Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Шмат працы запатрабавала паляпшэнне парку вакол дома. Былі пасаджаныя новыя дрэвы і кустоўе, на лузе, які спускаўся да Дзвіны, былі пабудаваныя новы летні павільён і цяпліца. Былі разбітыя новыя прысады і пашыраны від на раку. Караліна з жывасцю ўдзельнічала ва ўсіх гэтых планах; яна мела прыроднае эстэтычнае чуццё і добры густ. Аднак яе галоўным заняткам была апека над беднымі: яна заснавала ў Бешанковічах прытулак для жабракоў і бясплатны шпіталь.
Час ад часу блізкія сябры і сваякі адведвалі Храптовічаў у маёнтку, дзе іх цёпла сустракалі. Бывала, наадварот, Ірыней і Караліна ехалі за мяжу, каб адведаць сваякоў або сяброў.
У 1837 г. Ірыней, Караліна ды іх малодшая дачка Алена ва ўзросце 23 гадоў выправіліся ў Канстанцінопаль у адведкі да да старэйшай дачкі Марыі, якая за тры гады да таго выйшла замуж за Апалінарыя Буценева, які быў рускім паслом у Атаманскай імперыі. Яны правялі некаторы час разам з Буценевымі ў прыемнай абстаноўцы іх цудоўнага дома ў Баюкдэры на Басфоры. Там Алена сустрэла аднаго з супрацоўнікаў Апалінарыя, Уладзіміра Цітова, за якога яна выйшла замуж праз два гады. 3 Канстанцінопаля Ірыней і Караліна выправіліся ў Лондан, дзе іх сын Міхаіл служыў аташэ пры рускім пасольстве.
Ірыней вельмі любіў музыку. Ён спяваў і граў на віяланчэлі. Яму належаў адзін з рэдкімх і найбольш каштоўных інструментаў, зробленых у XVII ст. італьянскім майстрам Амаці (настаўнікам Страдывары). Ён часта браў свой інструмент у падарожжы, і ягоную карэту часта можна было здалёк пазнаць па футарале для віяланчэлі на даху. Аднойчы, выпадкова сустрэўшыся ў Віцебску з вядомым італьянскім музыкам Нінні (які стварыў пасля некалькі опер), Ірыней прывёз яго з сабой
у Бешанковічы, і цягам многіх месяцаў дом быў напоўнены гукамі чароўнай музыкі.
У палітычным сэнсе Ірыней схіляўся да ліберальных поглядаў, што было дволі незвычайна ў тыя дні для чалавека яго сацыяльнага паходжання. Да вялікай трывогі членаў яго сям’і і сяброў, ён сімпатызаваў усім рэвалюцыйным рухам, распаўсэджаным у Еўропе напрыканцы 1840-х гг. Калі ён гасцяваў у Буценевых у Рыме ў пачатку 1848 г., у час палітычнага хвалявання, што адбывалася ў сувязі са стварэннем руху “Маладая Італія”, узначаленага Гарыбальдзі, Ірыней не ўпускаў выпадку, каб выйсці на вуліцу ў гарыбальдзійскім капелюшы ў знак сваёй падтрымкі гэтага руху. Ён не мог утрымацца ад нейкага свавольнага задавальнення, выкліканага рэакцыяй на яго паводзіны ва ўласнай дачкі Марыі і надзвычай кансерватыўнага сына Міхаіла.
Ірыней быў сардэчным і вясёлым чалавекам, да таго ж меў пэўную асабістую прывабнасць. Ён любіў выязджаць у свет і быў схільны да лёгкага флірту з прыгожымі дамамі, аднак ніколі не скрываў свайго захаплення ўласнай жонкай.
У 1844 г., пасля смерці свайго старэйшага бяздзетнага брата Адама, Ірыней уступіў у валоданне яго двума маёнткамі Шчорсамі і Вішневам. Такім чынма, усе фамільныя маёнткі Храптовічаў зноў апынуліся ў адных руках.
Для таго, каб уладкаваць справы ў сувязі з гэтай спадчынай, Ірыней правёў у Шчорсах даволі значны час у пачатку 1846 г. Якраз у той час яго горача каханая жонка Караліна памерла ў адзіноце ў Бешанковічах. Склалася так, што ўсе яе трое дзяцей таксама былі вельмі далёка: Марыя Буценева у Рыме, дзе яе муж Апалінарый быў паслом у Ватыкане, Алена Цітова у Канстанцінопалі, дзе яе муж быў рускім пасланцам, а Міхаіл са сваёй жонкай Аленай Несельродзе знаходзіліся ў Неапалі, дзе ён служыў у якасці рускага пасла. Караліну пахавалі ў Бешанковічах, над яе магілай мой дзед, Канстанцін Апалінар’евіч, пабудаваў у 1881 г. невялікую пратэстанцкую капліцу. Яе муж Ірыней і яе дачка Марыя былі пазней пахаваныя побач з ёй. Пасля смерці Ірынея ў 1850 г. усе маёнткі Храптовічаў адышлі да яго адзінага сына Міхаіла.
