Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
студэнцтва. Уладам давялося вывесці на вуліцы паліцыю, што хутка ўзнавіла парадак. Некаторыя студэнты былі затрыманыя. Hi паліцмейсцер, ні губернатар не былі ўпэўненыя, як варта паступіць з арыштаванымі, і вырашылі спытаць цара. У адказ прыйшла кароткая рэзалюцыя, напісаная ад рукі: “Па-бацькоўску”.
Здароўе Апалінарыя пагаршалася, і хутка ён зусім аслеп і аглух, хаця казаў, што адчувае такі спакой на душы і шчасце, што не ведае, як дзякаваць Богу за гэта.
Мой прадзед Апалінарый Пятровіч Буценеў памёр 16 красавіка 1866 г. у Парыжы, у кватэры, якую займалі сумесна Буценевы і Барацінскія. За выняткам двух сыноў, усе яго найбліжэйшыя сваякі былі побач з ім у час яго смерці. Міхаіл прыбыў з Пецярбурга на некалькі дзён пазней, а Канстанцін (мой дзядуля) прыехаў праз два тыдні з Егіпта, дзе ён служыў кадэтам на караблі. Ён даведаўся пра смерць бацькі з французскай газеты, якую купіў у Александрыі.
Труна з целам Апалінарыя стаяла ў ніжняй царкве на вуліцы Дару (пабудаванай толькі за чатыры гады да гэтага) у чаканні прыбыцця яго сыноў. Пахаванне адбылося на Манмартрскіх могілках у Парыжы.
Дзядуля апісвае бацьку як сціплага і пакорлівага чалавека, вельмі шчодрага, добрага і сапраўднага хрысціяніна. Адначасова ён быў свецкім, чароўным, любіў прымаць гасцей. У працы ён быў уседлівы і добрасумленны. Апалінарый Пятровіч быў вялікім патрыётам. Ён любіў сваю краіну і аддана служыў свайму манарху. Усё сваё жыццё ён імкнуўся “высока тырмаць рускі штандар”. За сваю кар’еру Апалінарый Пятровіч атрымаў наступныя ўзнагароды:
1813 г., Ордэн св. Уладзіміра, 4-й ступені;
1818 г., Ордэн св. Ганны, 2-й ступені;
1821 г„ Ордэн св. Ганны, 2-й ступені з брыльянтамі;
1826 г„ Ордэн св. Уладзіміра, 3-й ступені;
1829 г., Ордэн св. Станіслава, 1-й ступені;
1830 г., Ордэн св. Ганны, 1-й ступені;
1833 г., Ордэн св. Уладзіміра, 2-й ступені з зоркай;
1838 г. Ордэн Белага Арла;
1843 г., Ордэн св. Аляксандра Неўскага;
1847 г., Ордэн св. Аляксандра Неўскага з брыльянтамі;
1858 г., Ордэн св. Уладзіміра, 1-й ступені.
Ён таксама атрымаў наступныя замежныя ордэны:
Грэцыя: ордэн Хрыста Збаўцы, 1-й ступені;
Ватыкан: ордэн Пія IX, 1-й ступені;
Таскана: ордэн св. Іосіфа, 1-й ступені;
Турцыя: ордэн Абдула Мегіда, 1-й ступені.
Акрамя таго, ён атрымаў залаты медаль Султана Махмуда, два медалі за вайну з Турцыяй у 1828 г. і за Крымскую вайну ў 1858 г., і вялікі залаты медаль Папы Пія IX.
Радавы герб Буценевых
Мы не ведаем ні гісторыі паходжання герба Буценевых, ні пра тое, хто з нашых продкаў упершыню выбраў або намаляваў яго. Найбольш верагодна, гэта адбылося ў XVIII ст., калі некаторыя з членаў роду былі звязаныя з морам, што бачна на малюнку герба.
Я таксама памятаю старыя фамільныя куфры, у якіх была вывезеная маёмасць нашай сям’і з Расіі пасля рэвалюцыі. На некаторых з іх быў гэты герб.
Буценеўскі герб не быў уключаны ў дзесяцітамовік “Агульны гербоўнік дваранскіх фамілій Расійскай Імперыі”, выдадзены пры імператары Паўле I у 1797 г., аднак шырока вядома, што вялікая колькасць рускіх дваранаў увогуле афіцыйна не рэгістравалі свае гербы. Знаны рускі складальнік генеалогій М. Ф. Іконнікаў пацвярджае, што значная колькасць гербаў рускага дваранства не пералічана ў “Гербоўніку”. Многія з гэтых гербаў збіраліся і захоўваліся ў дэпартаменце геральдыкі Сената ў Пецярбургу.
