• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    — У другую нядзелю я зноў зайграю на жалейцы, тады ўбачым, ці прыпаўзе яна зноў. Глядзі толькі, нікому ні слова! Бо гэта не простая змяя, гэта добры дух нашага дома!
    — Аб чым ты мовіш? Хіба я розум страціла, каб балбатаць пра такое! Канечне ж, гэта добры дух нашага дома, у паданнях аб ім недарэмна гаворыцца. Чула я,
    што змеі любяць музыку, можа, ёй падабаецца, як ты іграеш?
    — А ты, дурніца, з мяне насміхалася і ўцякала кожную нядзелю да суседак, каб не чуць маёй ігры! Цяпер бачыш, што выйшла? ,
    Так у размовах прайшоў тыдзень, а ў нядзелю яны зноў убачылі змяю. Цэлы год так працягвалася, і кожны раз змяя пакідала Кастакісу мяшочак золата. Дзівіўся народ, што беднякі пачалі жыць з дастаткам. Пайшлі плёткі ды абгаворы, то тое, то гэта. Толькі і размоў — як бы выведаць тайну Кастакіса. I рацтам змяя прапала.
    Чакаў бядняк, чакаў, іграў на жалейцы, іграў — усё дарэмна: не выпаўзае змяя!
    Тады вырашыў Кастакіс знайсці змяіную нару. А калі адшукаў, убачыў у ёй скручаную клубком мёртвую змейку. Зажурыўся бедны чалавек, заплакаў горка і закапаў змейку ў садзе, каля агароджы.
    А праз некалькі дзён вырасла на тым самым месцы дрэўца дзіўнае, ні на якое іншае ў свеце не падобнае. Падкапаў Кастакіс трошкі корань і ўбачыў, што дрэўца вырасла на змяіных костках. Тады прыкрыў ён карані зямлёй, а дрэўца сам сабе назваў змяіным. Усе дзівіліся дрэўцу, а патайную яго назву, змяінае, ніхто не ведаў. Кастакіс нават жонцы сваёй не прызнаўся, што вырасла дрэўца на костках змяі.
    I вось па нядзелях каля дрэўца пачалі збірацца людзі і ставіць заклады. Але заўсёды прайгравалі, бо яны не ведалі патайной назвы дрэўца. Прыходзіў адзін, ставіў заклад і пытаў:
    — Гэта яблыня? Гэта груша? Гэта мірабель?
    Падыходзіў другі і пачынаў:
    — Гэта гранат? Гэта персік? Гэта парэчка?
    Падыходзіў трэці:
    — Гэта абрыкос? Гэта інжыр? Гэта памеранец?
    Ніхто не мог адгадаць назву дрэўца, і бядняк выйграў мноства спрэчак.
    А жыў у той вёсцы адзін хітры і прагны гандляр, і вырашыў ён выведаць сакрэт у жонкі бедняка. Вось набраў ён вышыванак, цацак, упрыгожанняў з падробна-
    га золата, прынёс і прадаў ёй зусім танна. Сталі яны сябрамі. Неяк гандляр і кажа:
    — Няўжо і ты не ведаеш, што за дрэва расце ў вашым садзе ля агароджы?
    — He ведаю. Тоіцца муж і ад мяне!
    — А ты ўпрасі, угавары яго. Тады падару табе тапачкі, золатам расшытыя, з шаўковымі махрамі. Ды глядзі — скажы быццам не мне, а назаві дрэўца гучна два разы ў сваёй спальні. Я схаваюся пад акенцам і пачую. Вось і не будзеш ты гаварыць, што выдала тайну.
    На другі дзень схаваўся хітрун пад акенцам у завулку і навастрыў слых. А жанчына пачала пытацца ў мужа:
    — Скажы, мужычок, як называецца наша дрэўца, што ля агароджы?
    — Навошта гэта табе ведаць? Кепска хіба выйграваць нам у спрэчках?
    — Пра што хвалюешся, Кастакіс, ці ж я разбалбачу? Ты што, мяне не ведаеш? Ці ты мяне зусім не любіш?
    Падумаў трошкі бядняк і адкрыў сакрэт.
    — Даўно б так! Значыць, гэта змяінае дрэва! I вырасла яно на костках нашай змейкі! Ах, дарагая наша змейка, ты і мёртвая нам дапамагаеш! — I каб пачуў яе гандляр пад акенцам, крыкнула:
    — Змяінае дрэва! Змяінае дрэва!
    У нядзелю зноў сабраўся народ спрачацца. Прыйшоў і гандляр у квяцістай камізэльцы. Вось прайгралі двое, прайгралі трое, тады наперад выйшаў гандляр і кажа:
    — Стаўлю на заклад усю сваю маёмасць! Стаў і ты ўсё, што маеш, Кастакіс!
