Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы
Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
— Што, дзед, скажаш? — пытаецца пан.
— Прыйшоў, паночку, па торбачку...
Ха-ха-ха! — зарагатаў пан, узяўшыся ў бокі.— Бачылі вы гэтага старога дурня! Яшчэ бізуноў захацеў. Гэй, гайдукі, усыпце яму пры ўсіх маіх гасцях дваццаць пяць бізуноў!
Схапілі гайдукі дзеда, павалілі на падлогу. А дзед тым часам выняў з кішэні срэбраны рог ды як крыкне:
— 3 рога ўсяго многа!
Выскачылі з рога дванаццаць хлапцоў-малайцоў з бізунамі ды давай хвастаць і гайдукоў, і пана, і яго гасцей.
Найбольш пану трапляла, бо дзед стаяў збоку і камандаваў:
Па гайдуках — раз! Па гасцях — два!! Па пану — тры!!!
Хлапцы-малайцы так і рабілі.
Енчыў, енчыў пан, а потым бачыць — рады няма.
— Вазьмі торбачку, дзед, толькі сунімі сваіх хлапцоў!
— Так бы даўно гаварыў, пане,— усміхнуўся дзед.— Але цяпер адной чужой торбачкай не адкупішся.
— А што яшчэ хочаш? Дам табе каня, карову... — He, пане, і гэтага мала.
— Ай-яй-яй! — енчыць пан.— Кажы хутчэй, што ты яшчэ хочаш, a то засякуць насмерць мяне твае хлапцы.
— Калі хочаш жывым застацца,— кажа дзед,— аддай маёнтак бедным людзям, а сам уцякай куды вочы глядзяць.
— Ой, ай, як жа я застануся без маёнтка? Хто ж на мяне рабіць будзе, хто карміць будзе?
— He хочаш, як хочаш,— кажа дзед.— Гэй, хлапцы, сыпце ўсе бізуны пану! ~
Хлапцы-малайцы перасталі біць гасцей і гайдукоў ды ўзяліся за пана.
Круціўся, круціўся пан пад бізунамі, як уюн на гарачай патэльні, а потым такі не вытрымаў, нема закрычаў:
— Аддам, аддам маёнтак!
— Ну, добра. Толькі глядзі, без падману, бо маю на цябе лякарства,— смяецца дзед.— Ох, усе ў рог!
Хлапцы-малайцы як вокам згледзець схаваліся ў рог.
Дзед палажыў рог у кішэнь і кажа:
— Заўтра прыйду праверу: калі не ўцячэш адсюль, зноў выпушчу на цябе сваіх памочнікаў.
I пайшоў дзед вясёлы дахаты — з торбачкай і з рогам. . . „ ..
А пан назаўтра яшчэ досвіткам пакінуў маёнтак: баяўся, каб дзед са сваімі малайцамі не вярнуўся.
БАСНІЙСКАЯ КАЗКА
ЦЫГАН I ВЕЛІКАН
У лясным гушчары стаяў закінуты млын. 3 даўняга часу на тым млыне ніхто не жыў і збожжа не малоў, таму што хадзілі чуткі, быццам там вядуцца прывіды.
Аднойчы цыган здабыў дзесьці мяшок кукурузы і пачаў думаць, дзе б яму зерне змалоць, каб ніхто не застаў яго за гэтым заняткам. Успомніў ён пра лясны млын і кажа жонцы:
— Пакладзі мне ў торбу хлеба ды кавалак сыру, я пайду ноччу на млын кукурузу малоць.
Пракраўся цыган на млын, запаліў лучыну, замкнуў дзверы і ўзяўся за работу. Акурат у гэты час вяртаўся аднекуль дахаты велікан і пачуў шум млынавага кола. Узяла велікана цікаўнасць, падышоў ён да млына і пастукаўся ў дзверы.
— Адчыні!
— He адчыню,— адказвае цыган.
Адчыні! крычыць велікан.— А не — дык на цябе дах скіну!
Цыган мігам выцягнуў з торбы сыр, засунуў руку ў дзірку, што зеўрала ў сцяне, і пачаў сыр у кулаку сціскаць, пакуль з яго сок не закапаў.
Гэй, ты, буян! — крыкнуў цыган, пасміхаючыся.—
Бачыш, як з гэтага каменя вада цурчыць? Хочаш, каб я з цябе таксама ўсе кішкі выпусціў?!
Такія словы не дужа велікану спадабаліся,і прамовіў ён ласкавым голасам:
— Ды чаго ж ты дарэмна завінуўся? Мы з табой можам і паладзіць, бо я і сам не з баязлівага дзесятка!
