Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
дзядзі Мішы ў Вісбадэне. I яна была падпісаная доктарам. Здарылася так, што, пакінуўшы вілу Зеелах, на шляху ў Мюнхен дзядзя Міша спыніўся на ноч у гатэлі ў Вісбадэне. Увайшоўшы ў ягоны пакой на наступную раніцу, пакаёўка знайшла яго лежачым у ложку без прызнакаў жыцця. Ён быў пахаваны ў Вісбадэне.
Дзядуля не адразу прыйшоў у сябе ад узрушэння, выкліканага смерцю брата. Ён павінен быў займацца працяглымі і бясконцымі справамі, звязанымі з гэтай сумнай падзеяй. Дзядзя Міша пакінуў тэстамент, у якім ён пакідаў усю нерухомую маёмасць свайму малодшаму брату дзядулю, а ўсё астатняе прызначалася ягонай удаве. Гэта выклікала вельмі доўгія і хваравітыя перамовы паміж адвакатамі абодвух бакоў (з яе боку справай займаўся яе бацька, з якім было вельмі няпроста). Перамовы ў рэшце рэшт завяршыліся, калі дзядуля пагадзіўся пакласці ў банк на імя ўдавы вельмі значную суму, адпаведную кошту ўсёй рухомай маёмасці. Месячны прыбытак, які яна павінна была атрымліваць з гэтай сумы, павінен быў забяспечыць ёй камфартабельнае жыццё ў лякарні і ўсн неабходныя працэдуры. Марыя, удава дзядзі Мішы, пражыла яшчэ шмат гадоў у невялікай клініцы недалёка ад Масквы, дзе і памерла ў 1920 годзе.
Пасля дзядулю давялося заняцца перавозкай маёмасці з вялікай кватэры, якую яго брат займаў у Мюнхене, уключаючы старажытнае срэбра Храптовічаў, карціны, мэблю і іншыя каштоўнасці.
У рэшце рэшт, па тэстаменце дзядзі Мішы, паколькі ён быў бяздзетным, у Пецярбургу было пададзена прашэнне на дазвол перавесці тытул і двайное прозвішча дзядулю.Гэтае прашэнне было задаволенае, і ў Загадзе ад 20 студзеня 1899 года дзядулю былі дадзеныя тыя ж правы, што іраней яго старэйшаму брату, і зтымі ж абмежаваннямі па пераемнасці: прозвішча і тытул маглі быць перададзенытолькі старэйшаму мужчыну ў родзе.
Такім чынам, дзядуля, стаўшы графам Канстанцінам Апалінар’евічам Храптовічам-Буценевым, зноў аб’яднаў у сваіх руках усе храптовічаўскія ўладанні, да якіх дадаліся яшчэ Васільеўскае і вялікі дом у Туле.
Затым, у 1900 годзе, пасля старанных пошукаў, дзядуля набыў яшчэ адзін дом у Маскве. Побач з домам быў яшчэ даволі вялікі ўчастак Паварской вуліцы (сучасная вуліца Вараўскога).
Гэты дом пад нумарам 18 хутка стаў вядомы як дом Буценевых. Гэта быў вельмі прасторны двухпавярховы драўляны дом, тынкаваны, пабудаваны адразу пасля пажару 1812 г. (у час нашэсця Напалеона). Пазней да дома былі далучаныя цагляная прыбудова і вялікі двор з кустоўем. Пасля там размяшчаўся таксама драўляны сарай са стайнямі, карэтнай і кладавымі. Адна частка сядзібы межавала з Хлебным завулкам. Там была ўсталяваная жалезная рашэцістая брама паміж каменнымі калонамі, што дазваляла карэтам пад’язджаць да бакавога ўваходу і аб’язджаць вакол усяго дома.
На пустым участку па суседстве дзядуля пабудаваў пяціпавярховы даходны дом (пад нумарам 17а, бо ён знаходзіўся паміж нумарамі 17 і 18). Па дыяганалі праз вуліцу знаходзілася царква Увядзення ў Храм13.
Звонку буценеўскі дом не вылучаўся асаблівай прывабнасцю, аднак унутры, з яго велічнымі параднымі пакоямі, высокімі столямі, калонамі і цудоўным паркетам, адрозніваўся асаблівым шармам. Мэбля для гэтага дома была прывезена з Бешанковічаў і Шчорсаў. Шэраг фатэляў і сталоў быў замоўлены ў Чавіяры, Італія, дзе мясцовыя майстры спецыялізаваліся ў наборнай мэблі. Вельмі хутка дом набыў тыпова сямейную атмасферу ўтульнасці і цяпла.
Хутка буценеўскі дом стаў папулярным месцам для ўсіх сваякоў і сяброў, што жылі ў Маскве, а таксама для тых, хто праязджаў і спыняўся на некаторы час. Хутка яго засмакавала маладое пакаленне, знайшоўшы, што яго парадныя пакоі ідэальна падыходзяць да вечарынак, балоў, маскарадаў і аматарскіх пастановак і шарадаў.
Гэта быў час, калі князь Грыгорый Мікалаевіч Трубяцкой (дзядзя Грыша) заляцаўся да цёці Машы Буценевай, сястры майго бацькі. Дзядзя Грыша быў тады сакратаром рускага пасольства ў Канстанцінопалі, і, адпаведна, львіная доля гэтага рамана была ў лістах ад яго да цёці Машы. Калі ён быў у Маскве пасля смерці яго маці, ён праводзіў шмат часу з Буценевымі, і ўрэшце ў 1901 г. ён і цёця Маша былі заручаныя (яму было 28 гадоў, ёй 20).
13 Пасля рэвалюцыі стары буценеўскі дом быў знесены. Даходны дом захаваўся і змяніў свой нумар на 18, і да яго быў прыбудаваны 6-ты паверх.
Паколькі абавязкі дзядзі Грышы ў Канстанцінопалі не чакалі, было вырашана, што вяселле будзе праз месяц. А пакуль заручоныя мусілі здзейсніць шэраг візітаў да блізкіх сваякоў і сяброў. Уся сям’я дзядзі Грышы знаходзілася ў Маскве: яго браты Сяргей і Яўгеній, яго зводны брат Пётр і шматлікія сёстры. Вялізныя кошыкі кветак часта дастаўляліся ў буценеўскі дом для цёці Машы. Яны дастаўляліся з цяпліц маёнтка Вузкае, што належала зводнаму брату дзядзі Грышы Пятру Мікалаевічу Трубяцкому. Усе вялікія сем’і, блізкія да Буценевых, Барацінскія, Лапухіны, Асаргіны, Гагарыны, Бабрынскія, Галіцыны ладзілі прыёмы ў гонар новазаручоных.
Вяселле было зроблена ў маленькай, але цудоўнай крамлёўскай царкве Спаса на Бары14. Маладыя правялі мядовы месяц у Бешанковічах, а затым з’ехалі ў Канстанцінопаль, дзе дзядзя Грыша мусіў вярнуцца да сваіх абавязкаў пры рускім пасольстве.
Восенню таго ж года дзядуля, бабуля, цёця Каця і Апалінарый Поля (мой бацька) паехалі ў Канстанцінопаль адведаць дзядзю Грышу і цёцю Машу. Гэта была цудоўная магчымасць для дзядулі прыгадаць мясціны яго ўласнага дзяцінства, калі яго бацька, Апалінарый Пятровіч, быў рускім паслом у Канстанцінопалі. Трубяцкія жылі ў доме ў Буюкдэры, непадалёк ад рэзідэнцыі пасла, на тыпова турэцкай вуліцы пад назвай БюльБюль (што па-турэцку азначала “салавей”). У доме былі тры прасторныя паверхі, так што ўся буценеўская сям’я змагла свабодна размясціцца разам са сваёй старой няняй Феняй (Фядосьяй Герасімаўнай), якая заўсёды суправаджала іх ва ўсіх вандроўках.
Буценевы правялі каля шасці тыдняў у Канстанцінопалі як госці Трубяцкіх. Час у асноўным праходзіў у аглядзе славутасцяў, уключаючы некалькі экскурсій з паслом I. А. Зіноўевым на яго двухмачтавай яхце на выспы і ўздоўж турэцкага ўзбярэжжа.
Цікава адзначыць, што і на гэты раз у Канстанцінопалі гісторыя для Буценевых паўтарылася: цёця Каця, ва ўзросце 23 гадоў, сустрэла там аднаго з саслужыўцаў дзядзі Грышы Канстанціна Міхайлавіча Ону, свайго будучага мужа. Вы, верагодна, памятаеце, што ў 1837 годзе Ірыней і Караліна Храптовічы прыехалі ў Канстанцінопаль адведаць сваю старэйшую дачку Марыю, чый муж Апалінарый Пятровіч Буценеў быў тады рускім паслом
14 Гэтая царква была знесеная пасля рэвалюцыі.
у Атаманскай імперыі. 3 імі была іх малодшая дачка Алена, якая сустрэла там аднаго з памочнікаў Апалінарыя, за якога пазней выйшла замуж.
