Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
У 1833 г. турэцкаму султану Махмуду давялося сутыкнуцца з паўстаннем аднаго са сваіх васалаў разумнага і амбітнага егіпецкага пашы Мехмеда-Алі. Гэты апошні, маючы моцны і значны флот і армію, захапіў большую частку Блізкага Усходу, а цяпер прасоўваўся да Канстанцінопаля, пагражаючы султану і Атаманскай імперыі. Апалінарый пераканаў султана прасіць ваеннай дапамогі Расіі з тым, каб быў высланы рускі флот. Гэта дрэнна ўспрынялі Англія і Францыя, якія лічылі, што такога
кшталту падтрымка змяншае іх уласны ўплыў на Турцыю. Фактычна прадстаўнікі іх пасольстваў сцвярджалі, што султан настойвае на адбыцці рускага флота, першая эскадра якога толькі прыбыла ў Басфор. Турэцкі міністр замежных спраў накіраваўся да Апалінарыя і запатрабаваў адклікаць рускі флот. Тым часам войскі пашы працягвалі сваё наступленне, а Францыя і Англія не рабілі ніякай спробы падтрымаць султана. Нарэшце султан у адчаі зноў даслаў свайго міністра да Апалінарыя і настаяў, каб той неадкладна вярнуў рускі флот назад у Басфор. ‘Тісторыя дыпламатыі”, выдадзеная ў Савецкім Саюзе, так апісвае гэты эпізод:
“Калі турэцкі міністр сказаў Буценеву, што цяпер ужо султан больш не хоча, каб рускі флот сыходзіў, Буценеў ветліва адказаў, што, паколькі пісьмовага распараджэння для адплыцця флота не было, рускі флот нікуды і не сыходзіў. Больш за тое, ён сказаў турэцкаму міністру, што да першай эскадры хутка далучацца другая і трэцяя. I сапраўды, праз некалькі дзён падыйшлі яшчэ дзве эскадры і каля 14 000 рускіх салдат высадзіліся на турэцкім узбярэжжы. Навіна пра іх прыбыццё хутка дайшла да Мехмеда-Алі, які цягам двух тыдняў выбраўся пакуль цэлы. Гэта было вялікім дасягненнем Буценева, які даклаў султану, што, паколькі Атаманская імперыя ўратаваная, рускі флот можа вярнуцца на сваю базу ў Севастопаль”1.
Удзячны султан падараваў некалькі прывілеяў Расіі і яе хрысціянскім падапечным.
У 1833 г. Апалінарый выпраўляецца ў Пецярбург, каб правесці некаторы час са сваімі дзецьмі. Там ён сустракае сям’ю графа Ірынея Храптовіча. Яны ўпершыню пазнаёміліся ў доме ў міністра замежных спраў канцлера Несельродэ, чыя дачка была замужам за маладым графам Міхаілам Ірынеевічам Храптовічам.
Улетку 1834 г. Апалінарый са сваімі дзецьмі (дзесяцігадовым Іванам і дзевяцігадовай Аляксандрай) прыязджае ў маёнтак Храптовічаў Бешанковічы. Хутка пасля гэтага адбылося яго вянчанне са старэйшай дачкой Марыяй Ірынееўнай (ёй было 23 гады, а яму 47) у мясцовай праваслаўнай царкве. Шлюб быў затым бласлаўлёны лютаранскім пастарам дома ў Бешанковічах
1 Нстормя длпломатял. Москва, 1941.1 том.
(Марыя была лютаранкай, як і яе маці). Адразу ж пасля вяселля супругі разам з двума дзецьмі Апалінарыя выправіліся ў Канстанцінопаль. Гэта было доўгае і складанане падарожжа ў карэце праз палову Расіі да Адэсы, адкуль яны адплылі на фрэгаце ў Канстанцінопаль; гэты шлях заняў у агуле каля двух з паловай месяцаў.
Гэтае падарожжа для Апалінарыя і Марыі стала пачаткам іх шчаслівага сямейнага жыцця. Перад тым, як працягнуць іх цікавую гісторыю, дазвольце мне прыпыніцца тут, каб коратка апісаць гісторыю сям’і Храптовічаў. Гэтая выдатная сям’я адыграла важную ролю ў лёсе Буценевых. Калі праз шэсцьдзесят гадоў брат Марыі граф Міхаіл Храптовіч, апошні прадстаўнік сям’і па мужчынскай лініі, памёр, не пакінуўшы нашчадкаў, то, згодна з яго пажаданнем, выказаным у тэстаменце, імператар выдаў указ пра далучэнне фаміліі графа Храптовіча да фаміліі Буценевых у адпаведнасці з правам маярату, то бок, фамілія ХраптовічБуценеў, графскі тытул і некаторыя маёнткі перадаваліся толькі старэйшаму сыну.
Глава II
РОД ХРАПТОВІЧАЎ
1. Карані
А. Кароткая гісторыя Літвы і Беларусі
Я хацеў бы тут распавесці пра старажытную гісторыю Літвы і Беларусі для таго, каб аблегчыць разуменне таго, як быў заснаваны род Храптовічаў.
Гэты род быў заснаваны ў Літве ў пракаветныя часы. Магчыма, гэта адбылося ў XI або XII стагоддзі задоўга да Міндоўга, чыё кіраванне ў сярэдзіне XIII стагоддзя стала пачаткам літоўскай палітычнай гісторыі. Пад яго кіраваннем маладая дзяржава знаходзілася ў працэсе аб’яднання земляў, якія мелі назву Чорная Русь, якія перасякала рака Нёман і што распасцерліся да сённяшніх Гародні і Ваўкавыска. У цэнтры, у горадзе Наваградку, літоўцы заснавалі сваю першую сталіцу. Гэты старажытны горад быў заснаваны пад іменем Ноўгародак у 1044 г. рускім князем Яраславам Мудрым сынам Уладзіміра Святога.
Аднак прайшло яшчэ сто пяцьдзясят гадоў пасля Міндоўга перад тым, як улада ў Літве перайшла да Гедыміна, хто мудра кіраваў краінай дваццаць пяць гадоў, з 1316 па 1341 г., і каго гісторыкі называюць сапраўдным заснавальнікам літоўскай дзяржавы. Ён дамогся поспеху як у аб’яднанні краіны, так і ў пашырэнні яе межаў, чаго дасягнуў мірнымі сродкамі, у асноўным ладкуючы шлюбы сваіх сямі сыноў і шасці дачок. У ягоныя дні Літва распасціралася ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні і ад Полацка і Віцебска на ўсходзе да Львова і Гародні на захадзе.
Яго тэрытарыяльныя набыткі, тым не менш, не заставаліся за Літвой доўгі час. Расія і Польшча паступова адваявалі тэрыторыі, якія першапачаткова належалі ім.
Бліжэй да канца XIV стагоддзя адбылася найважнейшая падзея ў гісторыі Літвы. Прабыўшы шмат гадоў яблыкам разладу паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам, краіна нарэшце заключыла саюз з Польшчай (Захад). Гэьы саюз быў замацаваны шлюбам літоўскага князя Ягайлы і польскай прынцэсы Ядвігі, якая была каранаваная ў 1384 г. Пачынаючы з таго моманту, хаця і фармальна захоўваючы самакіраванне, што ажыццяўлялася вялікімі князямі, Літва падпала пад моцны польскі ўплыў ажно да 1569 года, калі на Люблінскай уніі яна была прызнаная часткай Польшчы.
Аднак нягледзячы на ўсё гэта варта памятаць, што пачынаючы з першых дзён свайго існавання і нават у часы свайго саюзу з Полыпчай, Літва ўсё ж адчувала на сабе моцны палітычны, рэлігійны і культурны ўплыў сваіх усходніх суседзяў рускіх князёў, а пазней цароў.
Гэтыя гістарычныя падзеі адыгралі значную ролю ў гісторыі роду Храптовічаў, уладанні продкаў якіх знаходзіліся наўпрост у кропцы судакранання Польшчы, Літвы і Расіі.
Б. Паходжанне роду Храптовічаў
Хаця палітычна род Храптовічаў быў літоўска-польскім, ён меў глыбокія этнічныя карані ў Беларусі, якая распасціраецца ад Гародні да Берасця на захадзе да Віцебска і Гомеля на ўсходзе. Гэты край (або, прынамсі, яго частка) быў населены літоўцамі і лічыўся часткай Літвы цягам некалькіх стагоддзяў. Наўпрост у цэнтры гэтай зямлі, у трыццаці кіламетрах ад старажытнага беларускага горада Наваградак (які, як згадвалася вышэй, быў першай літоўскай сталіцай), знаходзіўся маёнтак Шчорсы, якім Храптовічы валодалі з пракаветных часоў. Яго прыгожыя і шырокія землі распасціраліся па абодвух берагах Нёмана з вёскамі, фермамі, палямі і лугамі на левым беразе і з вялізнымі лясамі на правым.
Гэта было сапраўднае радавое гняздо, дзе пакаленне за пакаленнем нараджаліся, жылі і паміралі, перадаючы моцныя сямейныя традыцыі ад бацькоў да дзяцей, з глыбокай верай у Бога,
з любоўю да навакольных людзей, з імкненнем да асветы, свабоды і міру.
3 часам да сямейных уладанняў дадаліся новыя маёнткі: Вішнеў, Купіцк, Востраў, Лукомль, Багданава, Халопенічы і Бешанковічы. Шчорсы, аднак, цягам стагоддзяў заставаліся асноўным гняздом роду. Гадамі з гэтай калыскі выходзілі найбольш вытанчаныя і асвечаныя дзяржаўныя дзеячы Літвы, Польшчы і Расіі. Больш за тое, Праваслаўная Царква атрымала з гэтага роду па меншай меры двух выдатных правадыроў (гл. далей).
Найбольш верагодна, што прозвішча “Храптовіч” паходзіць ад славянскага слова “хребет”. Раней прозвішча пісалася праз літару “б” Храбтовіч. Можна толькі здагадвацца пра этымалогію гэтага слова.
Існуе даўняя легенда адносна каранёў Храптовічаў, якая належыць да ХІ-ХІІ стст., калі Беларусь (што звалася тады Чорнай Руссю) была падзеленая на феадальныя княствы, князі якіх ваявалі паміж сабой са сваіх палацаў. Згодна з гэтай легендай, князь аднаго з гэтых княстваў абараняўся ад сваіх суседзяў. Бітва была доўгай і жорсткай. Паветра ўздрыгвала ад гукаў ляскаючага металу і, калі спусцілася ноч, поле бітвы асвятлялася іскрамі ад перакрыжаваных мячоў. У рэшце рэшт сур’ёзна паранены князь упаў, сыходзячы крывёй, на свайго забітага чорнага каня. Безумоўна, ён памёр бы, каб не яго верны слуга, мясцовы селянін, які ўзваліў свайго гаспадара сабе на спіну і вынес яго з поля бітвы. Ён ішоў са сваёй цяжкой ношай праз лясы і балоты, пераходзіў праз плыні і ўрэшце дасягнуў палаца, дзе маладая княжна з нецярпеннем чакала на свайго мужа. (Ці быў гэта Наваградскі замак?)
Адышоўшы ад ранаў, князь вырашыў узнагародзіць вернага слугу, які вынес яго “на сваім хрыбце” і ўратаваў такім чынам яму жыццё. Князь падараваў слугу адну са сваіх найлепшых вёсак на Нёмане, Шчорсы, а самому слугу даў мянушку Хрыбет. Дзеці слугі сталі звацца Храбтовічы, і так гэта перайшло да наступных пакаленняў.
Вельмі цяжка вызначыць, наколькі дакладная гэтая легенда, але характэрная згадка пра моц хрыбтоў нашых продкаў. Варта памятаць, што наш род аддана служыў Літве, Польшчы і Расіі ў той час, калі стасункі паміж гэтымі краінамі ўскладняліся
палітычным суперніцтвам, рэлігійнай непрыязнасцю (між католікамі, праваслаўнымі ды ўніятамі) і ўзаемнымі тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі. Боль за тое, варта ўлічваць, што фамільныя ўладанні пераходзілі з адной дзяржавы ў іншую, у асноўным, у выніку гвалтоўных зменаў межаў. 3 такім мінулым падаецца абсалютна верагодным, што наш род мусіць мець моцны і ў той жа час гнуткі хрыбет!
В. Радавы герб
Радавы герб вядомы пад іменем ODROWj^Z (вымаўляецца “одровонж”). Гэта адзін з самых старажытных польска-літоўскіх сімвалаў, паходжанне якога можна аднесці, верагодна, да XII— XIII стагоддзяў, і які выяўляе вусы, працятыя стралой. “Поле шчыта чырвонае, страла белая, з закругленымі з абодвух бакоў канцамі, уверсе шалом з хвастом павы, на якім тая ж эмблема, толькі ў гарызантальным размяшчэнні”.
3 гадамі сама выява на гербе стала больш выцягнутай і стылізаванай. Менавіта гэты варыянт можна было бачыць на галоўнай браме палаца ў Шчорсах. Што датычыцца паходжання герба, то нядаўна я даведаўся, што акрамя легенды, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне ў нашай сям’і, існуе другая версія. Гэтую другую версію я знайшоў, займаючыся ў Польскай бібліятэцы ў Парыжы, у старажытнай польскай геральдычнай кнізе.