Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Наступнае лета мы правялі на беразе мора. Два наступных у Шато Вілья ле Малье, а трэцяе ў Шато дэ Марвіль. У гэтым годзе малодшы брат Мама дзядзя Валодзя прыехаў да нас з Масквы і прывёз свайго старэйшага брата Грышу, які пакутаваў на дыхавіцу. Ён цудоўным чынам атрымаў дазвол прывезці свайго сына ў Францыю на лячэнне. Яго сям’я жыла ў Загорску, пад Масквой, у дрэнным становішчы, у нястачы. Папа і Мама пасылалі ім матэрыяльную дапамогу, але непасрэдных кантактаў паміж сем’ямі не было. Грыша правёў адзін год у нашай сям’і, і мы з ім
Унутраны від царквы свв. Канстанціна і Алены, пабудаванай дзядулем і дзядзем Грышам Трубяцкім у Кламары, Францыя, 1924 г.
Палац у Шчорсах падчас Першай сусветнай вайны. Бачныя нямецкія траншэі
Царква свв. Канстанціна і Алены ў Кламары, Францыя
Пашкоджаны палац у Шчорсах
“Белы дом” у Шчорсах, куды мы ўехалі па прыбыцці з Францыі. Раней у ім жыў кіраўнічы
Від “Белага дома” ззаду, з адкрытай тэрасай
THE SUNDAY STAR,
United States lends $100,000,000 to Russia. Left to right—Constantin Onou, charge d’affaires of the Russian embassy; Secretary McAdoo. Oscar T. Crosby, assistant secretary of the Treasury; Frank Polk, counselor of the State Department, and Serge Ughet, financial attache of the Russian embassy. Standing—George Cooksey, assistant secretary of the Treasury, and Brice Clagett, private secretary to Secretary McAdoo.
Дзядзя Косця Ону, першы злева. Падпісанне дамовы: Злучаныя Штаты Амерыкі прадастаўляюць Расіі пазыку ў сто мільёнаў долараў
Запрашэнне прэзідэнта ЗША на абед на імя дзядзі Косці Ону
Hostess of the Russian Embassy Pending Arrival of Ambassador
MME. C. ONOU.
Mme. Onou Ie the wife of the Russian charge d’affaires, who Is head of the embassy pending the arrival of the new Ambassador. She has proved a charming member of the diplomatic set.
Цёця Каця Ону, жонка рускага паверанага ў справах у Вашынгтоне. 3 Вашынгтонская газеты 7 мая 1917 г.
Той жа дом. Малюнак А. Бенуа
Наш дом на Луары Бардэбюр. Малюнак М. М. Асаргіной, 1938 г.
Два браты Трубяцкія Сяргей Мікалаевіч і Яўгені Мікалаевіч
Мая маці ў 22 гады
Mae бацькі хутка пасля заручынаў, 1910 г.
Цёця Маша і дзядзя Грыша Трубяцкія
Мая маці са мной на руках у Бадэне каля Вены (Аўстрыя)
Папа з Сярожам у гасцёўні ў Варшаве
Папа са мной
Косця. 1937 (год яго вяселля)
Мар’юшка. 1937
Мой брат Сярожа. Будапешт, 1945 Каця. 1937
Прагулка на санях
Папа з Оляй перад польскім “Фіятам” з кіроўцам Федзем
Мой бацька на паляванні на трусоў
Сярэднявечны замак Мір
Шчорсаўскія леснікі (трое пасярэдзіне члены адміністрацыі)
Шчорсаўскі лес
Олю (нашу мачыху) яшчэ не адпусцілі з польскага корпуса генерала Андэрса
ў Егіпце
вельмі пасябравалі, асабліва мая сястра Каця і я (мы былі блізкія па ўзросце). У гэты час дзядзя Уладзімір правёў з намі тры тыдні, у стасунках са сваёй сястрой (мая маці) і сваім братам (дзядзя Косця), які спецыяльна прыехаў з Вены, каб яго ўбачыць. Дзядзя Уладзімір купіў сабе флейту і пад акампанемент дзядзі Коці выконваў мелодыі сваёй маладосці. Усе трое вельмі смяяліся падчас тых выкананняў. Дзядзя Уладзімір часам граў на сваёй флейце, прыціскаючы яе да наздры і зрабіўшы пры гэтым пацешны выраз на твары. Зразумела, мы ўсе смяяліся. Мы вельмі любілі братоў Мама.
На пачатку 1929 Папа даведаўся, што Шато дэ Бардэбюр, які ўсім нам спадабаўся чатыры гады таму, прадаецца ўладальнікам. Hi хвіліны не раздумваючы, ён набыў гэты маёнтак, чым выклікаў агульную радасць усёй нашай сям’і, асабліва Мама, якая моцна яго любіла.
Велічны дом, збудаваны ў XVIII стагоддзі, стаяў пасярэдзіне вялікага парка. Па баках галоўнага будынка былі два асобных. 3 правага боку знаходзіліся памяшканні для прыслугі і вялікі склад для дроў, а з левага стайня і сарай для карэт з вялізным гарышчам для захоўвання сена. Для таго, каб патрапіць да дома, трэба было праехаць па ліпавай алеі. Летам у алеі заўсёды было прахалодна. Напрыканцы алеі раптам узнікаў заліты яркім сонечным святлом белаваты з шэрымі аканіцамі і чарапічным дахам, утульны і гасцінны дом.
Дом размяшчаўся за сто кіламетраў на поўдзень ад Парыжа, па дарозе №7, якая вяла да Міжземнага мора. Шырокая і ціхая Луара з яе пяшчанымі пляжамі працякала непадалёк. Маленькі гарадок Баіні-Сюр-Луар з чыгуначнай станцыяй (і трэснуўшай сцяной) размяшчаўся ў пяці кіламетрах. Да сядзібы агульнай плошчай шэсць гектараў прылягалі сад і вялікі агарод, агароджаны камяннай сцяной. У вялікім двухпавярховым доме з высокай столлю было вельмі добрае гарышча. На першым паверсе знаходзілася ўтульная кухня з вялікай печчу, сталовая з вакенцам на кухню для падачы страваў, більярдная і гасцёўня з камінам. На першым паверсе таксама знаходзіліся яшчэ адна спальня, два падсобных памяшканні і бібліятэка.
Дом быў пусты, і Мама адразу стала яго абстаўляць, нягледзячы на тое, што была ўжо тады нездаровай: сказаліся наступ-
ствы перанесенага інсульту. Яна набыла мэблю на гіганцкім парыжскім торжышчы і аддала яе рэстаўраваць і аббіваць, для чаго былі купленыя многія метры абівачнага матэрыяла. Большасць сценаў у доме былі пакрытыя дастаткова прывабнымі старымі шпалерамі, на астатнія ж павінны былі быць наклеены новыя шпалеры. Колеры з любоўю рупліва падбіраліся. На працягу года дом стаў не толькі прыдатным для жыцця, але і набыў выдатны асабісты характар, які надала яму Мама.
Мама вельмі любіла кветкі і асабліва ружы, яна пасадзіла іх у вялікай колькасці на паўднёвым баку дома і лужку, які прымыкаў да будынка.
Пачынаючы з 1929 года, мы праводзілі ў Бардэбюры ўсе нашы летнія вакацыі. Усе мы былі проста ўлюбёныя ў гэта месца. Гэта быў не проста прыемны дом з прыгожым паркам. Вакол яго стварылася асобая атмасфера нефармальнасці, гасціннасці і сямейнай утульнасці. I ўсё гэта стварыла Мама, аддаўшы справе сваё сэрца і любоў.
3 вінаграда на мясцовых вінаградніках выраблялі сухое белае віно, даволі прыемнае, але вядомае яно і прадавалася толькі ў гэтым раёне. Найлепшае віно выраблялі ў маленькай вёсачцы Усон-Сюр-Луар, якая знаходзілася на адлегласці трох кіламетраў ад Бардэбюра. Яго яшчэ называлі “Le Petit Fume d’Ousson” Усонскі дымок, з той нагоды, што яно было не зусім празрыстым. Віно было выдатным, асабліва разам з мясцовым казіным сырам. Акрамя таго, была і мясцовая садавіна персікі, марэлі, вішні, слівы, якія раслі ў вялікай колькасці і былі сакавітымі і смачнымі, выспявалі на адкрытым сонцы.
Бардэбюр станавіўся ўсё больш і больш папулярным сярод нашых сваякоў і сяброў. Туды было вельмі проста трапіць на цягніку або на машыне. Улетку дом быў поўны гасцей. Хутка флігель па правым баку дома быў ператвораны ў спальню з шасцю ложкамі для моладзі.
Паблізу быў таксама цудоўны пяшчаны пляж на Луары, на адной з пляцовак у парку быў уладкаваны тэнісны корт. Па вечарах натоўпы моладзі ішлі на шпацыры, распяваючы па дарозе рускія песні. А часам мы рассаджваліся ва ўсе былыя ў нашым распараджэнні машыны і кіраваліся на начня прагулкі па навакольных мястэчках, замках або старажытных храмах або проста
праводзілі час дзе-небудзь у прыдарожным кафэ. Часта па вечарах мы гулялі ў шарады.
У тыя часы ў нас быў настаўнік-паляк па мянушцы Мечмак (яго сапраўднае імя было Мечыслаў Макоўскі). Ён быў добра выхаваны і добры па натуры чалавек, які рабіў усё магчымае, каб навучыць нас размаўляць па-польску, што было заняткам абсалютна безнадзейным. Папа, некалькі разоў наведаўшы нашыя польскія маёнткі, апошнім часам сур’ёзна абдумваў магчымасць пераезду ў Польшчу і хацеў, каб мы былі да гэтага падрыхтаваныя.
У той самы час польскі парламент прыняў новы дэкрэт, які абвяшчаў, што зямельныя ўладанні, якія знаходзяцца на пэўнай адлегласці ад усходняй мяжы, могуць належаць толькі польскім грамадзянам. Таму Папа і падаў прашэнне на польскае грамадзянства для ўсёй сям’і, хаця і тлумачыў, што ў адпаведансці з царскім указам ад 1899 г. толькі старэйшы сын у нашай сям’і мог наследаваць тытул графа разам з двайным прозвішчам Храптовіч-Буценеў і з наследаваннем зямельных уладанняў па законе пра маярат. Польскі ўрад, аднак, заняў пазіцыю, у якой пацвярджаў, што царскі дэкрэт не мае больш ніякай сілы для вырашэння ўнутраных праблем Польшчы. Болып за тое, закон пра маярат быў адменены, і Польская рэспубліка болып не прызнавала шляхецкіх тытулаў. Папа было заяўлена, што для таго, каб захаваць у Полыпчы гістарычна важнае для яе імя Храптовічаў, польскае грамадзянства будзе дадзена нашай сям’і толькі ў тым выпадку, калі мы ўсе будзем насіць двайное прозвішча Храптовіч-Буценеў. Папа з гэтым пагадзіўся, таксама як і ўсе мы, акрамя Пашы, якая ў той час ужо выйшла замуж за Мікалая Мальцава. У гэты час мы не моцна звярталі ўвагу на гэтыя змены. У Францыі нас працягвалі зваць Буценевымі.
Улетку 1933 г. мая сястра Лізанька была заручоная з князем Сяргеем Мікалаевічам Гагарыным. Гэтая падзея выклікала неверагодны выбух радасці і весялосці сярод моладзі. Нехта прапанаваў з’ездзіць за парай Ону, якія якія жылі побач, для таго, каб яны маглі далучыцца да святкавання. Сказана зроблена, і я з Мар’юшкай скокаем у наш Сітраен і знікаем у воблаку пылу. На зваротным шляху, з паважанай парай Ону на заднім сядзенні, Мар’юшка проста ляцела, зразаючы ўсе вуглы і пакідаючы за
сабой пешаходаў хто жагнаўся, а хто махаў ім услед кулаком. У рэшце рэшт, ужо на ліпавай алеі перад варотамі, гучны незямны голас пачуўся ззаду нас: “Спыніся!” Гэта быў дзядзя Косця. Яшчэ да таго, як машына спынілася, задняя дзверка рэзка расхінулася, і дрыжачы дзядзя Косця моўчкі выйшаў, дастаючы за руку цёцю Кацю. Яны перасяклі лужок перад домам пехатой, і, ужо дома, патанулі, паўжывыя, у глыбокіх крэслах, клапатліва пададвінутых маладымі. Калі праз гадзіну, пасля некалькіх бутэлек шампанскага афіцыйны візіт быў завершаны, Мар’юшка асцярожна і ціха падала Сітраен для пары Ону. Для дзядзі Косці цяпер заняла трохі больш часу ўтульна ўладкавацца на заднім сядзенні. Цёця Каця павязала свой капялюш доўгім белым шалікам. Дзядзя Косця толькі пачаў прыкладаць свой саламяны капялюш да галавы, як машына нечакан скокнула і капялюш ўзляцеў высока ў паветра. Мар’юшка не разгубілася, яна проста націснула на газ і хутка аб’ехала вакол клумбы. Гісторыя распавядае, што капялюш дзядзі Косці ўпаў прама на яго калені ў той момант, калі яны былі ў той жа кропцы. Ён паспеў схапіць яго і нацягнуць абедзвюма рукамі па самыя вушы, і машына схавалася ў воблаку пылу. Заручыны Лізанькі, падобна, пакінулі ў іх незабывальныя ўспаміны...