Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
16 Гістарычная энцыклапедыя польскай эканомікі. Варшава, 1981.
Для нашай сям’і гэты вымушаны продаж зямлі дзяржаве абярнуўся не толькі сродкамі для паскарэння ўзнаўлення гаспадаркі, але таксама і грашыма, на якія можна было падтрымліваць усю сям’ю. Гэтыя грошы пдчалі даходзіць да Францыі ў 1924 г. Гэта было вельмі ўчасна, бо тое, што нам удалося захапіць з Расіі, мы ўжо пражылі. 3 той пары гэтыя пераводы з Польшчы склалі верны прыбытак для дзядулі і бабулі, а таксама для ўсёй нашай вялікай сям’і: Буценевых, Трубяцкіх і Ону.
Натуральна, што і значная колькасць сваякоў ды іншых людзей знаходзілі дапамогу дзякуючы гэтым грашам. Будучы людзьмі незвычайна шчодрымі, мой дзядуля і бацька дапамагалі бедным направа і налева. Сям’я ў эміграцыі ведала, да каго звярнуцца па дапамогу ў выпадку непрадбачных расходаў: сур’ёзнай хваробы, платы за вышэйшую адукацыю, пачатковага ўнёску ў дзелавы праект і пад.
Было справай выключнай удачы, што дзядулю ўдалося, у ліку вельмі нямногіх рускіх эмігрантаў, узнавіць правы ўласнасці на частку ўладанняў і атрымліваць ад іх пэўны прыбытак. Але і Шчорсы, і Вішнеў знаходзіліся ў Польшчы ў ста вёрстах ад мяжы з Савецкім Саюзам'0, што было небяспечна. Гэта пацвярджалася штораз асабліва ў раннія пасляваеныя гады, пры ваенных нападах з савецкага боку. Hi дзядуля, ні мой бацька не былі гатовыя пераехаць у Полынчу.
Будучы ў Бадэне пад Венай у 1923 г., дзядуля прыйшоў да выссновы, што вяртання ў Расію не прадбачыцца, прынамсі, цягам бліжэйшых гадоў, і неабходна абраць месца для пастаяннага жыхарства ў эміграцыі. Ён вырашыў, што лепей за ўсё пасяліцца з Францыі, і папрасіў сваю дачку цёцю Машу Трубяцкую падшукаць для сям’і дом у адным з прыгарадаў Парыжа. Цёця Маша выдатна справілася з заданнем, і яе выбар быў адобраны. (Яна і не меркавала тады, што яе выбар акажа далёка ідучы ўплыў на жыццё многіх рускіх эмігрантаў, сваякоў і многіх іншых, хто з гадамі пачаў сяліцца ў гэтым раёне).
Дом, абраны цёцяй Машай, быў вельмі прасторны стары паляўнічы павільён у Кламары ля Парыжа (дом № 1 па rue de la Foret прама на ўзлеску). Пры доме быў вялікі сад з асобнымі весніцамі, што выходзілі на іншую вуліцу, rue Henri. Дом быў вялікі настолькі, што аказаўся здатны размясціць дзядулю, бабу-
лю, іх прыслугу дзвюх сёстраў Феню і Кацю, дзвюх бабуліных сёстраў цёцю Юленьку Муханаву і і цёцю Жэню Пісараву і яе залвіцу цёцю Настачку Баранаву. Да ўсяго там хапала месца і для сям’і Трубяцкіх дзядзі Грышы, цёці Машы, іх чатырох сыноў, служанкі Лізы Карлюк (са Шчорсаў), няні Сашы і кухаркі Веры. Дом хута стаў вядомы як Трубяцкоўскі дом.
Царква ў Кламары
Хутка пасля таго, як былі распакаваныя чамаданы, у 1924 г., дзядуля і дзядзя Грыша Трубяцкой вырашылі пабудаваць невялікую праваслаўную царкву ў канцы сада. Яшчэ да канца 1924 г. маленькая капліца з сасновых дошак была гатовая і ўражвала ўсіх сваёй грацыёзнай простасцю. Яна была прысвечаная святым Канстанціну і Алене. Святар прыязджаў туды служыць усяночную і абедню кожны тыдзень. Пасля першых двух гадоў свайго існавання царква аказалася ўжо замалая для ўсіх жадаючых наведаць службы, і да яе быў прыыбудаваны прыдзел, які падвоіў яе памеры, аднак без парушэння яе агульных грацыёзных прапорцый.
Я, напэўна, быў адным з першых прыслужнікаў у гэтай царкве, а праз некалькі гадоў да мяне далучыўся мой брат Сярожа. У хоры спявалі толькі сваякі, і як добра спявалі!