Цыган адчыніў дзверы, і яны з веліканам прасядзелі да самай раніцы, усё апавядалі адзін аднаму пра свае маладзецкія подзвігі. Нарэшце велікан прагаладаўся і кажа:
— Гэй, цыган, чым бы нам з табой паснедаць?
— Для сябе я прынёс усё, што трэба, а ты ўжо сам пра сябе паклапаціся,— адказвае цыган.
— Добра, я пайду паспрабую раздабыць вала. Вала і на дваіх хопіць. А ты дроў тым часам назапась, каб мяса падсмажыць.
Велікан прыгнаў вала з бліжэйшай пашы, зарэзаў яго, асвежаваў і хацеў было на ражон насадзіць, а цыгана з дрывамі ўсё не відаць —• велікану няма з чаго ражон зрабіць. Пайшоў ён у лес і раптам бачыць: цыган як нічога і не было капае яму пад велізарным букам. Здзівіўся велікан, закрычаў:
— Што гэта ты робіш?
— Пачакаеш — убачыш! He буду ж бегаць тудысюды з дрывамі! Лепш ужо выкарчую гэты бук і прывалаку адразу цэлае дрэва!
— Ды навошта нам цэлае дрэва? — раззлаваўся велікан, адламаў некалькі вялікіх сукоў, закінуў іх на плечы і патэпаў да млына.
— Што ты хацеў бы — пайсці па ваду ці вала на ражне пакручваць? — пытаецца велікан.
А цыган адказвае:
— Лепш ужо я вала буду пакручваць!
Велікан схапіў валовую шкуру і пабег па ваду. Вось вярнуўся ён, бачыць: адзін бок у вала засмажыўся, а другі яшчэ зусім сыры.
— Чаму ж ты вала не перавернеш? Няхай ён з усіх бакоў добра абсмажыцца,— дакорліва сказаў велікан.
— 3 мяне і аднаго боку дастаткова,— праз зубы
працадзіў цыган,— а калі табе мала, сам і пераварочвай!
Велікан засмажыў вала і кажа:
— Ну вось цяпер за ядой і даведаемся, хто з нас дваіх сапраўдны зух!
Велікан прысеў каля вала з аднаго боку, цыган — з другога, і ўзяліся яны аплятаць за абедзве шчакі. Цыган, пакуль еў, напхаў смажаным мясам поўныя KimaHi і торбу. Нарэшце здаволіўся велікан, ледзь дыхае, адсунуўся ад ежы. I тут жа ўбачыў, што цыган выеў у валовай тушы норку глыбейшую, чым ён. Расчуліўся велікан, абняў цыгана і кажа:
— Дарагі брат, пойдзем са мной. Хачу паказаць сваім таварышам сапраўднага зуха!
Цыгана ўлешчыў такі гонар, і яны рушылі ў дарогу. Хутка прыйшлі яны да жылля веліканаў. Гаспадары на той час збіралі ў садзе чарэшні. Сагне велікан дрэва, адной рукою трымаецца за макаўку, а другой ягады абірае. Цыгану работа спадабалася. Падышоў ён да першага ж велікана і быццам бы дапамагае дрэва нахіляць, а сам адно і ведае вольнай рукой ягаду за ягадай у рот кідаць. Раптам велікан адпусціў макаўку, дрэва разагнулася, цыган узляцеў у паветра і — бах! — бразнуўся проста ў кусты, дзе сядзела ў гняздзе галка з птушанятамі. Цыган засунуў галку ў кішэнь і як нічога не было вылез з кустоў.
— Навошта ж ты дрэва адпусціў? — пытаецца велікан.
— Адпусціў?! Ды я птушку ўбачыў у небе і скочыў за ёю. Вось яна — глядзі! — I з гэтымі словамі цыган выцягнуў галку з кішэні.
Раптам адкуль ні вазьміся заяц бяжыць. Цыган як закрычыць:
— Трымай яго! Трымай!
Кінуўся велікан зайца даганяць, бегаў за ім, бегаў, ды так і не злавіў.
— Эх ты! — смяецца з яго цыган.— Дзе ўжо табе за птушкамі ў небе ганяцца, калі не здолеў злавіць звярка, што па зямлі бегае!
Веліканы дзіву даюцца, вераць махляру. Павялі яны цыгана ў святліцу да свайго старэйшыны, расказалі пра
маладзецкія подзвігі цыгана, якім самі яны сведкамі былі, і старэйшына прапанаваў цыгану застацца ў іх назаўсёды.
Раніцай паслаў старэйшына па ваду двух веліканаў і цыгана і кожнаму з іх даў скручаны бурдзюк з валовай скуры. Бедны цыган і пусты бурдзюк з апошніх сіл валачэ. To па зямлі цягне, то на спіну закіне, і ўсё думае, як бы яму з гэтай калатнечы выкруціцца. Прыйшлі да крыніцы. Веліканы напоўнілі ўсе бурдзюкі вадой, а цыган узяў рыдлёўку і пачаў капаць равок ад крыніцы да дома.
