Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Ён не ўваходзіў у склад Земскага сходу, але быў выбраны, каб узначаліць дэлегацыю земстваў у Пецергоф з петыцыяй да цара Мікалая II у чэрвені 1905 года. Галоўная мэта прамовы, з якой
Трубяцкой звярнуўся да цара, заключалася ў тым, каб прыцягнуць увагу манарха да небяспечнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Расіі і пераканаць яго сабраць абраных народам прадстаўнікоў для распрацоўкі разам з урадам шляхоў дасягнення ўнутранага адзінства. Аднак цар прапусціў гэта ўсё міма вушэй, і петыцыя не была заўважана. Фізічныя сілы Сяргея Мікалаевіча, аднак, былі сур’ёзна падарваныя гэтымі намаганнямі. Праз некалькі дзён пасля аўдыенцыі з царом ён памёр ад сардэчнага прыступу ў Пецярбургу. Яму было толькі сорак тры гады.
Пасля яго смерці брат Яўген пісаў: “Багацце яго розуму было ахвяраваны любові, якая паліла яго сэрца. Яго сэрца не здолела вытрымаць пакуты і перажыванні за Расію і яе народ. I ён памёр у росквіце свайго творчага жыцця. Аднак гэта заўчасная смерць дала свету нешта большае, чым навука, чым філасофія, чым усе дасягненні розуму, яна дала вялікае чалавечае сэрца”19.
Яго цела было перавезена ў Маскву для пахавання ў Данскім манастыры. Пахавальная працэсія ўключала не толькі членаў сям’і, але таксама сотні тысячаў яго прыхільнікаў, аднадумцаў і, зразумела, студэнтаў Маскоўскага ўніверсітэта. Гэта было падобна на пахаванне народнага героя.
Сяргей Мікалаевіч Трубяцкой быў жанаты з князёўнай Праскоўяй Уладзіміраўнай Абаленскай. У іх было трое дзяцей:
Марыя Сяргееўна (1888-1934), мая маці.
Мікалай Сяргеевіч (1890-1938) быў жанаты з Верай Пятроўнай Базілеўскай. Пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта ён стаў выкладчыкам лінгвістыкі. Пасля рэвалюцыі эміграваў і стаў прафесарам славянскай філалогіі ў Венскім універсітэце. Ён быў выбітным навукоўцам і ў хуткім часе стаў заснавальнікам новай навукі фаналогіі. Напрыканцы жыцця ён працаваў над складаннем зборніка фаналагічных апісанняў усіх моваў свету.
Калі Германія далучыла Аўстрыю ў сакавіку 1938 года, яго звольнілі з універсітэта: нацысты пераследавалі яго за антырасізм. Ён памёр ад сардэчнага прыступу падчас дыктавання на шпітальным ложку сваёй кнігі “Прынцыпы фаналогіі” у чэрвені 1938 года. У Мікалая Сяргеевіча было тры дачкі: Алена (19151968), была замужам за Аляксандрам Ісачэнкам, шлюб завяр-
19 Е. Н. Трубецкой “Нз прошлого”.
шыўся разводам, другім шлюбам пабралася з Тыборам Ковачам; Дар’я (1920-1975), была замужам за Вернэрам Вейсэлем, трое дзяцей: Міхаіл, Сафія і Марыя (Маша); Наталля (1923-1982), была замужам за Нікаласам Літтанам, дзве дачкі: Дафнэ і Фіона.
Уладзімір Сяргеевіч (1892 расстраляны НКУС у 1937), быў жанаты ў Маскве з Елізаветай Уладзіміраўнай Галіцынай (1889памерла ў Бутырскай турме ў Маскве ў 1942 годзе). У адрозненне ад нас і аграмаднай большасці нашых сваякоў, якія эмігравалі пасля рэвалюцыі з Расіі, Уладзімір Сяргеевіч і яго сям’я засталіся. У іх было дзевяць дзяцей:
Таццяна (19131917).
Грыгорый (1915-1965), жанаты. Правёў 10 гадоў у лагерах Сібіры.
Варвара (1916 расстраляная разам з бацькам у 1937 годзе ў Андзіжане, Узбекістан).
Аляксандра (1919 памерла ў лагеры на Урале у 1943 годзе).
Андрэй (нарадзіўся у 1920), быў жанаты з Аленай Уладзіміраўнай Галіцынай, ваяваў супраць немцаў у 1941 годзе, быў паранены і ўзяты імі ў палон, збег з палону і далучыўся да польскіх, а пазней і да рускіх партызанаў. Пасля заканчэння вайны быў арыштаваны і правёў пяць гадоў у лагеры ў Казахстане. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, доктар біялагічных навук.
Ірына (нар. 1922), была замужам за Аляксеем Шчарбаковым, шлюб закончыўся разводам. Другім шлюбам за Іосіфам Баерам.
Уладзімір (1924-1992), быў жанаты з Вольгай Несмяянавай. Страціў нагу падчас Другой сусветнай вайны. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, гісторык, спецыяліст па Бліжнім Усходзе.
Сяргей (нар. 1926), жанаты з Нінай Васільеўнай Гугаевай.
Георгій (нар. 1934), жанаты.
Гэта вялікая сям’я была практычна адрэзана ад нас, сваякоў, якія жылі на Захадзе. Тыя з іх, каму пашчасціла перажыць тэрор 20-30-х гадоў у Савецкім Саюзе, вайну з Германіяй 1941-1945 гадоў найцудоўнейшыя людзі. У апошнія гады нашы кантакты ўзнавіліся. Напрыклад, трое з нашых чацвярых дзяцей і мая жонка Вера былі ў Расіі і там сустракаліся з нашымі сваякамі. Мая сястра Каця некалькі разоў бывала ў Маскве. Мая дачка Таня пражыла ў Маскве два гады, выкладаючы ў Англа-амерыканскай школе. У 1987 годзе з Масквы прыехаў мой стрыечны
брат Уладзімір Уладзіміравіч Трубяцкой і правёў у мяне шэсць тыдняў. Шчыльныя сямейныя адносіны цяпер адноўлены і горача вітаюцца з абодвух бакоў.
Князь ЯЎГЕН МІКАЛАЕВІЧ ТРУБЯЦКОЙ (1863-1920) быў жанаты з князёўнай Верай Аляксандраўнай Шчарбатавай. У іх было трое дзяцей:
Сяргей (1890-1949), быў жанаты з князёўнай Марынай Мікалаеўнай Гагарынай, бацька маёй жонкі.
Аляксандр (1892-1968), жанаты з князёўнай Аляксандрай Міхайлаўнай Галіцынай (цёця Ліна).
Соф’я (1900-1982).
Яўген Мікалаевіч падзяляў ліберальныя і канстытуцыйныя погляды свайго брата Сяргея. У супрацоўніцтве са сваім малодшым братам Рыгорам (Грыгорыем) ён надрукаваў незалежны і ўплывовы “Маскоўскі штотыднёвік”. Яго інтэнсіўная дзейнасць прывяла да ўзнаўлення Маскоўскага Патрыярхата ў якасці вярхоўнай улады Рускай Праваслаўнай Царквы.
Ён быў філосафам і ўніверсітэцкім прафесарам, выкладаў у Кіеўскім, а затым, пасля смерці брата, у Маскоўскім універсітэце і пасля, падчас рэвалюцыі, у Растоўскім універсітэце. Глыбіня і моц яго ідэй добра вядомыя, яны адлюстраваныя ў яго філасофскіх працах, у яго асветніцкай дзейнасці.
Вельмі сціплы па характары, ён меў узвышаную адчувальную душу і вытанчаную схільнасць да мастацтва і музыкі. Тры яго працы па рускай іканаграфіі (“Умозренне в красках”) сталі класічнымі і былі надрукаваны на многіх мовах. Дзве іншыя кнігі “Воспомннанмя” і “Нз прошлого” у пэўнай меры адлюстроўваюць прыгажосць і глыбіню любові ў яго сэрцы.
Калі трэба было з’язджаць з Расіі, у час, калі быў адрэзаны на поўдні ад сваёй сям’і, ён захварэў на сыпны тыф і памёр у шпіталі ў Наварасійску ў студзені 1820 года ў пяцідзесяцісямігадовым узросце.
Яго доктар пісаў, што пасля працяглага часу ў непрытомнасці Яўген Мікалаевіч раптам цалкам выразна прамовіў: “Надыйшоў час пачынаць Святую Літургію, адчыніце Царскую Браму”. I памёр.
Цяпер давайце вернемся да маіх бацькоў. Мама (з націскам на апошнім складзе), як мы, яе дзеці называлі, была незвычай-
най жанчынай. Натуральна, што нараджэнне семярых дзяцей, інсульт у трыццаць восем гадоў, які пакінуў яе з паралізаванай рукой і нагой, грудная жаба, на якую пакутавала некалькі гадоў, паўплывалі на яе. У яе быў твар з тонкімі рысамі, якія надавалі ёй пэўную азоранасць і паэтычны выгляд. Яе глыбокія, удумлівыя і паэтычныя вочы выпраменьвалі каханне, увагу і клопат. Гэта былі незабыўныя вочы.
Мне неверагодна пашанцавала, што падчас яе смерці ў Кламары у 1934 годзе ва ўзросце сарака шасці гадоў мне ўжо было пятнаццаць, так што я запомніў апошнія яе гады. Нават зараз, праз пяцьдзясят тры гады, яе вобраз нібы жывы паўстае ў мяне перад вачыма.
Мы усе, сямёра дзяцей, проста абагаўлялі яе.
* * *
Пасля вяртання маладых з вясельнага падарожжа для Папа паступіла прапанова заняць пасаду саветніка ў расійскай амбасадзе ў Лондане. Гэта была вельмі цікавая прапанова, і ён прыняў яе з радасцю. У верасні 1910 года ўжо распакоўваліся валізы ў доме, які яны знялі па адрасе 2 Глостэр Сквер, Гайд Парк, Лондан.
Тут у сакавіку 1911 года ў іх нарадзілася першае дзіця дачушка, якую яны назвалі Праскоўяй (Пашай) у гонар бабулі, маці Мама. Меней, чым праз год, у лютым 1912 года, што супала з адпачынкам, у Маскве ў іх нарадзіўся першы сын. Яго назвалі Канстанцінам, у гонар дзядулі.
Жыццё ў Лондане было камфартабельным і прыемным. У Мама былі няня, пакаёўка і кухар. Папа быў заняты працай у пасольстве. Тым не менш яны наведвалі сяброў, ездзілі ў тэатр і на канцэрты. У вольны час Папа любіў гуляць у пола або тэніс.
У жніўні 1914 г. у Бешанковічах, дзе сям’я праводзіла лета, у Мама нарадзілася трэцяе дзіця, дачка Марыя (Мар’юшка), названая ў гонар цёці Машы Трубяцкой.
Пазней у гэтым жа годзе сям’я пераехала ў Лондан. Яны былі ўсё яшчэ ў Лондане, калі грымнула Першая сусветная вайна. Германія абвясціла вайну Расіі 1 жніўня 1914 г., Францыі 3 жніўня, Англіі 4 жніўня. Восенню таго ж года, калі Мама чакала сваё чацвёртае дзіця, было вырашана, што ўся сям’я адправіцца ў Гаагу,
у Галандыю. Яны спыніліся ў цёці Каці і дзядзі Косці Ону (дзядзя Косця тады быў першым сакратаром рускага пасольства ў Гаазе). Нейтралітэт Галандыі ў вайне даваў Буценевым адчуванне бяспекі. Ону былі радыя гасцям і размясцілі іх у сваім прасторным доме. У студзені 1915 г. нарадзілася дзіця. Гэта была дзяўчынка, якую назвалі Елізаветай (Лізанькай) у гонар цёці Азі (Елізаветы) Абаленскай, яе цёткі па лініі маці. Хроснай маці была цёця Каця Ону, хросным бацькам дзядзя Грыша Трубяцкой.
У 1916 г. Папа выйшаў у адстаўку са сваёй пасады ў Лондане і з Міністэрства ўнутраных спраў і вярнуўся з усёй сям’ёй у Маскву. Ён адчуваў, што павінен аказаць падтрымку свайму састарэламу бацьку (дзядулю) у сувязі з абстаноўкай у Расіі, якая імкліва пагаршалася. Страйкі развальвалі адзін сектар эканомікі за другім, ад паштовай службы да прамысловасці і чыгункі. Дэманстрацыі на вуліцах праходзілі не толькі ў Петраградзе, але і ў Маскве. Уплыў вайны не толькі абарочваўся чалавечымі стратамі, але і падзеннем духу рускага народа. Пасля пачатковых поспехаў рускай арміі ў стрыманні наступлення нямецкіх войск вораг атрымаў перамогі ў Прусіі і Літве. Шчорсы, вызваленыя ад немцаў у 1915 г., зноў аказаліся ў іх руках.
У лютым 1917 г. Мама нарадзіла чацвёртую дзяўчынку (пятае дзіця). Яе назвалі Кацярынай (Кацяй) у гонар цёці Каці Ону. Хроснай маці была цёця Соня Ламсдорф, ад нараджэння Соф’я Пятроўна Трубяцкая, дваюродная сястра і блізкая сяброўка Мама. Хросным быў дзядзька Уладзімір Трубяцкой, брат Мама.
Праз месяц цар Мікалай II адмовіўся ад прастола, і ўлада перайшла ў рукі Часовага Урада пад кіраўніцтвам Керэнскага. У красавіку Папа ўгаварыў дзядулю і бабулю з’ехаць з Масквы ў Ялту. Ён быў патрэбен цяпер ў Крыме з-за становішча, якое хутка пагаршалася. Часовы Урад у Петраградзе быў скінуты, Керэнскі збег, і ўладу захапілі бальшавікі. У Крыме таксама захоплівалі ўладу рэвалюцыйныя элементы разам з крымінальнікамі і бандытамі. Былі шырока распаўсюджаны расстрэлы, напады, збіенні і рабаванні. На пачатку 1918 Папа перавёз дзядулю і бабулю ў дом, дзе жыла яго сям’я, так што яны ўсе маглі праводзіць ночы разам, забарыкадаваўшы ўваходныя дзверы. Папа набыў каня і калёсы і пачаў набываць дровы для сям’і і некаторых сваякоў. Гэта стала яго працай, і ён быў вельмі зада-