Нялёгка знайсці словы для таго, каб правільна апісаць нашую маленькую кламарскую царкву і ролю, якую яна адыграла ў жыцці кожнага з нас сваякоў і не сваякоў за ўсе гэтыя доўгія гады. Цягам бясконцых службаў, пахаванняў, хростаў і вянчанняў царква была сведкам многіх горасцяў і радасцяў. Колькі падтрымкі яна аказвала тым, каму яна была патрэбна! Усе, хто наведваў гэтую царкву, захавалі самыя сардэчныя ўспаміны, з ёй звязаныя. I ў нашыя дні, калі на Вялікдзень дзіцячы хросны ход з абразамі абыходзіць царкву, бабулі і дзядулі, якія глядзяць на гэта, успамінаюць, як шмат гадоў таму яны рабілі тое самае.
Хутка пасля таго, як пабудова царквы была закончаная, дзядуля вырашыў пабудаваць непадалёк ад царквы яшчэ адзін дом. Гэта быў двухпавярховы каменны дом з двума дадатковымі спальнямі на гарышчы. Дом прызначаўся для цёці Каці і дзя-
дзі Косці Ону, але пакуль ім карысталіся бабуліны сёстры. Ону ў рэшце рэшт пераехалі ў гэты дом, дзе правялі рэшту свайго жыцця. Пасля іх смерці дом дастаўся ў спадчыну майму пляменніку Канстанціну Канстанцінавічу Буценеву з умовай, што ніжні паверх будзе належаць маёй мачысе Вользе да канца яе жыцця. Затым Канстанцін прадаў гэты дом Серыкавым, нашым сваякам. Ён інжынер-архітэктар і ў дадатак рэгент царкоўнага хора, яна Таня Лапухіна, дачка Сяргея і Трэшы.
Багаслоўскі інстытут святога Сергія ў Парыжы
У 1934 г. дзядуля і дзядзя Грыша далучыліся да невялікай групы людзей, якія хацеі заснаваць праваслаўны багаслоўскі інстытут у Парыжы. Усё пачалося, калі мітрапаліт Еўлогій, глава Праваслаўнай Царквы ў Францыі і Заходняй Еўропе, папрасіў Міхаіла Міхайлавіча Асаргіна (дзядзю Мішу, майго хроснага) знайсці месца ў Парыжы для другой праваслаўнай царквы. У гэты час адзіная праваслаўная царква на rue Daru стала малой для таго, каб змясціць растучую колькасцьрускіх бежанцаў, якія прыбывалі ў Парыж. Дзядзя Міша хутка знайшоў даволі прыемнае памяшканне на rue de Crimee, кінутае нямецкай царквой у дрэнным стане. Уласнасць павінна была перайсці ад немцаў да горада і ўрэшце прададзеная з аўкцыёна.
Дзядзя Міша з энтузіязмам і натхненнем пераканаў мітрапаліта даць згоду і прыняўся даставаць грошы (задатак для ўдзелу ў аўкцыёне, грошы на пакупку і сродкі, неабходныя для рамонту памяшканняў і пабудовы вялікага і прыгожага драўлянаг храма; да таго часу было вырашана, што там будзе размешчаны багаслоўскі інстытут).
Спачатку дзядзю Мішу не хапала 12 000 франкаў пад задатак, неабходны для ўдзелу ў аўкцыёне. Ён папрасіў пра гэта дзядулю, які сказаў, што ў яго таксама зараз няма грошай і не будзе ў бліжэйшы час. Праз тры дні дзядзя Міша прыйшоў у нашую кламарскую царкву ў нядзелю на абедню, і першым, каго ён пабачыў на царкоўным двары, быў дзядуля, які размахваў урыўкам паперы і крычаў: “Віншую! Віншую!” Урывак паперы аказаўся чэкам на 12 000 франкаў, якія дзядуля зусім нечакана атрымаў
ад свайго пасярэдніка ў Вене. Дзядуля неадкладна ахвяраваў гэтыя грошы на інстытут святога Сергія. Хутка ўласнасць была набытая на аўкцыёне. Аднак яшчэ больш грошай патрабавалася для таго, каб афіцыйна ўступіць у правы валодання ўласнасцю. Дзядуля звярнуўся да свайго старога сябра па Японіі Гінзбурга, які быў там пастаўшчыком вугалю для рускага імператарскага флота, і вялікаму прыхільніку епіскапа Мікалая Японскага, які на той час пасяліўся ў Парыжы. Гінзбург неадкладна пагадзіўся даць сто тысяч франкаў.
