецце (21 год) якраз у той дзень, калі Марыя нарадзіла другога сына (майго дзеда). Таму хлопчыка вырашылі назваць Канстанцінам.
    У лістападзе таго ж 1848 года ў Рыме грымнула рэвалюцыя на чале з Гарыбальдзі, якая была накіраваная на ўсталяванне “левага” рэспубліканскага ладу. Новы Папа Пій IX вымушаны быў збегчы на поўдзень, дзе неапалітанскі кароль Фердынанд прадаставіў яму прытулак у горадзе Гаэта на беразе Міжземнага мора. Увесь дыпламатычны корпус, уключна з Апалінарыем, накіраваўся за Папам у Гаэту. Марыя з дзецьмі пераехалі ў неапаль, дзе яны правялі зіму ў Палаццо Палікастра, рэзідэнцыі яе брата пасла Міхаіла Храптовіча, а лета у віле у Кастэламары, на беразе мора. Гэтая часовая “ссылка” працягвалася тры гады. У памяць пра гэтыя гады і як узнагароду за лаяльнасць Апалінарый атрымаў ад Папы адмыслова выбіты вялікі залаты медаль, які пазней ён перадаў у Эрмітаж у Пецярбургу, папярэдне замовіўшы сабе копію.
    У 1850 годзе ў Неапалі Буценевых наведаў малады князь Віктар Барацінскі, што падарожнічаў у той час па Міжземным моры на сваёй элеганцкай двухмачтавай шхуне “Алівія”. Тады ён упершыню сустрэў пятнаццацігадовую Какону, сваю будучую жонку. Прыгожая дзяўчына была неверагодна сарамлівай у прысутнасці маладога чалавека і паспяшалася схавацца.
    У 1851 годзе французскія войскі нанеслі паразу рэспубліканцам у Рыме і ўзнавілі ўладу Папы, які вярнуўся ў сваю рэзідэнцыю ў Ватыкане. За ім накіраваліся замежныя дыпламаты ўлучна з Буценевымі.
    Напрыканцы 1850 г. Апалінарый з’ехаў на некалькі месяцаў у Пецярбург па справах, узяўшы з сабой дваццаціпяцігадовую Александрыну, каб вывезці яе ў пецярбуржскі свет. Там яна мела вялікі поспех, і хутка яна была заручаная з графам Пятром Грыгор’евічам Шувалавым. Аднак паўночная зіма аказалася занадта суворай для Александрыны, якая вылучалася, як і яе брат Іван, крохкім здароўем. Праз некалькі месяцаў яна захварэла на запаленне лёгкіх, і дактары асцерагаліся ўспышкі сухотаў. Апалінарый вырашыў адвезці яе назад у Рым. Яе жаніх Шувалаў, які на той момант атрымаў прызначэнне на пасаду сакратара пасольства ў Рыме, накіраваўся за імі. Яны прыпыніліся ў Германіі, у Бад-Эмсе, для адпачынку і лячэння. Марыя з каконай і двума маленькімі хлопчыкамі (Міхаілам васьмі гадоў і Канстанцінам чатырох гадоў) паспяшалі туды з Рыму. Аднак там праз два ме-
    сяцы, восенню 1851 г„ бедная Александрына адышла ва ўзросце дваццаці шасці гадоў. Яна была пахаваная на Некаталіцкіх могілках у Рыме, і пазней яе парэшткі былі перанесеныя ў Пецярбург і перазахаваныя разам з яе маці і братам. Аднак яе надмагільны камень з кранальным надпісам на італьянскай мове да сяе пары захоўваецца на рымскіх могілках. Мне хочацца тут дадаць, што ніхто з нашай сям’і не падазраваў пра існаванне гэтай надмагільнай пліты. (Я даведаўся пра яе пры даволі незвычайных абставінах у канцы васьмідзясятых гадоў, цягам аднаго з маіх шматлікіх візітаў у Рым, дзе, як звычайна, я спыніўся ў невялікім, але прыемным і элегантным гатэлі. Аднойчы перад тым, як з’ехаць назад у Амерыку, я быў запрошаны да гаспадара гатэля. Ім апынуўся вельмі прыемны і выхаваны спадар, які пачаў з таго, што ведае мяне як пастаяннага кліента. Затым ён сказаў, што хацеў бы падзяліцца некаторымі абставінамі свайго жыцця, што здарыліся з ім цягам апошніх месяцаў. Ён распавёў мне, што меў адзінага сына, дваццаці пяці гадоў, вельмі здольнага і абаяльнага маладзёна. Яго сын быў заручаны з дзяўчынай, якую багоміў. Вяселле мусіла адбыцца па заканчэнні ім універсітэта. За тры месяцы да вяселля ўзяў сваю нявесту пракаціцца на машыне за горад. НА крутым павароце машыну занесла, і яна ўрэзалася ў бетонную сцяну. Нявеста засталася жывой з некалькімі нязначнымі драпінамі, а маладзён памёр пасля некалькіх дзён у бальніцы. Я быў вельмі ўзрушаны і ўсхваляваны эмацыйным аповедам высакароднага старога, які з цяжкасцю стрымліваў слёзы, і адначасова я быў некалькі здзіўлены нагодай ягонага звароту да мяне. Затым адбылося тлумачэнне. Несуцешны бацька расказаў мне, што ён пратэстант і ягоны сын быў пахаваны на Некаталіцкіх могілках у Рыме. 3 дня пахавання ён амаль кожны дзень адведваў магілу сына. Аднойчы яго погляд спыніўся на надмагіллі, якое знаходзілася побач. Ён адразу згадаў імя, выбітае на камені Буценеў. Калі ён прачытаў надпіс цалкам, то ўразіўся падабенствам трагедый маладых людзей, пахаваных пад гэтымі камянямі. “Тут, сказаў ён, я спісаў тэкст з надмагілля. Вы ніколі не ведалі пра гэтую магілу? Я адвязу Вас туды сёння вечарам”. Канечне, я пагадзіўся, бо, прызнацца, уся гісторыя мяне надзвычайна кранула і надмагілле, і абставіны яго адкрыцця. Да гэтага я не меў паняцця, дзе ў Рыме знаход-
    зіцца гэтая магіла. Вось тэкст, выбіты на надмагіллі: “Памяці Александрыны Буценевай, фрэйліны імператарскага двара, дачкі пасла Расіі пры Свяцейшым Прастоле, народжанай у Пецярбургу 11.28.1825, памерлай у Рыме 11.8.1851. Напярэдадні вяселля, што абяцала шчасце ў жыцці, яна была ўнесеная няшчаднай хваробай. Трываючы пакуты з нязменным цярпеннем, яна аддала сваю душу Богу з верай і хрысціянскай пакорай, служачы ўзорам сваім бацькам і несуцешнаму жаніху”).