— Што ты такое задумаў? — пытаюцца веліканы.
— А вы хіба не бачыце? — адказвае цыган.— Якога ж ліха кожны дзень ваду цягаць, калі можна падвесці яе да самага дома. Вось і будзе ўдосталь свежай вады!
Пачалі маліць веліканы:
— He капай канаву, барані божа! Яшчэ затопіць вадой наша жыллё.
— He, буду капаць! — заўпарціўся цыган.— А не — дык і зусім па ваду ніколі не пайду!
— He трэба, не капай, калі ласка, канаву, а ўжо мы і цябе і твой бурдзюк з вадой данясём да самага дома!
Расказалі веліканы свайму старэйшыне, ад якой бяды ўдалося ім дом выратаваць, а ён і кажа:
— Калі так, я цяпер цыгана буду ў лес выпраўляць па дровы.
Раніцай пасылае старэйшына веліканаў у лес па дровы, а з імі і цыгана. Вось прыйшлі яны ў лес, кожны велікан аблюбаваў сабе па букаваму дрэву, спілаваў яго і на плячо закінуў. А цыган разблытаў вельмі доўгую вяроўку, што з дому прыхапіў, і заарканіў ледзь не палавіну лесу.
— Што ты такое задумаў? — здзівіліся веліканы.
— Ды нічога асаблівага. Навошта бегаць кожную раніцу ў лес па дровы? Лепш ужо я адразу прывалаку, каб хапіла дзён на дзесяць-пятнаццаць.
Пачалі прасіцца веліканы:
— Дарагі, не трэба! Ты дрывамі ўвесь двор закідаеш, і давядзецца нам тады пералазіць цераз бярвенне ў дом!
— А я ўсё-такі па-свойму зраблю, а інакш і зусім дровы не панясу!
— Ужо ты толькі паслухайся нас, а мы самі дахаты занясём і цябе, і тваю вязанку!
Да таго часу веліканы ўгаворвалі цыгана, пакуль той не згадзіўся.
Дома расказалі яны аб новым штукарстве цыгана. Затрывожыліся веліканы. I старэйшына, параіўшыся з усім кагалам, кажа цыгану:
— Цеснаватае наша жыллё для такой процьмы. Вось табе пяцьдзесят дукатаў і ідзі пашукай сабе іншы прыстанак!
— I не падумаю! — адказвае ашуканец.— Мне і тут добра! Я з вамі, як нітка з іголкай,— куды вы, туды і я!
Цыган спаў на кухні, каля печы, там было цёпла і зручна. Вечарам чуе цыган, як веліканы ў пакоі паміж сабой шэпчуцца:
— Трэба яго забіць, a то ад яго не пазбавішся!
Выведаўшы задуму веліканаў, цыган прынёс з каморы сядло, паклаў яго перад печчу замест сябе, прыкрыў, а сам пайшоў спаць у камору. Праз некаторы час крадзецца на кухню велікан з вялізным жалезным малатком у руках. Як трахне: трах! трах! трах!
— Гатовы! — прамармытаў велікан і пайшоў спаць.
Цыган занёс сядло назад у камору, лёг на сваё месца
і заснуў. Прачнуўся яшчэ да ўзыходу сонца, раздзьмуў агонь у печы і давай песні спяваць. Прыбеглі веліканы і дзіву даліся: бачаць, цыган жывы і здаровы.
— Як ты спаў? — закрычалі яны.
— Выдатна! Вось толькі блохі кусаліся.
Веліканы збянтэжана падштурхнулі адзін аднаго локцямі і замоўклі. А старэйшына зноў пачаў цыгану казаць:
— He, і праўда, цеснаватае наша жыллё. Да таго ж, шчыра прызнаюся, не варта табе з намі вадзіцца, таму што ты з герояў герой. Вось табе сто дукатаў, і ідзі, адкуль прыйшоў!
— Ды я і за тысячу дукатаў не пайду! — адказвае цыган.— Мне і тут добра. Ды і навошта мне ісці адгэтуль? Нябось дома ў мяне ні стары, ні малы не плача і есці не просіць!
Быў святочны дзень, і таму веліканы не пайшлі працаваць, а сталі на полі спаборнічаць, хто далей за ўсіх камень кіне. Як жа! Мы з вамі, хаця і не веліканы, а таксама любім гэтую гульню... .
Возьме велікан цэлую камлыгу сабе на далонь, падніме на вышыню пляча ды як шпурне яе... Прыйшла чарга і цыгану камень кідаць. Тут ён і пытаецца: