Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Кожны раз, калі Ону прыязджалі ў La Chatre, яны рэдка былі там у адзіноце. Канечне. 3 імі заўсёды быў стары слуга дзядзі Косці армянін Кеворк, які аддана служыў яшчэ яго бацьку, а цяпер і сыну з той жа самаадрачонасцю, адданасцю і любоўю. Яны любілі запрашаць дзяцей з сям’і на тыдзень або два, але ніколі не запрашалі больш за двух адначасова, для таго, каб прысвяціць сябе цалкам юным гасцям. Мы, Буценевы, любілі ездзіць у госці
да нашых цёці і дзядзі, якія стараліся з усіх сілаў, каб нам дагадзіць. Я да сяе пары ярка памятаю, як цёця Каця чытала нам розныя неверагодныя апавяданні па-руску (часта перакладаючы іх з англійскай). Яна частавала нас нашай любімай ежай, салодкім ды інш. Я таксама памятаю, як дзядзя Косця вадзіў нас на шпацыры ў парк, жыва і цікава расказваючы пра жыццё і павадкі птушак і звяроў. Увечары, калі сонца ўжо сядала, ён прыводзіў нас на край парка, дзе мы рассаджваліся на складныя крэслы і, не варухнуўшыся, назіралі, як цэлыя сямействы трусоў высыпаюць з кустоўя гуляць на лужку ў прамянях заходзячага сонца. Я таксама памятаю шырокую бязгучную ўсмешку на вуснах дзядзі Косці, калі ён назіраў за нашай рэакцыяй.
Дзядзя Косця быў вельмі разумным і адукаваным чалавекам, адораны талентам прамовы і пачуццём гумару. У 1928 г. ён сур’ёзна захварэў і пасля гэтай хваробы пакутаваў на нервовае парушэнне, якое, на жаль, прагрэсавала з гадамі. Яму з цяжкасцю даваліся рухі ног, яго рукі часам пачыналі калаціцца. Яго шматлікія пляменнік нават яго празвалі “злы дзядзя”. Гэтая мянушка, канечне, ужывалася толькі жартам, бо ўсе ведалі яго выключна добры нораў. Аднойчы аднаму з яго пляменнікаў Трубяцкіх, які прыйшоў сказаць яму нешта спрэчнае, ён крыкнуў: “Сыдзі, сыдзі і доўга не прыходзь!” Але ён рады быў бачыць яго на наступны ж дзень.
Калі Буценевы пераехалі ў 1835 годзе з Францыі ў Польшчу (пра гэта гаворка пойдзе пазней), цёця Каця і дзядзя Косця засталіся распараджальнікамі буценеўскага загараднага памесця Bordebure у Францыі, размешчанага ў даліне Луары (гл. пра гэта ніжэй). Тут яны разам з цёцяй Машай Трубяцкой (сястрой цёці Каці) адыгрывалі даволі важную ролю ў час Другой сусветнай вайны, калі яны прытулілі ў сябе шмат сваякоў, збеглых з Парыжа перад наступленнем немцаў. У дадатак да некаторых членаў сям’і Буценевых, яны забяспечылі прытулак многім сваяцкім сем’ям. Усе атрымлівалі цяпло і падтрымку ад цёці Каці і цёці Машы.
У пачатку вайны ў Bordebure гэтыя дзве сястры зладзілі маленькую праваслаўную капліцу ў правым крыле сядзібы. Гэта явельмі проста яі ўтульная каплічка была прысвечаная святому Апалінарыю (заступніку майго бацькі). Адзін час, калі права-
слаўны святар правёў там некалькі месяцаў, там рэгулярна праводзіліся службы. У іншы час жыхары проста збіраліся ў капліцы для агульнай малітвы. Пасля заканчэння вайны дзядзя Косця і цёця Каця вярнуліся ў свой дом у Кламары, дзе і правялі апошнія гады свайго жыцця ў гонары і павазе і ў поўным прысвячэнні адно аднаму. Дзядзя Косця памёр у 1950 г., цёця Каця ў 1966. Абое яны пахаваныя на Кламарскіх могілках у магіле, якую яны купілі для сябе па суседстве з сямейнай буценеўскай магілай. 3 тыповай чыстасардэчнасцю яны прапанвалі месца ў сваёй магіле айцу Кіпрыяну Керну манаху, святару кламарскай царквы цягам многіх гадоў, у якога не было сваякоў у Францыі. Ён і пахаваны там. Пра што сведчыць усталяваны камень.
У дзядзі Косці было два браты Аляксандр і Андрэй, абодва, як і Косця, памерлі бяздзетнымі. Такім чынам, род Ону перарваўся.
Цёця Каця вельмі цікавілася гісторыяй сям’і Буценевых, усіх членаў якой яна самаахвярна любіла. Яна захоўвала даволі вялікую колькасць памятных рэчаў: старую карэспандэнцыю, фатаздымкі і карціны. Я ўспадчыніў ад яе некалькі прадметаў, у тым ліку партрэт Каконы работы Вінтэргальтэра. Іх дом дастаўся ў спадчыну старэйшаму сыну майго брата Косці, таксама Канстанціну, які пасля таго, як перасяліўся ў ЗША, прадаў яго нашым сваякам Серыкавым.
3. Марыя Канстанцінаўна Трубяцкая, ад нараджэння Буценева
Хачу нагадаць, што цёця Маша (малодшая з дзядулевых дзяцей) выйшла замуж за Грыгорыя Мікалаевіча Трубяцкога (дзядзю Грышу) у Маскве, у 1901 г. Пасля мядовага месяца, праведзенага ў Бешанковічах, маладыя з’ехалі ў Канстанцінопаль, дзе дзядзя Грыша павінен быў прыступіць да сваіх абавязкаў у рускім пасольстве.
Пасля палітычных хваляванняў у Расіі ў 1905 г. і смерці яго старэйшага брат Сяргея, філосафа і рэктара Маскоўскага ўніверсітэта, дзядзя Грыша вырашыў сысці ў адстаўку з Міністэрства замежных спраў і вярнуцца ў Маскву. Яго брат Яўгеній, таксама
філосаф, нядаўна пачаў выдаваць у Маскве новы ліберальны часопіс “Маскоўскі штотыднёвік”, і дзядзя Грыша вырашыў далучыцца да яго ў гэтым пачынанні. Як і яго браты, дзядзя Грыша быў ліберальна настроены і схіляўся на карысць канстытуцыйнай манархіі.
Да таго часу ў іх ужо было тры сыны: Канстанцін (н. 1902), Мікаалй (н. 1903) і Міхаіл (н. 1905). Чацвёрты сын Сяргей (нарадзіўся ў 1906 г., у цяперашні час нас гістарыяёграф) з’явіўся на свет хутка пасля пераезду сям’і ў Маскву. Цёця Маша з сынамі прводзілі час то ў буценеўскім доме ў Маскве, то ў Васільеўскім. Дзядзя Грыша ў гэты час займаўся палітычнай дзейнасцю і пісаў артыкулы для свайго часопіса.
У 1912 г. ён праславіўся як мудры дзяржаўны дзеяч. Менавіта тады міністр замежных спраў Сазонаў угаварыў яго вярнуцца ў Міністэрства замежных спраў і ўзначаліць аддзел Блізкага Усходу. Дзядзя Грыша паспяхова займаў гэтую пасаду да пачатку Першай сусветнай вайны, калі ён прыняў на сябе новае далікатнае і адказане даручэнне узначаліць пасольства ў Сербіі. Па сканчэнні гэтай місіі ён стаў главой дыпламатычнай канцылярыі пры стаўцы камандавання арміі.
Як і яго брат Яўгеній, дзядзя Грыша браў актыўны ўдзел у працы Царкоўнаг Савета, які сабраўся ў жніўні 1917 г. Ён горача выступаў за ўзнаўленне патрыяршаства, і ў рэшце рэшт сабор дамогся яго ўзнаўлення ў Расіі (патрыяршаства было адменена Пятром I). Ціхан, мітрапаліт Маскоўскі, быў абраны першым Патрыярхам Усяе Русі ўжо пасля 1917 г. Усе гэтыя падзеі адбываліся ў час грамадзянскай вайны.
Пакуль цёця Маша была занятая выхаваннем пяці сыноў (пяты, Пятруша, нарадзіўся ў 1909 г.), дзядзя Грыша ўдзельнічаў у палітычным руху, імкнучыся аб’яднаць розныя антыбальшавіцкія фракцыі ў адзіны Белы рух для барацьбы з тым, што ён лічыш небяспечнымі левымі ідэямі. У гэты час ён шмат вандраваў паміж Масквой, Кіевам, Новачаркаскам і Наварасійскам (дзе справаздачыўся перад генералам Дзянікіным).
У 1919 г. ён дазволіў свайму старэйшаму сыну Канстанціну ўступіць у Белую армію ў якасці дабравольца. Хутка пасля гэтага Канстанцін загінуў як герой на Перакопе: паранены, ён саступіў свайго каня яшчэ больш сур’ёзна параненаму сябру.
Дзядзя Грыша заставаўся з урадам генерала Врангеля да яго канца. У 1920 г. ён вывез жонку і сваіх чатырох дзяцей у Сербію (праз Канстанцінопаль), а затым у Аўстрыю ў Бадэн пад Венай, дзе яны сустрэліся з усімі Буценевымі, старымі і маладымі.
У канцы 1923 г. цёця Маша і дзядзя Грыша аселі ў Кламары. Акрамя клопату пра адукацыю дзяцей у руках цёці Машы знаходзілася ўся вялікая гаспадарка, бо там пад адным дахам жылі яе бацькі дзядуля і бабуля, двое слуг, а таксама дзве бабуліны сястры і яе залвіца.
Цёця Маша была добрай і шчодрай і заўсёды гатовая была аказаць дапамогу іншым людзям. У Сербіі, у час Першай сусветнай вайны, яна арганізавала шпіталь для параненых і хворых салдат. I цяпер у Францыі яна стала цэнтральнай постаццю сярод эмігрантаў, сваякоў і проста старонніх людзей, якім яна аказвала ўвагу, падтрымку і дапамогу.
У гэты час дзядзя Грыша намагаўся згладзіць палітычныя трэнні паміж рознымі эмігранцкімі групамі, а таксама дапамагаў арганізаваць і наладзіць кіраванне Рускай Праваслаўнай Царквы ў Заходняй Еўропе. Ён быў адзін з самых актыўных рускіх публічных, сацыяльных і грамадзянскіх дзеячаў у эміграцыі. У дваццатыя гады ён напісаў некалькі цікавых кніг пра Расію ў час Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў17.
Дзядзя Грыша быў высокакультурным, чэсным і прамым дзяржаўным дзеячам. Ён прысвяціў сваё жыццё сваёй краіне і Праваслаўнай Царкве. У той жа час ён быў любячым мужам і выдатным бацькам для сваіх сыноў. Ён меў адмысловае пачуццё гумару і выпраменьваў аптымізм, давер і надзею. Дзядзя Грыша памёр у Кламары ад сардэчнага прыступу на Куццю 1930 г., ва ўзросце пяцідзесяці сямі гадоў. (Хутка пасля гэтага дзядуля падрыхтаваў да выдання па-руску кнігу “Памятн Грпгормя Ннколаевмча Трубецкого” з артыкуламі пра дзядзю Грышу).
Цёця Маша пражыла яшчэ чатырнаццаць гадоў. Да апошніх дзён яна не пераставала дапамагаць іншым людзям.
Іх сын, Сяргей Грыгор’евіч Трубяцкі, апублікаваў па-руску два тамы “Семейной пнсьменной хроннкн 1917-1930 н 1930—
17 Гэтыя кнігі нядаўна былі выдадзены па-руску ў Манрэалі, Канада: ‘Тоды смут м надежд”, “Русская днпломатмя 1914-1917 м война на Балканах”, “йстормя русской дмпломатмн н целн войны”.
1945 годов”. Гэтыя кнігі змяшчаюць выбраныя лісты і карэспандэнцыю паміж цёцяй Машай, дзядзем Грышам і рознымі членамі сям’і, сваякамі і сябрамі. Усё гэта ўяўляе з сябе вельмі жывую ілюстрацыю таго, якімі людзьмі былі цёця Маша і дзядзя Грыша яны выпраменьвалі любоў і цяпло, былі самаадданымі і прысвячалі сваё жыццё іншым.
4. Апалінарый Канстанцінавіч
Цяпер пяройдзем да адзінага сына дзядулі Апалінарыю. Сваякі, сёстры, бацькі і пазней яго жонка усе называлі яго Поля. Мы жа, усе сямёра яго дзяцей, называлі яго Папа (з націскам на апошнім складзе). Так жа я буду называць яго ў гэтай кнізе.
Папа ніколі не пісаў мемуараў, нататак або дзённікаў, і таму мне было нялёгка сабраць інфармацыю пра яго маладыя гады.
Папа нарадзіўся ў Бешанковічах у 1870 г. і вырас у асноўным у вёсцы. У малалецтве ён жыў з сям’ёй або ў Бешанковічах, або ў Шчорсах, а пазней у Васільеўскім і ў Туле. Сваю сярэднюю адукацыю ён атрымаў у Туле, дзе яго сям’я пражыла некалькі гадоў. Як было прынята ў тыя гады, шырокая культура прыівалася маладому пакаленню як дома (прыватныя ўрокі, чытанне), так і ў замежных вандроўках. Паколькі дзядуля і бабуля былі жарснымі вандроўнікамі і ездзілі за мяжу аднойчы ці двойчы практычна штогод, яны хутка сталі браць з сабой дзяцей (калі тыя сталі настолькі дарослымі, каб ацаніць гэтыя паездкі). Дзядуля ўважліва сачыў, каб дзеці ўспрымалі пейзажы, звычкі і звычаі, гісторыю, архітэктуру і мастацтва кожнай краіны, куды яны траплялі. Па дасягненні ўніверсітэцкага ўзросту Папа вырашыў прысвяціць сябе дыпламатычнай кар’еры. Але дзядуля, які добра памятаў сваю недасведчанасць у кіраванні маёнткамі, настаяў, каб Папа вывучыў і некаторыя асновы сельскай гаспадаркі. У рэшце рэшт было вырашана, што пасля заканчэння курса па гісторыі ў Маскве Папа правядзе некаторы час у Германіі, вывучаючы сельскую гаспадарку.