Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Паміж рознымі заданнямі, якія кліпер “Вершнік” выконваў у час працяглага знаходжання на Далёкім Усходзе, і паміж многімі наведваннямі ў маленькія порты карабель заўсёды вяртаўся і станавіўся на якар у Іакагамскім заліве. Гэта давала дзядулю цудоўную магчымасць працягваць сваё вывучэнне Японіі і наведваць праваслаўную місію ў Токіа.
Акрамя ўсяго іншага, вялікае задавальненне прынёс яму працяглы візіт у Шанхай, а таксама некалькі наведванняў Ганконга. У снежні 1874 г. ён быў у ліку групы афіцэраў, пасланых ва Уладзівасток са спецыяльным заданнем назіраць за праходжаннем планеты Венеры за сонечны дыск. Гэта было надзвычай важна для таго, каб найболып дакладна вызначыць адлегласць паміж Зямлёй і Сонцам. Усе навукоўцы былі моцна ўсхваляваныя гэтай падзеяй. Дзядуля, які асабліва цікавіўся астраноміяй і матэматыкай, быў усхваляваны і рады такой магчымасці быць сярод тых, хто рабіў неабходныя назіранні і вымярэнні, а таксама магчымасцю ў сапраўднасці назіраць праз закопчанае шкло за праходжаннем Венеры над Сонцам.
Пазней адбыўся цікавы візіт у порт Кобе і сумежныя гарады Асака і Кіота. Затым зноў быў працяглы прыпынак у Іакагаме і магчымасць прабавіць час у Токіа.
Дзядуля адзначаў, што цягам усяго доўгатэрміновага плавання на Далёкім Усходзе толькі дзве рэчы былі для яго па-сапраўднаму складанымі: незадавальненне ліставаннем з братам і маці (лісты ішлі шэсць тыдняў у адзін канец) і тое, што ён з цяжкасцю пераносіў асобу свайго капітана Навасільскага. Апошні, як было сказана раней, быў надакучлівай персонай, цалкам пазбаўленай такта і дабрыні. Дзядуля, які звычайна не скардзіўся, усё ж згадваў пра гэтую праблему ў лістах да маці.
Праваслаўная місія ў Японіі
1874 г. быў адзначаны найбольш доўгай стаянкай “Вершніка” ў Іакагаме, і, бо Токіа быў паблізу, дзядуля менавіта там і парводзіў большую частку часу. Галоўным прадметам яго цікавасці хутка стала праваслаўная місія ў Японіі, што месцілася побач з рускім консульствам.
Місія была заснаваная літаральна на пустым месцы за некалькі гадоў да гэтага інакам Мікалаем адной з найбольш выбітных праваслаўных духоўных асоб. Тут я хачу адступіцца ад расповеду і даць кароткі агляд гісторыі гэтай місіі і яе заснавальніка11.
У свецкасці ён быў вядомы як Мікалай Касаткін, нарадзіўся ён уневялічкай вёсачцы непадалёк ад Смаленска. Калі ён закончыў мясцовую семінарыю, яго адправілі ў Пецярбург вучыцца ў Акадэміі. Калі ён закончыў яе і быў пастрыжаны ў манахі, пецярбургскі Сінод атрымаў прашэнне ад генеральнага рускага консула ў Іакагаме пра адпраўку туды святара. У гэтым прашэнні ўказвалася, што ўлічваючы складаную сітуацыю з мясцовымі рэлігіямі гэты чалавек пажадана павінен быць манахам вельмі тактоўным, высокадухоўным і здатным на тое, каб сваім жыццём падаваць прыклад іншым.
Гэтае месца прапанавалі маладому Мікалаю Касаткіну, які з гатоўнасцю яго прыняў. Адразу па заканчэнні Акадэміі і пострыгу ў манахі, ва ўзросце дваццаці трох гадоў, ён пачаў свой шлях. Гэта было ў 1839 г.
Перад ім пралягаў шлях праз Сібір, каля чатырох з паловай тысяч вёрст на конях, затым на параходзе ў Іакагаму, куды ён і прыбыў праз два гады пасля ад’езду з Пецярбурга. На шляху ў Японію яму цудоўна пашанцавала, бо ён пражыў цэлую зіму ў Мікалаеўску, на ўсходняй ускраіне Сібіры, дзе ўвесь час ён праводзіў з епіскапам Камчацкім, непараўнальным і дасведчаным праваслаўным місіянерам, які пазней стаў вядомы пад іменем святога Інакенція, асветніка алеутаў. Гэта быў Дар Божы
11 Тут я прыводжу ў скарачэнні артыкул, прысвечаны святому Мікалаю, які напісаў мой стрыечны брат Сяргей Трубяцкой, наш сямейны гісторык, які ласкава дазволіў выкарыстаць яго.
і блаславенне для юнага іераманаха Мікалая атрымаць такое духоўнае кіраўніцтва разам з каштоўнымі для яго практычнымі парадамі.
Дасягнуўшы Іакагамы ў 1861 г., першыя сем гадоў ён прысвяціў узмоцненаму вывучэнню японскай мовы, на якой ён навучыўся не толькі бегла размаўляць, а таксама чытаць і пісаць. Гэта дала яму магчымасць пачаць пераклад на японскую мову часткі праваслаўных царкоўных службаў, што і паклала пачатак мясцовай царкве, якая цяпер распаўсюдзілася і вырасла і вядомая як Японская Праваслаўная Царква.
У выніку рускаму генеральнаму консулу і місіі было дазвволена пераехаць у Токіа, у той час, калі суворыя японскія законы пра замежныя рэлігіі былі аслабленыя.Айцец Мікалай з дапамогай сваёй японскай паствы, якая пастаянна павялічвалася, а таксама святароў і дыяканаў пачаў будаўніцтва ў Токіа комплекса пабудоў для місіі. Туды ўваходзілі добрага памеру царква і жылыя памяшканні для главы місіі і яго памочнікаў (у той час амаль усе яны былі японцы), а таксама аўдыторыя для ста пяцідзесяці чалавек, японская лазня, кухня і вялікая купель для хросту.
У 1873 г. у айца Мікалая было толькі пяцьдзясят новаабернутых. Аднак да 1878-1879 гг. колькасць праваслаўных у Японіі дасягнула чатырох тысяч ста пятнаццаці чалавек, якіх акармлялі шэсць праваслаўных святароў. У 1880 г. айцец Мікалай быў узведзены ў сан епіскапа.
У час руска-японскай вайны ў 1905 г. епіскап Мікалай блаславіў сваю японскую паству маліцца за перамогу над ворагам, кім у гэтым выпадку была Расія. Ён сам, аднак, не ўдзельнічаў у гэтых маленнях, каб не быць нелаяльным да сваёй роднай краіны, і адасобіўся ў сваёй манаскай келлі.
Да 1911 года ў Японіі было ўжо дзвесце шэсцьдзесят шэсць прыходаў, сто сорак тры святара, трыццаць тры тысячы сямнаццаць прыхаджан і адна праваслаўная семінарыя з дзевяноста чатырма студэнтамі. Архіепіскап Мікалай памёр у 1912 г. ва ўзросце сямідзесяці шасці гадоў, праслужыўшы ў Японіі пяцьдзясят гадоў. Ён быў кананізаваны ў красавіку 1970 г. Маскоўскім Патрыярхатам пры падтрымцы Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, якая заўсёды была блізкая Японскай Царкве. Цяпер ён вядомы праваслаўным як роўнаапостальны св. Мікалай, асветнік Японіі.
* * *
Такім чынам, у 1874 г. і першай палове 1875 г., калі дзядуля праводзіў шмат часу ў Токіа, ён быў сведкам зараджэння там праваслаўнай місіі і часта дапамагаў на будаўнічых працах. Ён часта камунікаваў з айцом Мікалаем, главой місіі і, несумненна, найвыбітнейшым духоўным лідарам, які толькі сустракаўся дзядулю ў яго жыцці. У сваіх мемуарах ён згадвае, што тады ён сур’ёзна думаў пакінуць службу ў флоце і застацца ў місіі манахам. Дазнаўшыся пра гэта нядаўна, дзядзя Сярожа Трубяцкой выгукнуў: “Добрыя бы мы былі!”. Канечне, пры адсутнасці дзяцей у дзядулевага брата, алі б дзядуля стаў манахам, род Буценевых адразу перарваўся б... Тым не менш, як кажуць, “чалавек мяркуе, а Бог талкуе”.
У адзін цудоўны дзень у красавіку 1875 г„ калі іх карабель стаяў на якары ў Шанхаі, дзядулю тэрмінова выклікаў капітан Навасільскі. Ён паказаў дзядулю тэлеграму з адміралцейства, якая прадпісвала Навасільскаму адкамандзіраваць лейтэнанта Буценева ў Пецярбург. У тэлеграме не было дадзена ніякіх тлумачэнняў, і Навасільскі быў вельмі незадаволены, падазраючы, што дзядуля цішком ад яго хадайнічаў пра перавод. Гэта была вельмі цяжкая размова, і, верагодна, дзядулю не ўдалося пераканаць капітана, што гэта ўсё не падстроена і перавод такая ж нечаканасць для яго, як і дял капітана.
Праз два дні гэтая таямніца трохі праяснілася: дзядуля атрымаў апавяшчэнне ад аднаго банка ў Шанхаі, што там атрыманы перавод ад графа Храптовіча для яго на пяцьсот фунтаў сцерлінгаў. Атрымалася, што гэты план быў задуманы дзядзькам Міхаілам, які і да гэтага рабіў спробы зацікавіць дзядулю кіраваннем яго сядзібамі ў Беларусі. Ён, падобна, даведаўся ад сваёй сястры, што ў дзядулі не склаліся адносіны з капітанам, і падумаў, што момант вельмі спрыяльны для таго, каб канчаткова ўгаварыць яго. Дзядзя Міхаіл быў блізкі да генерал-адмірала Вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча ды імператара Аляксандра II, што, верагодна, дапамагло пераводу. Пасылка вялікай сумы на кішэнныя расходы таксама была ў стылі дзядзі Міхаіла, таму падарожжа дадому абяцала быць лёгкім і прыемным. Дзядуля вырашыў сумясціць прыемнае з карысным і накіравацца ў Пецярбург праз Японію і Амерыку.
Пасля некалькіх развітальных вечарынак, зладжаных у ягоны гонар саслужыўцамі і сябрамі ў Шанхаі, 1 мая 1875 года ён адбыў у Іакагаму. Тут ён набыў даволі шмат рэчаў як для сябе, так і для сям’і, запакаваў іх у дзве вялікія скрыні і адправіз у Францыю на імя свайго брата Міхаіла. Затым праз чатыры тыдні на борце карабля Oceanic ён адплыў у Сан-Францыска.
* * *
Дзядуля прыбыў у Сан-Францыска праз васямнаццаць дзён камфартабельнага плавання. Горад, насельніцтва якога да таго часу ўжо дасягала стапяцідзесяці тысяч жыхароў, моцна адрозніваўся ад усяго, што дзядуля бачыў да гэтага. Вуліцы, перасякальныя пад прамым вуглом, вагоны конак, паліцэйскія без мундзіраў, якія вылучаліся толькі па блясе ў форме зоркі, і пад. На наступны дзень пасля прыбыцця ён прачытаў нататку ў мясцовай газеце: “Лейтэнант Рускага Імператарскага флота Буценеў прыбыў у Сан-Францыска з Іакагамы. Ён спыніўся ў гатэлі N., размаўляе па-англійску” і пад. Пазней ён заўважыў, што такія нататкі з’яўляліся ва ўсіх гарадах Амерыкі, праз якія ён праязджаў. Вялікае ўражанне аказала на дзядулю наведванне секвойнага лесу. Ён пісаў, што цяжка паверыць памеру і велічы гэтых дрэваў.
Затым ён накіраваўся цягніком у Нью-Ёрк. Вагоны ў цягніку былі вельмі прасторныя і зручныя з фатэлямі па адным баку і канапамі, якія раскладаліся ў ложкі, па іншым. Увесь багаж змяшчаўся ў адмысловым вагоне ў канцы цягніка, куды пасажыр мог прайсці ў любы час. Праз два дні дзядуля прыбыў у Солт-Лейк-Сіці, дзе спыніўся на ноч. Ён спадзяваўся пабачыць там Брыгама Янга, заснавальніка мармонскай царквы. Дзядуля вельмі цікавіўся гэтай царквой, якая была заснаваная ўсяго за сорак пяць гадоў да таго. Гэтая рэлігія, якая падавалася дзядулю няправільнай, прываблівала вялікую колькасць паслядоўнікаў у гэтай мясцовасці. Аднак Брыгам Янг аказаўся няздатны прыняць дзядулю (ён, відаць, не чытаў ранішнія газеты). Дзядуля наведаў вялізны храм. Побач будавалася Свяцілішча з граніту яшчэ больш каласальных памераў. Ён знайшоў горад вельмі акуратным, што складаўся ў асноўным з двухпавярховых дамоў. За горадам па адзін бок знаходзілася вялікае Салёнае возера, па другі квітнеючыя фермы, што належалі мармонам.