Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Праз некалькі дзён гэты карабель адправіўся ў плаванне ў Міжземнае мора. Першым прыпынкам быў Капенгаген. Тут на борце “Перасвета” Вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч, які таксама апынуўся ў Капенгагене са сваёй эскадрай, даў урачысты абед у гонар караля Хрысціяна IX. Дзядулю вельмі спадабаўся горад. Яму запомніўся цудоўны вішнёвы лікёр “Cherry Heering”, якога ён набыў дастатковы запас. Аднак прыпынак у Капенгагене быў азмрочаны сур’ёзнай хваробай аднаго з кадэтаў, і дзядуля быў вельмі заклапочаны станам свайго таварыша.
Наступным прыпынкам быў Портсмут у Англіі. “Перасвет” патраціў на пераход пяць-шэсць дзён з-за дрэннага надвор’я. Дзядуля запомніў скрыгат і стогны агромністага драўлянага карабля, які падкідвалі хвалі. Хвораму кадэту, чыё захворванне першапачаткова было вызначана як прастуда, станавілася ўсё горш. Карабельны ўрач абвесціў, што гэта тыф. Да часу, калі яны прыбылі ў Портсмут, атлетычна складзенага маладзёна было не пазнаць. Яго неадкладна адправілі ў шпіталь (у суправаджэнні дзядулі, які размаўляў па-англійску), аднак праз два дні малады чалавек памёр.
Гэты двухтыднёвы прыпынак у Портсмуце і візіты ў Лондан былі азмрочаныя для дзядулі смерцю яго таварыша. Тым не менш дзядулю ўдалося агледзець некаторыя славутасці англійскай сталіцы. Было вельмі шкада, што да таго часу брат Міша ўжо закончыў свае заняткі ў Эдынбургскім універсітэце і з’ехаў
у Пецярбург для таго, каб распачаць працу ў Міністэрстве замежных спраў.
Затым “Перасвет” зрабіў прыпынак на два тыдні ў Брэсце, на атлантычным узбярэжжы Францыі, і дзядулю было дазволена адлучыцца ў Парыж. Ён тэрмінова накіраваўся праз Парыж у Бадэн-Бадэн на сустрэчу са сваёй сям’ёй, куды і прыбыў у дзень свайго сямнаццацігоддзя (9 верасня 1865 г.). У яго заставалася толькі два дні. Аднак гэта былі цудоўныя дні, поўныя радасці для ўсёй сям’і. Яго бацька пасля трэцяй аперацыі на вачах нарэшце змог яго пабачыць упершыню за тры гады. Какона таксама была там (усяго праз месяц пасля родаў свайго апошняга дзіцяці дачкі Вольгі). Цітовы таксама былі разам з імі. Большую частку часу дзядуля правёў разам з бацькамі, аднак яму ўдалося таксама адведаць сваіх дзядзьку і цётку Храптовічаў, а таксама і Гагарыных. Як аказалася пазней, гэта быў апошні раз, калі дзядуля бачыў свайго бацьку.
Напярэдадні адплыцця “Перасвета” адзін з матросаў у нецвярозым стане ўпаў са сцяны ў горадзе і пашкодзіў сабе галаву. Яго пакінулі ў мясцовай бальніцы пад наглядам рускага консула, і карабель сышоў без яго.
Наступным прыпынкам быў Кадзіс на паўднёвым узбярэжжы Іспаніі, а затым, праз два тыдні, выспа Мальта ў Міжземным моры. Фрэгату патрабаваўся рамонт, і гэты прыпынак быў даўжэйшы за звычайны. На Мальце дзядуля пазнаёміўся з англійскім афіцэрам Горданам, чый бацька ведаў Апалінарыя і Цітовых. Гордан імкнуўся зрабіць знаходжанне дзядулі на выспе як мага больш прыемным і зладзіў для яго некалькі верхавых экскурсій. Рускі консул таксама ведаў бацьку дзядулі і таксама намагаўся пазабавіць дзядулю.
Перад сыходам з Мальты капітан Капытаў зладзіў вялікі прыём на борце “Перасвета” для таго, каб аддзячыць мальтыйцам за гасціннасць і дапамогу. На верхняй палубе былі зробленыя навесы з ветразяў. Сам карабель быў упрыгожаны сцягамі і ліхтарамі. У цэнтры палубы быў зладжаны басейн, выкладзены марскімі ракавінкамі, з фантанам пасярэдзіне. Карабельны аркест граў музыку, а карабельны хор да задавальнення гасцей выканаў некалькі рускіх песень. Былі запрошаныя таксама дваццаць пяць-трыццаць дамаў мясцовай супольнасці і з сем’яў
англійскіх афіцэраў. Былі танцы, і весялосць працягвалася далёка за поўнач.
Наступным пунктам прызначэння быў порт Пірэй у Грэцыі, да якога давялося ісці адзінаццаць дзён з-за сустрэчнага ветру і агульнага дрэннага надвор’я. Гэта быў вялікі порт, у якім стаяла шмат караблёў з розных краін. Яны правялі ў Грэцыі чатыры з паловай месяцы, і хаця шмат часу займалі марскія вучэнні і трэніроўкі, дзядулю ўдалося знайсці час і наведаць Афіны ды іх наваколле.
Гэта быў час, калі па ваколіцах арудаваў знакаміты рабаўнік Кіцас са сваёй бандай. Іх улюбёным метадам рабаўніцтва быў захоп у закладнікі якога-небудзь замежніка. Узяўшы закладніка, Кіцас дасылаў сябрам няшчаснага яго адрэзанае вуха з патрабаваннем выкупу. I калі адказу не было, дасылалася другое вуха. Усе спробы грэцкай паліцыі і ваенных злавіць банду пацярпелі няўдачу. У адчаі грэцкі ўрад вырашыў прапанаваць рабаўніку вялікую суму грошай у абмен на абяцанне спыніць разбой. Як успамінае дзядуля, Кіцас падзякаваў за ласкавую прапанову, аднак адмовіўся, матываваўшы гэта тым, што старое рамяство весялейшае і выгаднейшае! На шчасце, у час сваіх вандровак па Грэцыі дзядуля пазбегнуў долі многіх няшчасных.
Ён агледзеў помнікі візантыйскага сярэднявечча цэрквы Капнікарэя і Мітраполія, а таксама класічныя помнікі Грэцыі Акропаль пры дзённым святле, Акропаль у прыцемках, Акропаль пры месяцовым святле, Дэльфы, мыс Суніён і многія іншыя. Ведаючы ўсе гэтыя мясціны па падручніках гісторыі, дзядуля цяпер насалоджваўся імі ўвачавідкі. Аднак свой вольны час ён траціў не толькі на культурныя мерапрыемствы яму таксама ўдавалася бавіць час са сваімі сябрамі-кадэтамі. Ён прыгадвае наведванні даволі змрочнага ігорнага дома ў Пірэі, дзе ён страціў не толькі свае грошы, але і залаты гадзіннік падарунак цёткі Алены Храптовіч. Іншым разам са сваімі таварышамі ён спяшаўся ў горад да фатографа, каб зрабіць групавы здымак. Моцны рывок каляскі кінуў іх усіх на карэтнае вакно, якое разбілася. Толькі па прыездзе да фатографа яны высветлілі, што трохкутны кавалак шкла ўсё яшчэ тырчыць з дзядулевай ягадзіцы. Калі шкло было выдалена, рана пачала моцна крывавіць. Адзіным чалавекам, які не разгубіўся, быў фатограф. Ён хутка
схапіў мятлу, змахнуў ёй павуціну, што звісала са столі, хутка скатаў з яе шарык і тыцнуў яе ў рану, якая на здзіўленне ўсіх хутка перастала крывавіць. Пазней, канечне, дзядулю было даволі дрэнна пачалося запаленне раны, узнялася тэмпература. Рускі пасол Новікаў (сябар бацькі дзядулі) уладкаваў яго на тры ночы ў Hotel Grande Bretagne найлепшы гатэль у Афінах. Пасля гэтага ён правёў яшчэ тры тыдні ў ложку з хваравітай і даволі прыніжальнай інфекцыяй.
Звычайна, калі дзядуля з сябрамі вярталіся на “Перасвет” з берага позна ўвечары, ім патрэбна было дабірацца да карабля на грабным чоўне часам ім даводзілася грэсці цэлую гадзіну. Гэта быў асабліва прыемны час для іх: ціхай ноччу пад агромністым паўднёвым зорным небам яны пачыналі спяваць рускія песні «Вннз по матушке по Волге», «На осенннй мелкпй дождпчек», «То не ветер ветку клонпт» ды іншыя.
У лютым 1866 г. пачалося вывяржэнне вулкана на грэцкай выспе Сантарын, і рускі пасол адправіў “Перасвет” для аказання дапамогі. Як успамінае дзядуля, у прасторным заліве выспы знаходзілася маленькая выспа Каймені, вядомая сваімі лячэбнымі крыніцамі. У час землятрусу, які паследаваў за вывяржэннем вулкана, гэтая маленькая выспачка пачала паціху апускацца ў мора. Калі “Перасвет” праз тры дні дасягнуў Сантарына, перад вачыма рускіх маракоў адкрыўся здзіўляльны від: маленькая выспа працягвала пагружацца ў мора, у той час, як іншая, новая скалістая выспа непадалёк павольна падымалася. Мора вакол было жоўтага колеру, вельмі цёплае, стаяў характэрны серны пах. Па начах новая выспа пакрывалася невялікімі дрыжачымі вагнямі. Карабельныя шлюпкі на “Перасвеце” з белых ператварыліся ў чорныя, пазней іх давялося перафарбаваць. Карабель падабраў на борт каля двухсот чалавек з выспы Каймені разам з майном і свойскай жывёлай і даставіў іх у Пірэй.
Праз некаторы час абсалютна нечакана на борце “Перасвета” з’явіўся матрос, які адстаў у шпіталі ў Брэсце. Рускі консул у Брэсце дамовіўся са спадарожным гандлёвым суднам, і матроса “падкінулі” да Пірэя. Прайшло ўжо амаль паўгода з таго моманту, як матрос пашкодзіў галаву, упаўшы нецвярозы са сцяны. Інтэлектуальна гэты матрос пасля падзення так і не паправіўся. 3 тае пары мыццё палубы было самым складаным
заняткам, які яку даручалі. Даволі высокая цана за лішнюю чарку!
Напрыканцы сакавіка 1866 г. карабель накіраваўся ў Яфу, куды і прыбыў у першых чыслах красавіка. Асноўнай мэтай візіту было даць магчымасць экіпажу наведаць Ерусалім і памаліцца ля Труны Гасподняй. У асноўным з арганізацыйных падставаў (з-за недахопу месцаў для размяшчэння) экіпаж вырашана было азбіць на дзве групы (па дзвесце пяцьдзясят чалавек кожная). Дзядуля трапіў у другую групу, што мусіла выправіцца ў Ерусалім па вяртанні першай.
Дзядуля скарыстаўся вольным часам для таго, каб азнаёміцца з Яфай старажытным горадам, згаданым як у Старым, так і ў Новым Запаветах. Менавіта да гэтых берагоў кіт вынес Іону. Апостал Пётр жыў у гэтым горадзе ў доме свайго бацькі, і гэты дом захаваўся да нашага часу, таксама як і дом, дзе ён уваскрасіў Тавіфу (Дзяянні апосталаў (9:36-43).
У час аднаго з першых падарожжаў у Яфу дзядуля згадвае здарэнне, якое амаль што не каштавала яму жыцця. “Перасвет” стаяў у некалькіх сотнях метраў ад берага, і дзядулю патрэбна было скарыстацца ялікам для таго, каб дасягнуць берага. Мора было абсалютна спакойным, і дзядуля павольна агінаў корпус карабля на яліку. У той самы момант, калі ён наблізіўся да носа, вялізны карабельны якар упаў у ваду ўсяго ў некалькіх сантыметрах ад лодкі. Чалавек, які апусціў якар, не разумеў, наколькі ён быў блізкі да таго, каб знішчыць усю будучую сям’ю Буценевых!
Нарэшце настала чарга дзядулевай групы. Удзень станавілася ўсё больш спякотна, і матросы апранулі сваю белую парадную форму. Адлегласць у сорак пяць вёрст неабходна было прайсці пехам, аднак у іх было некалькі вазоў для паклажы і каля ста верхавых коней. Кожны дзясяты нёс стрэльбу і патроны на выпадак нападзення рабаўнікоў, якіх, па чутках, было нямала ў наваколлі.
Напрыканцы перашаг дян паходу яны спыніліся на ноч у старадытнай Амарыфеі (цяперашняя назва Рамлі), месцы нараджэння Дабравобразнага Іосіфа (Мк. 15:42). На наступны дзень яны выйшлі вельмі рана, каб паспець у Ерусалім да вечара. Аднак дарога хутка стала гарыстай, ісці стала цяжка. Кожны раз, калі яны пераадольвалі перавал, яны спадязваліся пабачыць Ерусалім, аднак кожны раз іх чакала расчараванне. Ужо