    Разгубіўся бядняк, не чакаў ён такога вялікага закладу, але, упэўнены, што ніхто не ведае пра яго тайну, згадзіўся.
    — Па руках! Стаўлю ўсё, што нажыў!
    — Дамовіліся! Гэта таполя?
    — He! Прайграў першы раз!
    — Гэта ліпа?
    — He! Прайграў другі раз!
    — Гэта... гэта...— Прытварыўся гандляр, што раз-
    думвае, моцна абхапіў рукамі галаву, вось-вось адгадае назву.— А можа, гэта змяінае дрэва?
    Знерухомеў Кастакіс з разяўленым ротам, як громам выцяты. У вачах у яго ўсё пацямнела: толькі што ён быў з дастаткам, а цяпер усё страціў і стаў яшчэ бяднейшы, чым раней!
    Давялося яму пакінуць уласны дом: жонка, як даведалася аб тым, што адбылося, дык і жыць не захацела з ім.
    Вось ідзе бядак па дарозе і моцна перажывае:
    — Так мне, дурню, і трэба, калі паверыў ліхой жанчыне!
    Сустрэлася яму бабулька.
    — Добры дзень, сыночак!
    — Добры дзень, бабуся!
    — Што шукаеш ты тут, дзе і птушкі не пралятаюць?
    — Хаджу шукаю свой лёс!
    — Лёс твой жыве ў доме Сонца.
    — Як жа туды, бабуся, дабрацца?
    — Гэта, сынок, далёка адсюль. Спачатку мінеш ты скалу, што вісіць у паветры і калышацца, а на зямлю не падае, потым рэчку, у якой вады на дне, а там ужо і да Сонца рукой падаць!
    Прамовіла гэта бабулька і знікла. А Кастакіс пабрыў далей. Ішоў ён, ішоў, доўга ішоў.
    I вось нарэшце дом паказаўся, чырвоны-чырвоны, так і гарыць! А ў дзвярах жанчына сядзіць, ні маладая, ні старая. Зразумеў Кастакіс — гэта ж яго лёс!
    — Навошта завітаў сюды, Кастакіс?
    — Прыйшоў я дапамогі тваёй прасіць,— адказвае.— He магу больш такое жыццё трываць! Аддаюся на тваю волю — што хочаш, тое са мной і рабі.
    — Добра,— кажа лёс,— паспрабую я табе дапамагчы. Давай дачакаемся Сонца і папросім у яго парады.
    Вось селі яны чакаць. Як сцямнела, закацілася Сонца спаць-адпачываць, каб раным-рана зноў на неба адправіцца. Дала яму жанчына абед, паказала Кастакіса і папрасіла:
    — Дапамажы, Сонейка, гэтаму беднаму чалавеку! Бо гэта ён іграў на жалейцы майму дзіцятку — змейцы!
    Мовіла тады Сонца:
    — Вяртайся ў сваю вёску і паспрачайся з гандляром. Няхай ён цяпер ставіць у заклад сваю маёмасць. А спрэчка будзе вось аб чым: спытай ты ў яго, адкуль Сонца ўстае. Ён адкажа, нядоўга думаючы,— з усходу, а ты кажы — з поўначы, і нічога не бойся!
    — Як жа мне спрачацца, у мяне і для закладу нічога няма!
    — А ты пашукай ля каранёў змяінага дрэўца! Ану ж знойдзеш што-небудзь!
    Нарэшце датэпаў бядняк да сваёй вёскі. Дачакаўся ён ночы, падышоў да свайго дома, пералез цераз агароджу ў сад, капануў зямлю пад змяіным дрэўцам і выцягнуў мяшочак з залатымі манетамі. Схапіў ён мяшочак, пераскочыў цераз загарадзь і схаваўся за вёскай у чаканні нядзелі.
    У нядзелю, ледзь заднела, з’явіўся ён да гандляра.
    — Гэй, ты навошта тут? — здзівіўся гандляр.
    — Хачу пайсці з табой у заклад!
    — А што паставіш у залог? Тыж жабрак! Без залогу няма і спрэчкі!
    — He зусім ужо я і жабрак. Вось мой залог. Або ён табе не да спадобы?
    3 гэтымі словамі Кастакіс патрос мяшочкам з залатымі. Ён ведаў, што дзеля золата гандляр згодзіцца на любую спрэчку.
    Так і здарылася! Убачыў гандляр грошы, пацямнела ў яго ад прагнасці ў галаве, і, забыўшы пра ўсякую асцярожнасць, ён крыкнуў:
    — Дык аб чым будзе спрэчка?
    — Давай паспрачаемся, адкуль Сонца ўстае!
    — Ха!.. Ха! Адкуль жа яшчэ — з усходу, канечне!
    — Спрачаемся, што з поўначы?!
