Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
ковых прац. У 1656 годзе ён ліставаўся з французскім міністрам замежных спраў маркізам дэ Пампонам, дзелячыся з ім думкамі пра праваслаўнае тлумачэнне Еўхарыстыі.
Прыб7ыўшы ў Расію, Мікалай хутка вывучыў мову і стаў перакладчыкам пры Міністэрстве замежных спраў. У яго абавязкі ўваходзіла ўсталёўваць і падтрымліваць кантакты з замежнымі пасламі. Акрамя таго, яго часта прасілі перакладаць на рускую мову розныя замежныя навуковыя кнігі, сярод якіх быў, напрыклад, падручнік матэматыкі. У 1680 г. ён быў накіраваны рускім паслом у Кітай. На сваім шдяху туды ён адным з першых апісаў Сібір. Яго апісанне ў далейшым было ўключана (без упамінання ягонага імя) у “Кнігу вялікага чарцяжу”. У час службы ў Пекіне Мікалай напісаў і пра Кітай, выкарыстоўваючы інфармацыю, атрыманую ім ад езуітаў, якія былі пры двары кітайскага імператара і вандравалі па ўсёй краіне.
Па вяртанні ў Расію Спафар’еў праслужыў яшчэ некалькі гадоў у Пасольскім прыказе і спачыў у 1715 г. ва ўзросце 80-ці гадоў. За сваю службу ён атрымаў маёнткі каля Калугі, сярод якіх былі і згаданыя раней Грыдзенкі, успадчыненыя Аляксандрай Спафар’евай, будучай жонкай Пятра Сямёнавіча Буценева, і якія сталі такім чынам часткай буценеўскіх уладанняў. (Вывучаючы падрабязную карту Аляскі ў Нацыянальным геаграфічным атласе, я высветліў, што адзін з заліваўу праліве Кацэбу мае імя Спафар’ева. Я спрабаваў высветліць, хто быў той Спафар’еў, у гонар якога быў названы заліў, аднак да сяе пары гэта было беспаспяхова. Я звяртаўся і ў Нацыянальнае геаграфічнае таварыства, і ў Амерыканскае таварыства геаграфічных назваў. Я нават праштудаваў кнігу Ота фон Кацэбу “Падарожжа адкрыццяў”, якая апісвае ў трох тамах яго даследаванні заходняга ўзбярэжжа Аляскі, але і там не знайшоў адказу на маё пытанне. Я спадзяюся, што хто-небудзь з нашай сям’і калі-небудзь працягне пошукі і знойдзе адказ. Я магу толькі памеркаваць, што гэты Спафар’еў мог быць: 1) першы па рускай лініі Мікалай Спафар’еў, 2) Васіль Спафар’еў (бацька Аляксандры Буценевай), афіцэр флота, які напрыканцы сваёй кар’еры наглядаў за ўсімі маякамі Балтыйскага ўзбярэжжа, або 3) Мікалай Васільевіч Спафар’еў (брат Аляксандры Буценевай), якія, як і ягоны бацька, быў вядомым афіцэрам флота. Варта памятаць, што Кацэбу, які ў 1810 г. ад-
крыў і даследаваў праліў, названы ў ягоны гонар, называў залівы і паўвыспы ў гонар людзей па сваім выбары. Гэта былі або афіцэры на яго караблі, або былыя саслужыўцы, або выбітныя асобы Расійскай Імперыі).
У той час, калі састарэлы Сямён Васільевіч Буценеў яшчэ жыў у сваім маёнтку Абінь, яго сын Пётр Сямёнавіч жыў са сваёй сям’ёй у Грыдзенках, сядзібе яго жонкі. Менавіта там у 1787 г. Аляксандра Васільеўна нарадзіла першынца, Апалінарыя Пятровіча (майго прадзеда), які быў ва ўсіх сэнсах цудоўным чалавекам і чые жыццё і лёс мелі вырашальны ўплыў на гісторыю нашага роду.
