Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых
Выдавец: Галіяфы
Памер: 246с.
Мінск 2018
Нашы першыя два гады ў Шчорсах, 1935-й і 1936-й, былі найбольш прыемнымі, бо мы ўсе, браты і сёстры, былі разам. За выключэннем Лізанькі і Пашы, мы ўсе хутка навучыліся ездзіць вярхом. Мы пільна даследавалі ўвесь наш маёнтак і ферму Мураванку, пазнаёміліся з людзьмі, якія там працавалі. Мы забіраліся далёка ў наш лес на пікнікі і экскурсіі і пазнаёмілісяз нашымі цудоўнымі леснікамі, два або тры пакаленні продкаў якіх таксама служылі леснікамі ў Шчорсах. Мы пачалі хадзіць на паляванне гэта была мая страсць яшчэ ў Бардэбюры. Мы не маглі ачуняць ад прыроды, якая нас акаляла. Поры года так істотна адрозніваліся адна ад адной, і кожная несла сваю радасць і чароўнасць, як і іх змена.
Цягам першага года мы рабілі візіты суседзям для таго, каб пазнаёміцца з імі. Адным з самых значных быў стары князь Міхаіл Святаполк-Мірскі, уладальнік цудоўнага сярэднявечнага замка на ўскраіне мястэчка Мір. Я добра памятаю, што паколькі мы ўсе сямёра хацелі ехаць разам, мы сказалі кучару Васілю запрэгчы калёсы, напоўненую сенам. Мы ўсе прыладзіліся на гэтым сене, што было даволі зручна для язды дзве з паловай гадзіны па жудаснай дарозе. Мы пасля дазналіся, што гэты наш спосаб перамяшчэння выклікаў сенсацыю не толькі па прыбыцці ў замак, аднак і па шляху.
Князь Міхаіл аказаўся прыстойным і вельмі выбітным старым каля васьмідзесяці гадоў з велічнай белай барадой і валасамі, апрануты ў старамодны доўгі бархатны сюртук з мехавым каўняром. Яму безумоўна было прыемна прымаць такую вялікую колькасць маладых людзей, і ён паразмаўляў з кожным з нас паасобку (я ўпэўнены, што яму было цікава, якое ўражанне ён аказвае на нас). У час абеду побач з яго месцам, размешчаным у главе вялізнага дубовага стала, было меню, устаўленае ў срэбную рамку з ручкай. Цягам абеда ён глядзеў у меню некалькі разоў, падымаючы яго за ручку і пераварочваючы зва-
ротным бокам, дзе, як мы заўважылі, было люстэрка. Ён рабіў гэта для таго, каб сачыць за акуратнасцю сваёй барады і вусаў падчас ежы.
Стары вёў затворніцкі лад жыцця ў замку з двума з яго шматлікіх пляменнікаў: адзін душэўна хворы малады чалавек, другі абсалютна ўраўнаважаны. Пазней, у канцы свайго жыцця. Ён завяшчаў замак пляменніку ў Румыніі, чый малодшы брат Міхаіл ажаніўся з Мар’юшкай у пачтаку Другой сусветнай вайны ў Варшаве.
Недалёка ад замка знаходзіўся таксама іншы дом. Дзе жыў другі пляменнік старога князя князь Васілій Мірскі з жонкай і маладой дачкой Ірынай. Штогод яны запрашалі на лета адну нямецкую сям’ю Фасольтаў. Жонка і маці гэтай сям’і, руская па паходжанні, Соф’я Дзмітрыеўна Набокава, была сястрой жонкі князя Васілія. Іх двое дязцей Коцік (Мікалай) і Марына Фасольт па ўзросце былі аднаго ўзростцу са мной і Сярожам. Марына была надзвычай прыгожай дзяўчынай, а Коцік стаў адным з лепшых нашых сяброў. Ён добра ездзіў на кані, і мы бавілі шмат часу ў Шчорсах. Ад сваёй маці ён успадчыніў здольнасць да моваў і цікавыя рысы твару, якія рабілі яго падобным да татарына. Ад яго бацькі, нямецага афіцэра старой школы, ён атрымаў надзейнасць, прамату, высакароднасць і цікаўнасць. Пасля вайны я працягваў падтрымліваць адносіны з ім кожын раз, калі ездзіў у Германію. Ён жыў тады ў Бад-Годэсбергу з чароўнай жонкай Верай і двума дзецьмі Натай і Коко. Цяпер ён на пенсіі, жыве ў Баварыі і рэгулярна прыязджае ў Нью-Ёрк.
