Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
15 Я зусім нядаўна даведаўся пра гэты зборнік з кнігі, якую я атрымаў у падарунак ад майго стрыечнага брата Ўладзіміра Уладзіміравіча Трубяцкога: «Камнм говорят» Д. А. Дабраглава (выдадзена па-руску выдавецтвам Маскоўскага ўніверсітэта ў 1988 г.). У гэтай кнізе, што апісвае рознвя надпісы на замежных мовах на камянях і магілах Расіі, часта спасылаюцца на зборнік дзядулевых работ як на аўтарытэтную крыніцу. Цікава таксама, што ў гэтай кнізе згадваецца, што першыя спробы перакладу лацінскіх надпісаў былі зробленыя Мікалаем Спафары ці Спафар’евым, як вы памятаеце, адным з нашых продкаў!
купіў у сямейства Зярновых яшчэ адзін дом у Маскве. Гэта быў чатырохпавярховы цагляны кватэрны дом, сад яго прымыкаў да саду буценеўскага дома. Гэта было адно з самых кароткачасовых памяшчэнняў дзядулевага капіталу ў Расіі: праз некалькі гадоў яго насціг лёс усіх буценеўскіх уладанняў у Расіі экспрапрыяцыя савецкімі ўладамі.
У Ялце, дзе дзве сям’і Буценевых правялі свае апошнія гады на рускай глебе, паступова ўсё мацней пачала адчувацца грамадзянская вайна. Па меры руху чырвонай арміі на поўдзень і ўмацавання ёй сваіх пазіцый, ад’езд белых з чарнаморскізх портаў, праз Канстанцінопаль на Захад, набыў маштабы масавага сыходу. Урэшце, у сакавіку 1920 г., умяго праз паўгода пасля майго нараджэння, Буценевы пакінулі Ялту на адным з апошніх параходаў з бежанцамі8.
Пасял кароткага прыпынку ў Канстанцінопалі сям’я пераехала ў Сербію (Югаславія), дзе каля года яны правялі ў Брдо пры Крані. Затым яны рушылі ў Аўстрыю, дзе яны жылі каля двух гадоў у Бадэне пад Венай.
Гісторыя адной карціны
Тут я хачу распавесці пра адзін эпізод з дзядулевага жыцця, які выдатна яго характарызуе. Гэтая падзея адбылася ў Аўстрыі, калі ён жыў там як эмігрант, страціўшы ўсё ў Расіі і пражываючы тое, што ён і яго сям’я захапілі з сабой.
У дзядулі ў Расіі быў адзін вельмі добры сябар, Павел Васільевіч Жукоўскі (адзіны сын знакамітага рускага паэта Васілія Жукоўскага). Ён быў вялікім аматарам і цаніцелем мастацтва і меў кватэру ў Веймары (Германія), напоўненую ўсякімі прадметамі мастацтва, якія ён збіраў цягам свайго жыцця. За некалькі гадоў да таго, у Маскве, Жукоўскі пазычыў у дзядулі тысячу рублёў, вярнуць якія пазней яму не прадставілася магчымым. Прыйшлі вайна, рэвалюцыя і ўрэшце смерць Жукоўскага.
У 1921 г., знаходзячыся ў Аўстрыі, дзядуля атрымаў павестку з Веймара, у якой паведамлялася, што гаспадзін Жукоўскі завяшчаў яму вялікае палатно “Святы Себасцьян” італьянскага майстра Джаванні Кантарыні (1549—1603), вучня Тынтарэта.
Руіны Навагрудскага замка. Гравюра 1835 г. Удалечыні бачная праваслаўная
царква Барыса і Глеба, дзе пахаваныя некалькі Храптовічаў
ODROW^Z
HERB.
Герб Храптовічаў, які мае назву “Одровонж”
Каталіцкі касцёл свв. Якава і Філіпа, пабудаваны Ежы Літаворам Храптовічам у 1624 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні
Дом у Бешанковічах. Акварэль Караліны Храптовіч

Герб “Одровонж” над уваходам у палац у Шчорсах
Палац у Шчорсах (ззаду). Фотаздымак зроблены да вайны 1914 г.
Граф Іаахім Храптовіч (1729-1812). Арыгінал партрэта, напісаны Грацы, быў у Шчорсах. Копія, напісаная Дамелем, знаходзілася ў Румянцаўскім музеі ў Маскве
Графіня Караліна Храптовіч (ад нараджэння фон Рэнне; 1780-1846). Партрэт пісаў Бакіярэлі ў 1808 г. На медальёне партрэт яе мужа Ірынея.