Жак Феран, сучасны французскі генеалог, расказвае пра лёс архіваў дэпартамента геральдыкі Сената6. Пасля скасавання Сената савецкімі ўладамі ў лістападзе 1917 г. дэпартамент геральдыкі быў ператвораны ў музей (Гербавы музей) у красавіку 1918 г. Два вядомыя спецыялісты па геральдыцы і былыя
6 Я абавязаны гэтым поспехам маёй пляменніцы Соні (РозэншыльдПаулін) Шатэн, якая прадпрыняла гэтыя пошукі для мяне, за што я глыбака ёй удзячны.
супрацоўнікі дэпартамента У К. Лукомскі і барон М. А. Цьепольд былі пастаўленыя кіраўнікамі музея. Пад іх кіраўніцтвам архівы былі рассартаваныя і ўсе гербы каталагізаваныя. Барон Цьепольд эміграваў з Савецкага Саюза, і за некалькі гадоў да пачатку Другой сусветнай вайны ў Заходняй Еўропе з’явілася цікавая калекцыя фотакопій гэтых гербаў з Ленінградскага музея геральдыкі. Гэтую рэдкую калекцыю, пераплеценую ў выглядзе кнігі і вядомую цяпер як “Цьепольдскі Гербоўнік”, можна знайсці ў некаторых рускіх бібліятэках на Захадзе. Адна з копій знаходзіцца ў Славянскай бібліятэцы ў Парыжы. Відаць, у ёй пералічаны гербы, што былі падрыхтаваныя для афіцыйнага зацвярджэння, або варыянты ўжо зацверджаных.
Мне ўдалося знайсці Буценеўскі герб у “Цьепольдскім Гербоўніку” пад нумарам 133 1/34 і атрымаць яго фотакопію7. Варта адзначыць, што на цьепольдскім варыянце не ўказаны дэвіз. Па ўсёй верагоднасці гэта азначае, што дэвіз быў дадазены пазней, магчыма, у канцы мінулага стагоддзя, маім дзедам Канстанцінам Апалінар’евічам, які быў афіцэрам флота. Дэвіз простае і значнае рускае слова “Уповаю” цудоўна выяўляе стан душы і сэрца нашых продкаў.
Пра мовы
Вы пражываеце столькі жыццяў, на колькіх мовах размаўляеце.
Генры Нувэн
Заходнееўрапейскія мовы атрымалі шырокае распаўсюджанне ў Расіі толькі ў пачатку XVIII стагоддзя. Гэты рух быў распачаты царом Пятром Вялікім (1672-1725). Ён адчыніў для Расіі “акно ў Еўропу”, заснаваўшы Санкт-Пецярбург і асабіста здзейсніўшы некалькі вандровак у Еўропу. Менавіта ў часе гэтых падарожжаў ён зразумеў, наколькі Расія ізаляваная ад астатняй Еўропы. Ён зразумеў таксама важнасць вандровак рускіх на
7 Я абавязаны гэтым поспехам маёй пляменніцы Соні (Розэншыльд-Паулін) Шатэн, якая прадпрыняла гэтыя пошукі для мяне, за што я глыбака ёй удзячны.
Захад для таго, каб адкрыць свае сэрцы і вочы заходняй культуры і цывілізацыі, для пашырэння крутагляду і, у рэшце рэшт, для вывучэння адной або некалькіх еўрапейскіх моў.
Часам ён гвалтам прымушаў некаторых рускіх дваранаў ехаць у Заходнюю Еўропу, а датычна асабліва набліжаных да яго асоб ён папросту загадваў ім выпраўляцца ў падарожжа.
Гэтая тэндэнцыя распаўсюдзілася даволі хутка. Гэтая акалічнасць спарадзіла значную плынь замежных настаўнікаў у Расію французаў, англічан, швейцарцаў і немцаў. Яны наймаліся ў прыватныя дамы выкладаць мовы юнаму пакаленню. Даволі хутка адукаваны слой рускага грамадства добра (калі не дасканала) валодаў французскай мовай, што атрымала самы шырокі распаўсюд з усіх іншых заходнееўрапейскіх моў.
Усе Храптовічы свабодна размаўлялі па-французску, некаторыя нават лепш, чым на сваёй роднай мове. Іаахім Храптовіч (1720-1812) зрабіў французскую мову сваёй хатняй. Ягоны сын Ірыней гаварыў па-французску так жа добра, як і яго дзеці Міхаіл, Марыя і Алена.
