Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
73.63 МБ
У той жа час мой брат Сярожа працягваў свае прыватныя заняткі дзеля атрымання ступені бакалаўра ў Польшчы. Ён шмат
20 За гэты час у Амерыцы Міколка знайшоў для сябе даволі незвычайную працу: ён усталёўваў люстры на дахах высокіх будынкаў у вялікіх гарадах. Гэтыя люстры, перамяшчаючыся ўслед за сонцам, павінны былі пасылаць сонечнае святло ў ніжнія паверхі. Праца гэтая спынілася ў сувязі з банкроцтвам кампаніі... Тады ён ператварыўся ў папулярнага і таленавітага выкладчыка рускай мовы ў вайсковай акадэміі, а скончыў паспяховым прафесарам рускай мовы ў Васарскім коледжы. Ён напісаў некалькі падручнікаў рускай мовы, якія да сённяшняга дня выкарыстоўваюцца і маюць пэўную актуальнасць. 3 Пашай яны развяліся пасля вайны. Яны паўторна пабраліся шлюбам, яна у Францыі, ён у Амерыцы.
займаўся на фартэпіяна пад строгім, але добразычлівым кантролем Олі. Было вырашана, што пасля атрымання ступені, ён будзе паступаць у адну з вядомых еўрапейскіх кансерваторый альбо музычных школ.
Што тычыцца мяне, то ў верасні 1938 года я паспяхова здаў іспыты на ступень бакалаўра ў Варшаве (на польскай мове) і атрымаў дыплом 1 кастрычніка.
У якасці сваёй будучай кар’еры, па сямейнай традыцыі, я выбраў дыпламатыю і падаў дакументы ў Школу палітычных навук у Варшаве, мяркуючы прыступіць да заняткаў у студзені 1939 года.
Як раз у гэты час Папа вырашыў, што мне неабходна выправіцца ў Германію для таго, каб адшліфаваць маю рудыментарную нямецкую мову. Ён быў перакананы, што я пасля чатырохмесячнага паглыблення ў нямецкую атмасферу па вяртанні дамоў змагу свабодна гаварыць па-нямецку! Такім чынам, на пачатку кастрычніка 1938 года я апынуўся ў Берліне і засяліўся ў пансіён, які знайшлі для мяне нашы сябры Фасольты недалёка ад іхнага дома.
Спачатку я сустракаў толькі майго сябра Коціка Фасольта, яго сям’ю і некаторых іхных сяброў. Аднак у хуткім часе высветліў (галоўным чынам праз рускую праваслаўную царкву), што ў Берліне існуе вялікае рускае грамадства, дзе многія гатовы дапамагчы маладому і самотнаму чалавеку і выводзіць яго ў “свет” пры кожным зручным выпадку.
Асабліва мне хочацца ўзгадаць дзве сям’і, якія пакінулі глыбокі адбітак у маёй памяці, Кажэўнікавых і Дзяругіных. Абедзве гэтыя сям’і былі надзвычай інтэлігентнымі, высока адукаванымі і культурнымі, што дазволіла ім “усынавіць” мяне адразу. Мікалай Кажэўнікаў, які жыў са сваёй састарэлай маці і незамужняй сястрой, упершыню адкрыў мне багацце і прыгажосць рускага мастацтва. Ён быў значна старэйшы за мяне і чытаў лекцыі па мастацтву ў Берлінскім універсітэце. Георгій Дзяругін, не нашмат старэйшы за мяне, быў аспірантам універсітэта на аддзяленні эканомікі. Ён жыў са сваёй маці, двума братамі і сястрой, і праз яго я захапіўся эканомікай. Ён прапаноўваў мне самыя заблытаныя эканамічныя тэорыі і распавядаў пра дэталі эканамічнай сітуацыі ў Савецкім Саюзе. Ён быў надзвычай разумным і меў
асобны дар цікава тлумачыць ход сваіх думак. Да таго ж у яго з братамі была лодка з ветразямі на вялікім берлінскім возеры Ванзее, і ён пазнаёміў мяне з асновамі паруснага спорту.
Падчас Другой сусветнай вайны Кажэўнікавы зніклі, і я не здолеў іх адшукаць. Дзяругіны ж з’явіліся на Захадзе пасля вайны. Праз шмат гадоў я адшукаў майго сябра Георгія і яго сястру Таццяну. Георгій, бацька чатырох дзяцей, пасяліўся ў Сан-Францыска, дзе выкладаў эканоміку ў адным з універсітэтаў. Яго сястра Таццяна выйшла замуж за Варшаўскага, таленавітага рускага пісьменніка і чалавека з вялікім сэрцам.
