Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
Наступнай мэтай мусіў стаць Севастопаль, галоўная руская ваенна-марская база на Чорным моры. Горад быў акружаны і знаходзіўся ў аблозе адзінаццаць месяцаў і ў рэшце рэшт быў узяты ў 1855 г. У пачатку 1856 г. было падпісана замірэнне, за якім наступіла Парыжская мірная дамова.
Гераічная абарона Севастопаля стала адным з адметных эпізодаў рускай гісторыі. Канечне, гэта была даволі безнадзейная спроба часткі рускага флота і арміі абараніць Севастопаль ад нападаў англічан, французаў, туркаў і п’емонтцаў. I хаця Расія ў рэшце рэшт прайграла бітву, абаронцы сярод якіх быў адважны адмірал Нахімаў, які паў за некалькі тыдняў да здачы горада, атрымалі славу герояў.
Адным са сцяг-афіцэраў Нахімава быў малады князь Віктар Іванавіч Барацінскі, нядаўні севастопальскі герой, які стаў цэнтрам супольнасці ў сядзібе Уцеха. Часам ён зладжваў паходы па рацэ на лодках, часам сям’я з гасцямі выпраўляліся ў калясках на пікнік, усю ежу для якога гатаваў Фёдар Крыкуноў, цудоўны кухар Віктара, які рабіў для свайго гаспадара, будучы ці дома, ці на вахце.
4 Яе пахавальная працэсія праз некалькі гадоў прыцягнула значную колькасць людзей, якім яна дапамагала пры жыцці.
У іншы час, асабліва ў прысутнасці гасцей, Віктар ладзіў верхавое паляванне на лісаў з рытуаламі да пачатку палявання і вялікай “адыходнай” пасля яе. Па вечарах моладзь ставіла аматарскія спектаклі, разыгрывала шарады, апранаючыся ў касцюмы, знойдзеныя на гарышчы атрадненскага дома. Напрыканцы лета было абвешчана пра заручыны Каконы і Віктара Барацінскага, якія сталі нагодай для вялікай сямейнай урачыстасці. Ва Уцеху пацягнуліся шматлікія сваякі, пачалася чарада прыёмаў і святкаванняў. Сярод гасцей найбольш блізкімі былі браты Віктара, Храптовічы дзядзька і цётка Каконы, а таксама Цітовы.
Вянчанне было ў кастрычніку, у мясцовай царкве. Пасля вясельнага піру ва Уцесе маладыя адразу з’ехалі ў Нікалаеў, ваеннамарскую базу на Чорным моры, куды Віктар атрымаў прызначэнне. Праз месяц уся сям’я Буценевых пакінула Уцеху ды пасля кароткага прыпынку ў Маскве з’ехала да Апалінарыя ў Пецярбург. Тут хлопчыкі пачалі больш сур’ёзна займацца. Акрамя агульнай адукацыі, яны пачалі браць урокі па рускай гісторыі і літаратуры ў добрай і здольнай настаўніцы, якую яны вельмі любілі.
3 падзеннем Севастопаля Крымская вайна завяршалася. Поўным ходам ішла падрыхтоўка да падпісання мірнай дамовы ў Парыжы. У гэты час Апалінарый быў заняты як ніколі. У рэшце рэшт, пасля падпісання мірнай дамовы ў 1856 г., ён быў зноў прызначаны паслом у Канстанцінопаль.
Гэта было надзвычай важнае і адказнае прызначэнне, бо ён прадстаўляў дзяржаву, што прайграла вайну з Турцыяй. Прызначэнне не было поўнай нечаканасцю для Апалінарыя, паколькі ў той час ён быў адным з нямногіх экспертаў па Усходзе і быў вядомы як паважаны чалавек у Турцыі.
Такім чынам, улетку 1856 года Апалінарый Пятровіч Буценеў накіраваўся наўпрост у Канстанцінопаль праз Адэсу. Марыя з двума хлопчыкамі (Міхаілам дванаццаці гадоў і маім дзедам Канстанцінам, тады васьмігадовым) паехалі туды ж праз Еўропу. Дзядуля добра запомніў гэтае доўгае падарожжа, бо многае было для яго ў навінку. Ён памятаў, напрыклад, як на караблі, які кіраваўся з Кранштадта ў Шцеццін, была шумная кампанія маладых людзей, і яна распявала французскую песеньку “L’amour, quest се que cest que cela, mon cher ami, 1’amour, quest ce que cest que ca...”> што прыблізна можна перакласці як “Каханне, што
ёсць каханне, мой сябар, што гэта, у рэшце рэшт...” Марыя была занепакоеная прысутнасцю дрэнна выхаванай моладзі і хутка адвяла сваіх дзяцей на іншую частку карабля. Даволі забаўна, але, відаць, толькі таму, што маці палічыла гэтую песеньку непрыстойнай, дзядуля, якому было толькі восем гадоў, запомніў яе словы так добра, што змог іх занатаваць у сваіх мемуарах ажно праз шэсцьдзесят гадоў!
