Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Я прысвяціў гэтым падзеям так шмат месца ў сваіх апісаннях дзеля таго, каб распавесці ўражанні Апалінарыя пра вайну 1812 года. Я адчуваў: гэта дапаможа чытачам зразумець, якім чынам такія жыццёвыя эпізоды паўплывалі на Апалінарыя, на фарміраванне яго асобы. Акрамя таго, усё, што ён пабачыў і перажыў, самаахвярнасць, гераізм, жаль, дабрыня і спагадлівасць, захавалася ў ім да канца яго дзён.
* * *
Перад тым, як працягваць жыццяпіс Апалінарыя, мне хацелася б сказаць некалькі слоў пра лёс яго братоў і сясцёр. Як згадвалася раней, у Апалінарыя былі чатыры сястры і чатыры
браты. Братоў звалі Уладзімір, Леонцій, Іван і Мікалай, сясцёр Варвара, Ганна, Надзея і Аляксандра. Дзве яго старэйшыя сястры і ўсе браты памерлі нежанатымі.
Адна з малодшых сясцёр, Надзея, выйшла замуж за Мікалая Аляксандравіча Татарынава, марскога афіцэра. Дзяцей у іх не было. 3 усіх сясцёр яна была бліжэй усіх да Апалінарыя. Ён клапаціўся пра яе, калі яе памясцілі ў Смольны інстытут у СанктПецярбургу (самы знакаміты пансіён для дзяўчынак, заснаваны пры Смольным манастыры ў часы Кацярыны Вялікай, які пазней працягваў сваё існаванне як прыватная школа). Надзея закончыла яго з адзнакай. Пазней, пасля смерці першай жонкі Апалінарыя, Надзея клапацілася пра яго двух дзяцей. Малодшая сястра, Аляксандра, выйшла замуж за Аляксея Эры. У іх было тры дачкі: першая Надзея, якая выйшла замуж за афіцэра Васіля Халкіопава, другая Кацярына, якая выйшлаза Еўдакіева, а пра трэцюю дачку нічога не вядома.
Уладзімір, адзін з чацвярых братоў, скончыў Першы кадэцкі корпус, браў удзел у войнах 1812-1815 гг. і ў польскай кампаніі 1830 г? Ён выйшаў у адстаўку ў чыне генерал-маёра, халастым.
Леонцій служыў у розных дзяржаўных установах і закончыў сваё жыццё сенатарам. Ён быў таксама халасты.
Мікалай памёр ва ўзросце васямнаццаці гадоў. Ён праходзіў падрыхтоўку, каб паступіць у флот. Іван найбольш адораны і заўважны з братоў Апалінарыя скончыў Марскі кадэцкі корпус разам з будучым адміралам Нахімавым. Разам з Нахімавым ён здзейсніў падарожжа вакол свету на фрэгаце “Крэйсер” пад камандаваннем знакамітага капітана Лазарава, былі там і іншыя маладыя марскія афіцэры, якія пасля адзначыліся. Пазней уся гэтая група была пераведзеная на лінейны 84-гарматны карабель “Азоў”, які далучыўся да рускага флоту, што дзейнічаў супраць туркаў ля ўзбярэжжа Грэцыі і атрымаў перамогу пад Наварынам у 1827 г.
Цягам гэтай марской бітвы “Азоў” трапіў пад вагонь двух турэцкіх караблёў і быў сур’ёзна пашкоджаны. Многія з экіпажа былі параненыя або забітыя. Івану, які быў тады лейтэнантам і камандаваў гарматамі ніжняй палубы, варожым ядром адарвала руку, але, калі яго прынеслі ў лазарэт, ён загадаў, каб у першую чаргу паклапаціліся пра матросаў. Пазней ён служыў
афіцэрам на брыгу “Наварын”, захопленым у туркаў, на якім ён хадзіў некалькі разоў вакол Міжземнага мора. Ён дэталёва і дакладна апісаў егіпецкае ўзбярэжжа з указаннем пабудаваных там султанам Мехмед-Алі ўмацаванняў, за што быў узведзены імператарам Мікалаем I у флігель-ад’ютанты. Ён не быў жанаты.
* * *
Да таго часу сям’я Буценевых валодала двума маёнткамі: Абінь у Бялеўскім павеце Тульскай губерні і Грыдзенкі ў Медынскім павеце Калужскай (апошні, як ужо было сказана, перайшоў ва ўладанне Буценевых праз маці Апалінарыя, Аляксандру Васільеўну Спафар’еву). Аднак ніводнаму з гэтых маёнткаў не дадзена было застацца ў сям’і. Спачатку Апалінарый афіцыйна адмовіўся ад сваёй долі ва ўладанні, якая засталася яму пасля смерці бацькі, на карысць сваіх братоў і сясцёр. I ў рэшце рэшт здарылася так, па словах майго дзеда Канстанціна Апалінар’евіча, што абодва маёнткі, а дакладней, іх землі, апынуліся ва ўладанні мясцовых сялянаў. Як ён казаў, Грыдзенкі месціліся ў трох кіламетрах ад чыгначнай станцыі Ізноскі, на лініі між Тулай і Вязьмай. Ён чуў, адзінае, што засталося ад дома, дзе нарадзіўся ягоны бацька Апалінарый, гэта фундамент ды некалькі старых ліпаў навокал.
Аднак давайце вернемся да Апалінарыя, які пасля выканання свайго “дыпламатычнага задання” пры штабе рускай арміі, што супрацьстаяла напалеонаўскаму нашэсцю, прыехаў у Пецярбург у Міністэрства замежных спраў увосень 1812 г.
Увесну наступнага, 1813 года ён атрымаў павышэнне і ўхуткім часе канцлер граф Румянцаўдаслаў яго ў якасці кур’ера ў Лондан з заданнем даставіць розныя дакументы і пошту ў рускае пасольства. Ён заставаўся ў Лондане два месяцы, каб азнаёміцца з горадам, краінай і народам. Гэта была першая магчымасць для Апалінарыя паехаць за мяжу, і ён быў шчаслівы і натхнёны. Ён праехаў усю Швецыю на паштовых конях і адплыў на караблі з Гётэборга. Праз тры тыдні ён прыбыў у Лондан, дзе і быў цёпла сустрэты рускім паслом князем Лівенам.
У сваіх мемуарах Апалінарый пакінуў цікавыя нататкі пра сваё знаходжанне ў Англіі. Гэта быў час, калі папулярнасць Расіі сярод англічан была вялікая. Рускія перамаглі раней “непераможнага” Напалеона, якога англічане ненавідзелі. Імператар
Аляксандр I быў за вызваленне Еўропы ад напалеонаўскага нашэсця. Англічане былі пад уражаннем, і кожны рускі вандроўнік быў горача прывітаны.
У вітрынах модных крамаў у Лондане былі выстаўленыя карціны, гравюры і малюнкі, выкананыя з вялікім майстэрствам, якія паказвалі сцэны паразы Напалеона ў Расіі. Гэтыя карціны, вялікія і маленькія, дэманстравалі катастрофу і пакуты французскай арміі, якая адступала: рускія стэпы, занесеныя снегам, незлічоныя целы памерлых і паміраючых французскіх салдат, пераход праз раку Бярэзіну і людзі, якія марна чапляюцца на льдзіны. Былі выстаўленыя таксама і шматлікія выявы Напалеона, загорнутага ў коўдры, у санях, у якіх ён уцякаў ад пераследу дзікіх казакоў. Партрэты Аляксандра I, маршала Кутузава, князя Баграціёна і атамана графа Платава былі амаль у кожнай вітрыне. Энтузіязм англічан быў такім, што каню, які перамог у той год на скачках у Эпсаме, далі мянушку Кутузаў.
Аднойчы рускі кавалерыйскі капітан прыбыўу Лондан з весткай пра перамогу рускіх войскаў над французамі ў Германіі. Ён з’явіўся ў Лондане вярхом у суправаджэнні свайго ардынарца велічнага казака ў яркім мундзіры. Натоўп на лондаскіх вуліцах вітаў іх крыкамі і авацыямі, асабліва каларытнага казака. Хутка ўсе дамы з вышэйных колаў наперабой клікалі яго ў свае дамы, адорваючы падарункамі. Вельмі добра выкананы яго партрэт з’явіўся ў вітрынах крамаў, а таксама ў некаторых дамах.
Калі праз некалькі тыдняў нехта расказаў рускаму паслу за вячэрай пра цёплы прыём у лонданскім вышэйшым свеце, які быў аказаны мадам дэ Сталь, французскай пісьменніцы ў выгнанні, ён заўважыў: “Яна, верагодна, апранула боты і кучомку нашага казака”.
Апалінарый насалоджваўся сваім знаходжаннем у Лондане. Ён быў цікаўным назіральнікам, які захоплена вывучаў зусім іншую цывілізацыю і культуру. Ён не прапускаў ніводнай магчымасці пайсці ў оперу, тэатр або наведаць баль або прыём. Некалькі разоў яго запрашалі ў загарадныя сядзібы ўдалечы ад шумнай сталіцы.
Ён заканчвае свае ўспаміны пра Англію заўвагай, што ў вельмі хуткім часе перыяд сяброўскага стаўлення да Расіі завяршыўся і змяніўся дзесяцігоддзямі недаверу і нават варожасці.
Пасля свайго знаходжання ў Лондане Апалінарый быў прызначаны сакратаром пасольства ў Штутгарце, дзе ён заставаўся каля трох гадоў. Пасля апісання гэтага прызначэння ён перарваў свае нататкі і больш ніколі да іх не звяртаўся. Ён працаваў над гэтымі мемуарамі ў 1861 г., калі яго здароўе імкліва пагаршалася, і, на жаль, ён не змог апісаць другую палову свайго жыцця. Інфармацыю пра гэты перыяд можна атрымаць у асноўным з мемуараў яго сына (майго дзеда Канстанціна Апалінар’евіча), напісаных па-руску.