Граф МІХАІЛ ІРЫНЕЕВІЧ ХРАПТОВІЧ (1809-1892). Атрымаўшы пачатковую хатнюю адукацыю і сярэднюю у прыват-
най школе ў Дрэздэне, Міхаіл Ірынеевіч закончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (цяперашні Тарту ў Эстоніі) і хутка псля гэтага паступіў на службу ў Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу. У 1832 г., дваццаці трох гадоў, ён ажаніўся з графіняй Аленай Карлаўнай Несельродзе, сямнаццацігадовай дачкой канцлера графа Карла Несельродзе, міністра замежных спраў, і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны, ад нараджэння Гур’евай, дачкі графа Дзмітрыя Гур’ева, былога міністра фінансаў. Тут цікава будзе згадаць, што і Несельродзе, і Гур’еў былі вядомымі гастраномамі. Пудынг а-ля Несельродзе і соус Несельродзе былі ў свой час сусветна вядомыя, іх рэцэпты можна знайсці ў любой добрай кулінарнай кнізе. Гур’еўская каша адна з самых папулярных рускіх страў, унесена ў знакамітую кнігу рускіх рэцэптаў Алены Малахавец.
Алена Карлаўна, дачка праваслаўнай маці, сама вызнавала праваслаўе да самай сваёй смерці, у той час яе муж яе, Міхаіл Храптовіч, быў каталіком. Паколькі на момант вяселля ёй было толькі сямнаццаць год, яе старая гувернантка-францужанка заставалася пры ёй увесь першы год яе шлюбу.
Ужо ў першыя два гады шлюбу Міхаіл Ірынеевіч і яго маладая жонка ўваходзілі ў салоны Пецярбурга, Лондана, Парыжа і Бадэна і паўсюль пачуваліся як дома. Алена вельмі хутка стала элеганцкай, жывой і папулярнай свецкай дамай. Яна цудоўна трымалася і была ўпэўненая ў сабе. Яна любіла бываць у кампаніі палітычных дзеячаў, з якімі спрачалася, выяўляючы пры гэтым неверагодна высокі для жанчыны яе дзён узровень валодання палітычнымі пытаннямі. (Яе бацька, міністр замежных спраў, не ўхваляў яе ўдзел у тым, што звычайна называў “мужчынскім светам міжнароднай палітыкі” ). Будучы выбітнай асобай, Міхаіл Ірынеевіч быў таксама даволі папулярны і ўлюбёны ўсімі. Часам ён мог падавацца ганарлівым, але ўсе ведалі, што за гэтым хаваецца мяккае і добрае сэрца.Дзякуючы гэтаму ён атрымаў мянушку “le bourru bienfaisant”, што прыблізна можна перакласці як “авечка ў ваўчынай шкуры”.
Хутка, у сярэдзіне 1830-х гг„ Міхаіл Ірынеевіч атрымаў сваё першае дыпламатычнае прызначэннне ў якасці сакратара пасольства ў Лондане, дзе ён заставаўся цягам некалькіх гадоў пад кіраўніцтвам рускага пасланніка Поццо дзі Борга. У 1843 годзе
ён быў прызначаны паслом у Неапаль, сталіцу тагачаснага Каралеўства Дзвюх Сіцылій; на гэтай пасадзе ён заставаўся каля дзесяці гадоў. У тым жа годзе Сенат Расійскай імперыі пацвердзіў яго графскі тытул, які ён раней успадчыніў у Полынчы.
Акварэльны партрэт Міхаіла Ірынеевіча ў клятчастых нагавіцах і з Journal de Geneve у руках, напісаны ў Рыме вядомым галандскім мастаком Янам Кельманам, датуецца 1844 годам. Здзіўляе, што партрэт дажыў да нашых дзён. Мне ўдалося вывезці яго з Польшчы ў час апошняй сусветнай вайны і прывезці яго спачатку ў Францыю, а потым у Амерыку. Нядаўна яперадаў яго свайму старэйшаму сыну Аляксею, у чыім доме ён цяпер і знаходзіцца. Копія партрэта, выкананая Мікалаем ІльінымГаліцкім, вісіць у доме майго стрыечнага брата, нашага дарагога добрага дзядзькі Сярожы (Грыгор’евіча) Трубяцкога нашага выбітнага фамільнага гістарыёграфа.