Багаслоўскі інстытут святога Сергія хутка стаў адным з самых вядомых у свабодным свеце. Яго музычны факультэт (царкоўныя спевы) пад кіраўніцтвам дзядзі Мішы Асаргіна набыў сусветную славу. (Цяпер ён знаходзіцца пад кіраўніцтвам сына дзядзі Мішы Мікалая Асаргіна). У штаце прафесараў былі вядучыя багасловы свету. Яго выпускнікі рассеяныя па ўсім свеце як святары, настаўнікі, прафесары і кіраўнікі цэркваў. Айцец Аляксандр Шмеман быў адным з іх.
Віяланчэль Амаці
Дзесьці ў сярэдзіне дваццатых гадоў у Кламары дзядулю наведаў музыкант Баржанскі. Будучы нядаўнім эмігрантам, ён скардзіўся, што не можа зарабляць сабе на жыццё як віяланчэліст без добрага інструмента. Дзядуля тту жа прапанаваў яму пазычыць у яго фамільную віяланчэль Амаці, на якой граў яшчэ Ірыней Храптовіч і якую дзядулю ўдалося вывезці з Расіі. Па ўмове на корпусе была размешчаная таблічка, дзе паведамлялася, што яна належыць графу Храптовічу-Буценеву, і Баржанскі паабяцаў, што верне віяланчэль, калі адпадзе ў ёй патрэба. Баржанскі даў два цудоўныя канцэрты ў доме Трубяцкіх у прысутнасці ўсіх сяброў і сваякоў. Пасля цягам некалькіх гадоў ён паспяхова гастраляваў па Еўропе і стаў там даволі вядомы. Ішлі гады, і хутка ў сям’і ўсе забылі пра віяланчэль, пакуль не прыйшлі пасляваенныя гады і сям’я перастала атрымліваць прыбытак з маёнткаў у Польшчы. Баржанскі памёр, але адзін з Трубяцкіх наведаў яго ўдаву ў Брусэлі і спытаў яе пра інструмент. Яна адказала, што нічога пра гэта не ведае і не чула.
Слугі
Тут я хачу распавесці пра адносіны да слугаў у нашай сям’і і прывесці два або тры прыклады.
У мінулым у нашай сям’і трымалі даволі шмат слуг. Усе нашыя пакаёўкі, няні і кухары займалі пажыццёвыя пазіцыі. Было нешта вельмі патрыярхальнае ва ўзаемаадносінах паміж слугамі і гаспадарамі: ўзаемная павага, любоў і поўнае падпарадкаванне. Яны любілі дзяцей, якіх яны звычайна ведалі ад нараджэння, і былі любімыя ў адказ. Слугі цалкам суперажывалі кожнай радасці і кожнаму ropy ў сям’і.
Стасункі былі такімі блізкімі, што, калі здаралася часта ў эміграцыі, калі не было чым плаціць ім заробак, яны пагаджаліся працаваць месяцамі або нават гадамі бясплатна.
Пры такіх адносінах паміж слугамі і гаспадарамі было абсалютна натуральна, што дзве служанкі дзядулі і бабулі, сёстры Феня і Каця пасля іх смерці былі пахаваныя ў фамільнай буценеўскай магіле на кламарскіх могілках.
Аднойчы ў 1931 г. Вера, кухарка ў доме Трубяцкіх, атрымала прапанову выйсці замуж за ад уральскага казака. Яна была маладая, ружавашчокая бландзінка. Ён быў членам казачага палка, які цалкам сышоў у эміграцыю пасля паразы Расіі; яны пасяліліся ўсе разам у адным з парыжскіх прыгарадаў. Некаторыя казакі працавалі на аўтамабільным заводзе, іншыя працавалі таксістамі. Вера адчула, што павінна спытаць дазволу ў цёці Машы, якая пасля сустрэчы з маладым чалавекам дала згоду.
Вянчанне адбылося ў нашай кламарскай царкве, і цёця Маша адчыніла дзверы дома для вялікага прыёму так жа, як зрабіла б гэта для аднаго са сваіх уласных дзяцей. 3 боку жаніха прысутнічалі ўсе казакі-адпалчане, а з боку нявесты сем’і Буценевых і Трубяцкіх і некаторыя нашыя сваякі. Мой старэйшы брат Косця і браты Трубяцкія былі шаферамі ў нявесты, трымаючы вянец над яе галаввой. Шаферамі жаніха былі яго сябры KasaKi. Пасля вянчання ў царкве маладых сустракала ў дзвярах дома цёця Маша хлебам і соллю.