Буценевы, якія жылі ў той час у больш сціплых абставінах, авалодалі мовамі пазней. Першым Буценевым, які ў дапаўненн да рускай мовы вывучыўфранцузскую, англійскую і нямецкую, быў моц прадзед Апалінарый Пятровіч (1787—1866). Ён пачаў размаўляць на гэтых мовах, калі выхоўваўся ў сям’і Ганчаровых. Аднак праз усё сваё жыццё Апалінарый Пятровіч захаваў сваю родную мову, хаця як дыпламат жыў у асноўным за мяжой. Па ягоным настаянні яго дзеці вывучалі рускую мову з ранняга ўзросту. Ён траціў свой вольны час, распавядаючы ім казкі паруску, чытаў ім рускія кнігі і гаварыў з імі па-руску. Гэта была нялёгкая задача. Яго жонка Марыя дрэнна ведала рускую і размаўляла з мужам у асноўынм па-французску. Такім чынам, дзякуючы яго намаганням дзеці (і ўнукі) добра размаўлялі па-руску і ведалі яшчэ дзве-тры замежныя мовы. Што за багацце!
Напісаўшы тут пра ўкараненне замежных моў у Расіі і пра іх ужыванне ў нашым родзе, дазволю сабе сказаць некалькі слоў пра сённяшнюю сітуацыю з замежнымі мовамі ў нашых сем’ях за мяжой.
Нашыя дзяды і бацькі пакінулі Расію пасля рэвалюцыі, і новае пакаленне вырасла за мяжой (у Злучаных Штатах, Францыі
або іншых заходніх краінах). Вельмі хутка пачаўся натуральны працэс урастання ў мясцовую культуру, цягам якога руская мова часта забывалася. Бацькі, якія рабілі спробы захаваць мову, сутыкаліся з праблемамі і складанасцямі, таму многія пакінулі гэтыя спробы. I, канечне, яшчэ цяжэй вучыць дзяцей размаўляць па-руску, калі на гэтай мове размаўляе толькі адзін з бацькоў.
Мне здаецца, што было б сумнай памылкай дазволіць маладому пакаленню зусім забыць мову продкаў. Бо нават малое “зерне”, кінутае ў дабрадайную глебу дзіцячага розуму, можа даць карысныя парасткі на больш позніх стадыях развіцця. I гэта, безумоўна, не створыць ніякай складанасці для інтэграцыі дзіцяці ў культуру любой краіны, дзе яно жыве.
Мне здаецца, што мы павінны з увагай ставіцца да пытання захавання мовы.Руская літаратура з’яўляецца адной з самых багатых у свеце, і няма лепшага спосаба, каб ацаніць гэтыя скарбы, як чытаць іх на мове арыгінала. Руская мова становіцца сёння адной з найважнейшых моў навукі і сусветнай палітыкі. Без сумнення, веданне рускай дапамагае глыбей зразумець гісторыю і культуру краіны, з якой выйшлі продкі. Гэта расплюшчыць вочы на прыгажосць і паэзію краіны, адкуль яны паходзяць і дзе іх карані. Цудоўныя нацыянальныя характарыстыкі і традыцыі сфарміравалі вашых прадзедаў і дзедаў і, у рэшце рэшт, зрабілі вас тымі, кім вы ёсць.
Я лічу, што нават абмежаванае веданне рускай мовы ўносіць пэўнае разуменне ў з’яву, якая называецца “руская душа”. Яно ж развівае чуйнасць унутранае пачуццё, якое дазваляе глыбей зразумець творы рускай музыкі або літаратуры, нават калі вы чытаеце іх у перакладзе. I калі вам пашчасціць калі-небудзь наведаць Расію, вы можаце толькі сабе ўявіць, якую глыбіню, значэнне і задавальненне дадасць вашаму падарожжу веданне рускай мовы. Для тых рускіх людзей, якія ведаюць мову ад нараджэння, якія “ўзялі яе з малаком маці”, было б так шкада выкінуць гэты богададзены дар. Гэты скарб ляжыць тут, ля вашага ганку, і чакае, каб яго падабралі і з любоўю, удзячнасцю і цярпеннем перадалі сваім дзецям, каб ён расквітнеў у наступных пакаленнях. I канечне, гэты дар дазволіць усім вам зірнуць на вашую спадчыну з большым гонарам і любоўю.
ГлаваIV
РОД ХРАПТОВІЧАЎ-БУЦЕНЕВЫХ
1. Канстанцін Апалінар’евіч
Мой дзядуля Канстанцін Апалінар’евіч быў адметнай асобай. Як і яго бацька Апалінарый, ён быў сціплы, глыбока рэлігійны і любіў людзей. У свайго бацькі ён успадчыніў фенаменальную памяць, у маці сардэчную цеплыню, любоў і шчодрасць. Калі я пішу гэтыя радкі, мне становіцца ясна, што ніякія мае словы не будуць дастатковымі, каб цалкам яго апісаць! Мне застаецца толькі спадзявацца, што асоба яго больш поўна раскрыецца перад вамі пры чытанні гісторыі яго жыцця, апісанай у гэтай главе.