Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
— Што гэта за крэпасць з вежай удалечыні відаць?
— А чаму гэта табе цікава?
— Памаўчыце трохі, зараз убачыце, як вежа на зямлю паляціць! — са злосцю адказаў цыган.
— Ой-ой! He кідай туды камень,— закрычалі хорам веліканы,— Кідай у другі бок. У той крэпасці жыве наш цар, і калі ты трапіш у яго вежу, ён здыме нам галовы з плячэй.
— А мне дык што! — адмахнуўся цыган.— He баюся я ні вас, ні вашага цара! — і пачаў рукавы закасваць.
Абкружылі яго веліканы:
— Дарагі, мілы наш брат! Выслухай нас! Мы табе падарым бурдзюк, укоптур напакаваны золатам, толькі ідзі ты ад нас хутчэй! Мы і цябе і ношу тваю да самага дома данясём, каб табе не надрывацца.
Жаба без прымусу ў ваду не скача, цыгана таксама доўга ўгаворваць не давялося.
Залез ён на плечы да велікана, два другія схапілі бурдзюк, поўны дукатаў, і пайшлі. Раптам чуе цыган, як старэйшына насільшчыкам шэпча:
— Хацелася б мне, каб вы прынеслі дукаты назад!
Цыган прыкінуўся, быццам нічога не чуў.
Вось прыйшлі яны к дому цыгана, праціснуліся ў нізкія дзверы. Нагнуўся той велікан, што бурдзюк з золатам цягнуў, і працяжна ўздыхнуў: «Уффф!» А цыгана быццам ветрам здзьмула — ускочыў і кінуўся на дах.
— Што такое? — затрывожыліся веліканы.
— Пачакайце, зараз мой комін дасць вам адказ, а вы перададзіце яго свайму старэйшыне, калі толькі жывымі дахаты даберацеся!
Веліканы кінуліся бегчы з усіх ног, а бурдзюк, напакаваны залатымі дукатамі, застаўся цыгану. Дукатаў было ў ім столькі, што ўсім нам хапіла б з лішкам!
ВЕНГЕРСКІЯ КАЗКІ
МАРЦІ, СУМЛЕННЫ ЗЛОДЗЕЙ
Было тое ці не было, жыла аднойчы бедная жанчына. I быў у яе сын па імені Марці. Сумленны, шчыры быў гэты Марці. А да таго ж яшчэ такі разумны, спрытны, практычны ды знаходлівы, што погалас аб ім па ўсёй краіне прайшоў: на ўсё, маўляў, здатны Марці, за якую б справу ні ўзяўся. Дайшла яго слава і да караля. А быў той кароль зайздросны на рэдкасць: прыкра яму стала, што слава Марці зацямняе яго славу. I надумаўся кароль Марці перахітрыць. Паклікаў ён яго да сябе і кажа:
— Чую я адусюль, што вельмі ўжо ты славуты. А калі ты ўсё ведаеш ды ўсё ўмееш, дакажы гэта на справе. Калі ты ўсё ўмееш, дык, значыць, і красці ўмееш? Га?
— Ваша вялікасць,— адказвае каралю сумленны Марці,— красці я не краў ніколі. I надалей не хачу.
Зарадаваўся кароль і зараз жа яму загад аддае:
— Ну, калі ты ніколі не краў, дык цяпер або здолееш і гэта, або капец табе! Слухай жа: на маім полі зараз дванаццаць парабкаў аруць. Дык вось, або ты выкрадзеш у іх, проста з ворыва, усе дванаццаць плугоў з дванаццаццю парамі валоў, або я ўжо ведаю, што мне рабіць: загадаю галаву тваю на кол насадзіць, зразумеў? Затое,
калі выпрабаванне вытрымаеш, усе мае скарбы табе аддам, бо і я іх таксама ўкраў.
Горка стала на душы ў Марці, ды што паробіш? Пайшоў ён дадому, расказаў сваёй матулі пра размову з каралём.
— Вось цяпер добранька падумай, сыночак,— сказала яму маці.
Моцна задумаўся Марці. Але раптам усміхнуўся весела. Папрасіў ён маці знайсці яму дванаццаць куранят, чорных, без рабаціння, і квактуху, адну, таксама чорную.
— Навошта яны табе, сынок? — спытала маці, але знайшла ўсё, што ён прасіў.
Узяў Марці куранят, пайшоў з імі ў лес. Парабкі каралеўскія паблізу, каля самага ўзлеска, аралі. Адпусціў Марці ціхенька квактуху з куранятамі ды як закрычыць:
— Глядзіце, дзікая курыца, нават з куранятамі! Лавіце, яны шчасце прыносяць!
