• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    ^Бібліятэі^ замежнай дзіцячай літаратуры
    замежнай
    дзіцячай
    літаратуры
    ХРУСТАЛЬНЫ КАЛОДЗЕЖ
    КАЗКІ НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ
    Мінск «Юнацтва» 1996
    ББК 82.33(4)-6
    Х95
    УДК 82(4)-93+398.2(4)
    Серыя заснавана ў 1991 годзе
    Пераклаў на беларускую мову В. Гардзей
    Мастак В. Тарасаў
    Рэдакцыйная калегія:
    Міхась Пазнякоў Іван Бокій Уладзімір Карызна Валянцін Лукша Уладзімір Марук
    Таццяна Петрушэня Валерый Славук Павел Ткачоў Іван Чарота
    8200000000—013
    X	110—95
    М 307(03)—96
    ISBN 985-05-0109-Х
    Пераклаў на беларускую мову
    В. Гардзей, 1996
    © Ілюстрацыі. В. Тарасаў, 1996
    АЎСТРЫЙСКІЯ КАЗКІ
    СЕЛЯНІН, ГРАФ I ЗВОН
    Жыў на свеце адзін багаты граф. Як сыр у масле плаваў, законы сваёй краіны ні ў грош не ставіў. Усё ў ваколіцы павінна было быць, як ён скажа і як захоча.
    Выправіўся аднойчы граф на прагулянку і ўбачыў на ўзлессі вялікі ды прыгожы сялянскі дом. Спадабаўся дом графу. Агледзеў ён яго з усіх бакоў і да дзвярэй пад’язджае.
    Выйшаў на ганак гаспадар дома. Павітаўся з ім граф і пытаецца:
    — Гэй, гаспадар! Ці не хочаш дом прадаць? Я не паскуплюся, грошай не пашкадую.
    Селянін, доўга не думаючы, адказаў:
    — He, ваша светласць, ніякай куплі-продажу ў нас не выйдзе! У сядзібе гэтай яшчэ прадзеды мае жылі, хочацца і мне тут свае дні правесці. Так што маёнтак мой пры мне застанецца.
    Граф яму кажа:
    — Даю тэрміну да заўтра! Падумай як трэба.
    Ускочыў граф на каня і прэч паскакаў. Селянін паківаў галавой і думае: «Нічога з гэтай забавы ў графа не выйдзе».
    На другі дзень раніцай, толькі яшчэ золак заняўся, прыскакаў граф да селяніна.
    — Ну, якое тваё апошняе слова?
    А селянін адказвае:
    — Я, ваша светласць, ад слова свайго не адступлюся. На сваёй сядзібе застануся, вось і ўвесь сказ!
    Раззлаваўся граф і крычыць:
    — Пытаюся яшчэ раз: аддасі сядзібу дабром? He аддасі — на сябе крыўдуй! Усё адно яна мне дастанецца!
    Паківаў селянін галавой і кажа графу:
    — Я словамі не кідаюся: сядзібу сваю не прадам.
    Ледзь не лопнуў граф ад злосці і паскакаў з узлесся. Вядомая рэч: багаты — што бык рагаты. Памчаўся граф проста да суцягаў-судзейскіх, шчодра іх золатам абдарыў і загадаў цяжбу з селянінам пачаць. Судзейскія, аднак, ведалі, што багацей за графа ў ваколіцы чалавека няма. Значыць, калі яны справу выйграюць, золата на іх дажджом пасыплецца. Вось таму і паабяцалі яны графу селяніна ўгаварыць. А ўжо калі не згодзіцца па-добраму сядзібу аддаць, давесці яго да галечы.
    Паслалі судзейскія па селяніна служыцеля. Прыйшоў селянін у суд, а яны ў яго пытаюцца:
    — Прадасі сядзібу ці не?
    — He,— цвёрда адказвае селянін.
    Як ні ўгаворвалі, на сваім стаіць.
    — Давядзецца табе з графам цяжбу весці! — узлаваліся судзейскія.
    — Ну што ж, судзіцца дык судзіцца! — кажа селянін.
    Усе кручкатворы-судзейскія заадно з графам былі, а за селяніна заступіцца няма каму. Пачалася тут цяжба. Селяніна раз за разам у горад валочаць. Грошай гэта яму каштавала процьму, і залез ён па вушы ў даўгі. Нарэшце судзейскія вырашылі: селяніна з двара пратурыць, сядзібу ў яго адабраць і графу яе аддаць. Засталася ў селяніна ўсяго сотня гульдэнаў. Як вынеслі судзейскія прыгавор, стаў ён іх дакараць і кажа:
    — Калі на зямлі справядлівасці ніякай не засталося, то ану ж на нябёсах знойдзецца!
    Засмяяліся паны судзейскія:
    — Справядлівасць і на зямлі і на нябёсах даўнымдаўно памерла!
    Прамаўчаў селянін, з суда выйшаў і проста да пастара ў царкву накіраваўся. Як убачыў пастар, што даўні яго знаёмы селянін ідзе, ён яму і кажа:
    — Дзень добры, Ганс! Праведаць мяне захацеў?