3 іх падарожжа па Германіі дзядуля запомніў прыпынкі ў Берліне і Дрэздэне, дзе яны наведвалі музеі і канцэрты, пасля Карлсбад, дзе яны сустрэлі Какону з мужам. Тут яны правялі некалькі тыдняў. Какона, якой тады быў дваццаць адзін год, была прыгожай як ніколі, з сівой пасмай, што з’явілася сярод яе цудоўных чорных валасоў. Віктар Іванавіч толькі выйшаў у адстаўку з флота ў чыне капітана першага рангу. Чарнаморскі флот, у якім ён служыў, быў цалкам знішчаны ў ходзе нядаўняй крымскай кампаніі, і ён вырашыў заняцца сваімі маёнткамі ў Расіі. 3 Карлсбада Буценевы пераехалі ў Бадэн-Бадэн, дзе яны сустрэлі Цітовых. Пазней да іх далучыліся Віктар і Какона Барацінскія.
Нарэшце яны праследавалі праз Мюнхен, дзе яны наведалі знакамітую Старую Пінакатэку, і далей праз Зальцбург у Трыест, дзе селі на карабель, што накіроўваўся ў Канстанцінопаль.
Тут, уз’яднаўшыся з Апалінарыем, яны правялі зіму ў велічным адведзеным для пасольства будынку ў раёне Пера ў Канстанцінопалі. Гэты вялікі дом быў пабудаваны дваццаць гадоў таму, па рэкамендацыі Апалінарыя, італьянскім архітэктарам Фасаці, сябрам сям’і і выкладчыкам мастацтва ў Марыі да яе замужжа. У Міхаіла і Канстанціна цяпер было два настаўнікі, адзін з якіх быў немец і навучаў іх нямецкай мове, а другі, рускі, вучыў не толькі мове, а таксама гісторыі і літаратуры. Марыя выкладала хлопчыкам французскую і англійскую мовы. Апалінарый, калі быў вольны па вечарах, чытаў ім уголас па-руску, і хлопчыкі любілі гэтыя чытанні.
Дзядуля таксама ўспамінаў пастаянную плынь людзей, што наведвалі рускае пасольства, сярод якіх вылучаліся яркія высокапастаўленыя туркі, рускія чыноўнікі і дыпламаты, хто кіраваліся на свае пасады ў Еўропу або вярталіся ў Расію, а таксама розныя замежнікі, у асноўным англічане і французы (якія так нядаўна былі ворагамі Расіі).
У тыя часы чарнаморскія пралівы Басфор і Дарданелы сталі “брамай” на Захад для Расіі, асабліва для яе паўднёвай часткі. Плынь гандлёвых суднаў істотна павялічылася, бо рускія рэкі, што ўпадаюць у Чорнае мора (Днепр, Дон ды інш.) забяспечвалі лёгкі доступ таварам з кантынентальнай Расіі. Чарнаморскі ваенны флот быў амаль цалкам знішчаны цягам Крымскай вайны, аднак верфі на поўначы краіны працягвалі спускаць на ваду ваенныя караблі. Для таго, каб патрапіць у Чорнае мора, ваенныя караблі, што праходзілі праз пралівы, павінны былі падпарадкоўвацца Парыжскай дамове, якая абмяжоўвала памер і колькасць суднаў, якія Расія магла мець на Чорным моры. Новыя рускія караблі былі больш хуткія, больш магутныя і былі лепш узброеныя. Буценевы з задавальненнем назіралі за гэтымі караблямі, якія праходзілі праз Канстанцінопаль. Бела-блакітны андрэеўскі сцяг зноў лунаў над Чорным морам!
Краявід, які адкрываўся з пасольскай рэзідэнцыі на горад, Басфор і бухту Залаты Рог, быў цудоўны. Жыццё ў горадзе давала магчымасць Марыі і хлопчыкам вывучаць багатую гістарычную і мастацкую спадчыну Канстанцінопаля. У горадзе ў той час знаходзіўся і добры сябар сям’і архітэктар Фасаці, які кіраваў рэстаўрацыяй знакамітага сабора Святой Сафіі (праваслаўны храм, пабудаваны паўтары тысячы гадоў таму). Экскурсіі па горадзе ў суправаджэнні гэтага знаўцы старажытнага мастацтва былі надзвычай цікавыя.
Улетку ўся сям’я пераязджала ў Буюкдэр. Тут, у ценю дрэваў, што акалялі дом, летняя спёка адчувалася меней. У Буюкдэры да паслугаў сям’і была прадастаўленая шхуна з экіпажам. На гэтым судне Буценевы, звычайна ў суправаджэнні Фасаці, які служыў гідам, наведалі шмат цудоўных мясцін на ўзбярэжжы, Прынцавы выспы ды інш.
