Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
сутонела, калі яны а шостай гадзіне пабачылі старажытны горад ва ўсёй яго прыгажосці і духоўнай велічы. Гэты краявід цягам стагоддзяў прымушаў хутчэй біцца сэрцы шматлікіх паломнікаў і турыстаў8.
Хутка ўся група наблізілася да сцяны старога горада і ўвайшла ў яго праз Яфскую браму. На ноч яны размясціліся ў Рускай Місіі. Гэта была даволі вялікая маёмасць, набытая Расіяй за некалькі гадоў да таго, каб прымаць рускіх паломнікаў. Тры вялікія двухпавярховыя будынкі акружалі цудоўную вялізную царкву, пабудаваную ў візантыйскім стылі. Знаходзіўся там і агромністы сад з рэліктавымі соснамі і кіпарысамі, і ўсё гэта было абнесенае сцяной. У адным з будынкаў жылі рускі генеральны консул і архімандрыт Глава праваслаўнай місіі з духавенствам і адміністрацыйным персаналам.
Група матросаў правяла тры дні ў Ерусаліме, праходзячы па слядах Хрыста па Via Dolorosa, на Галгофу, наведала прэторый, дзе Ісус размаўляў з Пілатам у першую раніцу свайго арышту (Ін. 18:28-38), і Труну Гасподню. Яны таксама пабачылі Віфанію, дзе Хрыстос уваскрасіў Лазара, Віфлеем, Гефсіманскі сад, Елеонскую гару, Сілаамскую купель і месца Таемнай Вячэры.
Нечакана апынуцца ў Святой Зямлі, дзе кожны камень прасякнуты свяшчэннай гісторыяй, надзвычай глыбокае перажыванне. Неабходная глыбокая духоўная падрыхтоўка, каб усвядоміць, што ты ступаеш па тых жа камянях, па якіх хадзілі Ісус і ягоныя вучні (гэтыя ўражанні пакідаюць у душы адбітак на ўсё жыццё, асабліва калі ты падрыхтаваны яго прыняць). Дзядуля прызнаецца, што ягонай падрыхтоўкі аказалася недастаткова. Ён піша, што яго раздражняла пастаянная прысутнасць “гандлёвага духу”: пастаяннае патрабаванне платы, навязлівыя гандляры безгустоўнымі сувенірамі. Ён таксама заўважае, што ён глядзеў на Ерусалім вачыма хутчэй турыста, чым паломніка.
У апошні дзень іх знаходжання ў Ерусаліме адзін араб угаварыў дзядулю зрабіць татуіроўку на руцэ. Ён вырашыў вытатуяваць на сваёй правай руцэ герб сярэднявечнага Ерусалімскага каралеўства ў атачэнні лаўровага вянка з чатырма маленькімі
8 Нямногім больш чым праз сто гадоў мне давялося наведаць гэтыя ж мясціны. Я быў у Святой Зямлі некалькі разоў паміж 1956 і 1970 гг„ не ведаючы тады пра візім дзядулі.
крыжамі на канцах вялікага. Вянок вянчала зорка, а ўнізе ішоў надпіс па-руску: “Ерусалім 1866”. (Дзядуля ніколі не прыгадваў пра гэты фрывольны эпізод. Я ўпершыню даведаўся пра яго з яго ўспамінаў).
Іншыя кадэты паследавалі дзядулеваму прыкладу і таксама зрабілі татуіроўкі. Адзін з іх папрасіў зрабіць надпіс “экзатычнай” арабскай вяззю. Пазней у Александрыі аказалася, што гэты арабскі надпіс усяго толькі імя і ерусалімскі адрас выканаўцы.
У Яфе рускае гандлёвае судна даставіла свежую пошту на “Перасвет”. Дзядуля атрымаў ліст ад маці, дзе яна пісала, што яны перабраліся ў Парыж разам з Барацінскімі і што ўсе ў сям’і здаровыя. Яна таксама паведамляла іх новы парыжскі адрас. На наступны дзень “Перасвет” пакінуў Яфу і 19 красавіка 1866 г. прыбыў у порт Саід у Егіпце.
Порт Саід зусім нядаўна быў занядбанай вёсачкай, аднак у сувязі з будаўніцтвам Суэцкага канала гэтая вёсачка хутка забудоўвалася складамі, цэментнымі заводамі ды інш. Прыбыцця “Перасвета” тут, відаць, чакалі, бо іх сустрэў прадстаўнік галоўнага будаўніка канала інжынера дэ Лесепса, чыё валоданне замежнымі мовамі заўжды дапамагала. Варта згадаць, што дэ Лесепс і Апалінарый Буценеў сустрэліся ў Канстанцінопалі некалькі гадоў таму. Дэ Лесепс вельмі цаніў падтрымку праекта канала, атрыманую ім ад Апалінарыя.
Гэта быў вельмі цікавы візіт. Працы на канале пачаліся за некалькі гадоў раней да гэтага, і ўжо можна было бачыць усю манументальнасць прадпрыманых высілкаў. Наведнікаў з “Перасвета” прывезлі ў штаб-кватэру дэ Лесепса ў Ізмаіліі, па дарозе ім паказалі будаўніцтва і далі падрабязныя тлумачэнні9.
Увечары дэ Лесепс зладзіў прыём у сваім доме і даў абед у гонар гасцей з “Перасвета”. Гаспадар уразіў усіх сваёй дабрынёй і гасціннасцю. Ён агучыў некалькі тостаў за гасцей, іх краіну і іх манарха. Ён таксама падарыў дзядулю свой фотаздымак з надпісам пра сустрэчу з дзядулевым бацькам у Канстанцінопалі.
23 красавіка 1866 г. “Перасвет” кінуў якар у порце Александрыі, і капітан адпусціў усіх афіцэраў і кадэтаў на два дні ў Каір. Дзядуля зноў апынуўся ў другой змене. Падарожжа заняла каля чатырох гадзінаў на цягніку. Цягам гэтай паездкі маракі мелі
9 Праз тры гады, у 1869 г., канал быў адкрыты для судаходства.
магчымасць назіраць жыццё дэльты Ніла, дзе глеба была надзвычай урадлівай дзякуючы ірыгацыі. Іх вельмі ўразілі цяжкасць працы егіпецкіх сялян і прымітыўнасць сістэмы ірыгацыі. Дзядуля таксама адзначыў сістэму ахалоджвання вагонаў цягніка: кожны з іх меў падвойны дах і цыркуляцыя паветра ў прамежку аслабляла непераносную спёку сонца.
Егіпет у тыя дні намінальна лічыўся турэцкай тэрыторыяй, аднак на справе быў фактычна незалежнай дзяржавай. Пасля ночы ў Hotel des Princes дзядуля і яго калегі накіраваліся аглядаць піраміды Гізы. Яны нанялі праваднікоў і некалькі вослікаў. Дзядуля быў уражаны веліччу пірамідаў і гіганцкай фігурай сфінкса, тады яшчэ напаўзанесенага пяском, які мірна і загадкава глядзеў на ўзыходзячае сонца.
Пасля абеду ў Каіры яны агледзелі гэты перапоўнены людзьмі горад, азатым на начным цягніку выправіліся назад у Александрыю з тым, каб прыбыць на карабель 28 красавіка 1866 г. да сняданку.
Зранку дзядуля толькі сеў за стол у кают-кампаніі, як нехта з кадэтаў спытаў яго: ‘Тэта праўда, Буценеў, што ваш бацька памёр у Парыжы?” (Ці не праўда, тактоўна...) Заўважыўшы, як дзядуля скамянеў, пачуўшы навіну, ён патлумачыў, што нехта прачытаў пра гэта напярэдадні ў французскай газеце.
Дзядуля выскачыў з кают-кампаніі і, атрымаўшы дазвол пакінуць карабель, пабег у Place de Consuls, дзе можна было прачытаць французскія газеты. Ён схапіў Figaro за 19 красавіка і там прачытаў сумную навіну.
Капітан Капытаў неадкладна даў дзядулю адпачынак на дваццаць восем дзён і сказаў яму, што французскае судна адплывае заўтра з Александрыі ў Марсэль. Пазычыўшы некаторую суму грошай у сяброў, каб дабрацца да Парыжа, дзядуля накіраваўся ў Францыю, захапіўшы толькі невялікі скрутак з неабходнымі рэчамі. Ён спадзяваўся хутка вярнуцца ў “Перасвет”. Лёс, аднак, распарадзіўся іначай.
Пераход з Александрыі ў Марсэль з прыпынкам у Месіне (Сіцылія) працягваўся шэсць дзён. 3-за некаторых непрадбачных тратаў дзядуля прыбыўу Парыж не здольным заплаціць возчыку. Ён быў вытлумачальна ўсхваляваны, калі кансьержка па адрасе, які быў у яго, сказала, што пасля смерці “старога спадара” ўся
сям’я пераехала па невядомым адрасе. Аднак пасля некаторых настойлівых просьбаў яна сышла і з’явілася зноў з адрасам: Hotel du Palais на Cours la Reine. Па гэтым адрасе ён знайшоў маці, Барацінскіх і свайго брата Мішу, які прыехаў з Пецярбурга пасля атрымання весткі пра смерць бацькі. Для дзядулі было вялікім суцяшэннем зноў апынуцца сярод родных і блізкіх і падзяліць з імі агульнае сямейнае гора. Труна з целам Апалінарыя Пятровіча знаходзілася ў ніжнім памяшканні тады яшчэ толькі адбудаванай рускай царквы на rue Daru, у чаканні прыезду дзядулі. Барацінскія купілі ўчастак на Манмартрскіх могілках. Пахаванне адбылося на наступны дзень пасля прыбыцця дзядулі ў Парыж.
Гэты збор усіх членаў сям’і аказаўся вельмі важны для ўсіх. Праз тыдні два прыйшла нечаканая тэлеграма ад дзядулевага дзядзькі Уладзіміра Цітова, у якой ён паведамляў, што дзядулю пераводзяць з “Перасвета” на фрэгат “Аслябя”, на якім шаснаццацігадовы Вялікі князь Аляксей Аляксандравіч павінен быў пачаць сваю марскую практыку. Дзядуля павінен быў явіцца на борт карабля ў Капенгагене праз дзесяць дзён.
Дзядулю не вельмі падабаўся гэты перавод. Ён любіў “Перасвет”. У яго склаліся добрыя ўзаемаадносіны з капітанам і яго калегамі-кадэтамі. Акрамя таго, ён пакінуў там свае асабістыя рэчы. Аднак выбару не было, і дзядуля напісаў лісты ўсім сваім сябрам, вярнуў пазычаныя ім грошы. Асобным лістом ён падзякаваў капітану Капытаву за дабрыню і паведаміў, як шкада яму пакідаць карабель. Затым, у першых чыслах чэрвеня 1866 г„ ён выправіўся ў Капенгаген, дзе яму патрэбна было замовіць новую форму для службы на новым караблі.
Усё склалася даволі добра, і хутка дзядуля пабачыў фрэгат “Аслябя”, які ўваходзіў у порт у суправаджэнні карвета “Віцязь”. Абодва караблі ішлі пад вымпелам контр-адмірала Пасьета выхавацеля Вялікага князя. Першыя ўражанні дзядулі ад яго новага месца службы былі далёкія ад пазітыўных. Кадэты былі не такія рахманыя, як на “Перасвеце”, што можна было сказаць і пра большасць афіцэраў. Яго служба на “Аслябе” аказалася даволі кароткай і нічым асаблівым не вылучылася. Пасля паходу ў англійскія порты, Партугалію і заходу на выспы Мадэра і СанМігель яны вярнуліся назад у Капенгаген. У адну з апошніх начэй падарожжа, у даволі бурную навальніцу, дзядулю ўразіла
барацьба маракоў з неўтаймоўнай стыхіяй: у поўнай цямрэчы, асветленыя толькі ўспышкамі маланак, яны прыбіралі ветразі высока над палубай. Пасля навальніцы на канцах мачтаў доўга гарэлі агні святога Эльма10.
9 верасня, у дзень свайго васямнаццацігоддзя, дзядуля прыбыў у Пецярбург, дзе сустрэўся са сваёй маці і братам Мішам на кватэры, якую прадаставіў ім іх дзядзька Міхаіл Храптовіч. Ягонай маці імператар падавараў пажыццёвую пенсію ў пяць тысяч рублёў у год. Гэта лічылася шчодрай міласцю.
Хаця дзядуля быў прыпісаны да марской часці для далейшага навучання, яму дазволілі жыць на кватэры з сям’ёй. Цітовы, a таксама некаторыя іншыя сябры сям’і жылі непадалёк. Дзядуля быў вельмі рады зноў часта бачыць свайго брата Мішу, аднак часу для сустрэч і ў таго, і ў іншага заставалася няшмат. Міша працаваў дапазна ў канцылярыі міністра замежных спраў Гарчакова, а дзядуля ўзмоцнена займаўся марскімі навукамі для таго, каб увесну здаць экзамен у Марскім Корпусе. Гэта азначала, што ён павінен быў засвоіць трохгадовы курс за шэсць месяцаў. У красавіку 1867 г. ён здаў усе экзамены з адзнакай і хутка быў адпраўлены на манітор “Стралец” для далейшага праходжання службы. Гэты карабель уваходзіў у склад эскадры пад камандаваннем віцэ-адмірала Бутакова блізкага сябра Віктара Барацінскага, дзядулевага сваяка. Карабель павінен быў выйсці на вучэнні ў Фінскі заліў. У Расіі тады было дзесяць манітораў, названых па імені амерыканскага браніраванага карабля.