Граф Міхаіл Ірынеевіч Храптовіч (1809-1892). Партрэт X. Коелмана, 1844 г.
Віла Зеелах у Ліхтэнтале пад Бадэн-Бадэнам, пабудаваная для Міхаіла Ірынеевіча і яго жонкі
“Вішнеў-Одровонж”
Граф Міхаіл Ірынеевіч Храптовіч. Фотаздымак партрэта (1851 г.)> падораны мне маім пляменнікам Міхаілам Андрэевічам Трубяцкім

Правае крыло палаца ў Шчорсах, у якім дзядуля ў 1903 г. зладзіў капліцу (гл. Маленькі праваслаўны крыж на даху і маленькія званы над вакном)
Шчорсаўская ферма Мураванка
Палац у Шчорсах. Фасад з жалезнай брамай. Фотаздымак зроблены да вайны 1914 г.
I
Царква ў Шчорсах
Два малюнкі Марыі Апалінар’еўны Буценевай (Каконы), выкананыя Г. Гагарыным. Злева: трохмесячная Какона на руках у грэцкай няні; справа Какона з маці
Марыя Ірынееўна Буценева трымае сваю дачку Какону на тэрасе рэзідэнцыі рускага пасла ў Буюкдэры, Турцыя ў 1835 г. Літаграфія з партрэта Брулова.
Дакумент, выдаваны рускім паслом у Канстанцінопалі рускім гандлёвым суднам. Гэты дакумент 1837 г. падпісаны Апалінарыем Пятровічам Буценевым
Марыя Ірынееўна Буценева (ад нар. гр. Храптовіч)
Алена Ірынееўна Цітова (ад нар. гр. Храптовіч; 1814-1900)
Княгіня Марыя Апалінар’еўна Барацінская (ад нар. Буценева, Какона: 1835-1906). Партрэт напісаны Вінтэргальтарам у 1864 г.
Марыя Уладзіміраўна (Мімі) Цітова, дачка Алены і Уладзіміра Цітовых
Герб Буценевых	Мой бацька ў тры гады
Князь Меншыкаў на сваёй тройцы з рускім кучарам у Бадэн-Бадэне ў 1900 г.
Канстанцін Апалінар’евіч Буценеў (“дзядуля”) з маладой жонкай Верай Васільеўнай (ад нар. Ільіной). Фотаздымак 1877 г.
Васілій Васільевіч Ільін, бацька Веры Васільеўны Буценевай (“бабулі”). Акварэль Аляксея Дзмітрыевіча Салтыкова, яго сябра і паплечніка
Від з узлесся на сяло Васільеўскае. Фотаздымак 1904 г.
Васільеўскае. Стары дом
Граф Міхаіл Апалінар’евіч Храптовіч Буценеў (1844-1897) з нявестай графіняй Марыяй Аляксандраўнай Ламсдорф (18591920). Фотаздымак 1895 г.
Мой дзядуля са сваімі дзецьмі. Злева направа: Каця, Маша і Поля ў жалобе пасля смерці яго жонкі Веры, і, праз шэсць месяцаў, яго чатырохгадовай дачкі Таццяны
Мой бацька Апалінарый Канстанцінавіч (1879-1946)у 15 гадоў
t
Дзядуля ca сваёй другой жонкай Кацярынай Паўлаўнай, ад нараджэння гр. Баранавай
На Паварской y маленькай гасцёўні. Фотаздымак 1912 г. Злева направа: мая маці, мая бабуля, мой дзядуля, мой бацька, дзядзя Грыша Трубяцкой, яго жонка цёця Маша, цёця Каця і яе муж дзядзя Косця Ону
Дом Буценевых на Паварской, 18 у Маскве. Фотаздымак 1908 г.
Злева направа: цёця Каця, мой бацька і цёця Маша (нявестай). Фотаздымак 1901 г.
Прыём з нагоды вяселля маіх бацькоў. Унутраны двор дома Буценевых на Паварской
Якраз у гэты час дзядуля даведаўся, што састарэлая ўдава імператрыца Марыя Фёдараўна (з якой, дарэчы, быў добра знаёмы Жукоўскі) жыве ў даніі ў вельмі цяжкім фінансавым стане. Дзядуля неадклана вырашыў прадаць карціну і даслаць ёй усе выручаныя грошы. Ён даслаў ёй чэк у швейцарскіх франках і наступны ліст па-французску:
Vienne 1е 6 Septembre 1922
Madame, un ami a moi auquel Votre Majeste Imperiale avait daigne accorder de 1 amitie, le defunt Paul Zhoukovski, m’a legue un tableau peint par le Venetian Contarini (1549--1603). Je suis parvenu a vendre ce tableau qu’il metait dificile de conserver dans mon existence demigre. Daignez Madame, me faire la grande grace de vouloir bien accepter la somme ci-jointe resultant de cette vente, que je me fais une indisible joie de deposer a vos augustes pieds, comme vous arrivant de la part du defunt Zhukovski, qui aurait ete si heureux de le faire luimeme, et de votre bien humble serviteur et tres fidel sujet Comte Constantin Chreptowicz-Bouteneff.
P.S. J’au eu le bonheur de voir Votre Majeste Imperiale en rade de Copenhague a bord des fregates Peresvet en julliet 1865 et Oslabia en Aout 1866 et une troiseme fois de Lui avoir ete presente en Avril 1886 au palais de Livadia.
Ніжэй пераклад гэтага ліста:
“Ваша вялікасць, мой сябар, нядаўна памерлы Павел Жукоўскі, якому Ваша Імператарская Вялікасць аказвала сяброўскае спрыянне, завяшчаў мне работу венецыянскага майстра Джаванні Кантарыні. Я прадаў гэты твор мастацтва, які так ці іначай мне было б цяжка захаваць у маім сапраўдным стане эмігранта. Ваша Вялікасць, прашу аказаць мне гонар і прыняць выручку ад продажу прапанаваную суму, якую я з неапісальнай радасцю кладу да ног Вашай вялікасці. Гэта дар ад памерлага Паўла Жукоўскага, які быў бы шчаслівы зрабіць гэта сам, а таксама ад Вашага пакорнага служкі і вернага падданага графа Канстанціна Храптовіча-Буценева. P.S. Я меў шчасце бачыць Вашу Вялікасць у Капенгагене на борце фрэгатаў “Перасвет” у ліпені 1865 г. і “Аслябя” ў жніўні 1866 і быў прадстаўлены Вам у Лівадзійскім палацы ў красавіку 1886 г.”
Дзядуля атрымаў чароўнае і цёплае выказванне ўдзячнасці ад Марыі Фёдараўны, напісанае яе ўласнай рукой.
Хутка пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Версальская дамова, падпісаная ў 1919 г., адкрыла магчымасці для ўзнікнення незалежнай Польскай рэспублікі. Адзінымі межамі, якія не ўсталяваліся, былі яе ўсходнія межы, дзе савецкія войскі імкнуліся захапіць вялікія часткі Беларусі і Украіны, а палякі стрымлівалі ўдары. У рэшце рэшт, пасля кароткай вайны паміж палякамі і Саветамі (1920-1921 )9, у Рызе была падпісаная мірная дамова, якая вызначала межы паміж дзвюма краінамі. Па шчаслівай для нашай сям’і выпадковасці два беларускія маёнткі Шчорсы і Вішнеў апынуліся на польскім баку. Праз некаторы час дзядуля быў прызнаны палякамі як іх ўаконны ўладальнік. Стары кіраўнічы Сухоцкі быў вернуты на сваю пасаду ў Шчорсы і актыўна займаўся ўзнаўленем земляробства, закінутым падчас вайны.
Фактычна Шчорсы пацярпелі не толькі падчас вайны паміж Расіяй і Германіяй, калі маёнтак двойчы пераходзіў з рук у рукі, але таксама і ўч аспольска-савецкай вайны, якая пачалася хутка пасля заканчэння першай. Фермы былі разбураныя, запасы вычарпаныя, пагалоўе жывёлы скарацілася да некалькіх худых кароваў і коней. У гэтых умовах маёнткі маглі прыносіць прыбытак толькі праз некалькі гадоў.
I зноў удача была на нашым баку. Так здарылася, што цягам першых некалькіх гадоў існавання ў якасці незалежнай краіны Польшча стала праводзіць радыкальную аграрную рэформу. Гэтыя пераўтварэнні прымушалі землеўласнікаў, якія валодалі лішкам апрацаванай зямлі звыш усталяваных чатырохсот гектараў (тысячы акраў), прадаваць лішкі дзяржаве па фіксаваным кошце (прыблізна 50-75 % ад рынкавага кошту). За гэтую зямлю дзяржава расплочвалася часткова наяўнымі, а часткова ўрадавымі аблігацыямі і прадавала гэтую зямлю сялянам на выгадных умовах16. Несумненна, што, нягледзячы на цяжкія ўмовы для буйных землеўласнікаў, гэтыя рэформы былі апраўданыя і неабходныя, бо былі накіраваныя на больш раўнамернае размеркаванне зямельных уладанняў.