Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
Недалёка ад тулы знаходзілася сядзіба Льва Мікалаевіча Талстога Ясная Паляна, і дзядуля вельмі любіў бываць там і гаварыць з гэтым цудоўным чалавекам. Малодшая дачка дзядулі Маша была аднаго ўзросту з дачкой Талстога Аляксандрай (Сашай), і дзве дзяўчынкі вельмі хутка пасябравалі.
Праз некалькі гадоў дзядулю пашчасціла наведаць некалькі разоў студыю знакамітага скульптара Паоло Трубяцкога ў Маскве якраз у той час, калі ён працаваў над бюстам Льва Талстога. Дзядулю цікавілі размовы гэтых двух выбітных людзей. Фактычна дзядуля проста чакаў сваёй чаргі, бо дзядзя Паоло збіраўся ваяць дзядулю, які сядзеў у фатэлі. На жаль, скульптура гэтая выйшла дрэнна. Скульптар быў незадаволены. Лёс яе невядомы, найбольш верагодна, што дзядзя Паоло знішчыў яе.
У 1892 г. ва ўзросце 83 гадоў памёр дзядзя Міхаіл Храптовіч. Яго пахавалі ў Бадэн-Бадэне побач з магілай яго жонкі на старых ліхтэнтальскіх могілках паблізу яго вілы Зеелах. Цягам свайго доўгага жыцця ён набыў вялікую колькасць блізкіх і добрых сяброў, многія з якіх прыехалі ўшанаваць яго памяць. Як звычайна. Уся сям’я сабралася, і Буценевы, з якімі ён быў асабліва блізкі, канечне, усе прыехалі.
Яго смерць адгортвае важную старонку ў гісторыі роду Храптовічаў і Буценевых. Бо ён быў апошнім прадстаўніком графаў Храптовічаў і памёр бяздзетным.
У сваім тэстаменце ён выказвае сваю волю захаваць старажытнае імя Храптовічаў: у першай частцы тэстамента, у адпаведнасці са згодай імператара, ён хоча. Каб імя і графскі тытул
Храптовічаў былі б дададзены да прозвішча яго буценеўскіх спадкаемцаў, якія павінны будуць называцца графы Храптовічы-Буценевы. У сваім тэстаменце ён пакінуў ліст Аляксандру II, у якім прасіў ягонага дазволу на гэта.
У другой частцы тэстамента ён пакідаў Бешанковічы ва ўладанне дзядулі Канстануіна Апалінар’евіча Буценева, а Шчорсы, Вішнеў ды іншыя храптовічаўскія ўладанні ён завяшчаў дзядзю Мішу Буценеву. Вілу Зеелах у Бадэн-Бадэне ўспадчыніла яго пляменніца княгіня Марыя Апалінар’еўна Барацінская, ад нараджэння Буценева (Какона).
Праз некалькі месяцаў была атрыманая вестка, што цар пагадзіўся задаволіць просьбу дзядзі Міхаіла, аднак толькі напалову. У сваім загадзе ад 9 чэрвеня 1893 г. ён абмежаваў права нашэння двайнога прозвішча толькі старэйшым сынам у родзе Буценевых. Такім чынам, дзядзя Міша, старэйшы брат дзядулі, аказаўся адзіным графам Храптовічам-Буценевым, і пасля яго смерці гэтае права магло быць перададзена толькі яго старэйшаму сыну.
Атрымаўшы гэтую вестку, дзядзя Міша страшна расстроіўся. Ён сказаў, што адмаўляецца насіць прозвішча, якое будзе адрознівацца ад прозвішча яго брата і ўсёй сям’і. Па меры таго, як ён стаў атрымліваць віншаванні ад сваякоў, ён станавіўся ўсё больш і больш сумным і расстроеным. Дзядуля патраціў шмат часу і цярпення на ўгаворы свайго брата. Будучы чалавекам сціплым і нерашучым, ён так ніколі цалкам і не ўжываў свой новы тытул і імя. Вялізная спадчына, зямельныя ўладанні і багацце, якое ён атрымаў, таксама спачатку прымушалі яго адчуваць пэўную няёмкасць. Ён быў гарадскім чалавекам і нічога не разумеў у кіраванні маёнткамі. Ён прыйшоў да высновы, што лепей за ўсё будзе, калі яго брат, дзядуля, будзе працягваць гэтае кіраванне. Будучы бабылём, ён цалкам добра жыў на свой заробак у Міністэрстве замежных спраў і не адчуваў патрэбы ў вялікіх прыбытках. Цягам апошніх васьмі гадоў ён быў консулам рускага пасольства ў Лондане, гэтая праца яго вельмі цікавіла, і ён быўшчаслівы магчымасці працягваць сваю кар’еру.
Дом дзядулі ў Туле, з яго вялізнымі пакоямі для прыёмаў, часта выкарыстоўваўся Буценевымі для ўсемагчымых святкаванняў, на якія язапрашаліся шматлікія сваякі і сябры. Цёця
Каця Ону ўспамінае ў сваіх мемуарах гіганцкія Калядныя святы ў 1893 г., якія, у дадатак да стрыечных і іх бацькоў, наведаў таксама любімы ўсімі Буценевымі дзядзя Міша Храптовіч-Буценеў. Ён прыехаў на два тыдні з Лондана і прывёз масу цудоўных падарункаў для кожнага (для яго гэтабыла дан са шчаслівых магчымасцей патраціць невялікую частку храптовічаўскай спадчыны).
У Шчадрэц была арганізаваная варажба. Такія вечары традыцыйна ладзіліся ў гэтую пару года, і існавала маса вясёлых спосабаў, праз якія можна было даведацца лёс. Напрыклад, на палосках паперы пісаліся сур’ёзныя або жартаўлівыя пажаданні. Палоскі прымацоўваліся да краю плошкі з вадой з дапамогай свячнога воску. Маленькая свечка размяшчалася ў арэхавую скарлупіну, у пакоі гасілі святло, усе па чарзе хвалявалі ваду ў плошцы, пускалі ў яе свечку ў скарлупіне і, затаіўшы дыханне, чакалі, калі палаючая свечка падплыве да адной з папяровых палосак і падпаліць яе. У гэты момант чалавек, які пусціў свечку, павінен быў хутка выхапіць палоску, загасіць полымя і гучна прачытаць, што чакае яго ў будучым годзе. Паколькі прадказанні пісаліся загадзя і не вядома было, каму што патрапіць, эфект часта бываў вельмі смешным.
Цёця Каця, аднак, апісвае “пеўнікавую варажбу”. Адмыслова для гэтага ўсю мэблю ў пакоі перасоўвалі ў адзін кут, а ўсе ўдзельнікі, як старыя, так і маладыя, выстройваліся даволі шчыльна спінай да сцяны. Перад кожным насыпалі невялічкую горку зерня і ў пакой запускалі някомленага пеўня. Чалавек, чыё зерне певень пачынаў дзяўбці першым, лічыўся носьбітам асаблівай удачы або яму сулдана был ажаніцца або выйсці замуж у наступаючым годзе (у залежнасці ад таго, што болып падыходзіла да канкрэтнага выпадку). Перад тым, як дзеянне пачыналася, усе ўжо ведалі, што цёця Настачка Баранава зняла свой заручальны пярсцёнак і цішком паклала ў горку зерня перад нагамі дзядзі Мішы. Трэба сказаць, што брат дзядулі быў даволі сціплым бабылём, які пачуваўся няўтульна і даволі нервова пад поглядамі, накіраванымі на яго. Затым у пакой упіхнулі велічнага пеўня. Як я магу сабе ўявіць, гэта сапраўды была “прызавая” птушка грудзі колам, з велічным хвастом і яркім вялікім грабеньчыкам. Яго, напэўна, трымалі доўга ў цёмнай скрынцы або цесным кошыку, і асветлены пакой на яго падзейнічаў, як арэна
на быка. Ён спыніўся на імгненне пасярод пакоя перад тым, як прайсці ўздоўж кучак зерня. Пазіраючы на іх даволі недаверліва. Усе затаілі дыханне. Затым нечакана і хутка певень накіраваўся да дзядзі Мішы і з такой моцай дзёўбнуў яго горку зерня, што пярсцёнак вылецеў з яе, да смерці перапалохаўшы пеўня і выклікаўшы ажыўленне ўсіх прысутных у пакоі. Смяяліся ўсе за выняткам дзядзі Мішы, які стаяў, пачырванеўшы да вушэй. (Праз два гады дзядзя Міша са смехам успамінаў той эпізод).
1895 год быў вельмі важным годам для Буценевых. Пачаўся гэты год з прызначэння дзядзі Мішы рускім паслом у Мюнхене. У сувязі з гэтым, пакінуўшы пасаду дарадцы пры пасольстве ў Лондане, ён на некалькі месяцаў накіраваўся ў Пецярбург, дзе да яго далучыўся і дзядуля. Хутка пасля гэтага бабуля атрымала ад яго тэлеграму з вельмі шчаслівай навіной, што ягоны брат Міша заручаны і яго нявеста графіня Марыя Аляксандраўна Ламсдорф (яму быў пяцьдзясят адзін год, ёй трыццаць сем). Ужо даўно многія з Буценевых спадзяваліся, што гэты шлюб адбудзецца, бо графіня многім падабалася і лічылася, што яны проста створаны адно для аднаго. Верагодна, што дзядзю Мішу, які ўвесь гэты час мякка заляцаўся да графіні Ламсдорф, проста не хапала мужнасці зрабіць ёй прапанову. Але ён нарэшце пераадолеў сябе, і цудоўна было бачыць радасць усіх членаў сям’і, улучна, натуральна, з заручонымі.