    Улетку 1853 года Апалінарый быў прызначаны на пасаду пры Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу, куды пераехала ўся сям’я (Марыя, Какона васямнаццаці гадоў, Міхаіл дзевяці гадоў, і Канстанцін васьмі гадоў). У Каконы ўжо не было гувернанткі, аднак настаўнік Міхаіла, Магнанью, паехаў разам з сям’ёй. Спачатку яны ехалі ў карэце з доўгімі прыпынкамі (на некалькі дзён або нават тыдняў) у Мілане, Андэрмаце, Жэневе, Базэлі. Адсюль яны па чыгунцы прыехалі ў Бадэн-Бадэн (па адзінай чыгуначнай ветцы, што існавала тады ў Швейцарыі). Тут яны сустрэлі Цітовых і правялі разам з імі некалькі тыдняў. Цітовы былі з дзецьмі, Марыяй (Мімі) і Вячаславам (Вечам).
    Гэтай жа восенню Буценевы выправіліся ў Шцеццін, нямецкі порт на Балтыйскім моры, дзе селі на карабель, што кіраваўся ў Кранштадт, і, нарэшце, у Пецярбург.
    Апалінарый Пятровіч быў вельмі заняты ў міністэрстве. Астатнія ж члены сям’і атрымалі запрашэнне ад іх блізкіх сяброў, графаў Арловых-Давыдавых, правесці некаторы час у іх сядзібе Уцеха (Отрада), якое знаходзілася на поўдзень ад Масквы. У сядзібным доме ім адвялі цэлае крыло, якое з той пары атрымала назву Буценеўскае.
    Жыццё ва Уцесе было вясёлым, нязмушаным і ўтульным. Гаспадары, Уладзімір Пятровіч Арлоў-Давыдаў і яго жонка Вольга Іванаўна, ад нараджэння княжна Барацінская, атрымалі сапраўднае задавальненне ад гасціннасці, якую яны аказвалі сваякам і сябрам. Іх двое старэйшых сыноў у той час служылі ў Кавалергардскім палку, з імі заставаліся іх малодшы сын Сяргей, які быў аднагодак з Канстанцінам Буценевым, і тры дачкі: Наталля, Марыя і Яўгенія. Самая старэйшая, Наталля, была аднаго ўзросту з Каконай. Акрамя таго, у доме гасцявалі дзве бабулі: маці Уладзімра і маці Вольгі, старая княгіня Марыя Фёда-
    раўна Барацінская, велічная жанчына, якая праславілася сваёй дабрынёй і шчодрасцю ў дачыненні да тых, хто жыве ў нястачы.4 У тыя часы Англію і Францыю стала сур’ёзна хваляваць узрастаючая моц Расіі на яе паўднёвых межах. Прадметам асаблівага неспакою Напалеона III і каралевы Вікторыі была вайсковая перавага Расіі над Турцыяй. Абедзве краіны бачылі ў гэтым пагрозу іх пазіцыям у доступе да арабскага Бліжняга Усходу і Персіі. У лістападзе 1853 г., пасля перамогі рускага флота пад кіраўніцтвам знакамітага адмірала Нахімава над туркамі ў Сінопскай бітве, Англія і Францыя пачалі адкрытую падрыхтоўку да вайны. У пачатку 1854 г. іх аб’яднаная армада з’явілася ў Чорным моры і разам з туркамі атакавала Крым, базу рускага флота. Пасля таго, як п’емонтцы далучыліся да французаў, пачалася Крымская вайна, што працягвалася каля двух гадоў. Хутка пасля пачатку вайны была ўзятая Балаклава ў баі, які абессмяроціў англійскую “атаку лёгкай брыгады” за паказаную ў гэтым баі смеласць і агромністыя страты.