    — Але,— адказаў Ганс,— толькі справы ў мяне невясёлыя.
    Расказаў ён пастару сваю прыгоду і скончыў яе так:
    — Усяго ў мяне цяпер сотня гульдэнаў засталася, я іх табе аддаю. Столькі ў вас у горадзе плацяць, каб вялікі царкоўны звон па нябожчыку званіў. Вось табе грошы, і давай звані хутчэй. Няхай звон па Справядлівасці адзвоніць, бо яна памерла. Але, глядзі, як даўжэй звані!
    Узяў пастар грошы, паклікаў служыцеля, падняліся яны на званіцу, зазванілі ў вялікі звон. I званілі намнога даўжэй, чым звычайна. Пайшлі тут у горадзе роспыты, здагадкі: хто памёр ды па кім так доўга звон звоніць. Але ніхто толкам не ведаў.
    Сабраўся на пляцы народ, пачаў крычаць:
    — Чаму такі звон стаіць?
    Знайшліся людзі добрыя, расказалі, якую несправядлівасць судзейскія вытварылі. Яшчэ мацней пачаў народ крычаць ды патрабаваць для графа пакарання. Спужаліся граф з судзейскімі і вярнулі селяніну яго сядзібу.
    ДЗЕВЯНОСТА ДЗЕВЯЦЬ ГУЛЬДЭНАЎ
    Прыйшоў аднойчы малады хлопец да шаўца ў чаляднікі наймацца.
    — Багата вас тут такіх ходзіць,— кажа майстар.— На словах шаўцы хоць куды, а як да справы дойдзе, нічога не ўмееце.
    — Выпрабуй мяне,— просіцца хлопец.
    — Добра,— згадзіўся шавец,— паглядзім, ці ўмееш ты боты шыць.
    Пашыў хлопец боты — любата. Зарадаваўся майстар і кажа:
    — Работа ў цябе спорна ідзе.
    Ударылі па руках, і наняў шавец хлопца ў чаляднікі.
    Вечарам паказаў яму майстар каморку пад самым дахам, дзе той будзе жыць. Зайшоў чаляднік у каморку і за сабой дзверы замкнуў. Узяла шаўца цікаўнасць, пачаў ён у замочную шчыліну падглядваць. I бачыць — апусціўся хлопец на калені, пакланіўся і кажа:
    — Ну, божа, скажаш, нарэшце, колькі мне яшчэ маліцца? Малюся, малюся, а ўсё няма толку. Ніяк у цябе дзевяноста дзевяць гульдэнаў не выпрасіць!
    Сказаў, падняўся з падлогі і спаць лёг, майстар да сябе пайшоў.
    На другі вечар падгледзеў шавец зноў, як чаляднік на каленях стаіць, кланяецца, з богам гутарыць.
    — Ну, божа, скажаш, нарэшце, калі я ад цябе сто гульдэнаў атрымаю?!
    Вырашыў шавец над хлопцам пажартаваць. Залез ён на другі дзень на дах і прабіў дзірку акурат у каморку, дзе чаляднік жыў. Вечарам зноў чуе, як чаляднік у бога грошай просіць. Узяў тады майстар кашалёк, вышыты жэмчугам, палажыў туды дзевяноста дзевяць гульдэнаў і апусціў яго ў дзірку. Упаў кашалёк на падлогу, а чаляднік і кажа:
    — Паглядзім, што там упала. Можа, гэта гасподзь бог расшчодрыўся?
    Узяў ён кашалёк, адкрыў яго, пачаў грошы лічыць. Налічыў дзевяноста дзевяць гульдэнаў і бурчыць:
    — Эх! Хаця ты і гасподзь бог, аднак несумленны, прасіў я ў цябе сотню гульдэнаў, а ты мне ўсяго дзевяноста дзевяць паслаў. Зрэшты, кашалёк гульдэна KamTye, так што мы квіты.
    Шавец усю ноч не спаў: цікаўнасць яго брала — што чаляднік будзе рабіць?
    Чаляднік засеў з раніцы за работу, боты шые, спявае, насвіствае. Пра грошы не ўспамінае. Крыўдна стала майстру, не вытрымаў ён і кажа:
    —Атрымаў ты ўчора вечарам дзевяноста дзевяць гульдэнаў? Ды яшчэ кашалёк, вышыты жэмчугам?
    — Праўда! — адказвае чаляднік.
    — Ведаеш, адкуль гэтыя грошы?
    — Ведаю, ад пана бога!
    — Зусім не! — кажа шавец.— Грошы гэтыя ад мяне. Аддай іх зараз жа назад.
    — Яшчэ чаго! — усміхнуўся чаляднік.— Я богу маліўся, грошы выпрошваў, вось яны з неба і зваліліся.
    — Аддавай грошы! — кіпіць майстар.
    — Нізашто! — усміхаецца хлопец.
    — Я на цябе ў суд падам! — гразіцца гаспадар.
    — Ну, напалохаў! — смяецца чаляднік.