Тут дарэчы згадаць, што дзядуля ўпершыню сустрэў Марыю Ламсдорф маленькай дзяўчынкай у доме яе маці недалёка ад Жэневы трыццаць гадоў назад. Цяпер яна была прыгожай жанчынай, высокай і ладнай, з тонкімі рысамі твару. Яна была разумнай, добра начытанай і адукаванай. 3 добрымі манерамі. Хутка было вырашана, што вяселле адбудзецца ўлетку таго ж года ў Бадэн-Бадэне. Аднак яшчэ да гэтага ў Пецярбургу быў зладжаны сябрамі і сваякамі прыём у гонар заручоных.
3 набліжэннем лета ўсе Буценевы перабраліся на вілу Зеелах, у якой цяпер жылі яе новыя ўладальнікі Барацінскія. Гэты вялікі і гасцінны дом хутка напоўніўся вясёлым і шчаслівым натоўпам у асноўным маладых людзей.
Тут дарэчы будзе адзначыць, што якраз у гэты час, усяго толькі на пару месяцаў раней, адбыліся яшчэ адны заручыны маладога студэнта князя Мікалая Віктаравіча Гагарына, сына
добрыз маскоўскіх сяброў дзядулі, і маладой княжны Трубяцкой (яны стануць дзедам і бабкай маёй жонкі Веры).
Для маладых Буценевых у Мюнхене была знятая прасторная і велічная кватэра, якую яны павінны былі заняць пасля вяселля. Дзядзя Міша ўпрыгожваў кватэру пад кіраўніцтвам сваёй будучай жонкі, не спыняючыся ні перад якімі выдаткамі. Цяпер, насалоджваючыся сваім нядаўна набытым багаццем, ён, запрашаючы да сябе сваякоў, заўсёды купляў і пасылаў ім чыгуначныя квіткі. Таксама, падвозячы каго-небудзь да станцыі, ён заўсёды спяшаўся да касы паперадзе госця, каб паспець заплаціць за квіток.
Пачатак лета 1897 года застаў дзядулю і яго сям’ю ў Венецыі. Тут ён раптоўна атрымаў тэлеграму ад свайго брата дзядзі Мішы, які прасіў яго тэрмінова прыехаць у Мюнхен у сувязі з сур’ёзнай хваробай яго жонкі. Усе Буценевы былі вельмі ўсхваляваныя, і натуральна, дзядуля выправіўся туды на першым жа цягніку. Па яго прыбыцці ў Мюнхен ён даведаўся, што цёця Марыя ўжо была адпраўлена ў псіхіятрычную лякарню.
Дзядзя Міша заўважыў, што ў апошнія два месяцы яго жонка была незвычайна сумнай і слязлівай. Затым наступіў перыяд кароткай дэпрэсіі, а ў ноч перад прыездам дзядулі з ёй здарыўся прыпадак буйнага памяшальніцтва, і дзядзя Міша вымушаны быў выклікаць доктара. Доктар распарадзіўся памясціць яе ў лячэбніцу ў Вісбадэне (у тую самую, дзе знаходзіўся цягам шэрагу гадоў яе малодшы брат).
Дзядзя Міша пачуваўся абсалютна падаўленым, і прыезд яго ўлюбёнага брата, самага блізкага яму члена сям’і, быў для яго вялікай падтрымкай. Хутка дзядуля вырашыў пераехаць з усёй сям’ёй у Бадэн-Бадэн, каб быць бліжэй да дзядзі Мішы і правесці рэшту лета разам з Барацінскімі на віле Зеелах. Дзядзя Міша часта іх наведваў, звычайна пасля сумнага спаткання з жонкай у лякарні ў Вісбадэне. Можаце сабе ўявіць, як шмат для яго значыла камунікаванне з улюбёным братам і іншымі членамі сям’і, якія яго любілі.
Напрыканцы жніўня, усяго толькі праз два дні пасля ад’ездк дзядзі Мішы ў Мюнхен, дзядуля атрымаў тэлеграму. Сям’я абсалютна абмерла, пачуўшы яго гучны крык: “He! Гэта няпраўда! Гэтага не можа быць!” У тэлеграме паведамлялася пра смерць