Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Версія 1. У адпаведнасці з радавой легендай, аднойчы ў XIV стагоддзі адзін з нашых продкаў, чалавек вялікай моцы і мужнасці, вёў сваю дружыну супраць татар. Калі ў рэшце рэшт апошнія былі пераможаныя, гэты наш продак накіраваўся да караля паведаміць пра перамогу. Татарская страла захрасла ў ягоных вусах, якія былі настолькі густыя, што яе немагчыма было неадкладна выдаліць. Для таго, каб выказаць сваё захапленне смеласцю нашага продка, кароль назваў яго ODROW^Z (што па-старапольску азначае “стрэлавус”) і падараваў яму герб з выявай вусаў, працятых стралой.
Версія 2. Другая легенда, напісаная па-старапольску ў старажытнай геральдычнай кнізе, даецца ў маім вольным перакладзе.
Сярод нашчадкаў існуе легенда пра тое, што некалі ў XII стагоддзі адзін з іх продкаў, вядомы рыцар, які спаборнічаў з язычнікамі ў Маравіі ў стральбе з лука, дуэлях, барацьбе ды іншых
рыцарскіх мастацтвах, і заўсёды выходзіў пераможцам. Адзін з яго супернікаў, які баяўся быць пераможаным, вырашыў перамагчы рыцара хітрасцю. Ён звярнуўся да манарха, і яму было дазволена выклікаць рыцара на даволі дзіўнае спаборніцтва, цягам якога супернікі павінны былі схапіць і торгаць адзін аднаго за нос у прысутнасці каралеўскага двара. Рыцар быў абураны, палічыўшы такі выклік за абразу, і, як толькі спаборніцтва пачалося, схапіў язычніка за нос і вусы і, адарваўшы іх разам з губой, насадзіў на стралу і падарыў манарху, які ў памяць пра перамогу падараваў яму герб з выявай стралы, што працінае вусы, і празваў яго OTRZYW4.Z (адарваны вус). Гэтая мянушка ператварылася з гадамі ў ODROW^Z (стрэлавус).
Асабіста я схільны абраць першую версію.
2. Некаторыя з найболып вядомых Храптовічаў
А. Некаторыя з ранніх прадстаўнікоў роду
ВЫШГЕРТ або ВЫШЭГЕРТ ХРАПТОВІЧ быў першым прадстаўніком роду, пры якім герб ODROW^Z быў афіцыйна зацверджаны на пасяджэнні сейму ў Гарадно ў 1413 г. у Польшчы. 3 той пары герб афіцыйна пераходзіць у родзе ад бацькі да сына.
ЯН, ІВАН або ІВАШКА ЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ (памёр у 1513 г.). Сын Багдана. Ён быў першым, хто дадаў ЛІТАВОР да прозвішча, каб падкрэсліць прыналежнасць роду да Літвы. Будучы актыўным удзельнікам палітычнага жыцця сваёй краіны, ён быў прызначаны ў 1486 г. казначэем і ў 1489 г. маршалкам Літвы і губернатарам Наваградка. Калі Аляксандр (Казіміравіч) заступаў на пасаду Вялікага князя Літоўскага ў 1492 г., Храптовіч падаваў яму цырыманіяльны меч і пояс.
У 1493 г. ён быў пасланы вялікім князем Аляксандрам у Польшчу з мэтай атрымаць войска і грошы супраць Масквы, якая ў той момант пачала непакоіць літоўскія межы. Яму ўдалося дамовіцца з Польшчай пра наёмнікаў і знайсці дастаткова грошай, каб наняць трыста пехацінцаў.
Праз некалькі месяцаў яго прасілі прыняць рускую дэлегацыю ў Вільні для перамоваў пра шлюб князя Аляксандра і дачкі Івана Васільевіча III княжны Алены. Пасля гэтага ён накіраваўся
ў Маскву дзеля абмеркавання падрабязнасцяў у сувязі з меркаваным шлюбам. У 1496 г. яго адправілі ў Кракаў (Польшча) для перамоў пра сумесную абарону супраць татар.
У 1500 г. у бітве пры Вядрошы ён патрапіў у палон да рускіх разам з іншымі значнымі літоўскімі военачальнікамі і быў вызвалены толькі праз восем гадоў. Калі ён вярнуўся ў Вільню, яму былі падараваныя маёнткі ў абласцях Дрогічаў, Трокаў, Слоніма і Берасця. Ён быў жанаты з Ядвігай Гальшанскай і нарадзіў сына Казіміра і дзвюх дачок Ганну і Сафію.
ФЯДЬКО, або ФЁДАР ЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ (памёр у 1522 г.). Малодшы брат Івана. У 1493 г. ён заняў месца брата ў якасці казначэя літоўскай дзяржавы. У 1501 г. ён як упаўнаважаны чалец вялікакняскага савета падпісаў мірнае пагадненне паміж князем Аляксандрам і Вальтэрам Платэнбергам, прадстаўніком Тэўтонскага ордэна. (Гэты першасна рэлігійны і ваенны ордэн быў створаны ў 1191 г. для падтрымкі паходаў крыжакоў у Святую Зямлю. У далейшым гэты ордэн падтрымліваў захоп балтыйскіх земляў Нямеччынай).
МІКАЛАЙ ЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ згадваецца ў кнізе ‘Melanic чэнстахоўскіх цудаў” (пра знакамітую польскую ікону Божай Маці, вядомай таксама як Чорная Мадона, якая знаходзіцца ў нашыя дні ў каталіцкім манастыры ў Яснай Гуры паблізу польскага горада Чанстахова). Згодна з гэтым летапісам, знаходзячыся ў рускім палоне ў Белазёрскай крэпасці, Мікалай паклікаў чанстахоўскую Божую Маці, пасля чаго з Божай дапамогай паспяхова ўцёк з палону ў 1566 г.
ЕЖЫ або ЮРЫ ЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ пасля смерці сваёй жонкі ў 1551 г. прыняў пострыг у праваслаўным манастыры пад іменем Гермагена. Пазней стаў архіепіскапам Полацкім, Віцебскім і Мсціслаўскім.
МЯЛЕЦІЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ (яго імя пры хрышчэнні невядомае). Быў манахам у Кіева-Пячэрскім манастыры і ў 1574 г. стаў яго настаяцелем. Ён быў здольным кіраўніком і адміністратарам. Яму ўдалося значна пашырыць і палепшыць манастырскія ўладанні. У 1580 г. ён стаў архіепіскапам Уладзімірскім і Брэсцкім, у такім сане ён і знаходзіўся да сваёй смерці ў 1593 г. Ён арганізаваў рэстаўрацыю цэркваў ва Уладзіміры і стварыў там школу. Ён актыўна ўдзельнічаў у Сінодзе праваслаўных епіска-
паў. Ён пераканаў жыхароў Берасця арганізаваць брацтва пры царкве свяціцеля Мікалая, а таксама рускую школу. Архіепіскап Мялеці належаў да галіны роду, якая ў XVI стагоддзі ўмацавалася ў маёнтку Багурынь у Валынскай губерні (Заходняя Украіна). Гэтая галіна, якая называла сябе Храптовічы-Багурыньскія, вымерла ў XVIII стагоддзі.
ГЕЖЫ або ЕЖЫ ЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ (1588-1650). Сын Адама. Нарадзіўся ў Вішневе. У 1624 годзе ён пабудаваў касцёл святых Іакава і Філіпа на Лукішскай плошчы ў Вільні. Спачатку гэта была невялікая драўляная пабудова, якая згарэла і была адноўленая ў 1690 г. манахамі-дамініканцамі. Яна была разбураная зноў падчас аблогі горада рускімі войскамі ў 1794 г., але хутка была ў чарговы раз адноўленая. У 1812 г„ у часы напалеонаўскага нашэсця, французы зладзілі там шпіталь, а пазней ператварылі ў склад. Пасля касцёл быў адноўлены, аднак трэба прызнаць, што шматлікія перабудовы значна пашкодзілі яго першапачатковы стыль і прыгажосць. Партрэт Ежы Храптовіча вісеў у ім да Другой сусветнай вайны (1939 г.).
Будучы сенатарам, Ежы займаў таксама пасаду кіраўніка Смаленска, Жмудзі, Парнавы і Наваградка. Яму належаў прыгожы палац у Вільні на вуліцы Лукішкі, дзе ён любіў гасцінна прымаць сваіх шматлікіх сяброў і сваякоў. Сучаснікі аддавалі належнае яго смеласці на поле бою, шчодрасці да людзей і лаяльнасці ў стаўленні да цакрвы. Яго сын Ян патрапіў у татарскі палон у бітве пры Жоўтай Вадзе.
Б. Чатыры апошнія Храптовічы
Граф ІААХІМ ЛІТАВОР ХРАПТОВІЧ (1729-1812). Адзін з найбольш выбітных членаў сям’і. Сын Марціна, нарадзіўся ў маёнтку Шчорсы. Іаахім займаўся палітычнай дзейнасцю адначасова ў Літве і Польшчы, дзе праявіў сябе здольным дзяржаўным дзеячам і заслужыў высокі статус. Тытул графа быў дараваны яму ў 1752 г. польскім урадам караля Аўгуста III, з правам спадкаемнасці ўсімі яго нашчадкамі.
Напружанае палітычнае жыццё не замінала Іаахіму сур’ёзна займацца справамі яго маёнткаў. Больш за тое, дзякуючы яго мудраму і наватарскаму кіраўніцтву ў маёнтках быў дасягнуты неверагодны ўзровень дабрабыту. Ён пачаў з таго, што набыў
буйны маёнтак Бешанковічы, размешчаны на Дзвіне непадалёк ад Віцебска. Такім чынам гэты маёнтак быў далучаны да храптовічаўскіх уладанняў і пазней адыгрываў важную ролю ў жыцці сям’і. Менавіта там ён пачаў уводзіць свае наватарскія сацыяльныя і аграрныя рэформы.
Перадусім Іаахім адмяніў у сваіх уладаннях прыгоннае права і падараваў асабістую свабоду ўсім прыгонным (гэта адбылося больш чым за 100 гадоў да афіцыйнай адмены прыгоннага права ў Расіі ў 1861 г.)4. Ён значна зменшыў чынш і адмяніў паншчыну, замяніўшы яе на аплатную працу. Гэтая новая сістэма датычылася ўсіх маладых мужчын ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, якія павінны былі працаваць у маёнтку за пастаянную плату, адзенне, харчаванне і жыллё. Гэта мусіла разглядацца як быццам “прыватнай школай” сельскай гаспадаркі. Іаахім забяспечыў сваіх сялянаў надзеламі зямлі, якія ўключалі ў сябе ворную зямлю, лугі і пашы з умовай, што кожнае такое мінімальнае ўладанне ў будучым не зможа быць падзелена. Тыя, хто не атрымаў гэтых надзелаў, лёгка маглі знайсці сабе працу ў маёнтках Шчорсах або Вішневе, у вялікіх лясніцтвах або на жалезавытворчых заводах, якія Іааахім стварыў у той час у Літве. Гэтыя новаўвядзенні хутка дазволі значна палепшыць узровень жыцця сялян. Уцёкі сялян практычна спыніліся, і адначасна навакольныя сяляне сталі далучацца да ўладанняў Храптовіча, асабліва ў абласцях на мяжы з Расіяй пасля першага падзелу Польшы (Бешанковічы і Халопенічы). Гэтая людская плынь, нешта кшталту “падземнай чыгункі”, якая існавала да грамадзянскай вайны ў Амерыцы, дасягнула такой колькасці, што пытанне гэтае давялося абмяркоўваць у гарачым ліставанні паміж урадамі Пецярбурга і Варшавы. У 1760-х гадах Іаахім запрасіў знакамітага французскага архітэктара Габрыеля, які пабудаваў у Шчорсах велічны палац з авальнай паўкруглай цэнтральнай часткай, зробленай спецыяльна для вялікай бібліятэкі. Бібліятэка налічвала некалькі тысяч тамоў, рукапісы, старажытныя дакументы, гравбры і даўнія карты, якія калекцыянаваў Іаахім. Над цэнтральным уваходам быў лацінскі надпіс PAG ЕТ LIBERTATI (Мір і свабода). Цікава, што гэты надпіс перажыў некалькі вялікіх войнаў: нашэсце Напалеона ў 1812 г., Першую сусветную вайну 1914 г. і Другую сусветную 1939 г., а таксама польскае паўстанне 1830-1831 гг.
і польскую вайну з Саветамі 1921-1922 гг.5 Надпіс захаваўся некранутым і па сённяшні дзень на руінах гэтага старога палаца, цяпер ужо пры савецкай уладзе!
Іаахім перабудаваў уніяцкую царкву ў Шчорсах і ўпрыгожыў яе ўнікальнымі роспісамі працы Бакіярэлі. На адным з іх Іаахім выяўлены ў вобразе св. Ісідора, які паша зямлю. На другім выяўлена блаславенне дзяцей Ісусам Хрыстом. У 1914 г., у пачатку Першай сусветнай вайны абедзве гэтыя карціны, а таксама яшчэ адна, напісаная Лампі, былі дзеля захаванасці перавезеныя ў Маскву. Яны зніклі ў час рэвалюцыі (магчыма, яны існуюць дзесьці ў музеях?). У 1766 г. Іаахім ажаніўся з Канстанцыяй Пшэздзецкай, і ў іх нарадзілася чацвёра сыноў Адам, Аляксандр, Ігнацы і Ірыней і адна дачка Ева. Другі і трэці сыны памерлі маладымі. Пра Адама і Ірынея яшчэ будзе сказана. Ева выйшла замуж за Бжастоўскага, і ў яе было двое дзяцей, Ізабэла і Карл, якія памерлі, не ўзяўшы шлюб. Карл быў уладальнікам ліцейнага завода. Бронзавы бюст яго дзеда Іаахіма, усталяваны ў парку ў Шчорсах, быў адліты на гэтым заводзе.