Час, які я правёў у Берліне, супаў з апафеозам нацысцкага руху ў Германіі, які ўвесь час падагравалі Гітлер і яго хаўруснікі. Плакаты антысеміцкага зместу і прэса, якую я намагаўся чытаць кожны дзень, ясна паказвалі кірунак развіцця грамадства. Аднойчы, у кастрычніку 1938 года, я, сышоўшы ўніз на сняданак, убачыў, што гаспадыня бледная і трасіцца ад страху. Яна пачала размаўляць са мной шэптам і ўвесь час азіралася. Яна паведаміла, што ноччу арганізаваныя нацысцкія суполкі ў карычневай форме са свастыкай на рукавах з дапамогай Гітлерюгенда (нацысцкая моладзевая арганізацыя) паграміла ўсе габрэйскія крамы ў галоўным гандлёвым раёне Берліна. Зразумела, што гэта была спланаваная загадзя афіцыйная акцыя. Стала вядома, што пашкоджаны не толькі крамы іхныя гаспадары-габрэі, якія жылі ў гэтых будынках, моцна збітыя і завезены ў Гестапа.
Я жахнуўся ад гэтага расповеду і ад стану, у якім знаходзілася мая бедная гаспадыня, якая я зразумеў гэта толькі зараз сама была габрэйкай. Я паспрабаваў яе супакоіць як мог, што выглядала, напэўна, досыць нязграбна, і выбег на вуліцу, каб пабачыць усё на ўласныя вочы.
Я накіраваўся прама ў цэнтр горада. Выходзячы з аўтобуса на рагу самай элеганцкай з берлінскіх вуліц Курфюрстэндам, я быў уражаны карцінай разбурэння, якая мне адкрылася. Тратуары былі пакрытыя слоем бітага шкла ад вітрынаў крам, якое хрупасцела пад нагамі пры кожным кроку. Захавалася толькі некалькі крамаў, уладальнікі якіх, верагодна, не былі габрэямі. Усюды бачыліся намалёваныя на сценах зоркі Давіда і антысеміцкія лозунгі. Гэты пагром стаў вядомы пасля вайны як Cristallnaht (ноч бітага шкла).
Для мяне гэта падзея была прыкладам нянавісці і скоцкіх паводзінаў, схаваных у чалавечай натуры. Я першы раз сутыкнуўся з гэтым, і гэта здарэнне засталося ў маёй памяці назаўсёды.
Між іншым, жыццё працягвалася, і я па-ранейшаму праводзіў дні ў музеях і галерэях. У Пергамскім музеі быў вельмі багаты аддзел мастацтва Старажытнага Егіпта і Месапатаміі, дзе я праводзіў па шмат гадзін кожны дзень. Я хадзіў і ў іншыя выдатныя музеі: Нямецкі музей і Музей Кайзера Фрыдрыха. Па вечарах я звычайна бавіў час у кампаніі Фасольтаў ці з іншымі сябрамі і знаёмымі. Калі сярод гэтых знаёмых апыналіся немцы, то размова звычайна праходзіла на французскай мове, бо немцы стараліся практыкавацца са мной у французскай я вельмі добра ёй валодаў, альбо яны не хацелі ўскладняць размову маёй жудаснай нямецкай.
Я правёў толькі два з паловай месяцы ў Германіі, калі мой бацька, які спыніўся на ноч у Берліне па дарозе з Парыжа, паклікаў мяне да сябе ў гатэль. Ён тут жа задаў мне некалькі пытанняў на сваёй беглай нямецкай мове. Я пацярпеў поўны правал на гэтым імправізаваным іспыце, які так расчараваў бацьку, што ён адразу ж загадаў мне ехаць дадому цягам тыдня. Да майго сораму трэба прызнацца, я не зрабіў ні адзінай спробы да заняткаў мовай у Берліне! Я быў да таго заняты, што мне не хапала часу нават думаць пра гэта (за выключэннем, магчыма, некалькіх разоў, калі я прачынаўся сярод начы ў халодным поце ад жудаснага сну пра тое, што я забыўся ўсе нешматлікія нямецкія словы, якія ведаў).
Тым не менш, па вяртанні дадому я адчуваў, што маё знаходжанне ў Берліне было вельмі карысным у тым сэнсе, што дала мне незабыўныя новыя багатыя ўражанні. Я часта ўспамінаў маю гаспадыню.
Маё вяртанне супала з нашым пераездам з Варшавы ў Шчорсы для святкавання Раства і Новага 1939 года. Звычайна мы заставаліся там да канца студзеня, а затым вярталіся назад у Варшаву. Зіма гэтага года ў Шчорсах была асабліва прыгожая. Выпала шмат снегу. Мы часта палявалі, бегалі на лыжах разам з Сярожам. Папа і Оля каталіся на нашых маленькіх санях, выдатна вырабленых з каванага жалеза і чорнага дрэва.
Як заўсёды, калі ён апынаўся ў Шчорсах, мой бацька пакідаў час для сустрэч з сялянамі. Гэта былі жыхары сяла Шчорсы ці
іншых навакольных вёсак. Яны прыходзілі да бацькі з сваімі разнастайнымі праблемамі, якія хацелі ці вырашыць, ці атрымаць параду. Вельмі кранальна было бачыць, да якой ступені яны паважалі слова бацькі. Яны прымалі яго нават у тым выпадку, калі перад гэтым спадзяваліся пачуць нешта іншае.
На Раство ў вялікую гасцёўню наверсе ставілі аграмадную елку, якая напаўняла ўвесь паверх непаўторным свежым пахам. Усе мы, уключаючы Пашу і двух яе шасцігадовых блізнятаў, Кацю і Сярожу, пачыналі рабіць упрыгожанні: даўгія ланцугі, зробленыя с залатой і срэбнай паперы. Цукеркі, загорнутыя ў фольгу, залачоныя грэцкія арэхі з запалкамі зверху для таго, каб іх падвешваць, усё гэта дадавалася да “пастаянных” ёлачных цацак, якія заставаліся з мінулага года. Маленькія падсвечнікі з сапраўднымі свечкамі замацоўваліся на вецці. На куццю пад елку складаліся падарункі, загорнутыя ў яркую паперу. У той жа дзень у дом прыходзілі вясковыя дзеці спяваць калядкі, пасля чаго яны атрымлівалі цукеркі, печыва і манеткі.
Пасля таго, як станавілася цёмна, калі на елцы запальвалі свечкі і Оля грала на раялі традыцыйны марш з “Канька-Гарбунка”, мы ўсе вадзілі карагод вакол елкі, спявалі рускія калядныя песні і затым адкрывалі падарункі. Гэта было сапраўднае задавальненне! Асабліва захапляльна было назіраць за ўсхваляванымі і ўзбуджанымі блізнятамі Пашы, як толькі яны ўваходзілі ў гасцёўню. Сапраўдным шчасцем свяціліся іхныя твары, а ў іхных вачах адбіваліся агні каляднай елкі.
Напрыканцы студзеня 1939 года мы ўсе вярнуліся да Варшавы. Так як Паша з’ехала ў Амерыку, мы з Сярожам апынуліся адзінымі з братоў і сясцёр, якія засталіся дома. Домам цяпер у нас была вялікая віла на Лякарскай, якую Папа набыў каля года таму.
Было дастаткова нязвыкла, што наша сям’я скарацілася да чатырох чалавек, але мы хутка прызвычаіліся да новай сітуацыі. Сярожа і я працягвалі навучанне: ён рыхтаваўся да іспытаў на атэстат сталасці, а я вучыўся ў Школе палітычных навук. Мы па-ранейшаму насалоджваліся кампаніяй адзін аднаго. Жыццё ў Варшаве зімой мела свой асобны шарм. Вуліцы былі пакрытыя снегам, і на колы машын надзявалі ланцугі, каб апярэдзіць слізкасць. Замест таксі-аўтамабіляў з’явілася вялікая колькасць
рамізнікаў, прычым коні былі запрэжаныя ў сані. Карыстацца такім “таксі” было асабліва прыемна. Папа і Оля наведвалі оперу, тэатр, канцэрты і часта бралі нас з сабой туды мы ездзілі на тых самых рамізніках.
Затым надышоў Вялікдзень. Для праваслаўных гэта самае вялікае свята. Перад ім меў месца сямітыднёвы Вялікі Пост з частымі службамі ў царкве, якія мы наведвалі ўсе запар. Усе гэтыя прыгатаванні паступова падыходзілі да кульмінацыі ютрані ў святочную ноч з хросным ходам вакол царквы і літургіі. Усе гэтыя службы суправаджаліся радаснымі і ўрачыстымі воклічамі “Хрыстос уваскрос!” і ў адказ “Уваісціну васкрос!” А потым мы вярталіся дадому, позна ноччу, моцна стомленыя, але сэрцы нашы былі напоўненыя шчасцем і радасцю. Уся сям’я збіралася разам усемагчымыя сваякі і сябры, якія толькі маглі прыйсці, а таксама ўсякія самотныя людзі, якіх сустракалі падчас вялікапосных службаў і якія таксама выяўлялі жаданне святкаваць з намі разам. Сталы былі застаўленыя ўсякімі ласункамі, традыцыйнай паскай і кулічамі, а таксама паўміскам з фарбаванымі яйкамі. Традыцыйна ў цэнтры стала ставілася ваза з ярка-чырвонымі альбо жоўтымі туліпанамі. Ад свечак, што стаялі ў вялікіх ззяючых срэбных кандэлябрах, лілося мяккае святло, якое асвятляла твары ўсіх, хто прысутнічаў, і здавалася, што ўсе сэрцы былі асветленыя іхным усеабдымным, радасным і цёплым ўрачыстым святлом.