* * *
Самымі здзіўляльнымі рысамі прыроды ў Беларусі былі яе прыгажосць, магутнасць і памеры. Неадбымныя прасторы палёў, якія мянялі колер цягам змены пораў году. Паплавы ўздоўж Нёмана могуць пакрыцца вадой да самага далягляду позняй восенню, а тое замярзаюць і пакрываюцца блакітным ільдом, які пазней засыплецца глыбокім снегам. Увесну талыя воды падточаць лёд і падымуць яго. Гэта самы драматычны момант усяго прыроднага цыклу, калі лёд трэскаецца, выяўляючы неперадавальны гук. Як казалі мясцовыя жыхары, лёд пачынае “размаўляць”. Паступова гэтая размова становіцца ўсё гучней і гуч-
ней, і тады лёд пачынае павольна рухацца ў накірунку да ракі, дзе далучаецца да ўсеагульнага крыгалому.
Калі лёд і вада сыходзяць з лугоў, яны прачынаюцца: тоўсты травяны покрыў становіцца ўсё зелянейшы і вышэйшы з кожным днём і ўрэшце пакрываецца мноствам кветак. Якая гэта прыгажосць!
Пра наш лес варта расказаць асобна. У ім раслі гіганцкія велічныя сосны. Старыя сосны гублялі свае ніжнія галіны, гэта дазваляла разрастацца падлеску, які складаўся з дубоў, бяроз і маладых соснаў. У лесе працякалі дзве невялікія рачулкі з палоскамі луга вакол берагоў. Лес з яго пастаянна зменнай прыгажосцю, як і ўсё навокал, праходзіў праз цыкл сезонных змяненняў. Цішыня ў ім парушалася толькі спевамі птушак вясной і летам або ветрам, што шукаў дарогу скрозь галіны соснаў. Можна былло сядзець у гэтым лесе гадзінамі аданму, назіраючы, слухаючы і павольна ўспрымаючы яго веліч і паэзію.
Я памятаю, што пасля Заходняй Еўропы і асабліва Францыі прырода Беларусі ўражвала сваёй бязмежнасцю: бязмежныя палі, лугі, лясы, такія велічныя і глухія, што можна ехаць гадзінамі, не дасягаючы краю, дрэвы гіганцкага памеру, вышэй, таўсцей і мацней, чым можна сустрэць у Заходняй Еўропе. (Цікава, што праз шмат гадоў, трапіўшы з Еўропы ў Амерыку, я быў агаломшаны тым жа кантрастам у памерах і магутнасцю прыроды. Гэта адзін з аспектаў Амерыкі, які дазваляе людзям з Расіі, Беларусі або Літвы пачувацца як дома).
Лоўля ракаў
Мы любілі наш лес і любілі таксама хадзіць туды ў ягады, грыбы, і, канечне, для палявання. Мы таксама любілі ўлетку лавіць ракаў у возеры Кромань, якое знаходзілася прама пасярод лесу.
Мы загадзя дамаўляліся з адным з леснікоў і сустракаліся з ім на беразе возера. Ляснік рыносіў снасці і даставаў чоўны. Спачатку мы ладзілі пікнік у промнях заходзячага сонца, якія кідалі ружаватыя водбліскі на беласнежныя кавалкі белых аблокаў, нерухома застылых у вышыні. У сутонні колеры неба, возе-
pa i палоскі лесу, што цямнела здалёк, паступова перамяняліся. На небасхіле адна за адной праступалі зоркі. Прыгажосць была неверагодная.
Затым, ужо пад покрывам ночы, мы забіраліся ў чоўны, папярэдне аснашчаныя вяроўкамі з падвешаныміі да іх кошыкамі з жалезных прутоў. Кошыкі напаўняліся смалістай драўнінай, як парвіла, пасечанымі сасновымі каранямі, змесціва кошыкаў падпальвалася, і ў роўнай цішыні чоўны рухаліся ўздоўж берага. Возера было даволі плыткім, і агнём кошыка можна было даволі добра асвятліць яго пяшчанае дно. Час ад часу камусьці ўдавалася заўважыць рака, які нерухома ляжаў на пяшчанай водмелі, аслепленага яркім святлом. У руках кожнага з нас была доўгая, падвойная на канцы палка. Трэба было асцярожна апусціць яе ў ваду так, каб не спужаць рака, пацэліць і хутка схапіць яго, пажадана вакол “таліі”, хутка ўзняць з вады і кінуць у пляцёны кошык у цэнтры чоўна. Зрабіць гэта было няпроста, бо спуджаны рак рухаецца невеоагодна хутка і імгненна знікае. Усё гэта было неверагодна захапляльна, і ў тых выпадках, калі ўлоў быў добры, узнагарода не прымушала сябе чакаць! Але самымі галоўнымі ва ўсім гэтым былі гадзіны перад захадам сонца на возеры, якія былі настолькі цудоўныя, што гэтыя вечары засталіся адным з самых глыбокіх уражанняў у жыцці.