Апалінарый быў старэйшым з адзінаццаці дзяцей, двое з якіх памерлі ў раннім узросце (засталося чатыры дачкі і пяць сыноў). Грыдзенкі былі невялікім маёнткам (як і Абінь), таму прыбытку ад яго ледзь ставала на ўтрыманне такой вялікай сям’і. У тыя дні быў даволі распаўсюджаным звычай, калі шматдзетныя небагатыя бацькі аддавалі сваё дзіця на выхаванне ў невялікую сям’ю больш багатых сяброў. Сталася так, што найбліжэйшымі суседзямі і добрымі сябрамі Буценевых аказалася сям’я Афанасія Мікалаевіча Ганчарова. Гэта была вельмі забяспечаная сям’я, у якой было толькі адно дзіця, Мікалай, равеснік Апалінарыя. Ганчаровы прапанавалі ўзяць Апалінарыя ў сваю сям’ю, з тым каб выхаваць яго так жа, як свайго ўласнага сына, разам з якім ён рос. Прапанова была прынятая, і ў 1794 г„ у сямігадовым узросце, Апалінарый пакінуў свой дом і пасяліўся ў Ганчаровых. У сваіх успамінах ён апісвае, наколькі цяжкім было для яго расстанне са сваімі братамі і сёстрамі і горача любімымі бацькамі, асабліва з маці, чыю цеплыню, бескарыслівую любоў і духоўнае кіраўніцтва ён захаваў у сваім сэрцы на ўсё жыццё.
Праз некаторы час Мікалай Ганчароў стаў яго добрым блізкім сябрам, а бацькі яго праяўлялі ў стаўленні да Апалінарыя такую ж увагу, дабрыню і любоў, як быццам бы ён быў іх уласным сынам.
Галоўная летняя сядзіба Ганчаровых, Палатняны Завод, уражвала Апалінарыя сваёй веліччу і багаццем ладу. Акрамя вялізнай колькасці слуг у сядзібе жылі тры настаўнікі-гувернёры (двое з іх замежнікі), доктар з Нямеччыны, дырыжор-венгр, які кіраваў аркестрам Ганчаровых з сарака музыкантаў, і тузін егераў для палявання і ўтрымання псярні. Пры сядзібе былі так-
сама вялізныя стайні з верхавымі і цяглавымі коньмі і вялікая колькасць усемагчымых экіпажаў. У адпаведнасці з традыцыйнай рускай гасціннасцю, дом быў заўсёды адчынены для размаітых наведнікаў, суседзяў і сяброў, якія маглі прыехаць нечакана і ў любой колькасці, каб пагасцяваць дзень-другі або тыдзень-другі, прычым многія прыязджалі разам са сваімі сем’ямі, сябрамі, слугамі і коньмі. Стол заўжды быў накрыты, і ўсіх гасцей віталі, кармілі і клапаціліся пра іх так, каб ім заўсёды хацелася вярнуцца. Гэта была руская гасціннасць у найлепшым сэнсе: нефармальная, велічная па стылі, цёплая і бязмежная.
Ганчаровы былі сапраўды шчодрымі людзьмі. Іх шматлікія землі былі вядомыя як найбольш добра ўладкаваныя і дагледжаныя. Іх прыгонныя сяляне лічыліся найбольш шчаслівымі і заможнымі ва ўсёй Калужскай губерні.
Зіму звычайна Ганчаровы праводзілі ў Маскве. Тту лад жыцця быў гарадскі з непазбежным налётам фармальнасці і свецкага бляску: прыёмы, абеды, опера і пад. Маладыя людзі прысвячалі шмат часу навучанню. Акрамя замежных моваў у іх былі заняткі па ўсіх акадэмічных дысцыплінах, а таксама па рэлігіі, музыцы, танцах, гімнастыцы і мастацтве. Уся адукацыя давалася прыватныямі ўрокамі дома. У мэтах пашырэння кругагляду хлопчыкаў бралі на канцэрты, оперныя пастаноўкі і тэатральныя п’есы; акрамя таго, яны шмат чыталі.
Прайшло восем гадоў, і было вырашана, што абодва маладыя чалавекі, якія дасягнулі да таго часу пятнаццацігадовага ўзросту, могуць пачаць падрыхтоўку да сваёй будучай кар’еры. Мікалай Ганчароў рыхтаваўся да вайсковай кар’еры, і бацькі хацелі аддаць яго ў Пажскі корпус. Апалінарый Буценеў, у сувязі з яго здольнасцямі да моваў і шырокім розумам, здавалася, быў прызначаны да кар’еры на ніве замежных спраў. Увесну 1802 г. яго даслалі ў Пецярбург да старога фельдмаршала князя Мікалая Салтыкова, чый сын займаў пасаду ў Міністэрстве замежных спраў і які збіраўся пратэжаваць Апалінарыя ў галіне дыпламатыі.
Першыя два гады былі адведзеныя на чытанне дакументаў, перапісванне дамоваў у Міністэрстве замежных спраў і на знаёмства з многімі людзьмі ў міністэрскіх колах. Нарэшце, ва ўзросце 18-ці гадоў, Апалінарый быў афіцыйна ўладкаваны
ў Міністэрства і накіраваны ў адміністрацыйны аддзел перакладаў і ліставанняў. Там ён зарэкамендаваў сябе добра, і ў 1810 г., ва ўзросце 23-х гадоў, быў пераведзены ў палітычны аддзел выконваць консульскія даручэнні пад прамым кіраўніцтвам міністра замежных спраў.
