Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Цягам сваёй палітычнай кар’еры Іаахім стаў губернатарам Наваградка, затым прадстаўніком ад Наваградка ў Вярхоўным Судзе Літвы і польскім Сенаце. У 1764 г. ён стаў Вярхоўным сакратаром Літвы і хутка пасля гэтага маршалкам у літоўскім Вярхоўным Судзе. Пасля гэтага ён атрымаў вышэйшы ордэн Св. Станіслава. У 1769 г. у якасці міністра замежных спраў ён накіраваўся ў Парыж на перамовы з Францыяй і паспяхова дамогся там паляпшэння адносінаў і палітычнай падтрымкі для Польшчы. У Вене яму таксама спадарожнічаў поспех у вырашэнні палітычных праблем паміж Аўстрыяй і Польшчай. За гэтыя дасягненні ў якасці міністра ён быў уганараваны ордэнам Белага Арла. У 1773 г. ён стаў намеснікам Канцлера Літвы. Ён таксама стварыў нацыянальную камісію па адукацыі і быў яе чальцом, адказным за дэпартамент школ і акадэмій у Літве. Ён адыграў важную ролю ў распрацоўцы новага кодэксу літоўскіх законаў. Ён быў чальцом камісіі па замежных справах і ў 1891 г.6 стаў апошнім Вялікім Канцлерам Літоўскім.
У хуткім часе пасля гэтага Іаахім уступіў у паласу няўдач як асабістых (смерць яго дваццацігадовага сына Ігнацыя), так і палітычных пасля трэцяга і апошняга падзелу Рэчы Па-
спалітай у 1795 г., калі ўсё, што заставалася ад Польшчы, было канчаткова падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, і гэта азначала канец Польшчы як незалежнай дзяржавы. Ён пакінуў сваю пасаду Канцлера Літоўскага і вырашыў сысці з палітычнага жыцця. Свае маёнткі ён падзяліў паміж двума сынамі: Шчорсы і Вішнеў адыходзілі да старэйшага Адама, а Бешанковічы і астатнія дасталіся Ірынею. Завяршыўшы з гэтым, Іаахім канчаткова пасяліўся ў сваім доме ў Варшаве. Выйшаўшы ў адстаўку, ён браў актыўны ўдзел у працы мясцовай акадэміі навук. Ён пісаў артыкулы і агляды, і, будучы высокаадукаваным чалавекам, камунікаваў з найвыбітнейшымі еўрапейскімі розумамі свайго часу. Ён быў здатны цытаваць на памяць найдаўжэйшыя оды Гарацыя і буйныя вытрымкі з твораў сучасных яму аўтараў.
Іаахім пераклаў працы Тургота, вядомага французскага эканаміста-фізіякрата, пра падзел зямельнай уласнасці, да якіх ён дадаў свае ўласныя навуковыя працы па сельскай гаспадарцы. У Польшчы ён вядомы як выбітны фізіякрат2, які ўпершыню ажыццявіў ідэі фізіякратыі на практыцы ў сваіх уласных уладаннях, заснаваўшы рэформы на тэорыі падзелу зямлі. Мірабо (вядомы французскі эканаміст, 1715-1789) называў Іаахіма адным з найлепшых практычных эканамістаў свайго часу.
У ‘Тісторыі польскай шляхты” пра Іаахіма сказана наступнае: “Ён быў чалавекам вялікай мудрасці, бліскучы і дасканалы ў выкананні свайго грамадзянскага абавязку. Ён быў працавіты і правёў сваё жыццё ў служэнні людзям. У сферы літоўскіх законаў ён спалучаў правасуддзе з розумам, справядлівасцю і чэснасцю. Яго парада была разумнай і мудрай. Ён быў глыбокім вернікам, яго ўчынкі паказвалі яго любоў да Бога. Ён быў літасцівы і шчодры ў дачыненні да бедных і велічным у сваёй дабрыні”.
Граф АДАМ ХРАПТОВІЧ (1768-1844). Старэйшы сын Іаахіма. Ён быў фмлантропам і апекуном мастацтваў і літаратуры. Ён шмат вандраваў па Еўропе, быў у Нямеччыне, Даніі, Англіі. Па прызначэнні Віленскага ўніверсітэта быў інспектарам школ і чальцом камісіі па заканадаўстве і адукацыі. Ён быў таксама старшынём дабрачыннага таварыства. Адам павялічыў сабра-
2 Фізіякратыя эканамічная тэорыя, па якой зямля і яе прадукцыя з’яўляюцца адзінымі мерамі багацця і адзіным лагічным прыбыткам. Для росквіту неабходныя свабода гандлю і ўласнасць.