Міхаіл Ірынеевіч знаходзіўся ў Неапалі ўвосень 1845 г., калі імператар Мікалай I прывёз сваю хворую жонку, імператарку Аляксандру Фёдараўну на зімовы сезон у невялікае курортнае мястэчка побач з Палерма ў Сіцыліі. Міхаіл цудоўна наладзіў гэтае знаходжанне, за што імператар быў вельмі ўдзячны. Дзякуючы гэтаму паміж Мікалаем I і Міхаілам узніклі ўзаемныя сяброўскія адносіны. У адрозненне ад свайго бацькі Ірынея, Міхаіл быў даволі кансерватыўны ў сваіх палітычных поглядах, што, верагодна, рабіла яго аднадумцам імператара.
У 1848 г., калі рэвалюцыйныя вятры насіліся над Еўропай, трон неапалітанскага караля Фердынанда захістаўся. Міхаіл Ірынеевіч параіў каралю прыняць больш крутыя меры ў дачыненні да бунтароў, і хутка пасля гэтага парадак быў узноўлены.
Пасля Неапаля, у 1853 г., Міхаіл Ірынеевіч быў прызначаны паслом у Бельгію. Там, цягам Крымскай вайны (1854-1856), ён адыгрываў важную ролю, дыпламатычна супрацьстаяў ворагам Расіі Англіі і Францыі. У 1856 г„ пасля таго, як была падпісаная Крымская мірная дамова ў Парыжы, ён быў прызначаны паслом у Лондан. Да таго часу ў Пецярбургу князь Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў змяніў яго састарэлага цесця Несельродзе на пасадзе міністра замежных спраў. Міхаіл Ірынеевіч не любіў князя і ў 1858 г. не толькі падаў у адстаўку са свай пасады ў Лондане, але і ўвогуле сышоў з міністэрства. Аднак яго адстаўка
не працягвалася доўга: праз некалькі тыдняў яго папрасілі заняць адну з найважнейшых пасадаў пры імператарскім двары ў Пецярбургу.
У 1862-1863 гг. яго заклікалі ў Варшаву служыць у якасці дарадцы Вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча, царскага намесніка ў Польшчы. Праз некалькі гадоў ён у рэшце рэшт пайшоў на адпачынак. Разам з жонкай Аленай яны купілі ўчастак зямлі ў Ліхтэнтале недалёка ад Бадэн-Бадэна і замовілі французскаму архітэктару пабудаваць раскошную вілу, якую яны назвалі “Зеелах”. Пасля адстаўкі Міхаіл Ірынеевіч і яго жонка працягвалі жыць актыўным свецкім жыццём у Бадэн-Бадэне і часта вандравалі. У жніўні 1875 г. Алена раптоўна памерла ў Схевенінгене ў Галандыі, дзе наведвала сяброў. Яна была пахаваная ў БадэнБадэне на старых могілках Ліхтэнталя.
Міхаіл Ірынеевіч пражыў удаўцом яшчэ сямнаццаць гадоў, усё больш і больш часу праводзячы ў Шчорсах. Тут ён паляваў, шмат працаваў у найбагацейшай бібліятэцы дзецішчы яго дзеда Іаахіма. 3 гадамі, не маючы ўласных дзяцей, ён зблізіўся з Буценевымі, падтрымліваючы сардэчныя і цёплыя ўзаемаадносіны. Гэта было сяброўства не толькі з сястрой Марыяй і яе мужам Апалінарыем, але і ўсе іх дзеці багомілі яго, і ён адказваў ім узаемнасцю.
3. Фамільныя маёнткі Храптовічаў
Тут я хацеў бы расказаць усё, што я ведаю пра маёнткі Храптовічаў у перыяд да Першай сусветнай вайны (1914 г.). Гэтыя звесткі былі сабраныя з успамінаў, дакументаў, артыкулаў, маіх асабістых згадак і аповедаў майго бацькі. Акрамя малых уладанняў, раскіданых па ўсёй Беларусі, Храптовічы валодалі трыма вялікімі маёнткамі: Шчорсы (галоўны і самы старажытны), Вішнеў і Бешанковічы. Хачу пачаць з Бешанковічаў. Пасяленне з гэтай назвай на Дзвіне ўпершыню згадваецца ў хроніках у 1447 г. Тады польскі кароль Казімір I заснаваў там праваслаўны храм Прарока Ільі, бо на Ільін дзень на гэтым месцы цудам была ўратаваная каралева ад гібелі ў водах Дзвіны. Пазней, у 1634 годзе, згодна з просьбай князя Сапегі, віцэ-