Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
волены, калі дадаваў паўтары тысячы рублёў у месяц у бюджэт сям’і. Гэта было дарэчы, таму што банкі не давалі больш за сто рублёў на тыдзень сваім кліентам. Акрамя таго, Шчорсы былі акупаваныя немцамі, а прыбытку з астаніх маёнткаў не хапала, і яны паступалі нерэгулярна.
Аднойчы ноччу 1918 года банда п’яных матросаў спрабавала ўламіцца ў дзверы, дзе жылі Буценевы. На шчасце, замкнёныя і забарыкадаваныя дзверы вытрымалі. Аднак матросы ўламіліся ў суседні дом, дзе жорстка збілі ўсіх жыхароў і вынеслі ўсе каштоўнасці, якія толькі маглі знайсці. Гэта здарылася ў апошнюю ноч рэвалюцыйнай анархіі ў Ялце. На наступны дзень чырвоныя сышлі, і горад занялі немцы. Папа пісаў праз некалькі дзён у лісце да дзядзі Грышы: “Немцы гаварылі, што яны прыйшлі не як захопнікі, а як вызваліцелі і выратоўнікі, і самае непрыемнае тое, што яны мелі права так гаварыць”. Напрыканцы 1918 пераможаная ў Першай сусветнай вайне Германія вывела сваё войска з Крыма і іншых рускіх земляў. У той час Крым быў заняты часцямі Дабравольчаскай арміі.
Большая частка 1918 года прайшла пад знакам поспеху белых, якія шырокім фронтам наступалі на Маскву з поўдня. Тым не менш, напрыканцы года мацнейшыя чырвоныя арміі, патрапіўшы за лінію фронта, спынілі наступленне белых і прымусілі іх да адступлення.
Я нарадзіўся ў верасні 1919 года ў Ялце. Назвалі мяне ў гонар дзядзі Мішы брата дзядулі. Маім хросным быў дзядзя Міша Асаргін адзін з будучых заснавальнікаў Свята-Сергіеўскага інстытута ў Парыжы і вядомы рэгент яго хора. Уся сям’я Асаргіных была вельмі блізкая да нас, Буценевых. Маёй хроснай была цёця Таця Трубяцкая (Абаленская). Яна была ўдавой дзядзі Пятра Мікалаевіча Трубяцкога і мамай Любы Абаленскай, цёці Соні Ламсдорф, дзядзі Валодзі і дзядзі Колі.
У сакавіку 1920 года ўся сям’я Буценевых і іншыя сем’і пакінулі Расію на караблі. У хуткім часе мы апынуліся ў сербскім курортным гарадку Брдо пры Крані, і прыблізна праз год у Аўстрыі, дзе пасяліліся ў прыгарадзе Вены, Бадэне. Там да нас далучылася цёця Маша Трубяцкая і яе чатыры сыны. Яе муж, дзядзя Грыша, прыехаў туды пазней. Амаль чатыры гады мы правялі ў Бадэне, у надзеі і чаканні, што змены ў Расіі дазволяць нам
вярнуцца туды. Аднак гады праходзілі, камуністычны рэжым замацаваўся ў выглядзе таго, што зараз прынята называць Савецкім Саюзам, і стала відавочна, што вяртанне немагчымае. У той жа час, у лютым 1922 года ў Бадэне нарадзіўся мой малодшы брат Сярожа, якога назвалі ў гонар бацькі Мама Сяргея Мікалаевіча Трубяцкога. Яго хроснай была сястра Паша, а хросным Мікалай Рыгоравіч Трубяцкой. У хуткім часе было вырашана, што наша вялікая аб’яднаная сям’я Буценевых-Трубяцкіх пастаянна паселіцца ў Францыі. Дзядуля папрасіў цёцю Машу адправіцца ў Парыж і знайсці зручнае для жыцця месца ў адным з прыгарадаў. Як было сказана вышэй, яна знайшла добры дом у Кламары, і гэта месца ў хуткім часе стала адным з важных цэнтраў рускай эміграцыі ў Францыі.
Mae бацькі рушылі за бабуляй, дзядулем, дзядзькам Грышам і цёткай Машай, іхняй няняй і трыма служанкамі ў 1923 годзе. Наша сям’я пераехала туды разам з няняй, гувернанткай і аўстрыйскай сям’ёй, якая складалася з бацькі (дварэцкага), маці, кухара ды іхнай сямнаццацігадовай дачкі. Дом, які знялі мае бацькі, знаходзіўся прыблізна на адлегласці з кіламетр ад дома Трубяцкіх, па адрасе 54 rue de St. Cloud (на сённяшні дзень d’Estienne Dorve). Гэта быў вялікі і прасторны дом. На ўчастку быў таксама дом паменей, дзе пасялілася сям’я кухара.
У хуткім часе Папа купіў аўтамабіль Delage, якім кіраваў толькі ён, едучы павольна і асцярожна, зусім не звяртаючы ўвагі на знішчальныя заўвагі французскіх кіроўцаў, якія ўвесь час кудысьці спяшаліся.
Праз некалькі гадоў у сям’і з’явіўся другі аўтамабіль для старэйшых дзяцей, які выглядаў сціпла, але рухаўся хутчэй: гэта быў стары адкрыты Citroen. Трэба адзначыць, што гэта была вельмі надзейная машына, што дазволіла ёй перажыць шматлікія дарожныя здарэнні.
У прыгожым горадзе Бані-сюр-Луар у даліне Луары захавалася частка сярэднявечнай гарадской сцяны. Гэта сцяна стаяла дастаткова блізка да крутога павароту дарогі, якая праходзіла праз гарадок, стаяла там на працягу стагоддзяў без зменаў да той пары, пакуль мая сястра Мар’юшка, памыліўшыся пры павароце на нашым старым Сітраэне, не нанесла дакладны ўдар, які пакінуў у сцяне глыбокую шчыліну, каторую можна назіраць і зараз.
Мар’юшка, без сумненняў, была найболып імпульсіўным кіроўцам у нашай сям’і. На наша шчасце, Гасподзь ахоўваў яе кожны раз, калі яна садзілася за стырно.
Аднойчы, пры нявысветленых абставінах, наша машына перакулілася ў кламарскім лесе, не пакінуўшы ніводнай драпіны на сядзеўшых у ёй пяцёх пасажырах. Тыпова па-буценеўску чацвёра з іх паміралі са смеху, зразумеўшы, што пяты застаўся пад машынай і напрамілы Бог просіць дапамогі.
Іншым разам у Кламары за стырном апынаўся адзін з нашых дваюродных Трубяцкіх. Там у нас была плошча з кругавым рухам і вялікай клумбай пасярэдзіне, якая называлася Place Marquise. He вызначыўшыся з кірункам руху, ён зрабіў некалькі кругоў вакол клумбы і нечакана накіраваў машыну ў адчыненыя дзверы бістро, што месцілася на плошчы. Машына спынілася прама перад стойкай бара. Утвораную паніку ўдалося супакоіць толькі тады, калі кіроўца прапанаваў выпіць па кілішку ўсім, хто прысутнічаў. За першай была другая, і гэтак далей, пакуль, нарэшце, не з’явіўся грузавік, што выцягнуў Сітраэн, а разам з ім і кіроўцу, які пры гэтым моцна супраціўляўся і не жадаў пакідаць бістро.
Мар’юшка кіравала Сітраэнам болып за ўсіх. Яна ў хуткім часе перастала лічыць здарэнні, падчас якіх яе спыняла французская паліцыя за якія-небудзь сур’ёзныя парушэнні: перабольшанне хуткасці ці язду супраць руху ды інш. Яна вельмі ганарылася, што яе так ні разу і не аштрафавалі. Гэтай меры пакарання ёй удавалася пазбегнуць кожны раз, фліртуючы з паліцэйскім. Яна была вельмі прывабная ў той час і ведала, як растапіць сэрца самага чэрствага прадстаўніка закону. Звычайна яна пачынала з таго, што прасіла папіросу з чароўнай усмешкай, і ў хуткім часе бедны паліцэйскі забываўся на парушэнне правілаў. Яе ўсмешка была проста цудоўнай, а смех, ясны і шчыры, здавалася, асвятляў феерверкам усіх навокал.
Наша адукацыя ў Францыі была вельмі падобная на тую, якую атрымлівалі ў нашай сям’і падчас навучання ў Расіі. Бацькі верылі больш за ўсё ў хатнюю адукацыю. Маіх сёстраў вучыла цудоўная руская жанчына Лідзія Дзьмітрыеўна Курдзюмава. Напрыканцы кожнага навучальнага года яны павінны былі здавать іспыты ў Рускай гімназіі ў Парыжы.
Косцю аддалі ў інтэрнат, а Сярожу і мяне паслалі ў бліжэйшую французскую школу з дадатковымі французскімі і рускімі заняткамі дома. Рускую мову нам спачатку выкладала гувернантка, а пазней тая ж Лідзія Дзімітрыеўна. Замежныя мовы выкладалі для ўсіх нас семярых нашы розныя гувернанткі. Некалькі іхных імёнаў захаваліся ў мяне ў памяці: фрэйлен Мілабайтэк, фрэйлен Дуда, міс Бодзі, міс Матыльда і апошняя з іх мадмуазэль Брысаргейль, якая вучыла французскай падчас летніх вакацый. Акрамя таго, з намі знаходзілася наша руская гувернантка Юлія Мікалаеўна і рускі настаўнік Міхаіл Мікалаевіч Гаўрылаў з жонкай. Міхаіл Мікалаевіч быў вельмі адукаваным і культурным чалавекам, які аказваў уплыў на нас усіх. Ён добра чытаў уголас і шмат чаго прачытаў нам з рускай літаратуры, а таксама з перакладаў на расейскую англійскіх і нямецкіх пісьменнікаў.
У дадатак, раз на тыдзень да нас на працягу года ці двух прыходзіла сталага ўзросту руская балярына для навучання маіх сёстраў асновам класічнага танца і якая называла сябе Паўлава Другая. Выкладчыца музыкі Вольга Аляксандраўна Харынава выкладала ўсім нам фартэпіяна. Яна выкладала гэты інструмент таксама і ў Рускай кансерваторыі ў Парыжы. У хуткім часе была запрошана другая выкладчыца музыкі, Алена Казіміраўна Савіцкая, таму што нагрузкі на Вольгу Аляксандраўну вельмі павялічыліся. Кожны з нас праводзіў ад паўгадзіны да гадзіны ў дзень за інструментам, ва ўсіх у нас быў добры слых, і музыка з часам стала займаць важнае месца ў нашым жыцці. У нас дома знаходзілася два інструменты, якія практычна не замаўкалі на працягу ўсяго дня. Праходзілі гады, і музыку слухаць было ўсё прыемней. Напэўна, самым здольным з нас быў мой брат Сяргей. Ён быў вялікім энтузіястам, меў тонкі густ і быў вельмі дасціпным. Ён мог раптам ператварыцца ў выдатнага камічнага актора ў шарадзе, якую сам выдумваў і ўвасабляў на сцэне. Ён умеў так распавядаць смешныя гісторыі, што слухачы надзвычайна цешыліся з яго аповедаў.
Але болей за ўсё ён быў адораны ў музычным плане. У васьмігадовым узросце імправізаваў і ствараў музыку. Я памятаю, калі былі маленькімі, гралі ў чатыры рукі на фартэпіяна ягоныя джазавыя кампазіцыі. Часам ён пачынаў падпяваць па-ангельску, ім-
правізуючы і імправізуючы самым дзівосным чынам. Я памятаю, як мы ўдваіх насалоджваліся гэтым і весела смяяліся.
Ён ужо і ў той час праяўляў неверагодныя здольнасці да сур’ёзнай музыкі, да выканаўчага майстэрства на фартэпіяна. Асабіста для мяне праз пэўны час музыка Сярожы і яго фартэпіянныя выкананні сталі найвышэйшай асалодай. Калі ён граў, гукі дасягалі глыбінь майго сэрца і выклікалі самыя глыбокія перажыванні. Яго выключна рухавыя і адчувальныя пальцы, здавалася, існавалі асобна ад яго над клавіятурай. Яны выконвалі ЯГО мелодыю, ЯГО настрой, гэта была мелодыя ягонай душы вельмі прыгожай і рамантычнай.
Калі мы, нарэшце, канчаткова аселі ў Францыі, мы прызвычаіліся з’язджаць з дома ў Кламары штогод на летнія вакацыі звычайна з 14 ліпеня па 14 верасня.
Часам мы адпраўляліся на ўзбярэжжа ў мястэчка St. Brevin L’Ocean, што месцілася ля вусця Луары. Бывала, што здымалі жытло на вёсцы. Мы заўсёды пераязджалі ўсім домам, уключаючы няню, гувернантак, кухара і пакаёўку. Акрамя таго, запрашалі таксама сяброў і сваякоў, якія складалі сталую кампанію маладых людзей.
У 1925 годзе нашы бацькі здымалі маёнтак у даліне Луары, які калісьці належаў генералу Жаміні, а затым пэўны час ім валодалі яго сваякі з сямейства Ону. Ён насіў назву Шато Дэ Бардэбюр, выдатны дом, які ўсе любілі і якім усе насалоджваліся. Сярод шматлікіх сваякоў, з якімі мы праводзілі там час, была сям’я брата Мама, дзядзі Коці Трубяцкога (Мікалая Сяргеевіча), вядомага славіста, прафесара Венскага ўніверсітэта, яго жонкі цёці Верачкі ды іхных дачок Алены і Дар’і і новароджанай Наталлі.