ную яго бацькам бібліятэку ў Шчорсах, цяпер яна налічвала больш за 15 000 тамоў. Ён заснаваў дзве новыя школы ў Шчорсах і Нягневічах. Ён скасаваў сістэму цялесных пакаранняў сялян і працягнуў рэформы, распачатыя яго бацькам, накіраваныя на паляпшэнне дабрабыту сялян. Ён зменшыў плацяжы, накладзеныя на сялян, а таксама заснаваў банк, дзе сяляне маглі захоўваць свае зберажэнні. Ён першым у Літве ўвёў севазварот, а таксама палепшыў пароду сельскагаспадарчых жывёл. Яго намаганні ў сферы дабрачыннасці і адукацыі заслужылі высокую ацэнку сучаснікаў і пасля гісторыкаў. У памяці людзей ён застаўся як простасардэчны і шчадралюбны чалавек. Шлюб Адама з Марыяй Граноўскай не быў шчаслівы і хутка закончыўся разводам. Адам памёр бяздзетны ў Вішневе і быў там пахаваны ў 1844 г. Яго маёнткі, Шчорсы і Вішнеў, перайшлі да яго малодшага брата Ірынея.
Граф ІРЫНЕЙ ХРАПТОВІЧ (1775-1850). Малодшы з сыноў Іаахіма, мой прапрадзед. Ён быў бацькам Марыі, якая выйшла замуж за майго прадзеда, Апалінарыя Буценева. Ён быў найбольш здольным і бліскучым з сыноў Іаахіма. Тут дарэчы адзначыць прычыну, па якой яго назвалі Ірынеем. Адным з лепшых сяброў яго бацькі ў той час быў знакаміты французскі эканаміст П’ер Дзюпон дэ Немур, у якога быў сын па імені Ірыней, які нарадзіўся ў 1771 г. У гонар свайго французскага сябра Іаахім назваў свайго сына таксама Ірынеем. (Ірыней Дзюпон дэ Немур, 1771-1834, стаў вучоным-хімікам, працаваў у Францыі з Лавуазье. Пазней ён пераехаў у Амерыку, дзе стаў уладальнікам парахавога завода).
Цяпер вернемся да нашага продка Ірынея. Яму было 20 гадоў, калі ў час апошняга падзелу Польшчы яго бацька Іаахім падзяліў свае беларускія маёнткі паміж двума сваімі сынамі. Ён аддаў Шчорсы і Вішнеў старэйшаму сыну Адаму, а Ірыней атрымаў Бешанковічы і іншыя ўладанні. Ірыней, добра адукаваны і шматабяцальны малады чалавек, накіраваўся ў Пецярбург для таго, каб пачаць кар’еру на рускай дзяржаўнай службе. 3 самога свайго з’яўлення ў Пецярбургу ён быў надзвычай папулярны ў пецярбургскім свеце. Ён быў запрошаны прысутнічаць на каранацыі Паўла I; ён стаў рыцарам Мальтыйскага ордэна і атрымаў тытул камергера, што прызнавалася як вышэйшае адрозненне.
Ірыней быў гатовы пачаць бліскучую кар’еру на дыпламатычнай службе, калі на дуэлі ён забіў свайго суперніка палкоўніка Праабражэнскага палка Арсеннева. Гэта разбурыла ўсе яго шанцы на паспяховую кар’еру і перакуліла ўсё ягонае жыццё. Гэтая дуэль адбылася ў снежні 1807 г., адразу пасля яго заручынаў з Каралінай фон Рэнне. Варта згадаць, што Караліна была першапачаткова заручаная з палкоўнікам Арсенневым. Калі яна сустрэлася з Ірынеем, яны пакахалі адно аднаго з першага погляду. Адрынуты палкоўнік Арсеннеў выклікаў Ірынея на дуэль і быў забіты. Пасля вяселля Ірыней і Караліна з’ехалі ў Бешанковічы, і толькі калі іх дзеці падраслі, Ірыней з сям’ёй стаў ездзіць у Пецярбург на зіму.
Некалькі слоў пра яго жонку. КАРАЛІНА фон РЭННЕ нарадзілася ў 1780 г. у Стэрнхофе, фамільнай сядзібе, якая знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Эстоніі. Яе род меў нямецкія карані, што сыходзілі ад тэўтонскіх рыцараў, якія кіравалі ў Прыбалтыцы (Лівоніі) у Сярэднявеччы. Яе прадзед, барон Карл фон Рэнне, служыў у рускай арміі пры Пятры I у чыне генерал-лейтэнанта і ўдзельнічаў у Палтаўскай бітве. Яе бацька, рускі генерал, быў жанаты з Марыяй Ліліенфельд. У іх было двое дзяцей: Генрых і Караліна.
Пасля смерці мужа Марыя з дзецьмі жыла ў сваім радавым маёнтку. У 1795 г. яна нечакана была выклікана ў Пецярбург імператрыцай Кацярынай Вялікай, дзе стала фрэйлінай адной з вялікіх князёўнаў. Яна і яе дзеці пасяліліся пры Двары, дзе заставаліся да канца 1810 г.
Караліне было 15 гадоў, калі яна разам са сваёй маці прыбыка да Двара ў Пецярбург. Наступныя дванаццаць гадоў (пакуль яна не выйшла замуж за Ірынея ў 1807 г.) яна правяла пры Двары ў атачэнні рускіх і замежных маладых дам імператарскіх фамілій. Руская імператарская сям’я тады была сабліва блізкая да нямецкіх каралеўскіх двароў. Рускія спадкаемцы прастола, а таксама вялікія князі і князёўны выбіралі сабе супругаў з членаў нямецкіх каралеўскіх фамілій. Марыя фон Рэнне вучыла маладых нямецкіх дам рускаму этыкету, звычаям і новым абавязкам. Караліна, або Рэнетта, як звалі яе сябры, хутка станавілася іх блізкай сяброўкай. Яна валодала незвычайным шармам і любіла весялосць, што, канечне, прываблівала ў яе кампанію многіх маладых людзей яе пакалення.
Мой дзед Канстанцін Апалінар’евіч апублікаваў у 1910 г. лісты розных членаў каралеўскіх сем’яў (па-французску і па-нямецку), адрасаваныя графіні Караліне Храптовіч, або Рэнеце. Па шчаслівай выпадковасці я з’яўляюся адным з уладальнікаў гэтай рэдкай кнігі “Лісты знакамітых асоб”. 3 гэтага ліставання можна зразумець, што Караліна пачувалася ў Бешанковічах самотна. Пераход ад бляску і ажыўлення імператарскага Двара да адасобленага жыцця ў маёнтку, размешчаным у глухім кутку Беларусі, адбыўся нялёгка. Шчаслівы характар Караліны дапамагаў ёй захоўваць спакой духу ў гэтыя гады, і, можна сказаць, жыццё. Акрамя таго, яе падтрымлівалі муж Ірыней, які абажаў яе, і многія блізкія сябры.
У 1809 г. Караліна нарадзіла сына Міхаіла Іаахіма ў Рызе, дзе з-за адсутнасці каталіцкага святара ён быў ахрышчаны лютаранскім пастарам (хаця выхоўваўся, як і яго бацька, у каталіцкай веры).
У лютым 1811 г. у Бешанковічах нарадзілася дачка Марыя, якая, наадварот, у выніку адсутнасці лютаранскага пастара (дочкі звычайна ўспадчынілі рэлігію маці) была ахрышчаная каталіцкім святаром. Тым не менш яна была выхаваная лютаранкай. (Праз шмат гадоў, пасля ўзяцця шлюбу з Апалінарыем Буценевым, яна перайшла ў праваслаўе).
У 1814 г. у Караліны і Ірынея нарадзілася іх трэцяе і апошняе дзіця, другая дачка Алена.
Злашчасная дуэль адбілася на ўсім жыцці Ірынея. Цягам некалькіх гадоў Ірыней і яго жонка спрабавалі выклапатаць для яго пасаду ў Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу або прызначэнне на дыпламатычны чын за мяжой, аднак усе спробы былі беспаспяховымі. Такім чынам, Ірынею заставалася толькі займацца Бешанковічамі і сваімі іншымі маёнткамі. У дадатак ён браў удзел (праўда, без асаблівага энтузіязму) у мясцовым кіраванні ў найбліжэйшым губернскім цэнтры Віцебску.
Кіраванне маёнткамі прыносіла яму некаторае задавальненне і на гэтай ніве ён дасягнуў буйных поспехаў. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на дом у Бешанковічах, дзе жыў са сваёй сям’ёй. Будучы прыхільнікам англійскага стылю, ён перабудаваў дом. Вокны сталі адчыняцца на англійскі манер (уверх і ўніз), а ў кожным пакоі было пабудавана па каміну. У тыя часы дамы ў Расіі,
Літве і Польшчы звычайна ацяпляліся высокімі і даволі эфектыўнымі кафлянымі печкамі, убудаванымі ў сцены (калі такая печка размяшчалася ў куце, яна ацяпляла ўсе чатыры пакоі!). На шчасце, у Бешанковічах гэтыя печкі не былі разбураныя ў сувязі з пабудовай камінаў. Апошнія прызначаліся ў асноўным для стварэння ўтульнай атмасферы. Ірыней таксама ўсталяваў англійскія традыцыі ў парадку дня. Напрыклад, увечары на стол у вестыбюлі ставілі шмат падсвечнікаў са свечкамі для таго, каб кожны, хто ідзе ў спальню, мог узяць з сабой яго для асвятлення.