    Майстар і напраўду ў суд пайшоў і змовіўся з судзейскімі чалядніка свайго да галечы давесці.
    Паклікалі хлопца ў суд. Падышоў ён да страпчага і пытаецца:
    — Можа, ведаеш які сродак, каб кашалёк у мяне застаўся?
    — Калі перападзе і мне, дам добрую раду! — адказвае страпчы.
    — Добра! — абяцае хлопец.
    Страпчы быў хітрун. Ведаў ён, што майстар і судзейскія ў змове, і вырашыў з хлопца пасмяяцца.
    — Пачне цябе суддзя распытваць,— кажа ён яму,— а ты ведай сабе пасвіствай ды правай рукой вусы пагладжвай!
    Чаляднік раду запомніў. Паклікалі хлопца ў залу, і суддзя ў яго пытаецца:
    — Атрымаў ты кашалёк, вышыты жэмчугам, і дзевяноста дзевяць гульдэнаў?
    Хлопец у адказ толькі пасвіствае ды правай рукой вусы пагладжвае.
    Валтузіўся з ім суддзя, валтузіўся, ды ўсё дарэмна. Стаміўся ён і кажа:
    — Відаць, гэты чаляднік дурнаваты. Нічога з ім не зробіш.
    I як крыкне на яго:
    — Выбірайся адсюль!
    He прымусіў чаляднік гэтыя словы двойчы паўтараць і выскачыў з залы. А за дзвярыма яго ўжо круцель страпчы даганяе. Ён і сам не чакаў, што чалядніку пашанцуе, але вырашыў за сваю раду грошы атрымаць.
    — 3 цябе мне палавіна належыць!
    Чаляднік у адказ толькі пасвіствае ды вусы правай рукой пагладжвае.
    — Ах ты шэльма! — закрычаў сярдзіта страпчы.— Я табе пакажу!
    Але хлопца ўжо і след прастыў. Ідзе, радуецца. Спрытна ж ён двух махляроў вакол пальца абвёў!
    АЛБАНСКІЯ КАЗКІ
    КЕМЛІВАЯ ДЗЯЎЧЫНА
    Даўным-даўно жылі ў вёсцы селянін з жонкай. I быў у іх адзін-адзіны сын.
    Калі сыну прыйшоў час жаніцца, бацькі параілі яму выбраць нявесту з роднай вёскі. Юнак перабраў у галаве ўсіх вясковых дзяўчат, але панараўнай нявесты не знайшоў. Рабіць няма чаго, і бацькі дазволілі яму пашукаць сабе нявесту, дзе ён захоча.
    Узрадаваўся сын, што бацькі не прымушаюць яго з выбарам, і накіраваўся ў горад. Там жыў кравец, стары сябар яго бацькі. Прыйшоў юнак да краўца і кажа:
    — Надумаў я ажаніцца. Ніводная дзяўчына ў нашай вёсцы мне не падабаецца. Вось я і вырашыў прыйсці да вас. Можа, вы, добры сябар майго бацькі, дапаможаце мне знайсці самую лепшую дзяўчыну на свеце?
    Кравец падумаў і сказаў:
    — Чуў я, што ў адной вёсцы жыве вельмі цудоўная дзяўчына. Ды бяда ў тым, што яна ў бацькі адзіная дачка, больш дзяцей няма, а жонка ў яго нядаўна памерла. Таму бацька нават слухаць пра жаніхоў не хоча і сватоў у дом не пускае.
    Юнак адказаў:
    — Гэта не бяды, што сватоў не пускае, з бацькам я дамоўлюся, абы дзяўчына была добрая.
    Тады кравец сказаў:
    — Заўтра ў нас базарны дзень, і бацька яе напэўна ж прыедзе ў горад.
    Юнак вярнуўся дамоў, а раніцай падняўся зацемна і зноў накіраваўся да краўца ў яго майстэрню на базарным пляцы. Кравец ужо сядзеў за работай. Ён наліў госцю кубачак кавы, а калі ў натоўпе з’явіўся высокі сівы селянін, паказаў яго юнаку. Той добра разгледзеў бацьку дзяўчыны і бьіў вельмі задаволены. Вопратка ў старога чыстая, а латкі прышыты акуратна і, як відаць, з вялікім стараннем.
    Пасля абеду сяляне пачалі раз’язджацца з базару. Пайшоў дамоў і бацька дзяўчыны са сваімі аднавяскоўцамі. Юнак развітаўся з краўцом і накіраваўся ўслед за імі. На паўдарозе да вёскі ён дагнаў іх, павітаўся, пажадаў усім добрага шляху. Далей яны пайшлі разам. Юнак весела малоў языком і жартаваў з маладымі хлопцамі. Дарога падымалася ўгару. На перавал ім давялося ўзлазіць па крутой камяністай сцяжынцы. Бацьку дзяўчыны было цяжка ісці, і юнак стараўся яму дапамагчы. Ён ішоў паперадзе і працягваў руку кожны раз, калі старому трэба было падняцца на круты выступ. Так у яго з’явілася магчымасць загаварыць з бацькам дзяўчыны. Ён жартаўліва сказаў: