Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы
Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
— Бацька, а чаму б вам не патраціць лішні грош і не купіць каня? 3 канём лягчэй адольваць пад’ёмы.
Стары здзівіўся і адказаў:
Што ты мовіш, сынок? Хіба можна за грош купіць каня?
— Трэба ж! — спакойна адказаў юнак і пайшоў далейА я і не ведаў. Аказваецца, нельга за грош купіць каня.
Калі яны падышлі да вёскі, юнак, зірнуўшы на зялёнае зарунелае поле, спытаў:
— Бацька, а ў вас у вёсцы хто-небудзь ужо касіў азіміну?
Стары яшчэ больш здзівіўся і адказаў, трохі злуючыся:
— Пра што ты пытаешся, сынок? Хто ж косіць рунь, калі яна толькі ўзышла?
Юнак адказаў гэтак жа спакойна і абыякава:
— Вось яно што! А я і не ведаў. Нельга, аказваецца, касіць азіміну, калі яна толькі ўзышла.
Яны рушылі далей. Юнак пацяшаў бацьку дзяўчыны размовамі, а калі сяляне прыйшлі ў вёску і пачалі разыходзіцца па вулачках і сцяжынках да сваіх дамоў, юнак правёў старога да самых варот.
Апускалася сутонне, а ў гарах цямнее хутка. Юнак паспеў расказаць старому, што ідзе ў суседнюю вёску, і цяпер, калі ён пачаў з пашанай развітвацца, стары сказаў:
— Шарэе, сёння ўжо не варта ісці далей, заставайся ў мяне начаваць, а заўтра падымешся раней і адправішся ў шлях. .. . „
Толькі гэтага юнак і дамагаўся. Ён жа^ і ў вёску прыйшоў, каб трапіць у дом да старога, і ўсё ў яго атрымалася, як ён хацеў. Цяпер яму заставалася спраўдзіць свой намер — убачыць дзяўчыну, даведацца, ці добрая яна гаспадыня і ці разумная яна.
Стары селянін з госцем зайшлі ў чыста прыбраны пакой. У доме скрозь быў парадак. «Бадай, дзяўчына добрая гаспадыня»,— падумаў юнак. Неўзабаве ён заўважыў яе ў акне — дзяўчына акурат выйшла на двор па дровы. Яна была стройная і вельмі прыгожая, але, відаць, нядаўна пашкодзіла нагу, таму што адна ступня ў яе была перавязана і дзяўчына кульгала. Юнак падумаў: «Калі яна яшчэ і разумная, ажанюся!» I ён сказаў старому:
— Бацька, у такім цудоўным доме, як ваш, мог бы пасяліцца кароль, ды вось бяда: комін у печкі крывы!
Дзяўчына ў гэты час была за дзвярыма. He дачакаўшыся адказу бацькі, яна сказала.
— Нічога, што комін крывы, абы дым ішоў прама!
Юнак адразу скеміў, што дзяўчына недурная.
Але стары не ўдаваўся ў тонкасці гутаркі і раззлаваўся на дачку. Ён выйшаў за дзверы, загадаў ёй напякчы хлеба і прыгатаваць вячэру, а пасля стаў дакараць: навошта пачала размову з чужым чалавекам, ды яшчэ з такім дурнілам.
— Усю дарогу ён балбатаў глупства,— сказаў селянін.— Калі мы ішлі цераз перавал, спытаў, чаму б мне не
патраціцца і не купіць за грош каня. Калі падышлі да вёскі, пачаў пытацца, ці не косяць нашы сяляне азіміну, а рунь толькі ўзышла. Цяпер кажа, што комін у печкі скрывіўся. Дзе ж ён скрывіўся? Комін прамы!
— He, — адказала дзяўчына,— гэта не глупства. He пра каня ён у цябе пытаўся, каня за грош не купіш, а пра кій. Табе цяжка лазіць на гару, а калі б ты ўзяў з сабой посах, оыло б лягчэй. I пра азіміну ён спытаў нездарма. Ты сам ведаеш, што ў галодны год нашы сяляне аб’ядаюць вясною азіміну, як толькі ўзыдуць расткі. Крывы комін у печкі — таксама не глупства. Проста ён пажартаваў з мяне, бо я ж кульгаю.
Юнак чуў іх размову і вырашыў заўтра ж раніцай пасватацца.
Вярнуўся ў пакой стары, яны павячэралі і леглі спаць. Раніцай юнак падняўся, падзякаваў гаспадару за начлег і наважыўся ў дарогу. Стары правёў яго да варот, але юнак, замест таго каб развітацца, раптам кажа:
Толькі для таго я да вас у дом прыйшоў, каб назваць вас цесцем, а вашу дачку жонкай.
Стары пастаяў, падумаў трошкі і пайшоў у дом пытацца ў дачкі, як быць.
— Калі ты не аддасі мяне за яго, я ўвогуле замуж не пайду,— адказала дачка.
Стары зноў пайшоў да варот і паведаміў юнаку аб згодзе дачкі.
Задаволены юнак вярнуўся дамоў і расказаў бацькам аб сваім выбары.
Праз нейкі час бацька жаніха і кажа жонцы:
' ’ Трэоа рыхтаваць падарунак нявесце. Пашлём ёй вялікі здобны крэндзель і бурдзюк з мёдам. А ў крэндзель запячы дванаццаць залатых манет.
Маці жаніха спякла крэндзель, наліла поўны бурдзюк мёду і з гэтымі падарункамі адправіла ў дарогу батрака. А жаніх яму наказаў:
— Перадай ад мяне паклон будучаму цесцю і скажы яму так: «Жаніх зычыць вам моцнага здароўя і мовіць: поўня, дванаццаць месяцаў, казляня на ножках скача».
Адправіўся оатрак у вёску нявесты. Па дарозе сеў перакусіць, паеў кукурузнага хлеба з брынзай, ды не
стрымаўся, адламаў кавалак ад здобнага крэндзеля і адпіў з бурдзюка мёду. Калі жаваў крэндзель, трапіліся яму на зуб дзве залатыя манеты. Батрак схаваў іх у кашалёк, а на гаспадыню ў думках пасварыўся за тое, што не ўмее хлеб пячы, кідае ў цеста манеты,— ён ледзь было зубы не паламаў.
Надвячоркам батрак прыйшоў у дом нявесты і перадаў старому селяніну падарунак і прывітанне ад жаніха. Стары не зразумеў, што яму хацеў сказаць жаніх. Ён пачаў праклінаць сябе за тое, што абяцаў дачку такому дурню, і наракаць на ліхі лёс дачкі, але кемлівая дзяўчына адразу ўсё зразумела. Яна накарміла і напаіла батрака, а раніцай правяла яго са словамі:
— Перадай ад мяне паклон жаніху і скажы яму: «Нявеста жадае ўсім вам добрага здароўя і мовіць: ушчэрбны месяц, дзесяць месяцаў, казляня ўпала на калені, але не засмучай курапатку, не забівай змяю».
Батрак вярнуўся дамоў і перадаў гаспадарам словы нявесты, якіх ён таксама не разумеў. Пачуўшы пра ўшчэрбны месяц і дзесяць месяцаў, жаніх раззлаваўся і хацеў прагнаць батрака, але, калі той сказаў: «Не засмучай курапатку, не забівай змяю»,— дараваў яму.
Хутка жаніх з нявестай згулялі вяселле і жылі потым доўга і шчасліва.
ТРЫ БРАТЫ I МУДРЫ СТАРАЦ
Жылі ў адным доме каля самага балота тры браты разам са сваім бацькам. Аднак усялякі ведае, што жыць каля балота кепска: ад яго адна шкода і ніякай радасці.
Вось прыйшоў час бацьку паміраць. Паклікаў ён сваіх сыноў і сказаў:
— Слухайце, сыны! Трэба вам з гэтай мясціны перасяляцца. Беды і хваробы пасылае нам балота. Пабудуйце сабе дом дзе-небудзь на схіле гары, тады і зажывяцепадобраму, але, перш чым прыступіце да справы, парайцеся з мудрым старцам, які жыве ў лесе.
Час ішоў, і бачылі браты, што бацька казаў праўду. Трэба ім уцякаць з балота. Параіліся яны паміж сабой
і вырашылі, што пойдзе старэйшы брат у лес да мудрага старца прасіць парады: уцякаць ім ці не.
Вось прыйшоў старэйшы брат да мудрага старца і пытаецца:
— Як нам быць? Ці кепска мы зробім, калі з балота пойдзем і пабудуем сабе дом на схіле гары? Як скажаш?
Кепска, — адказаў старац, не пакідаючы справы, якою быў заняты.
He стаў старэйшы брат болей яго распытваць і, апусціўшы галаву, зажураны, пайшоў дахаты.
Дома ён перадаў братам адказ старога.
— Ды ці расказаў ты яму пра нашы няшчасці? — усклікнуў сярэдні брат.— Пайду я сам і растлумачу старцу, як мы жывём...
I ён пайшоў у лес.
Скажы, шаноўны,— звярнуўся ён да старца,— як нам быць? Каля балота жыць больш няма сілы. Беды і хваробы замучылі.— I ён з трывогай спытаў: — Як ты думаеш, ці варта нам пайсці адсюль? Ці кепска будзе, калі мы пабудуем дом на схіле гары?
— Кепска будзе,— зноў адказаў старац.
Вярнуўся і сярэдні брат дамоў зажураны. Выслухалі яго браты.
Ну што ж,— весела сказаў малодшы брат,— цяпер, відаць, мая чарга ісці да старца.
I пайшоў ён у лес.
Падышоўшы да старца, пакланіўся яму нізка малодшы брат, прысеў на пянёк і сказаў:
— О мудры старац! Паміраючы, бацька наказаў нам пайсці з балота, дзе мучаць нас хваробы і беды. Ці добра будзе, калі мы пабудуем сабе дом на схіле гары? Як ты нам парадзіш?
— Вельмі добра будзе, сын мой! — адказаў старац.
. малодшага брата быццам крылы ад радасці выраслі. Падзякаваў ён старцу і пабег дамоў, дзе яго з нецярпеннем чакалі браты.
Браты! крыкнуў малодшы.— Мудры старац сказау, што будзе вельмі добра, калі мы пабудуем дом на схіле гары!
Тыя нават раты разявілі ад здзіўлення.
— Як жа так? — разам спыталі яны.— Чаго ж ён смяяўся з нас?
Пабеглі яны ўсе трое ў лес.
— О мудры старац! — сказаў старэйшы брат.— Ты хіба смяяўся з нас? Чаму ты мне і сярэдняму брату сказаў, што кепска будаваць дом на схіле гары, а малодшаму брату сказаў, што добра?
— Я і не думаў смяяцца,— адказаў старац.— Вы спыталі ў мяне: «Ці кепска будзе, калі мы пабудуем дом на схіле гары?» А малодшы брат сказаў так: «Добра ж будзе, калі мы пабудуем дом на схіле гары?» I я яму адказаў: «Вельмі добра будзе!» Я адказаў яму так, бо ён пачаў з добрага, а вы з благога. А хіба можа работа ісці спорна, калі пачаць яе са страхам, думаючы пра благое? Пра добрае трэба думаць! — дадаў стары.
Падзякавалі яму браты і пайшлі ўсе разам будаваць дом.
АНГЛІЙСКІЯ КАЗКІ
МІСТЭР ВОЦАТ
Містэр і місіс Воцат жылі ў воцатнай бутэльцы. Вось аднойчы містэр Воцат адлучыўся з дому, а місіс Воцат узялася старанна падмятаць падлогу. Яна была вельмі добрая гаспадыня! Але раптам яна знянацку стукнула драўлянай шчоткай па сцяне, і ўвесь дом — дзындзын! — разляцеўся на друзачкі.
Місіс Воцат сама не свая кінулася насустрач мужу.
— Містэр Воцат, містэр Воцат! — закрычала яна, як толькі ўбачыла яго.— Мы згалелі, зусім згалелі! Я разбіла наш дом. Ён разляцеўся на дробныя кавалачкі!
— Ну-ну, дарагая,— сказаў містэр Воцат,— давай лепш падумаем, што нам цяпер рабіць. Глядзі, дзверы цэлыя! He дарэмна кажуць: «У каго дзверы, у таго і дом». Вось я закіну дзверы сабе на спіну, і мы з табой пойдзем па свеце шчасця шукаць.
I яны пайшлі. Ішлі-ішлі цэлы дзень, а супраць ночы дабраліся да дрымучага лесу. Абое проста з сіл выбіліся, і містэр Воцат сказаў:
— Зараз я залезу на дрэва і зацягну туды дзверы, а ты лезь за мной!
Так яны і зрабілі. Залезлі на дрэва, зацягнулі дзверы і тут жа моцна заснулі. Сярод ночы містэра Воцата
разбудзілі чыесьці галасы. Зірнуў ён уніз, і ў яго душа ў пяткі зайшла ад страху. Пад дрэвам сабралася цэлая шайка зладзеяў. Зладзеі дзялілі сваю здабычу.
— Глядзі, Джэк! — сказаў адзін.— Вось табе пяць фунтаў. А табе, Біл, дзесяць. Ну, а табе, Боб, тры фунты.
Містэр Воцат не мог болей слухаць — так жудасна яму стала. Яго нават затрэсла ад страху, ды так, што дзверы таксама затрэсліся і зваліліся проста на галовы зладзеям. Тыя кінуліся наўцёкі. А містэр Воцат баяўся і паварушыцца, пакуль зусім не развіднела. Але вось ён, нарэшце, злез з дрэва і падняў дзверы. I што ж ён убачыў пад імі? Цэлую кучу залатых гіней!