Парабкі кінулі плугі і напярэймы за куранятамі паджгалі. Кураняты ад страху ў лес пабеглі, парабкі за імі. А Марці тым часам завярнуў валоў і павёў іх за сабой разам з плугамі.
Прывёў Марці валоў з плугамі проста на свой двор, бо дамова з каралём была такая: што Марці выкрасці здолее, тое і забярэ сабе. Таму Марці толькі матулю сваю паслаў да караля сказаць, каб не чакаў валоў.
На другі дзень кароль зноў кліча да сябе Марці. Прыняў яго сярдзіта.
— Чуў я, удалося табе маіх валоў забраць разам з плугамі.
— Удалося,— сціпла адказаў Марці.
— На гэты раз табе пашанцавала. Але пачакай. Цяпер павінен ты пшаніцу з майго хлява выкрасці, а той хлеў пільна вартуюць і ўдзень і ўночы. Калі да раніцы не выкрадзеш, так і ведай, быць тваёй галаве на калу. Ну а здолееш — дзяржаву маю табе аддам, бо я і сам яе зладзействам сабраў.
— Паспрабую, ваша вялікасць.
Зноў пачаў Марці думу думаць, як бы яму выкрасці з хлява пшаніцу, хоць і багата ў яе вартаўнікоў.
А кароль y той дзень вартаўнікоў да сябе паклікаў, шчодра пачаставаў і вельмі строга наказаў з праклятага Марці вачэй не спускаць, каб не ашукаў іх як-небудзь. «Вы,— кажа ім,— як яго ўбачыце, адразу кідайцеся на яго ўсе разам і лупцуйце куды ні пападзе».
Падслухаў Марці, што кароль вартаўнікам загадаў, і тут жа сёе-тое прыдумаў. Зрабіў ён з саломы чалавека, на галаву яму свой капялюш надзеў і ціха, непрыкметна да хлява прысланіў. Потым адышоўся ў другі бок ды як чхне! Вартаўнікі выбягаюць, адзін аднаго запярэдзіць стараюцца. Бачаць, каля хлява чалавек стаіць. I капялюш Марці пазналі! «Ану, бяры яго за бакі!» — крычаць. I давай лупцаваць пудзіла па галаве ды па капелюшы! Так раскалашмацілі, разнеслі, што і пылінкі ад яго не засталося.
Закончыўшы справу, кінуліся бягом да караля — дакладваюць: цяпер ужо не ўкрадзе Марці пшаніцу з хлява. Забілі, маўляў, злодзея да смерці.
Зарадаваўся кароль, не ведаў, куды вартаўнікоў пасадзіць, чым напаіць-накарміць! А Марці тым часам спакойна пшаніцу ўсю і вывез.
Паслаў ён маці да караля, далажыць, што і гэтае выпрабаванне вытрымаў.
Пазелянеў кароль, пасінеў ад злосці. На злом галавы ў хлеў кінуўся, але Марці, зразумела, і зярнятка пшанічнага каралю не пакінуў. Зноў паклікаў кароль Марці да сябе. Сядзіць, чакае, злосны-злосны.
— Выходзіць, украў ты пшаніцу, га, Марці?
— Выходзіць, так, ваша вялікасць.
— Ну што ж, калі так... Але ўжо цяпер чакае цябе з задачак задача. Павінен ты ўкрасці каня майго любімага залацістай масці, хаця сто маіх фурманоў-конюхаў днём і ноччу вачэй з яго не спускаюць. He здолееш — быць тваёй галаве на калу! Ну а ўжо калі здолееш, аддам табе маю карону, бо я і сам яе таксама ўкраў.
Зноў думае Марці, галаву ламае. I ўсё ж прыдумаў! Апрануўся ён у лахманы, абадранцам прыкінуўся ды бутлю з пітвом захапіў. Вечарам пайшоў да стайні, пастукаў у вароты. He хацелі яго пускаць фурманы, вельмі строга загадаў ім кароль быць напагатове. Але
3.	Хрустальны калодзеж	$$
калі ўбачылі, што за варотамі няшчасны такі абадранец стаіць, ды яшчэ бутля з віном у яго, усё ж упусцілі. Пасадзілі яго каля ясляў, а Марці віно сваё пахвальвае, конюхаў частуе, ну і памякчэлі яны. Пачалі піць, яшчэ ды яшчэ, хутка ап’янелі, і дрымота іх адолела. «Чаго нам,— думаюць,— баяцца? Ужо як-небудзь зберажом каралеўскага жарабца». Адзін жа з іх каня за повад трымаў моцна, другі за хвост, а трэці сядзеў на кані вярхом. Ды толькі Марці таму, хто спрасонку хвост конскі трымаў, жменю кудзелі засунуў у руку. Таго, хто вярхом на кані заснуў, падняў асцярожна і на яслі вярхом пасадзіў. У таго ж, хто повад у руцэ заціснуў, не стаў повада забіраць, проста вуздэчку са скакуна зняў і ціхенька на двор яго вывеў, да сябе дадому прывёў.
Раніцай кароль на стайню прыйшоў. Няма каня! Ох, як жа ён раззлаваўся! Нагамі затупаў, на конюхаў-фурманоў закрычаў:
— Вось як вы каня майго любімага збераглі! Украў Марці каня!
А тыя захмялелыя яшчэ, зразумець нічога не могуць! Адзін кажа:
— Дык я ж за хвост яго трымаю!
Другі:
— А я вярхом на ім сяджу!
Трэці:
— А я повад з рук не выпускаю!
Насварыўся на іх кароль, не зважаючы ні на што. I вырашыў надалей сам за сваім дабром пасачыць, але ўжо Марці цяпер — хоць самому жывому не быць — знішчыць абавязкова!
Пачаў ён прыдумваць, як за справу ўзяцца. Хоп, прыдумаў!
Зараз жа паслаў кароль па Марці і такі яму загад даў: калі заўтра апоўдні не выкрадзе Марці абед, для самога караля прыгатаваны, быць яго галаве на калу!
— Але ўжо калі здолееш, аддам табе мой меч каралеўскі, бо я і сам яго аднойчы ўкраў.
Назаўтра апоўдні селі кароль з каралевай за стол, абеду чакаюць. Кухарка ўжо і стол накрыла, стравы на паднос паставіла, у пакоі каралеўскія несці наважылася.
Толькі хацела было паднос у рукі ўзяць, бачыць, з акна кухоннага рука цягнецца. Вопрамеццю кінулася кухарка ў пакоі каралеўскія.
А Марці яшчэ напярэдадні вечарам зрабіў цішком драўляную руку, пафарбаваў яе і вяроўкай абвязаў. Вяроўку ж другім канцом да калодзежнага кола прымацаваў. А пад акенцам кухонным дзірку выдзеўб і прасунуў руку ў яе, акурат да стала. Вось кухарка яе і ўбачыла. Пабегла яна хутчэй да караля: прыйшоў, маўляў, Марці, ужо і руку па абед каралеўскі працягнуў!
Кароль з каралевай хутчэй на кухню, пачалі тую руку да сябе цягнуць. Цягнулі, цягнулі, а вяроўка тут і парвалася, кароль з каралевай на падлогу бразнуліся. Пакуль падняліся, агледзеліся, Марці з абедам і след прастыў.
Пабалявалі ў той дзень Марці з матуляй, каралеўскім абедам паласаваліся.
Кароль не ведаў, што і зрабіць са злосці. «Ужо цяпер,— вырашыў,— знішчу яго абавязкова». На другі дзень паклікаў ён да сябе Марці і загадаў да заўтрашняй раніцы з пальца каралевы залаты пярсцёнак украсці.
— Калі здолееш, аддам за цябе дачку. Праўда, вось яе я не краў, але вырашыў за таго выдаць замуж, хто і мяне перахітрыць патрапіць. Вось для чаго наладжваў я табе ўсе выпрабаванні.
Зразумеў Марці: цяпер трэба трымаць вуха востра! Вечарам пракраўся ён у каралеўскія пакоі. Раптам чуе, кароль кажа каралеве:
— Я зараз падымуся, прайдуся трошкі, прагуляюся перад сном. А як вярнуся, ты, ясачка, дай мне на час пярсцёнак, у мяне ён цалейшы будзе.
Выйшаў кароль на двор, усе куты-закуткі агледзеў, ці няма паблізу Марці. А Марці тым часам дзверы адчыніў, зайшоў у спальню каралеўскую і, падрабіўшы голас, кажа каралеве:
— Хуценька аддай мне пярсцёнак, ясачка, бо гэты пракляты Марці ў любы момант можа тут апынуцца.
Каралева ў цемры і аддала яму пярсцёнак. А Марці стаіўся ля дзвярэй і, як толькі вярнуўся кароль, нячутна вонкі выслізнуў.
Кароль зноў у пасцель лёг і кажа каралеве:
— Дай мне, ясачка, пярсцёнак!
— Ды я ж толькі што табе яго аддала,— адказвае яму каралева сярдзіта.— Сама на палец табе надзела!
Кароль ледзь не лопнуў ад злосці. Але нічога не сказаў, не стаў новыя падкопы супраць Марці строіць. Нават тады нічога не сказаў, калі не матуля Марці, а сам ён з’явіўся ў каралеўскі палац па дачку каралеўскую, па меч, па карону і па ўсю дзяржаву.