Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
Леснікі, апранутыя ў форму, са стрэльбай, звычайна здзяйснялі аб’езды дзялянак або верхам, або на санях у залежнасці ад пары года. Зімой снег, які пакрываў дзялянку, дапамагаў ім высветліць, што адбываецца на іх дзялянцы. Даведаўшыся пра будучае паляванне, леснікі на аб’ездзе адзначалі па слядах перамяшчэнні жывёл. Звычайна дзічына перамяшчаецца ноччу і адпачывае ўдзень. На раніцу ім было звычайна ясна, дзе знаходзіцца звер.
Узімку дні вельмі кароткія. I не пазней, чым у поўдзень паляўнічыя і леснікі збіраюцца ва ўмоўленым месцы ў лесе і складаюць план палявання. Усе леснікі звычайна самі дасведчаныя паляўнічыя (хаця яны не павінны паляваць для сябе). Найбольш дасведчаны з іх галоўны ляснічы. Яго рашэнні вызначальныя.
Цяпер усе ціха рухаюцца да выбранай дзялянкі, дзе галоўны ляснічы расстаўляе паляўнічых, звычайна ўздоўж лясной дарогі або сцяжыны. Ён звычайна можа прадбачыць, якімі шляхамі загананы звер паспрабуе сысці. I адпаведна расстаўляе паляўнічых.
У той жа час леснікі разгортваюць жывы ланцуг на супрацьлеглым баку дзялянкі і пачынаюць рухацца да рысы паляўнічых. Яны ідуць павольна, зрэдку ламаючы сучча або пагрукваючы палкай па ствалу дрэва. Звер урэшце заўважае людзей, падымаецца з лёжкі і пачынае сыходзіць, часам бяжыць, а часам ідзе непрыкметна.
Чалавеку, яік ніколі не паляваў у Шчорсах зімой, даволі цяжка ўявіць, што ты адчуваеш у такія моманты: цудоўныя старыя елі з засыпанымі снегам галінамі, абсалютная цішыня вакол усё гэта стварае літаральна казачную атмасферу. Ты стаіш у гэтай прыгажосці, сціскаючы стрэльбу, з усё больш паскораным сэрцабіццём, чакаючы, калі нарэшце з’явіцца звер, які разарве гэтую цішыню.
Затым нечакана здалёк ты ўгадваеш спачатку нязначныя рухі: снег ўлятае з адной галінкі, потым з другой значыць, пад ёй прабіраецца звер. Затым раптоўна ты бачыш саму жывёлу,
якая намагаецца сысці па глыбокім снезе. Гэта цудоўнае і ўзрушальнае відовішча. Ты павольна падымаеш стрэльбу...
А затым вяртанне дадому. Яшчэ пры святле хутка сыходзячага дня ты спяшаешся да саней, якія чакаюць. Ты чартоўскі стаміўся ад доўгага падарожжа па снезе, стаяння ў снезе і ўсяго таго напружання і хвалявання ў рысе паляўнічых. Ты прамёрз да костак, нягледзячы на футра, мехавую шапку і валёнкі. Наш кучар Васілій накрывае цябе ваўчынай поўсцю, і ты, нарэшце, можаш зручна расцягнуцца на санях.
Сані хутка слізгаюць, вядомыя двума маладымі конькмі, запрэжанымі адна за другой. Званочкі пад дугой, якія былі знятыя, каб не ствараць лішняга шуму ў час палявання, цяпер павешаныя назад. Яны патрэбныя, каб папярэдзіць сустрэчных на вузкай дарозе. Яны напаўняюць паветра шыкоўнымі акордамі ў рытм кроку коней. Санныя палазы адказваюць ім лёгкім парыпваннем па цвёрдым снезе.
Цяпер ужо апусцілася поўная цямрэча і цалкам схавала вузкую дарогу наперадзе. Шчыльныя сосны змыкаюцца ў цябе над галавой у цёмны тунель, абрамлены падобнымі на завесу галінамі. Затым, нечакана выбух святла. He паспяваючы перавесці дух, ты вылятаеш, як страла з лука, у абсалютна адкрытую прастору. Лес застаўся ззаду, і цяпер ты яшчэ хутчэц скотваешся ўніз пад гару да змерзлага Нёмана і паплавоў, засыпаных снегам, у той час як над табой разгортваецца зорнае неба такой прыгажосці, якой ты яшчэ ні разу не бачыў у сваім жыцці. Неба засыпанае яркімі зоркамі вялікімі і маленькімі, такімі яркімі, што ты з цяжкасцю ачуньваеш ад хвалявання перад гэтай прыгажосцю.
За лічаныя хвіліны ты перасякаеш раку. Заснежаныя лугі мільгацяць так жа хутка, як слізгае паўз твой твар ледзяное паветра, начыненае сухім дробным снегам.
А затым, ужо дома, ты прыхінаешся да высокай цёплай кафлянай печкі і адчуваеш, як цяпло павольна патрапляе ў цябе. Затым прыносяць паднос з закускамі і халоднай гарэлкай, першая запацелая крыштальная чарка праходзіць унутр цябе, як вогненная плынь. Ты пачынаеш канчаткова адтайваць: аняменне падбароддзя і ног знікае, і ў цябе пранікае адчуванне рэдкага дабрабыту.
Паляванне на глушцоў
Ранняй вясной адкрываецца наступны паляўнічы сезон, мой самы улюбёны, паляванне на глушца, птушку надта асцярожную, на якую, верагодна, паляваць цяжэй за ўсё. Паляванне на самцоў адбываецца ў перыяд іхнага току. Гэты час працягваецца тры-чатыры тыдні ў годзе, напрыканцы сакавіка пачатку красавіка, калі апошні снег амаль сыходзіць. Прырода пачынае абуджацца ад зімняй спячкі, і з’яўляюцца першыя прыкметы вясны.
Паляўнічыя звычайна праводзяць ноч у лесе, у намёце, перад якім ляснік распальвае вялікае вогнішча. Спачатку ўсе ўладкоўваюцца перад вогнішчам, п’юць гарбату, ядуць выдатную хатнюю калбасу з духмяным чорным хлебам, слухаюць лясныя аповеды. Хтосьці спрабуе ўлегчыся ў намёце, каб паспаць гадзінку-другую ў цеплыні, якую стварае блізкае вогнішча. Аднак як толькі ты прымружыш вочы, ляснік асцярожна будзіць цябе і кажа: “Час ісці!”
Ты абуваеш высокія паляўнічыя боты і ідзеш, павесіўшы ружжо цераз плячо, за лесніком, які паказвае шлях. Ён праходзіць спачатку па сцежцы, а потым ужо па лясным гушчары. Глушцы такуюць у балоцістых мясцінах. Ісці становіцца чым бліжэй, тым цяжэй ногі правальваюцца ў забалочаную глебу. Ляснік падае сігнал ісці як мага цішэй...
У гэты час пачынае павольна святлець, неба становіцца блакітна-шэрым. Над балотам узнімаецца лёгкі туман і памалу рассейваецца. Кожнае дрэва, кожны куст, кожны пагорак, кожная лужына дакладна вымалёўваюцца ў гэтым новым асвятленні. Немагчыма апісаць паэзію і прыгажосць ранку ў лесе.
Раптам ляснік спыняецца, нібыта нечага чакае, знакам прапануе слухаць і паказвае кірунак, адкуль з’яўляюцца гукі. Зараз і ты чуеш такаванне глушца, якое даносіцца здалёк. Птушка звычайна сядзіць на сасновым суку дзесьці на палове вышыні дрэва і з першымі прыкметамі світанку зацягвае сваё таямнічае “спяванне”. Яно складаецца з даволі гучных клацанняў, падобных на паляскванне кастаньетаў, спачатку павольных, якія становіцца ўсё хутчэй і скончваюцца гучным плескачом, падобным на гук адкаркаванай бутэлькі. Адразу пасля гэтага наступае другая стадыя: з’яўляецца гук, падобны на мурканне, якое то павыша-
ецца, то паніжаецца і цягнецца шэсць-восем секундаў. Гэта стадыя надзвычайна важная для паляўнічага, таму як падчас гэтых некалькіх секундаў птушка нічога не чуе, што дае магчымасць падкрасціся на два-тры крокі ў накірунку здабычы. Цяжкасць, аднак, заключаецца ў тым, што неабходна наблізіцца да птушкі такім чынам, каб яна цябе не бачыла. Да таго ж паляўнічы павінен старацца не ствараць ніякіх гукаў пасля заканчэння песні. Плёск вады, трэск вецця, за якое ты ўхваціўся, пачуе глушэц! Акрамя таго трэба сачыць, каб твой рух не напалохаў іншых птушак, таму што патрывожаная птушка можа спудзіць глушца. Калі паляўнічы не мае досведу, ляснік чакае глушцовай “песні” і вядзе навічка след у след, апярэджваючы яго на два-тры крокі. У хуткім часе ляснік спыняецца і дае сігнал паляўнічаму працягваць рух самому. Звычайна нікому не ўдаецца наблізіцца да птушкі падчас першых спробаў, усё гэта прыходзіць з вопытам. Пачаткоўцу моцна шанцуе, калі яму даводзіцца хаця б убачыць сілуэт гэтай велічнай птушкі, нібыта намаляванай на фоне шэрага неба перад самым світанкам. Падчас сваёй “песні” глушэц выцягвае шыю, узнімае грэбень і распасцірае крылы і хвост. Што за цудоўнае відовішча! He зважаючы на вынікі палявання, адно гэта ўжо пакідае незабыўны ўспамін.
* * *
У хуткім часе пасля таго, як мы пасяліліся ў Польшчы, да нас прыехаў дзядзя Олі Юлій Эдуардавіч Конюс (дзядзя Жуль, як яго ўсе называлі). Гэта быў мініятурны прывабны стары джэнтльмэн з лёгкім характарам і тонкім пачуццём гумару. Усе мы адразу яго палюбілі. Ён быў дастаткова вядомым віяланчэлістам у свае маладыя гады і да рэвалюцыі выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі. Ён таксама быў кампазітарам, і яго цудоўны Канцэрт №2 для скрыпкі з аркестрам да цяперашняга часу можна чуць па радыё ў выкананні Ісаака Стэрна.
Дзядзя Жуль быў удаўцом шмат гадоў і, пакутаваючы на паступовую страту слыху, жыў у адзіноце ў Парыжы да той пары, пакуль Оля і Тата не запрасілі яго пераехаць у Шчорсы. Для яго гэта было вялікім шчасцем. Летам мы ўсе жылі ў Шчорсах. Зімой, калі мы жылі ў Варшаве, з ім заставаліся толькі блізняты Мальцавы ды іхная няня. У дадатак да трох раяляў, якія зна-
ходзіліся ў нашым доме (на якіх ён мог граць, што, прынамсі, рабіў дастаткова рэдка), у яго ў пакоі стаяла маленькае піяніна, яго “працоўны” інструмент. Ён шмат часу працаваў для аднаго французскага манастыра, перакладаючы і гарманізуючы грыгарыянскія распевы са старажытных манускрыптаў. Гэта праца прыносіла яму вялікае задавальненне. Пазней ён пачаў складаць музыку для казкі “Кракадзіл” Чукоўскага. Ён казаў, што пачаў гэту справу для ўласнага задавальнення, для таго, каб абстрагавацца і адпачыць ад сур’ёзнай працы. Я добра памятаю яго, калі ён сядзіць за адным з раяляў, бярэ акорды і напявае яшчэ не запісаную мелодыю. Я распавяду пра яго цікавы лёс напрыканцы кнігі. У дзядзі Жуля быў брат, Леў Эдуардавіч, прафесар кансерваторыі ў Цынцынаці, у ЗША. Яго з жонкай запрасілі правесці лета ў Шчорсах. Два браты вельмі даўно не бачыліся, і я памятаю, як яны радаваліся, праводзячы як мага болып часу разам.
Гасціннасць заўсёды была ладам жыцця як Храптовічаў, так і Буценевых. Яна была закладзена ў людзях гэтых родаў з самага пачатку. I больш за тое, кожная жанчына, якая ўваходзіла ў сям’ю праз замужжа, прыносіла нешта новае і ўзбагачала гэтае пачуццё гасціннасці.
У абедзвюх сем’ях пэўна прысутнічала натуральнае жаданне падзяліцца ўласнай радасцю, чымсьці асабістым. Жаданне дзяліцца (у самым шырокім сэнсе гэтага слова) не толькі зямнымі багаццямі, як ежа, жытло, забавы ды іншае, але і падзяліцца шчасцем жыцця, падзяліцца сваёй любоўю. I гэта вызывала ўзаемнае ўзбагачэнне!
У адпаведнасці з гэтай традыцыяй, нашы маці і тата былі надзвычай гасціннымі людзьмі, і мы, усе сямёра, выраслі ў гэтай блаславёнай атмасферы. Пасля смерці Мама, другая жонка Папа Оля пастаралася працягнуць традыцыю. Падчас нашага жыцця ў Польшчы нашы сваякі, сябры і знаёмыя з Францыі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы і Амерыкі праводзілі шмат часу з намі, асабліва ў Шчорсах летам. У нас заўсёды было шмат гасцей.