Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
Час праляцеў хутка, і Папа насалоджваўся заняткамі ва ўніверсітэце (трэба сказаць, што ён быў цудоўным студэнтам). Курс старажытнагрэцкай гісторыі чытаў прафесар Сяргей Mixa-
лаевіч Трубяцкой (брат дзядзі Грышы), і Папа быў у захапленні. У 1902 г„ у канцы навучання, ён быў запрошаны ў групу студэнтаў, якая разам з Сяргеем Мікалаевічам павінна была правесці тры тыдні ў Грэцыі. Папа заўсёды ўспамінаў гэтую паездку як адзін з самых важных момантаў яго ўніверсітэцкіх гадоў.
Папа быў чалавекам, які любіць добрую кампанію, і любіў бавіць вольны час уколе сяброў, якіх у яго было мноства. Ён быў надзвычай папулярны дзякуючы свайму пачуццю гумару, бязмежнай энергіі і здольнасцям. Ён трохі заікаўся, што надавала яго маўленню здзіўляльны шарм. Ён выязджаў даволі часта, насалоджваўся кампаніяй маладых жанчын, добрай ежай і віном. Ён любіў біцца ў заклад са сваімі сябрамі, якое віно пададзена, не бачачы этыкеткі. Ён з гонарам успамінаў, як аднойчы яму падалі шклянку віна і ён абсалютна слушна вызначыў яго як “Kalte Ente” (па-нямецку “халодная качка” роўныя часткі шампанскага, рэйнвейна і мозэльвейна). За гэтую якасць сябры ўзнагародзілі яго мянушкай Паўбутэлькі, што было, канечне, скарачэннем ад яго імені Поль Буценеў.
Папа быў добрым спартсменам. Ён добра гуляў у тэніс, быў выдатным наезнікам і стаў прыхільнікам гульні ў пола ў час свайго знаходжання ў Лондане. Ён таксама быў заўзятым паляўнічым і выдатна страляў.
3 узростам станавіліся бачныя і іншыя яго вартасці. Ён быў разумны, душэўны і мудры чалавек, чыёй парады заўсёды шукалі ў складаных сітуацыях. Больш за тое, ён быў надзвычай добры і шчодры да людзей. Пасля пра яго казалі, што ягоная рука інстынктыўна цягнецца да кішэні, калі да яго даходзіць чутка пра любую хваробу або няшчасце. Ён быў не толкі любячым мужам і бацькам, але і любіў усіх навакольных людзей без выключэння.
Увосень 1902 г., па заканчэнні заняткаў у Маскве, будучы верным слову, дадзенаму дзядулю, Папа паступіў ва ўніверсітэт у г. Хале (Германія), дзе правёў год, вывучаючы сельскую гаспадарку. Вярнуўшыся ў Расію ў 1903 г„ ён паступіў на службу ў Міністэрства замежных спраў і быў неадкладна адпраўлены ў рускае пасольства ў Канстанцінопалі (другі Апалінарый Буценеў на дыпламатычнай службе ў Канстанцінопалі).
Прыблізна праз два гады яму прапанавалі пасаду другога сакратара рускага пасольства ў Токіа. Гэта здарылася адразу па-
сля Руска-японскай вайны ў 1905 г. Папа з энтузіязмам прыняў гэтую прапанову і правёў амаль пяць гадоў на гэтай пасадзе. Папа заўсёды з пяшчотай успамінаў тыя гады, і я ўсё яшчэ памятаю некаторыя японскія словы, якія пры выпадку ён не ўпускаў устаўляць.
У канцы 1909 г„ па вяртанні ў Расію, ён закахаўся ў маладую княжну Марыю Сяргееўну (Маню) Трубяцкую дачку яго прафесара ў Маскоўскім універсітэце, і яны хутка былі заручоныя. Вянчанне адбылося 10 мая 1910 года ва ўніверсітэцкай царкве і суправаджалася прыёмам у буценеўскім доме на Паварской. Мядовы месяц маладыя правялі ў Бешанковічах. Яму быў трыццаць адзін год, ёй дваццаць два.
Тут мне хочацца перапыніцца і распавесці пра сям’ю маёй маці, пра Трубяцкіх.
Сям’я Трубяцкіх
Адзін з самых знаных рускіх родаў, князі Трубяцкія паходзяць ад Вялікага князя Літоўскага Гедыміна, які кіраваў Літвой з 1316 па 1341 гг. Імя паходзіць ад назвы горада (і ўдзельнага княства) Трубчэўска, які быў успадчынены ўнукам Гедыміна Дзмітрыем Альгердавічам. Яго сын, князь Міхаіл Дзмітрыевіч, быў першым, хто зваўся Трубяцкім.