    Падумаў гандляр, што ў Кастакіса ад гора з галавой непарадак, і ўсклікнуў:
    — Ды я гатовы спрачацца аб гэтым хоць тысячу разоў, на любы залог!
    — Калі ты так упэўнены,— адказвае бядняк,— пастаў усю сваю маёмасць! А я — гэты мяшочак, больш у мяне нічога няма!
    Засмяяўся прагны гандляр: хутка гэтае золата ў яго кішэнь перасыплецца!
    Вось на наступны дзень, калі яшчэ не развіднела, залезлі яны абодва і ўсе суседзі на дах дома і пачалі чакаць узыходу Сонца. У бедака сэрца калацілася ад страху, ці не падмануў яго лёс, а ў гандляра сэрца калацілася ад радасці, што хутка золата ягоным будзе. Так глядзелі адны на ўсход, а другія — на поўнач. Раптам азарылася неба, і чырвоныя сонечныя промні паказаліся на поўначы! Ахнуў народ ад здзіўлення, а гандляр упаў без прытомнасці. Давялося яму, хочаш ці не хочаш, аддаваць усю сваю маёмасць бедняку. I зажыў Кастакіс добра, а мы з вамі яшчэ лепш!
    ДАЦКІЯ КАЗКІ
    ХАНС-АСІЛАК
    Жылі-былі муж з жонкаю, і нарадзіўся ў іх сынок. А муж чуў, быццам дзеці, якія даўжэй за іншых матчыны грудзі ссуць, на дзіва дужыя вырастаюць, і загадаў ён жонцы, каб дзесяць поўных гадоў хлопчыка сваім малаком карміла. Вось прайшло дзесяць гадоў, павёў ён сына ў лес выпрабаваць, ці багата ў яго сілы. Паказаў ён яму дрэва і кажа:
    — Ану, Ханс, паспрабуй, ці зможаш яго з каранямі вырваць?
    Ухапіў Ханс дрэва рукамі, ірвануў што было моцы, затраслося яно ад камля да макаўкі, а ўсё ж у зямлі выстаяла. Завёў яго бацька назад дадому і загадаў жонцы яшчэ дзесяць гадоў сына сваім малаком карміць. Як прайшло яшчэ дзесяць гадоў, бацька зноў яго ў лес павёў, і на гэты раз Ханс жартуючы дрэва з зямлі вывернуў. Зарадаваўся бацька, ну, думае, сын даволі сілачкі набраўся, добры памочнік у гаспадарцы будзе. Ды вось няўдача: як убачылі парабкі ў сядзібе, які ў гаспадара сынок, ледзь усе не разбегліся. Ці жарты, возьмецца ён жаць — каласы так далёка адкідвае, што іх іншы раз зусім не знойдзеш, і такі ён быў на любой рабоце. Вось аднойчы бацька яму і кажа:
    — He, Ханс, так справы ў нас не пойдуць, нязручна мне дома цябе трымаць. Пайдзі ты, сын, у белы свет ды пашукай сабе службу ў такім месцы, дзе прастору намнога больш і людзі жывуць багацей, чым мы, драбната.
    I адправіўся Ханс у белы свет, службу сабе шукаць. Вось прыйшоў ён у адно паселішча, людзі яму параілі да пастара наведацца, у яго парабак нядаўна сышоў, дык месца, пэўна, знойдзецца. Адно кепска — пастар у іх вялікі скнара. Ну, Ханс, на гэта не паглядзеў, хай сабе і скнара. Прыйшоў ён на пастарскую сядзібу і просіцца ў парабкі, яму, маўляў, і жалавання ніякага не трэба: як год пройдзе, ён гаспадару тры аплявухі дасць — вось і ўся плата. Пастар як пачуў, што ўсе яго грошыкі пры ім застануцца, зараз жа і згадзіўся яго наняць.
    У першы дзень загадалі Хансу вады і дроў у кухню нанасіць. Ды вёдры яму занадта малымі падаліся, што ад іх карысці, узяў ён два велізарныя брадзільныя чаны і пачаў у іх ваду насіць, а дровы цягаў па цэламу кастру адразу. Пабачыла гэта дзяўчына-служанка, з перапуду да пастара пабегла: маўляў, новы парабак, пэўна, не ў сваім розуме, вунь як дзіўна са справамі ўпраўляецца. Пастара таксама мінтрэга ўзяла, ён адразу пра плату ўспомніў, якую парабак у яго праз год спытае.
    — Добра, пачакай,— кажа ён служанцы,— я вось яго ў лес пашлю, там мярзота кішма кішыць, жывым яму адтуль не выбрацца — мы ад яго і пазбавімся.
    Паклікаў ён Ханса і загадвае:
    — Заўтра ў лес па дровы паедзеш.