Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Сталы проста ламіліся ад цудоўнай ежы, гарэлка і віно ліліся ракой. Тосты следавалі адзін за адным, а пасля наступіў час “чарачак” з паднашэннем віна або гарэлкі на срэбным падносе
і спяваннем песень. Адкуль толькі ўзяліся, з’явіліся мандаліна, гітары і балалайкі, і казакі ўдарылі па струнах, граючы адны з самых запальных танцаў, якія толькі можна сабе ўявіць! Тту жа госці ўтварылі цеснае кола, на сярэдзіну якога адзін за адным выходзілі людзі і выконвалі самыя неверагодныя танцы часам адны, часам удваіх або ўтраіх. Здавалася, што кожны намагаецца пераўзысці іншага, і кожны ўносіў нейкія новыя каленцы ў танец. Нехта кружыўся, раскінуўшы рукі, нехта наадварот, складаў рукі на грудзях. Завяршыўшы адзін або два поўныя колы так, што ногі ледзь краналіся зямлі і ледзь-ледзь рухаліся, а галава тырмалася абсалютна прама, яны выходзілі на сярэдзіну, і тут пачыналася самая відовішчная частка танцу. Трымаючы тулава абсалютна прама, яны ішлі ўпрысядку, выкідаючы ногі, або пачыналі кружыцца так хутка, што немагчыма было адрозніць, дзе ў іх зад, а дзе перад, або пачыналі падскокваць высока ў паветра так, што падавалася яны вось-вось праб’юць галавою столь, але яны ўчасна выпроствалі ногі, кранаючыся пальцамі кончыкаў сапог перад самы прызямленнем. Усё гэта выконвалася з такім майстэрствам і лёгкасцю, як быццам яны былі бязважкія. Як толькі адзін з іх завяршаў танец, яго месца тут жа займаў наступны, з’яўляўся як быццам з-пад зямлі. Гучныя воплескі і прысвісты суправаджалі музыку.
Вера з мужам пражылі ў доме Трубяцкіх яшчэ некалькі гадоў. Цягам якіх яна працягвала служыць кухаркай, пакуль нарэшце яны не пераехалі ў свой уласны дом у прыгарадзе, дзе жылі казакі.
У Парыжы і вакол яго жылі чатыры няні, якія пасябравалі паміж сабой (улучна з нашай, буценеўскай) і часам сустракаліся па нядзелях. Адной з іх забаваў было купляць білеты французскай нацыянальнай латарэі. Яны звычайна плацілі кожная сваю частку кошту білета і праводзілі рэшту дня ў марах пра тое, што б яны зрабілі, калі б іх білет выйграў.
Неяк у адзін цудоўны дзень у пачатку 1930-х гг. яны сапраўды выйгралі! Гэта, канечне, быў не вельмі буйны выйгрыш, але цалкам дастатковы для таго, каб надзвычайна разварушыць усіх чатырох нянь. Грошы былі хутка атрыманыя і падзеленыя на чатыры роўныя часткі. Цяпер кожная з чатырох нянь мусіла вырашыць, што рабіць з доляй, якая ёй дасталася.
Нашая няня ўрачыста абвесціла, што першае, што яна намерваецца зрабіць гэта купіць мне найлепшы ровар. Паколькі яна не ведала і слова па-французску, я мусіў суправаджаць яе ў краму і ўдзельнічаць у працэсе выбару. Мне было тады каля дванаццаці гадоў, і я памятаю, што пачуваўся страшна няёмка з-за таго, што яна траціць свае грошы на мяне. Аднак яна настояла, і я атрымаў самы дарагі ровар, які толькі меўся ў краме. Мы вярнуліся дадому аднолькава шчаслівыя з новенькім іскрыстым чырвоным роварам. Я ўсё яшчэ быў трохі засмучаны, але любіў сваю няню яшчэ болей.
Гэты царскі падарунак, відаць, толькі нязначна паменшыў долю выйгрыша нашай няні, і цяпер яна абвесціла, што хоча правесці тыдзень на модным тады курорце Вішы. Яна пракансультавалася з Мама і, натуральна, атрымала поўную падтрымку і ўказанні. Відаць, няні заўсёды хацелася пакаштаваць жыцця вышэйшага грамадства, і цяпер гэтыя мары здзяйсняліся. Мама пагадзілася на тое, каб няня запрасіла (за свой кошт) маю старэйшую сястру Мар’юшку, якую багоміла. Такім чынам былі абыдзены і моўныя праблемы. Па настаянні няні ім быў замоўлены нумар у адным з самых дарагіх гатэляў у Вішы. Цяпер заставалася толькі пашыць некалькі новых сукенак (бо ва ўсім Парыжы наўрад ці знайшлася б крама гатовага адзення з сукенкай, якая падышла б да яе даволі незвычайнай фігуры: насамрэч у яе не было ніякай фігуры). I такім чынам, у прызначаны дзень яны адбылі хуткім цягніком у купэ першага класу з Парыжа ў Вішы. Трэба было бачыць, наколькі шчаслівымі былі іх твары па вяртанні ў канцы тыдня. Як няня, так і мая сястра выпілі дастаткова мясцовай мінеральнай вады для прафілактыкі захворванняў печані, які і ншыя курортнікі, што не замінала ім правесці рэшту часу ў Вішы con brio, удзельнічаючы ў аўтобусных экскурсіях па ўсіх жывапісных наваколлях, абедаючы ў лепшых рэстаранах, праводзячы вечары ў казіно, дзе яны сачылі за рулетка, здзяйснялі паходы ў кіно і на канцэрты. Аднойчы яны нават пайшлі на скачкі, дзе з энтузіязмам (але абсалютна безнадзейна) крычалі, падбадзёрваючы коней, на якіх яны паставілі. Два разы яны наведалі танцы з прадстаўленнем у іх атэлі, дзе Мар’юшку (ёй тады было сямнаццаць) некалькі разоў запрасілі на танец. Канечне, яна адмовілася (па меншай
меры, яна так гаварыла), аднак шчасце і ўзбуджэнне былі навідавоку як у Мар’юшкі, так і ў няні!
Гэта было так тыпова для нашай вернай добрай старой няні: яна хацела падзяліць з намі момант удачы, які бывае толькі раз на жыццё.
* X*
У снежні 1832 г. дзядуля граф Канстанцін Апалінар’евіч Храптовіч-Буценеў памёр у Кламары, Францыя, ва ўзросце 84 гадоў (бабуля перажыла яго на 13 гадоў).
Ён быў паважаным чалавекам, яго фенаменальная і ясная памяць распасціралася амаль на сто пяцьдзясят гадоў. Праз расказы яго бацькі ён ясна ўяўляў канец праўлення Кацярыны Вялікай і нашэсце Напалеона. Сам ён памятаў Крымскую вайну і бітву за Севастопаль. Ён з гонарам служыў на ветразніках у рускім імператарскім флоце. Ён быў сведкам рускай рэвалюцыі і канца імперыі. У час яго жыцця еўрапейскія гарады пачалі яднаць чыгункі, для асвятлення дамоў пачалі выкарыстоўваць электрычнасць, быў вынайдзены тэлефон...
Дзядуля па натуры сваёй быў вялікі энтузіяст. Гэтая якасць прывяла да таго, што ён цікавіўся многім і накапіў гіганцкую колькасць ведаў.
Маючы найдабрэйшае з сэрцаў і бязмежную шчодрасць, ён ніколі не ўпускаў магчымсці аказаць падтрымку людзям. I паступаючы так, ён заўсёды хацеў заставацца ў ценю з-за сваёй сціпласці, таму ўвесь спіс яго бясконцых добрых дзяянняў сышоў разам з ім у магілу. Усе, хто ведаў яго, заўсёды будуць памятаць яго любоў, якую ён выпраменьваў літаральна на ўсіх і ўсё, што яго акаляла.
2. Кацярына Канстанцінаўна Ону, ад нараджэння Буценева
Мы пакінулі цёцю Кацю ў Канстанцінопалі ў 1901 г., калі яна ўпершыню сустрэла Канстанціна Міхайлавіча Ону. Тады ён служыў сакратаром у рускім пасольстве ў Канстанцінопалі. Гэта быў шматабяцальны малады дыпламат, добра адукаваны і здольны малады чалавек, і акрамя таго, прапраўнук вядомага
швейцарскаг генерала барона Анры дэ Жаміні (1779—1869), які служыў Напалеону, а затым цару Аляксандру I.
Цёця Каця і Канстанцін Ону сустрэліся зноў у Канстанцінопалі ў 1904 г. і пасля кранальных заляцанняў былі заручоныя. Вяселле аб’дбылося ў Маскве ў студзені 1905 г. Пасля вясельнага падарожжа ў Францыю, дзе яны спыняліся ў памесці сям’і Ону Le Chatre у даліне Луары, а затым і ў Рыме, яны вярнуліся ў Канстанцінопаль, дзе Канстанцін Міхайлавіч (дзядзя Косця) вярнуўся дас ваіх абавязкаў у пасольстве.
Праз пяць гадоў яго прызначылі першым сакратаром рускаг пасольства ў Гаазе, Галандыя. Тут яны бралі асалоду ад жыцця, заводзячы новых сяброў і не губляючы сувязяў з яе сям’ёй у Расіі і яго сям’ёй у Францыі.
Затым, у жніўні 1916 г., дзядзю Косцю паслалі першым сакратаром рускага пасольства ў Вашынгтон, дзе ён мусіў стаць правай рукой пасла Бахмецьева. Гэта было самае цікавае і адказнае прызначэнне, асабліва ў такі час.
Першая сусветная вайна была на сваім другім годзе, і хаця Злучаныя Штаты захоўвалі першыя два гады нейтралітэт, у лютым 1917 г. прэзідэнт Вільсан разарваў дыпламатычныя адносіны з Нямеччынай. У сакавіку таго ж года у Вашынгтон прыйшла вестка пра рэвалюцыйнае паўстанне ў Петраградзе. Цар выракся прастола, і ўлада перайшла да Дзяржаўнай думы ў главе з Радзянка. Быў прызначаны часовы ўрад з Мілюковым у якасці міністра замежных спраў. У сакавіку Злучаныя Штаты ўступілі ў вайну з Нямеччынай. У красавіку пасол Бахмецьеў сышоў у адстаўку.
Дзядзя Косця быў прызначаны Charge-dAffairs у адсутнасці новага пасла. У маі 1917 г. яго запрасілі ў амерыканскае міністэрста фінансаў, дзе яму паведамілі, што амерыканскі ўрад гатовы пазычыць Расіі сто мільёнаў даляраў. Гэта быў апагей дыпламатычнай кар’еры дзядзі Косці.
Увесь гэты час цёця Каця актыўна і з поспехам брала ўдзел у напружаным свецкім жыцці Вашынгтона як з мужам, так і адна. Яе і дзчдзю Косцю часта запрашалі на роззныя прыёмы і абеды; яна сама па-майстэрску арганізоўвала кактэйль-паці, афіцыйныя абеды і менш важныя сустрэчы. У іх з’явіўся аўтамабіль “Гудзон”, і ўвесь свой вольны час яны каталіся вакол Вашынгтона, аглядаючы славутасці.
Палітычная абстаноўка ў Расіі працягвала пагаршацца. У канцы 1917 г. дзядзя Косця падаў у адстаўку. Ён і цёця Каця заставаліся яшчэ некалькі месяцаў у Вашынгтоне, пасля чаго ў 1918 г. паехалі ў Францыю, дзе часова пасяліліся ў памесці La Chatre.
У сярэдзіне 1919 г. цёця Каця і дзядзя Косця прыехалі ў Наварасійск, дзе дзядзя Косця прапанаваў свае паслугі камандаванню Белай арміі. Ён быў прызначаны дыпламатычным канцлерам спачатку пры генерале Дзянікіну, а затым пры генерале Врангелі.
У 1920 г. ён быў прызначаны дарадцам дыпламатычнай місіі ў Канстанцінопалі. У яго абавязкі ўваходзіла дапамагаць плыні эмігрантаў, якія накіроўваліся з Расіі на Захад. Місія была па сутнасці ўжо не дыпламатычнай установай, а ранзітным цэнтрам для рускіх бежанцаў, у многіх з якіх не было ні пашпарта, ні грошай і некаторыя з якіх праводзілі дні і ночы ў будынку місіі да далейшай адпраўкі на Захад.
У 1823 г. Ону пакінулі Канстанцінопаль і праз Вену і Парыж накіраваліся ў La Chatre. У 1924 г. яны знялі дом у Медоне, недалёка ад Кламара, дзе жылі астатнія члены сям’і. У рэшце рэшт, у канцы дваццатых гадоў яны пераехалі ў дом, пабудаваны для іх дзядулем у садзе дома Трубяцкіх побач з царквой па тым жа адрасе: 4, rue Henri.
У цёці Каці і дзядзі Косці не было дзяцей, таму яны вельмі любілі з імі вазіцца, часам можа і неяк няўклюдна. У Медоне, дзе яны спачатку пасяліліся, побач з імі жылі Ільіны аўдавелая цёця Ната Ілына (ад нараджэння Корф, гл. вышэй спіс нашых сваякоў Ільіных) з двума дзецьмі, Наташай і Андрэем, і іх рускай няняй. Ону фактычна ўсынавілі гэтую сям’ю. Няня і дзеці былі ў іх “пад крылом” цягам дня, пакуль цёця Ната працавала ў Парыжы.