У наступныя трынаццаць гадоў цалкам да пачатку Першай сусветнай вайны дзядуля паступова памяншаў тэмп сваіх падарожжаў. Яго заўважна сталі непакоіць прыступы сянной ліхаманкі, і кожны год ён пакутаваў цягам сезонаў гэтай хваробы ўвесну, улетку і ўвосень. Бабуля намагалася пераканаць яго паехаць куды-небудзь, дзе было бы паменей пыльцы, што выклікала хваробу, аднак гэта мала дапамагала.
Яго беларускія маёнткі былі ў добрым стане дзякуючы ўмеламу кіраванню Юргенсана вучня і паслядоўніка знакамітага Фішэра. Таму, калі дзядуля і бабуля не вандравалі дзе-небудзь у Еўропе, яны праводзілі час або ў доме на Паварской у Маскве, або ў Васільеўскім, або на найманай імі віле ў Крыму. ІМ вельмі падабаўся паўднёвы клімат і прыгожы прыбярэжны ландшафт. Дзядуля нават амаль што не купіў там участак зямлі з тым, каб пабудаваць там дом. Яго даўні прыяцель Грыгорый Гагарын нават накрэсліў планы гэтага прасторнага і прывабнага дома. Аднак гэтым планам не суджана было ажыццявіцца.
Большую частку свайго часу дзядуля пісаў, прычым на самыя разнастайныя тэмы. Ён працаваў над сваімі мемуарамі, але час ад часу гэтая работа перарывалася іншымі тэмамі, якія выклікалі яго цікавасць гэта гісторыя, генеалогія, марская справа і астраномія. Старонкі яго работ звычайна былі напоўненыя вылічэннямі, чарцяжамі і дыяграмамі. Ён напісаў некалькі падрабязных гістарычных аглядаў, якія, на жаль, прапалі ў час рэвалюцыі. (Сярод тых папер былі таксама гісторыя роду Храптовічаў і маёнтка Бешанковічы). Ён апублікаваў некаторыя кнігі і брашуры:
1.	Мемуары яго бацькі Апалінарыя Буценева “Souvenirs de mon temps” па-французску. СПб., 1895.
2.	Пераклад на рускую мову часткі гэтых мемуараў, датычнай уварвання Напалеонаў 1812 г. М., 1911.
3.	“Lettres dAuqustes Personnages”, збор ліставання Караліны фон Рэнне-Храптовіч з членамі каралеўскіх фамілій (па-французску, абмежаваны тыраж).
4.	«Флоренцня н Рмм в связн с двумя событнямм в русской нсторнп XV века», кароткае эсэ на рускай мове. М., 1909.
5.	«Заметкн no передвпженню войск в Новогрудском н Ошмянском уездах», па-руску. СП6., 1911.
6.	“3 маскоўскай кампаніі Яна Казіміра з 1663-1664” А. Грамона, перакладзена на рускую і надрукавана дзядулем у 1929 г.
7.	«Памятн князя Грнгорня Ннколаевпча Трубецкого», зборнік артыкулаў пра Г. М. Трубяцкога і яго ўласных артыкулаў і прамоваў, па-руску. Парыж, 1930.
8.	«Латннская надпнсь на Спасскнх воротах (Московского Кремля) н ее автор н стронтель Пьетро Антонпо Соларп15», зборнік артыкулаў, напісаных у гонар графіні П. С. Уваравай, паруску. М., 1916.
Існавала таксама шмат іншых публікацый, здзейненых дзядулем, пра якія мы не ведаем.
Першая сусветная вайна прынесла вялізныя разбурэнні ў Беларусь, так як і ва ўсю Еўропу. Асабліва пацярпелі Шчорсы. Здарылася так, што ў 1915 г. немцы занялі дзве траціны7 Беларусі. Штаб іх паўночна-ўсходняй арміі знаходзіўся прама ў падвале шчорсаўскага замка. У рускіх была, падобна, добрая выведка, таму. Калі была падведзеная іх артылерыя, яны адкрылі агонь прама па замку з такой дакладнасцю, што засталіся адны руіны. Фактычна сцены палаца засталіся некранутымі, бо снарады траплялі ў нямецкі штаб праз дах. Нямецкі назіральны пункт, уладкаваны на званарні Шчорсаўскай царквы, быў знесены рускімі снарадамі, якія астатні будынак пакінулі ў недатыкальнасці. У кастрычніку 1915 г. Шчорсы ненадоўга былі адбітыя рускімі, азатым былі зноў захоплены немцамі.
Адразу пасля рэвалюцыі дзядуля і бабуля разам з сям’ёй майго бацькі пераехалі ў Крым, у Ялту, ратуючыся ад беспарадку і хаосу ў Маскве. У 1917 г., незадоўга перад ад’ездам, у выказванне пазней не апраўданай упэўненасці ў будучыні, дзядуля