На працягу стагоддзяў яго нашчадкі праславілі сябе, займаючы важныя пасады спачатку ў Літве і Полыпчы, а потым і ў Расіі, як на ваеннай, так і на грамадзянскай службе.
Князь Мікалай Пятровіч Трубяцкой (1826-1900), дзед маёй маці, быў адным з выбітных членаў сям’і Трубяцкіх. Яго жыццё, а таксама жыццё яго нашчадкаў выдатна апісана яго прапраўнукам князем Уладзімірам Пятровічам Трубяцкім у прадмове да генеалагічнага альбома нашчадкаў князя Мікалая Пятровіча Трубяцкога, які выдадзены ў Парыжы ў 1984 годзе18.
Пасля заканчэння Пажэскага корпуса ён патрапіў у Прэабражэнскі полк і ўдзельнічаў у Венгерскай кампаніі 1849 года, таксама ў абароне Севастопаля падчас Крымскай вайны ў 1854 годзе,
18 3 дазволу Уладзіміра Пятровіча я выкарыстоўваю яго прадмову ў якасці адной з крыніцаў у гэтай главе.
пасля чаго выйшаў у адстаўку і займаў розныя грамадзянскія пасады.
Яго самай галоўнай цікавасцю ў жыцці была музыка захапленне, якое забірала ўсю яго энергію і рэсурсы. Музычнае жыццё Пецярбурга квітнела ў 1840-х гадах. Кампазітар і выдатны піяніст Антон Рубінштэйн стварыў там Сімфанічнае таварыства, Музычнае таварыства і кансерваторыю. У Маскве, дарэчы, нічога падобнага не было.
Мікалай Пятровіч і Мікалай Рубінштэйн (брат Антона), аб’яднаўшыся, заснавалі Маскоўскую кансерваторыю і Музычнае таварыства, сабраўшы да яго ўсіх маскоўскіх музыкантаў, як аматараў, так і прафесіяналаў. У хуткім часе лепшыя замежныя выканаўцы сталі прыязджаць у Маскву для таго, каб выступіть перад запоўненымі заламі ўдзячных слухачоў.
Адзін з заснавальнікаў Музычнага таварыства, Мікалай Пятровіч часта выступаў публічна ад імя таварыства і быў галоўным ахвяравальнікам. Гэта шчодрасць павольна, але няспынна прывяла яго да фінансавага краху. Але ж можна сказаць, што яго актыўная дзейнасць і шчодрая падтрымка апынуліся важным унёскам у развіццё музычнай культуры ў Расіі.
Першы шлюб Мікалая Пятровіча быў з графіняй Любоўю Васільеўнай Арловай-Дзянісавай, паходзіўшай з вельмі багатай і ўплывовай сям’і. Яны жылі ў выдатным маёнтку Трубяцкіх пад назвай Ахтырка, які размяшчаўся за сорак вёрстаў ад Масквы, недалёка ад Троіцка-Сергіеўскай Лаўры. Ад гэтага шлюбу ў Мікалая Пятровіча было трое дзяцей.
Соф’я Мікалаеўна (1854-1936), была замужам за Уладзімірам Пятровічам Глебавым.
Пётр Мікалаевіч (1858-1911) быў жанаты з княжной Аляксандрай Уладзіміраўнай Абаленскай.
Марыя Мікалаеўна (1859-1926) была замужам за Грыгорыем Іванавічам Крысці.
Любоў Васільеўна памерла ва ўзросце трыццаці двух гадоў, праз некалькі месяцаў пасля нараджэння трэцяй дачкі Марыі. Усіх траіх дзяцей забрала на выхаванне цётка Соф’я Васільеўна Талстая, у якой яны пражывалі да самай яе смерці ў 1885 годзе. Яны жылі ў яе падмаскоўным маёнтку Узкае, якое яна завяшчала старэйшаму сыну Мікалая Пятровіча Пятру Мікалаевічу.
Такім чынам, Пётр Мікалаевіч стаў уладальнікам двух вялікіх маёнткаў: Узкае і Казацкае (атрымаў у спадчыну ад сваёй маці). Ён апынуўся таленавітым адміністратарам, які цікавіўся сельскай гаспадаркай. Пад яго кіраўніцтвам маёнткі квітнелі як ніколі да гэтага.
Прыблізна праз год пасля смерці сваёй першай жонкі Мікалай Пятровіч сустрэў Соф’ю Аляксееўну Лапухіну (1841-1901), якая ў свае дваццаць гадоў была выдатнай піяністкай і ўвогуле сур’ёзна ставілася да музычнага мастацтва. Яны заручыліся ў 1861 годзе. Са з’яўленнем у яго жыцці Соф’і Аляксееўны сам Мікалай Пятровіч і яго погляды на жыццё істотна змяніліся.
Соф’я Аляксееўна Лапухіна была ўвасабленнем дабрачыннасці гэтага старажытнага рускага рода. У жыцці гэтай сям’і адсутнічаў бляск і шык, звычайныя для вышэйшага свету, але прысутнічалі простасць, глыбокая духоўнасць і цеплыня вялікай любові.
Соф’я Аляксееўна з’явілася ў сям’і Трубяцкіх у часы вызвалення прыгонных, калі ўся краіна ўваходзіла ў новую фазу рэформаў і асветы. Лапухіны прынялі рэформы свайго часу з радасцю. Той жа настрой перадаўся Трубяцкім.
У 1879 г. Мікалай Пятровіч павінен быў прадаць Ахтырку для таго, каб разлічыцца з пазыкамі свайго брата Івана Пятровіча, невыпраўляльнага гульца. Пасля гэтага Мікалай Пятровіч праводзіў увесь свой час у Меньшове, маёнтку сваёй другой жонкі. Там ён памёр у 1900 годзе. Соф’я Аляксееўна памерла годам пазней. Яны пахаванныя ў Данскім манастыры.
У другім шлюбе Мікалай Пятровіч меў дзесяць дзяцей:
Сяргей Мікалаевіч (1862-1905), быў жанаты з княжной Праскоўяй Уладзіміраўнай Абаленскай (1860-1914). (Пра яго і яго сям’ю чытайце ніжэй).
Яўген Мікалаевіч (1863-1920), быў жанаты з княжной Верай Аляксандраўнай Шчарбатавай (1867-1942). (Пра яго таксама чытайце ніжэй).
Антаніна Мікалаеўна (1864-1901), была замужам за Фёдарам Дзмітрыявічам Самарыным.
Елізавета Мікалаеўна (1865-1935), была замужам за Міхаілам Міхайлавічам Асаргіным. Як і Лапухіны, Асаргіны былі старым, знатным і вельмі рэлігійным родам. Сваім прыкладам яны паўплывалі на многіх з нас на ўсё жыццё.
Вольга Мікалаеўна (1867-1947). Як сямейны гісторык і фатограф яна вяла хроніку сям’і. Яна напісала “Летопнсь семьн” і “Князь С. Н. Трубецкой, воспомннанмя сестры”, надрукаваныя ў Нью-Ёрку ў 1953 годзе.
Марыя Мікалаеўна (нар. 1868). Яна памерла ў дзень свайго нараджэння.
Варвара Мікалаеўна (1870933), была замужам за Генадзіем Генадзьевічам Лермантавым.
Аляксандра Мікалаеўна (1872-1925), была замужам за Міхаілам Міхайлавічам Чартковым.
Рыгор Мікалаевіч (1873-1930), быў жанаты з Марыяй Канстанцінаўнай Буценевай.
Марына Мікалаеўна (1877-1824), была замужам за князем Мікалаем Віктаравічам Гагарыным. Іхная дачка Марына была маці маёй жонкі Веры і жонкі майго брата Сяргея Таццяны.
Князь СЯРГЕЙ МІКАЛАЕВІЧ ТРУБЯЦКОЙ, мой дзед па маці, быў адзін з самых выбітных у гэтай сям’і. Разам са сваім братам Яўгенам, які быў усяго толькі на адзін год маладзей, ён вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Абодва патрапілі пад уплыў знакамітага філосафа Уладзіміра Салаўёва. Абодва сталі яго паслядоўнікамі і сябрамі, і абодва сталі таксама выбітнымі філосафамі.
Я не збіраюся прыводзіць тут доўгі спіс кніг, напісаных Сяргеем Трубяцкім, у якіх ён прапанаваў свае філасофскія погляды. Замест гэтага я паспрабую перадаць адчуванне яго характару. Калі ён стаў прафесарам Маскоўскага ўніверсітэта, то хутка здабыў папулярнасць сярод студэнтаў. I не толькі сваімі лекцыямі, але ж і тым, што ён ведаў, як патрэбна размаўляць са студэнтамі, як іх слухаць, як падтрымліваць, калі неабходна. Такім чынам яго паважала і тая самая большасць студэнтаў, ахопленая палітычнымі падзеямі 1905 года.
Ён змагаўся за атрыманне палітычнай аўтаноміі. Нарэшце, на пачатку 1905 года, яна была атрымана, і князь Сяргей Трубяцкой стаў першым абраным (не прызначаным) рэктарам Маскоўскага ўніверсітэта.