Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
канцлера Літвы і ўладальніка пасялення Бешанковічы, кароль Уладзіслаў IV падараваў гарадку права ладзіць кірмаш. 3 таго часу на Пятроў дзень (29 чэрвеня) штогод там праводзіўся найбагацейшы ў Беларусі кірмаш.
Ад сям’і Сапегі ўладанне перайшло да князя Казіміра Агінскага, губернатара Вільні. У рэшце рэшт уладанне, як ужо згадвалася раней, было набытае Іаахімам Літаворам Храптовічам у сярэдзіне 1700-х гг. Іаахім валодаў вялікімі каменнымі гандлёвымі радамі ў цэнтры гарадка, якія змяшчалі ў сабе шэсцьдзесят лавак. Усе вуліцы былі брукаваныя. He так далёка ад гарадка знаходзіўся гаспадарскі дом двухпавярховы галоўны будынак з аднапавярховымі крыламі па баках простай, аднак прыгожай архітэктуры, акружаны вялікім паркам, які спускаўся да Дзвіны. У парку расло некалькі старых дубоў, адзін з якіх захаваўся да нашых дзён і знаходзіцца пад аховай мясцовых уладаў. Згодна з паданнем, пад гэтым дрэвам стаяў Напалеон, назіраючы за пераправай сваіх войскаў праз Дзвіну ў 1812 годзе.
Вялікая сінагога, пабудаваная Храптовічамі для гайбрэйскай часткі насельніцтва мястэчка (і пазней адноўленая маім дзедам Канстанцінам), згарэла ў 1930 г. Праз некалькі гадоў яна была адноўленая на грошы амерыкансікх габрэяў, якія паходзілі з Бешанковічаў. Савецкія ўлады адчынілі ў гэтым будынку клуб. Напісаная маім дзедам гісторыя Бешанковічаў знікла ў час рэвалюцыі, аднак з заўвагаў да яго кнігі “Lettres dAugustes Personnages” і з успамінаў ягонай дачкі, маёй цёткі Каці Ону можна дазнацца пра наступныя гістарычныя візіты ва ўладанне.
Цар Пётр Вялікі правёў у Бешанковічах цэлы месяц з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка 1708 г. у час вайны са шведскім каралём Карлам XII. Згодна з паданнем, менавіта там цар атрымаў вестку ад Качубея пра здраду гетмана Мазепы, які перайшоў на бок шведскага караля. (Гэты эпізод цудоўна апісаны Пушкіным у ягонай паэме “Палтава”). Пасля паразы шведаў пад Палтавай у 1709 г. Мазепа, які захапіў і забіў Качубея, збег у Турцыю, дзе і памёр.
У 1812 г. Напалеон правёў больш за суткі ў Бешанковічах разам з маршалам Мюратам і генералам прынцам Яўгеніем. Ложак, на якім спаў Напалеон, быў у захаванасці да Першай сусветнай вайны. Мой стрыечны брат Сяргей Грыгор’евіч Трубяцкой
згадвае асаблівую асалоду, якую ён адчуваў у раннім дзяцінстве, калі клаўся ў гэты ложак!
У верасні 1821 г. імператар Аляксандр I і ягоныя браты вялікія князі Мікалай і Міхаіл прыехалі ў Бешанковічы для ўдзелу ў ваенных манёўрах. Там яны правялі восем дзён, і іх прымалі Ірыней і Караліна Храптовічы.
Бешанковічы былі самым буйным з усіх маёнткаў Храптовічаў, у іхны склад уваходзіла дванаццаць фермаў, так званых фальваркаў, агульнай плошчай каля 22 тысяч дзесяцінаў (1 дзесяціна = 1, 08 га). Пачынаючы з XIX ст. цягам некаторага часу гэтае ўладанне адыгрывала вельмі важную ролю ў жыцці сям’і. У апошнія гады перад рэвалюцыяй яно стала ўлюбёным маёнткам дзякуючы блізкасці да Масквы і лёгкай дасягальнасці да Пецярбурга.
Наступным па памерах пасля Бешанковічаў быў Вішнеў, які з яго дзевяццю фальваркамі займаў 19220 дзесяцін. Гэты стары маёнтак уключаў сярэдняга памеру драўляны дом з больш новай каменнай прыбудовай. Ён не быў асабліва прыгожы, аднак меў неапісальны шарм і выпраменьваў утульнасць і цяпло. Хаця гэты маёнтак у цэлым называўся Вішнеў, па імені блізка размешчанага гарадка, цэнтр яго галоўны дом і землі з сажалкай, якія яго акружалі, называўся Odrowaz, у гонар фамільнага rep­ea. Вішнеў быў размешчаны ў шасцідзесяці вёрстах на поўнач ад Шчорсаў у Ашмянскім павеце, убаку ад галоўнай дарогі. На жаль, менавіта па прычыне яго аддаленасці і цяжкадасягальнасці гаспадары наведвалі яго значна радзей.
Трэцяе з асноўных уладанняў Храптовічаў, Шчорсы, было самым старажытным маёнткам і належала сям’і з пракаветных часоў. Яно не было самым вялікім, аднак было самым цудоўным. Гэта быў асаблівы від прыгажосці, велічны і поўны годнасці. Пачуццё гэтае ўзнікае таму, што ў гэтым маёнтку цягам многіх стагоддзяў жылі члены сям’і Храптовічаў, кожны з якіх уклаў у яго свае любоў, клопат, энергію, і самі сцены якога захоўваюць часцінку душы і сэрца кожнага з іх.
Mary толькі дадаць тут, што Шчорсы маюць таксама асаблівае значэнне для мяне асабіста, бо я пражыў у гэтым маёнту разам з нашай сям’ёй пяць знамянальных гадоў перад Другой сусветнай вайной да верасня 1939 г.
Як я ўжо згадваў, Шчорсы размяшчаюцца ў трыццаці кіламетрах на ўсход ад старажытнага горада Наваградка, у цяперашні час раённага цэнтра. Шырокі і велічны Нёман цячэ тут, перасякаючы землі маёнтка з поўдня на поўнач. На правым (усходнім) беразе ракі знаходзіўся стары сасновы лес, што займаў 6280 дзесяцін, частка вялікай Налібоцкай пушчы. На левым беразе ракі знаходзілася сяло Шчорсы са старой царквой. Па меншай меры чатыры разы ператваралі гэтую царкву з уніяцкай у праваслаўную і наадварот у залежнасці ад таго, куды дзьмуў вецер.
Далей па дарозе, паасаджанай стогадовымі ліпамі, стаяў велічны палац, акружаны паркам. Наўкол знаходзіліся вёскі і восем фермаў, распасцертыя на плошчы 4500 дзесяцінаў ворыўнай зямлі і пашаў. На пад’ездзе да палаца была высокая чыгунная брама з выявай радавога герба Odrowaz.
Знакамітая шчорсаўская бібліятэка месцілася ў цэнтры, у высокай закругленай частцы палаца. У ёй было каля 15 тысяч тамоў рэдкіх старажытных кніг, гістарычных дакументаў і даўніх рукапісаў, звязаных, у асноўным, з Літвой, Беларуссю і Польшчай, а таксама бясцэнная калекцыя даўніх літаграфій і мапаў. За доўгія гады існавання многія культурныя і пачцівыя госці наведвалі гэтую бібліятэку і працавалі ў ёй. Сярод іх былі польскі кароль Аўгуст II, вядомы навукоўца Пачобут (заснавальнік Віленскай абсерваторыі), прафесар права Даніловіч і паэты Міцкевіч, Сыракомля і Чачот.
У пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 г. з тым, каб захаваць яе ў бяспецы, бібліятэку са Шчорсаў вывезлі. У цяперашні час выяўлена, што гэтая бібліятэка часткова знаходзіцца ў Кіеўскім універсітэце, часткова ў Варшаве, Вільні і Кракаве.
Вялізны парк ззаду палаца быў сапраўды цудоўным, з адной вялікай сажалкай і некалькімі меншымі, з велічнымі высокімі дрэвамі. Адным з іх быў захапляльны стары дуб, пад якім, згодна з паданнем, знакаміты паэт Міцкевіч напісаў частку сваёй паэмы “Гражына”, у якой ён апісвае прыгажосць Шчорсаў.
Пачынаючы з сярэдзіны XIX ст., сямейныя ўладанні перажываюць перыяд агульнага заняпаду. Цягам многіх гадоў кіраванне маёнткамі было недастаткова эфектыўным. Хаця Міхаіл Ірынеевіч шчыра любіў Шчорсы ды іншыя маёнткі, ён быў
зусім недасведчаны ў справах фермерскай гаспадаркі і аказаўся няздольны кіраваць сваімі ўладаннямі. Акрамя таго, надаваць гэтаму больш часу было для яго папрсоту немагчымым у сувязі з яго дыпламатычнымі і дзяржаўнымі абавязкамі. Тым не менш паспяховае кіраванне маёнткамі ўяўлялася вельмі важнай справай, бо сям’я залежала ад прыбытку, які яны прыносілі.
Гэты стан справаў выклікаў яшчэ большую трывогу і боль Міхаіла Ірынеевіча таму, што ў 1830-х гг. ён цалкам усвядоміў, што ўладанні яго прыходзяць у заняпад.Выняткам былі Бешанковічы з іх добрым кіраўнічым Петражыцкім; усе астатнія ўладанні знаходзіліся ў мізэрным стане. Купіцк, Востраў, Лукомль, Багданава, Халопенічы, Вішнеў і нават Шчорсы дастаткова пацярпелі ад дрэннага кіравання і закінутасці. Некаторыя з невялікіх маёнткаў былі ў настолькі гаротным стане, што ўладальнікі вымушаны былі іх прадаць. Так, у 1857 годзе Буценевы прадалі Багданава, якое было пасагам Марыі Храптовіч, калі яна выходзіла замуж за Апалінарыя Буценева. Хутка пасля гэтага Цітовы таксама прадалі Халопенічы, пасаг Алены пры яе шлюбе з Уладзімірам Цітовым. Міхаіл Ірынеевіч быў наздвычайна занепакоены сітуацыяй у маёнтках і рабіў усялякія спробы знайсці дастойнага кіраўнічага. I нарэшце яму пашанцавала: у 1858 годзе ў Германіі ён знайшоў кіраўнічага, пра якога марыў; гэта быў Фердынанд Фішэр, якога яму рэкамендаваў міністр сельскай гаспадаркі Саксоніі. Фішэр, выпускнік знакамітага Енскага ўніверсітэта ў Германіі, цягам некалькіх гадоў пасля гэтага прапрацаваўшы ў Швецыі, быў свайго кшталту геніем. Прыступіўшы да кіравання ўладаннямі Храптовічаў, ён у хуткім часе павярнуў сітуацыю, а затым і выйшаў на дарогу пастаяннага поспеху. Яму было трыццаць гадоў, калі ён пачаў працаваць у Міхаіла Ірынеевіча, а закончыў сваю службу ён, калі быў ужо сямідзесяцігадовым кіраўнічым фермамі і лясамі фамільных уладанняў, які паставіў іх на ўзровень небывалай паспяховасці. Яго кіраванне і наватарскія ідэі былі бліскучымі. Акрамя таго, сам ён быў чароўнай асобай, яго ўсе любілі і паважалі.
Калі Фішэр упершыню прыехаў, Міхаіл Ірынеевіч асабіста паказаў яму ўсе фамільныя ўладанні. Агледзеўшы ўсё цалкам, Фішэр прыняў рашэнне асталявацца ў Шчорсах. Дом для сябе ён уладкаваў у былым доме садоўніка на беразе вялікай сажалкі
каля палаца. Да гэтага двухпавярховага каменнага дома з паўднёвага боку прымыкала цяпліца са шкляным дахам, які падтрымліваўся закругленымі калонамі, і з вялізнымі шклянымі вокнамі. Фішэр надаваў асаблівую ўвагу Шчорсам, дзе ён жыў, і ў хуткім часе гэтае месца стала ўзорнай гаспадаркай. Людзі, зацікаўленыя ў земляробстве і лясной гаспадарцы, прыязджалі туды і захапляліся выдатнай арганізацыяй, найноўшымі машынамі і тэхналогіямі, і вывучалі гэта.
На адлегласці каля мілі ад парку знаходзілася найбуйнейшая і найцудоўнейшая са шчорсаўскіх фермаў Мураванка. Яна ўяўляла сабой вялізны комплекс пабудоў з цёмна-чырвонай цэглы, у форме прамакутніка з круглымі вежамі па кутах. Яна была пабудаваная тым жа архітэктарам Габрыэлем, які ўзвёў палац у Шчорсах у часы Іаахіма ў сярэдзіне 1700-х гадоў. Менавіта тут Фішэр сканцэнтраваў свае першыя гаспадарчыя новаўвядзенні.
Ён пачаў з таго, што праклаў невялікую вузкакалейку, што ўз’яднала стайні, кароўнікі і свінарнікі з амбарамі, сіласнымі вежамі і сенаваламі. Невялікія лёгкія ваганеткі наўпрост перавозілі любыя грузы. Пасля ён завёў новую гальшцінскую пароду малочных кароў і давёў іх колькасць да двухсот пяцідзесяці. Ён заснаваў сыраварню і стаў вырабляць сыр, які хутка стаў добра вядомым у наваколлі. Гэта быў круглы літоўскі сыр галандскага тыпу, што робіцца ў выглядзе шару залацістага колеру, пакрытага воскам. У яго быў асаблівы тонкі смак, і хутка на яго быў вялікі попыт. 3 Германіі было выпісана найноўшае абсталяванне для яго вытворчасці. Пад зямлёй пабудавалі вялікі падвал з шэрагамі паліцаў, на якіх выспявалі акуратна ўпакаваныя галоўкі сыру. Склад і спосаб вытворчасці гэтага сыру захаваліся да Другой сусветнай вайны, калі ферма ў Шчорсах была захоплена Савецкім Саюзам і ператвораная ў саўгас.