У 1812 г., калі войскі Напалеона мкнуліся праз Заходнюю Полыпчу да межаў Расіі, рускае войска рушыла (пакуль ішлі перамовы) да захаду дзеля абароны айчыны “ў выпадку патрэбы”.
Імператар Аляксандр I вырашыў далучыцца да стаўкі вярхоўнага галоўнакамандавання ў Вільні, якой кіраваў у той час міністр абароны маршал Барклай дэ Толі. Міністр замежных спраў накіраваўся за гасударам з усім сваім найбліжэйшым атачэннем. Апалінарый ва ўзросце 25-ці гадоў быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком пры штабе 2-й арміі пад камандаваннем князя Баграціёна, які знаходзіўся ў Польшчы нападалёк ад Гародні. У яго абавязкі ўваходзіў удзел у перамовах у тым выпадку, калі камандаванне 2-й арміі пачне іх з любой замежнай дзяржавай. Ён таксама вёў дзённік падзей для Міністэрства замежных спраў.
У чэрвені таго ж года, пасля хуткіх збораў, ён пачаў сваё падарожжа на перакладных, у суправаджэнні лакея, рупліва падрыхтаваўшыся да выканання свайго першага “дыпламатычнага задання”. Як сам ён адкрыта прызнаваўся, павозка яго выглядала даволі сціпла, а слуга быў быў такім жа недасведчаным і несабраным, як і сам Апалінарый. Але Апалінарый быў ахоплены энтузіязмам; ён уяўляў сябе важнай асобай, дыпламатам з бліскучай будучыняй. Аднак ужо на другі дзень свайго падарожжа Апалінарый перажыў выпадак, які ён апісвае адначасова як прыніжальны і ацаляльны для яго самалюбства.
Калі ён прыбыў на адну з дарожных станцый, яму было абвешчана, што ён атрымае новых зменных коней толькі праз некалькі гадзін. Апалінарый вырашыў, што не павінен дазаляць, каб з ім абыходзіліся падобным чынам, і запатрабаваў, каб коні былі прадастаўленыя неадкладна. Ён паспрабаваў зрабіць важны выгляд, паказаў свае паперы і пачак дакументаў, адрасаваных у армію Баграціёна. Пакуль ён спрабаваў зрабіць важнае ўражанне на станцыйнага наглядчыка, ён адзначыў той уважліва яго вывучае. Раптоўна Апалінарый зразумеў, што ў Ba-
чах гэтага старога наглядчыка ён з’яўляецца тым, кім ёсць насамрэч, маладым і нязначным чыноўнікам. Гэта быў жорсткі ўрок сціпласці, і нашаму дарагому Апалінарыю, засаромленаму, болын нічога не заставалася, як рэціравацца і зрабіць, што яму было сказана, а менавіта чакаць.
У сваіх успамінах ён дае цікавыя і часта яркія апісанні свайго падарожжа, якое цягнулася сем дзён і сем начэй, у асноўным па Беларусі, праз Віцебск, Мінск, Гародню, і закончылася ў Ваўкавыску, дзе была размешчана стаўка 2-й арміі.
Прадставіўшыся камандуючаму 2-й арміяй князю Баграціёну, Апалінарый быў цёпла прыняты афіцэрамі яго світы, у кампаніі якіх ён і правёў большую частку свайго часу ў якасці аташэ. Ён піша з захапленнем пра гэтую вялікую групу афіцэрскай эліты генералаў, палкоўнікаў, паручыкаў, некаторых ужо адзначаных сівізной, іншых яшчэ зусім маладых, аднак запаленых энтузіязмам. Імёны гэтых людзей, незалежна ад таго, ці палі яны на палях бітваў грымнулай вайны або перажылі яе, увайшлі ў рускую вайсковую гісторыю.
Праз тыдзень пасля прыбыцця Апалінарыя ў лагер высветлілася, што войскі Напалеона пераправіліся цераз Нёман паміж пазіцыямі дзвюх рускіх армій і ўступілі, такім чынам, на рускую зямлю. Пачалася неабвешчаная вайна. Рускія войскі пачалі сваё наступленне на ўсход для таго, каб прадухіліць расчляненне сваіх сілаў, якія налічвалі на той момант 180 тысяч чалавек (армія ворага налічвала больш за паўмільёны).