Паляванне ў Шчорсах
Лясы нашы ў Шчорсах славіліся паляваннем. Паколькі яны былі рпацягам дзяржаўнага лесу Налібокі (Налібоцкая пушча), жыўнасці там было даволі шмат, і дочсыць разнастайнай. Апошнім сапраўдным паляўнічым у сям’і Храптовічаў быў Міхаіл Ірынеевіч. У гушчары ў яго нават была адмыслова пабудаваная хацінка. 3 той пары прайшло шмат часу, хацінка знікла, і ніхто з жыхароў Шчорсаў паляваннем больш не цікавіўся. Дзядуля і яго брат Міша да ловаў былі абыякавыя. Бацька мой быў добрым паляўнічым, але ў яго вечна не хапала на гэта часу, ні ўчасы яго навучання Ў Маскве, ні пазней, на яго дыпламатычнай службе.
Цяпер жа, вярнуўшыся ў свае беларускія ўладанні, Папа, мой брат Косця і я сталі заўзятымі паляўнічымі, а сёстры Каця
і Мар’юшка таксама ў гэтым удзельнічалі. Пасля таго, як Косця пакінуў Шчорсы, ажаніўся і пасяліўся ў Францыі, самым заўзятым паляўнічым у нашай сям’і заставаўся я.
Паляваць у Шчорсах можна было заўсёды. Улетку і раняй восенню можна было паляваць на аленяў, на дзікіх качак і гусей, вальдшнепаў і нават на мядзведзяў, колькасць якіх была такая вялікая, што наносіла сур’ёзныя страты сялянскім ураджаям.
Узімку можна было выбіраць паміж вепруком, ваўком і лісіцай. Асабліва цікавымі былі ловы на вепрука-адзіночку, які дасягаў значнага памеру і вагі і дзякуючы сваёй моцы быў даволі небяспечны. Звычайна ён па нейкіх прычынах адставаў ад вепруковай сям’і і жыў сам па сабе. Вяпрук-адзіночка быў асабліва асцярожны, бо ён мусіў разлічваць толькі на сябе. Але яму даводзілася біцца за сябе сур’ёзна ў многіх крывавых бітвах. Напрыклад, вяпрук-адзіночка часта нападае на іншага вепрука, нават калі той проста сусракаецца яму на шляху або выказвае недастатковую павагу.
Звычайна адзіночка не нападае на чалавека, калі толькі ён не спуджаны і не паранены. Калі ж нападае, то праяўляе сябе абсалютна бясстрашна, і многія паляўнічыя былі сур’ёзна параненыя ў бойках з ім. Дзіва, як лёгка гэты вялізны і цяжкі звер рухаецца нават у глыбокім снезе. У лічаныя долі секунды ён апынаецца перад сваім ворагам з ніжка нахіленай галавой і ікламі, накіраванымі такім чынам, каб першы ўдар нанеслі іх адточаныя як нажы канцы. Як толькі гэтыя іклы пранікаюць у цела ворага, сваім далейшым рухам вяпрук разрывае яго.
Чым бы ні закончылася гэтая атака, незалежна ад таго, пацэліў або прамахнуўся, вяпрук-адзіночка не супакойваецца і працягвае напад. У гэты час ён звычайна рухаецца на прамой лініі, пакуль нарэшце не губляе разгон, і тады ён можа рухацца ў любым кірунку. Адзінай абаронай паляўнічага ад такога Hanafly з’яўляецца хуткі скок убок у самую апошнюю секунду.
Наш лес у Шчорсах быў падзелены на дзялянкі, межамі якіх звычайна служылі лясныя дарогі або сцяжыны. Кожная дзялянка знаходзілася пад назіраннем аднаго з леснікоў, які звычайна і жыў там у старожцы. Ляснік быў адказны за захаванасць лесу і яго жыхароў (апярэджанне браканьерства, незаконных парубак, лясных пажараў і пад.).
Ляснік таксама адыгрываў важную ролю ў арганізацыі палявання на яго дзялянцы: ён высочваз дзічыну, бвў правадніком і заўсёды паказваў шчодрыя веды ў звычках дзічыны, следапыцтве і г.д. Сваю дзялянку ён ведаў, як сваю кішэню.