Наяўнасць шхуны ў Буюкдэры адыграла важную ролю ў жыцці майго дзеда Канстанціна Апалінар’евіча. Менавіта тут, будучы дзевяцігадовым хлопчыкам, ён сур’ёзна зацікавіўся марскім флотам. Ён мог гадзінамі слухаць гісторыі, якія расказвалі матросы на шхуне, пра ветразевыя караблі, ветразі, компас, секстан, вымярэнне хуткасці карабля і падобнае. Дзядуля быў літаральна зачараваны ўсім гэтым. У той жа час, каманда шхуны,
якая часта прастойвала без справы, была радая перадаць хлопчыку свае веды (у гэтым удзельнічаў нават капітан).
Цягам 1858 г. істотна павялічылася колькасць рускіх дыпламатаў, якія наведвалі Канстанцінопаль. Большасць з іх у той час накіроўваліся ў Ерусалім і Святую зямлю, дзе расійскі ўрад вырашыў набыць землі для пабудовы манастыроў, цжркваў і для размяшчэння рускіх паломнікаў. У тым жа годзе, па ўспамінах дзядулі, пасольства наведаў Фердынанд дэ Лесепс, будучы будаўнік Суэцкага канала. Гэта быў прыгожы мужчына гадоў 45-ці, вельмі жывы і цікавы суразмоўца. Ён праводзіў шмат часу з Апалінарыем, абмяркоўваючы з ім свае планы. Францыя, зацікаўленая ў распаўсюджанні свайго ўплыву на Егіпет і Сірыю, аказвала дэ Лесепсу ўсемагчымую падтрымку. Англія намервалася абмежаваць доступ у Індыю і была супраць праекта. Дэ Лесепс, канечне, хацеў займець рускую падтрымку, каб забяспечыць поспех свайму дзецішчу.
У кастрычніку 1858 г. Апалінарый, якому тады было каля сямідзесяці двух гадоў, вырашыў пакінуць сваю пасаду ў Канстанцінопалі і выйсці ў адстаўку. Ен быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета і ўганараваны вышэйшай ўзнагародай для грамадзянскіх асоб ордэнам Святога Уладзіміра першай ступені.
Марыя, хлопчыкі ды іх настаўнікі з’ехалі першымі ў Адэсу наведаць Какону, якая ў той час жыла там у сваім доме. Апалінарый застаўся ў Канстанцінопалі на некалькі месяцаў для таго, каб увесці ў курс справаў свайго пераемніка на пасадзе пасла, а затым далучыўся да сям’і ў Адэсе.
Какона і яе муж адвялі Буценевым цэлы паверх свайго дома. У час знаходжання Буценевых у Адэсе Какона, у якой ужо быў адзін сын (паўтарагадовы Іван, названы ў гонар дзеда Барацінскага), да радасці ўсяго вялікага сямейства нарадзіла другое дзіця, дачку Марыю, названую ў гонар яе бабулі.
Какона была шчаслівай маці. Яна літаральна выпраменьвала любоў да сваіх дзяцей. Прыгожая і чароўная, яна з ціхай мудрасцю гаспадарыла ў доме. Акрамя таго, яна была чалавекам вялікай веры, і па нядзелях і святах уся сям’я выпраўлялася ў царкву. Марыя Ірынееўна Буценева пачувалася самотна з-за таго, што, ходзячы да царквы з сям’ёй, яна як лютэранка не магла падыходзіць да прычасця разам з усімі. Цягам доўгага часу яна
думала пра пераход у праваслаўе, аднак не магла знайсці падыходзячага святара, які мог бы духоўна накіраваць і падтрымаць яе ў гэтым адказным кроку. Аднак сталася так, што святар праваслаўнай царквы, куды хадзілі Барацінскія, быў адным з тых людзей, якіх Марыя так спадзявалася сустрэць. Гэта быў высокадухоўны і адукаваны чалавек, ён размаўляў па-французску, што значна дапамагло Марыі. Пасля двух месяцаў размоваў з гэтым святаром Марыя перайшла ў праваслаўе. Увесну 1859 года Буценевы пакінулі ўтульны дом Барацінскіх і працягнулі свой шлях у Пецярбург, вакольным шляхам, праз Венгрыю, Аўстрыю і Германію. Яны прыбылі ў Будапешт на рачным судне па Дунаі. Пасля кароткага прыпынку ў гэтым горадзе яны накіраваліся ў Вену і затым у Бадэн-Бадэн, дзе сустрэлі Цітовых. Марыя заўсёды была блізкая са сваёй сястрой Аленай Цітовай і часта шукала магчымасці правесці з ёй час.