Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
У тыя дні ў мяне развілася цікавасць да палявання. У палях вакол Бардэбюра было шмат зайцаў і курапатак, і я марыў падстрэліць што-небудзь з гэтай дзічыны. У адзін вельмі памятны дзень майго жыцця мой стрыечны брат Сяргей Грыгор’евіч Трубяцкой падарыў мне маю першую сапарўдную зброю. Гэта была старая, аднак прывабная двустволка, якая вельмі мне пасавала, і я, канечне, быў самым шчаслівым чалавекам на зямлі. Я мог гадзінамі блукаць па палях і вінаградніках з гэтай стрэльбай напагатоў і з сэрцам, якое адчайна калацілася. Спачатку я прамахваўся кожны раз, пасля, з досведам, сітуацыя пачала паляпшацца: я стаў страляць радзей, але дакладней і нарэшце прынёс дадому маіх першых дзвюх курапатак. Маёй удзячнасці Сяргею Трубяцкому не было межаў! Ён не падазраваў тады, што сваім шчодрым падарункам ён штурхануў мяне на шлях заўзятага паляўнічага.
Да канца 1933 г. грудная жаба, на якую пакутавала Мама, пагоршылася. Хутка хвароба зусім прыкавала яе да ложка і нам было сказана, што стан яе вельмі цяжкі. У студзені 1934 г. яна
памерла ва ўзросце 46 гадоў. Я больш нічога не хачу гаварыць пра яе смерць. Што казаць словамі гэтага выказаць нельга!
Мама займала цэнтральнае месца ў нашай сям’і, у нашых сэрцах і нашых розумах. Яе смерць пакінула такую зыркую пустэчу, што мы ўсе, уключаючы Папа, былі ўзрушаныя і разгубленыя. Цягам даволі працяглага часу мы жылі як быццам у здзіўленні. Папа праводзіў дні і ночы ў сваім кабінеце і нават не выходзіў да абеду.
Затым, праз некалькі месяцаў, мы заўважылі, што ён прагульваецца па садзе з нашай настаўніцай музыкі Вольгай Аляксандраўнай. Пасля аднойчы ён паклікаў нас да сябе ў кабінет па адным і сказаў, што перад сваёй смерцю Мама сказала яму, што пасля яе сыходу яна раіць яму ажаніцца з Вольгай Аляксандраўнай. Ён сказаў, што цяпер ён гатовы паследаваць гэтай парадзе і што Вольга Аляксандраўна згодная выйсці за яго замуж. Ён сказаў, што хацеў бы завяршыць гэтую справу як мага хутчэй, аднак зробіць гэта толькі ў тым выпадку, калі ніхто з нас не будзе супраць, што вяселле адбудзецца раней, чым пройдзе год пасля смерці Мама. Паколькі я і Мар’юшка былі супраць, вяселле было адкладзена да студзеня 1935 г. Ёй было 42 гады, яму 56.
У той жа час Папа вырашыў, што пасля яго другога шлюбу сям’я павінна перабрацца ў Польшчу. Для нас, дзяцей, гэта было нялёгкае перамяшчэнне, бо ўсе нашы лепшыя сябры заставаліся ў Францыі. Мы любілі наш дом у Кламары, наш Бардэбюр, нашу царкву і нашых сваякоў.
3 іншага боку, гэтае жыццё было пасякнута ўспамінамі пра Мама, і было відавочна, што пасля яе смерці і другога шлюбу Папа працягваць там жыць будзе цяжка. Гэта быў паваротны пункт, калі неабходна было адмовіцца ад нашага складзенага жыцця ў Францыі і пачаць новую главу ў гісторыі сям’і (трэба сказаць, поўную прыгодаў).
Хутка пачалася падрыхтоўка да вялікага пераезду, і праз год, якраз пасля вяселля Папа, мы запакаваліся і адбылі. Дом у Кламары быў спустошаны і ўся мэбля была вывезена: яна заняла цэлы таварны вагон. Мы таксама ўзялі некаторыя рэчы з Бардэбюра.
Было вырашана, што Бардэбюр застанецца на папячэнні дзядзі Косці і цёці Каці Ону. Да таго часу яны прадалі свой фамільны дом у Лашатрэ.
Праз некалькі тыдняў, у пачатку 1935 г., мы ўладкаваліся ў Польшчы ў абсалютна новых для сябе ўмовах.
Так здарылася, што я суправаджаў Папа і Олю (так мы сталі называць яго другую жонку) у першай партыі. Мы здзейснілі доўгае падарожжа па чыгунцы праз Варшаву ў Баранавічы, а затым у Шчорсы на велічных конных санях. Астатняя сям’я прыбыла трыма асобнымі групамі, у адну з якіх уваходзіла наша любімая няня. У другую групу ўваходзілі Паша, яе трохгадовыя блізняты Каця і Сярожа і іх няня Лена.
Як я ўжо казаў, мы атрымалі польскае грамадзянства два гады таму і памянялі наша прозвішча на Храптовіч-Буценеў. У Францыі мы не надавалі гэтаму значэння, мы працягвалі быць Буценевымі для ўсіх, хто нас ведаў. Аднак змена прозвішча літаральна ўдарыла па нас усіх у Польшчы адразу па прыбыцці. Тут мы адразу былі прызнаныя і прынятыя за сваіх, за членаў старажытнага і вядомага беларуска-польска-літоўскага роду Храптовічаў. Які вярнуўся на сваю гістарычную радзіму. Мы былі ўладальнікамі аднаго з самых вялікіх і старых маёнткаў, якія былі вядомыя кожнаму. Куды б мы ні пайшлі, паўсюль нас сустракалі па-сяброўску і з павагай. Няведанне мовы не стварала ніякіх праблем, бо ў Шчорсах усе размаўлялі і па-руску і па-беларуску. Да таго ж мы хутка сталі размаўляць па-польску. Хутка я і большая частка сям’і канчаткова пачалі пачувацца як дома ў Беларусі і Полыпчы. Гэта здарылася, верагодна, з-за таго, што мы ў яе былі прынятыя за сваіх палякамі і мясцовымі беларусамі з цеплынёй і адкрытасцю. Нашае жыццё ў Францыі было цудоўным, але мы былі там замежнікамі, бежанцамі. Тут жа мы знайшлі краіну, дзе нас прынялі як сваіх. Мы жылі ў Шчорсах, у сядзібе, дзе жылі нашы продкі, у нашым доме, на нашай зямлі.
Я адчуў гэта, як толькі выйшаў з вагона ў Баранавічах на беларускай зямлі. Наш кучар падбег павітацца з намі, нізка пакланіўся і пацалаваў руку ў Папа, у Олі і затым... у мяне. Пасля была цудоўная паездка ў санях і, наарэшце, прыезд у сядзібу, дзе нас цёпла сустрэлі ўсе, пачынаючы ад кіраўнічага Сухоцкага і заканчваючы пакаёўкамі.
Гэтай зімой для мяне і маіх братоў і сясцёр пачалося новае жыццё, пра якое мы ведалі толькі па чутках ад нашых бацькоў і па творах Талстога і Тургенева.
Мы пасяліліся ў доме, які раней займаў кіраўнічы і які мы празвалі белым домам (у ім некалі жыў Фердынанд Фішэр). Гэта быў прасторны двухпавярховы будынак, які стаяў на беразе сажалкі з двума аданапавярховымі прыбудовамі, з прывабнай тэрасай, упрыгожанацй з аднаго боку авальнымі калонамі.
Правае крыло дома было нядаўна перабудавана, і там размясціліся ўсе чатыр мае сястры. Два малодшыя браты (Сярожа і я) разам з блізнятамі Мальцавымі і іх няняй пасяліліся ў цэнтральнай частцы, дзе Папа заняў увесь другі паверх, за выняткам вялікай і малой гасцёўні, якія былі агульнымі. Косця вырашыў жыць асобна і пасяліўся разам са сваім сабакам у доме кіраўнічага. Абедалі ўсе разам у белым доме.
Кіраваннем гэтай вялікай гаспадаркі ўрэшце занялася Оля. Яна кіарвала размеркаваннем мэблі па пакоях, выбрала дываны і фіранкі. Разам з Папа яны ездзілі некалькі разоў у Вільню па неабходныя для дома пакупкі.
Папа праводзіў шмат часу з Сухоцкім і яго малодшым памочнікам Лукоўскім, абмяркоўваючы сельскую гаспадарку і нашы лясныя справы. Папа хацеў, каб я прысутнічаў на гэтых пасяджэннях, і, памятаю, я быў уражаны колькасцю ведаў, якяі Папа меў у гэтай галіне. Будаваліся планы замены трубаў, пракладзеных яшчэ Фішэрам. Абмяркоўваліся таксама планы грунтоўнай перабудовы фермы Мураванкі. Там хацелі павялічыць колькасць кароў (з 75 да 100), палепшыць якасць і павялічыць колькасць вырабленага сыру, купіць новае абсталяванне і пад. На беразе Нёмана было вырашана пабудаваць новую лесапілку, а на дарозе, што вядзе да царквы бальніцу, дзе доктар з Навагрудка двойчы на тыдзень мог бы аглядаць хворых бясплатна (за кошт гаспадара памесця). Гэты бкдынак знаходзіўся ў тым жа саым месцы, дзе стаяў разбураны ў час вайны радзільны дом, пабудаваны дзядулем.
Хутка пасля нашага ўсталявання ў Шчорсах Папа і Оля паехалі ў Варшаву, каб знайсці там кватэру для нашай сям’і. Па іх прапанове я, Сярожа і Мар’юшка паехалі разам з імі.
Хутка Папа зняў велічную кватэру па адрасе Ясна, 6, кв. 7. Для гэтай кватэры была закупленая ўся неабходная мэбля, а таксама цудоўны раяль. (Праз два гады Папа купіў вілу на Лекарскай вуліцы на ўскраіне, а гэтую кватэру прадаў). Папа папрасіў
Мар’юшку знайсці добрага настаўніка для мяне і Сярожы на час знаходжання ў Варшаве, а акармя таго яшчэ і маладога чалавека, які прыехаў бы да нас у Шчорсы для падцягвання ўсіх нас у польскай мове. Хутка Мар’юшка знайшла цудоўную пажылую жанчыну ў Варшаве. Яна была настаўніцай адной з варшаўскіх гімназій, але ўжо на пенсіі і ўзялася падрыхтаваць нас да экзаменаў на атэстат сталасці, якія былі патрэбны для паступлення ва ўніверсітэт. Пані Хадасевіч была невысокай жанчынай, чые вялікія памеры некалькі ўскладнялі яе рухі. У яе была звычка ўставаць каленямі на фатэль, абапіраючыся лакцямі на стол, у час заняткаў. Аднак яна была добрым і дасведчаным выкладчыкам і хутка стала нашым харошым сябрам. Яна ведала, як зрабіць урокі цікавымі для нас, і нам гэта падабалася.
Праз абвесткі ў газетах Мар’юшка таксама знайшла для нас “кампаньёна” малаадзёна, які толькі што закончыў гімназію і шукаў працу, для таго, каб удасканальваць нашую польскую мову. Ён паходзіў з прыстойнай польскай сям’і, быў адукаваны, даволі добра ведаў французскую і быў добра выхаваны. Ён быў інтэлігентным і меў тонкае пачуццё гумару. (Акрамя таго, ён быў неблагім паэтам). Ерэмій Пшыбора таксама хутка стаў нашым добрым і блізкім сябрам. Цікава, што ён, як і многія іншыя палякі, не давяраў рускім. Гэты недавер быў заснаваны на доўгай гісторыі варожасці паміж рускімі і палякамі (як палітычнай, так і рэлігійнай) і на факце доўгага падзялення Польшчы паміж Расіяй, Германіяй і Аўстрыяй. Для Ерэмія былло даволі нечакана знайсці прыстойную сям’ю, якая выказвае такую адкрытасць і сяброўскасць у дачыненні да палякаў і прыхільнасць да польскай культуры. Хутка ён стаў як быццам членам нашай сям’і і праводзіў з намі не толькі летні час у Шчорсах, але і шмат часу ў Варшаве.
Ён быў адным з тых палякаў, якім мы абавязаныя веланнем польскай мовы, а атксама веданнем варшаўскага кульутрнага жыцця тэатраў, кабарэ, кмнцэртаў, музеяў, гістарычных помнікаў ды інш.
(Цягам Другой сусветнай вайны мы страцілі з ім кантакт, аднак амаль праз сорак пяць гадоў ён расшукаў мяне ў Скарсдэйле (Нью-Ёрк) і напісаў мне цудоўны ліст, абвяшчаючы, што збіраецца адведаць мяне ў час паездкі да сына ў Вашынгтон.
Ён прыехаў са сваёй жонкай і спыніўся на некалькі дзён у нашым доме; да нас далучыліся мая сястра Каця і мая швагерка Таня, удава Сярожы. Ён стаў знакамітасцю ў Польшчы, ведучы на радыё праграму пад назвай “Кабарэ старых паноў”, якая заваявала нацыянальную папулярнасць. Цяпер ён быў на спакоі і жыў на сваёй дачы ў Цэнтральнай Польшчы).