3 гэтых успамінаў мы даведваемся, што пасля Штутгарта, у 1816 г., Апалінарый быў дасланы ў Канстанцінопаль, дзе ён служыў у якасці першага сакратара рускага пасольства цягам шаснаццаці складаных з палітычнага пункту гледжання і небяспечных гадоў. To быў час, калі грэкі станавіліся ўсё больш неўтаймоўнымі пад прыгнётам турэцкага іга і пры кожным знаку непадпарадкавання ўзнікалі ўспышкі мусульманскага фанатызму. Нарэшце, у 1821 г., калі грэкі паўсталі, туркі адказалі жорсткім пераследаваннем хрысціян. На Вялікдзень гэтага года натоўп туркаў атакаваў грэцкую праваслаўную царкву ў Канстанцінопалі падчас службы, якую праводзіў стары і моцна шанаваны патрыярх Грыгорый; жорстка забіўшы яго, туркі кінулі ягонае цела ў Басфор.
3 таго выпадку сітуацыя ў рускім пасольстве, якое намагалася адолець гэта і абараняла грэкаў, стала вельмі небяспечнай. Таму ўвесну 1821 г. было прынятае рашэнне зачыніць пасольства і перавесці яго супрацоўнікаў з Канстанцінопаля назад у Расію.
Цягам наступных васьмі гадоў Апалінарый заставаўся ў Расіі. Ён зноў вярнуўся ў Міністэрства замежных спраў, аднак цяпер ён узначальваў адзін з аддзелаў. У 1823 г. ён ажаніўся з Варварай Іванаўнай Шэвіч. Сям’я Шэвічаў паходзіла з Сербіі і ўгрунтавалася ў Расіі ў сярэдзіне XVIII ст. Варвара Іванаўна была дачкой адважнага генерала Івана Ягоравіча Шэвіча, камандзіра гусарскага палка ў імператарскай гвардыі, які быў забіты ў бітве пад Лейпцыгам у 1813 г. (падчас вайны Расіі і яе саюзнікаў супраць Напалеона). Калі генерал імчаўся на кані з дакладам імператару Аляксандру, яму адарвала галаву гарматным ядром. Гісторыя распавядае, што яго цела працягвала сядзець у сядле цягам яшчэ некалькіх секунд, дастатковых для таго, каб конь прынёс абез-
галоўленага генерала да імператара, да ног якога і ўпала цела. Можна сказаць, слаўная смерць!
Нам амаль нічога не вядома пра Варвару Шэвіч, першую жонку Апалінарыя. Мой дзядуля памятаў толькі яе партрэт, на якім была выяўлена жанчына з прыемным тварам, цёмнымі валасамі і цёмна-карымі вачыма. У 1824 годзе яна нарадзіла сына Івана, а на наступны год дачку Аляксандру. Аднак шчаслівае сямейнае жыццё Апалінарыя працягвалася нядоўга: у 1828 г„ праз пяць гадоў пасля іх вяселля, яго добрая жонка памерла пасля родаў іх трэцяй дачкі Марыі, якая сама пражыла ўсяго некалькі дзён. Такім чынам, Апалінарый застаўся саракагадовым удаўцом з двума маленькімі дзецьмі: чатырохгадовым Іванам і трохгадовай Аляксандрай. Яго абавязкі ў Міністэрстве замежных спраў былі даволі цяжкімі, таму апекаваліся дзецьмі сястра Апалінарыя Надзея Татарынава і сёстры яго жонкі. Апалінарыю тым часам неабходна было разам з міністрам суправаджаць імператара ў турэцкай кампаніі. Адразу пасля падпісання мірнай дамовы ў 1829 г. Апалінарыя адправілі ў Канстанцінопаль у якасці паверанага ў справах. У наступным, 1830 г., па вяртанні ў Пецярбург ён атрымаў прызначэнне пасла ў Атаманскай імперыі. У гэтым чыне Апалінарый узначаліў рускае пасольства ў Канстанцінопалі. У пачатку 1831 г. Апалінарый накіраваўся туды ў суправаджэнні вялікай світы. Сярод світы былі князь Грыгорый Грыгор’евіч Гагарын і Уладзімір Паўлавіч Цітоў. Наўрад ці Апалінарый мог прадбачыць, што першы стане вядомым мастаком і найбліжэйшым сябрам сям’і, а другі хутка будзе ягоным дзеверам, бо Уладзімір Паўлавіч ажэніцца з Аленай, малодшай сястрой яго другой жонкі. Разам з імі ехаў абоз, што ламаўся пад вагой багатых падарункаў турэцкаму султану ад рускага імператара.