Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
Працягваючы моцна спрачацца, прастадушныя веліканы пайшлі шукаць камень, які ўпаў далей за іншыя. Напэўна, яны шукаюць яго і па сённяшні дзень, таму што так і не вярнуліся. А жыхары даліны, не марнуючы часу, узяліся апрацоўваць зямлю, ачышчаную веліканамі. I цяпер няма нідзе лепшай збажыны, чым у вузкай зялёнай даліне паблізу Лох-Шыла. Але да сённяшняга часу, калі вецер даносіць у даліну далёкі гул з-за гор, людзі смяюцца і кажуць адзін аднаму: «Гэта дурныя веліканы спрачаюцца, хто з іх дужэйшы».
ЧАРАДЗЕЙНАЕ ЗОЛАТА
С’юмас Маквін быў самы вялікі і лянівы чалавек у Расшыры. А яшчэ быў ён вялікім майстрам іграць на дудзе. I паколькі ён вызначаўся дабрынёй, яго ўсе любілі.
Бяда толькі, што ад яго пакутавала жонка Мары. Наколькі вялікі і марудлівы быў яе муж, настолькі яна была маленькая і вяртлявая. Але часам яна проста-такі з ног падала, бо акрамя дамашняй работы ёй трэба было і торфу прынесці, і кароў дагледзець, і курэй пакарміць. Да таго ж яшчэ і поле было зусім запушчана.
Яно вось і турбавала яе больш за ўсё. Добра яшчэ, што з дарогі былі бачны толькі два ўчасткі, але і яны не рабілі гонару ляніваму фермеру. Пакуль С’юмас іграў дзе-небудзь на сваёй дудзе або лавіў фарэль, жывёла ламала агароджу паміж участкамі, авечкі адбіваліся ад чарады або заходзілі ў кусты, а закінутае поле густа зарасло пустазеллем.
Мінула зіма, і прыйшоў час садзіць бульбу. Усюды фермеры выходзілі на поле са сваімі сем’ямі і спяшаліся ўскапаць зямлю, пакуль стаіць добрае надвор’е. А ў С’юмаса насенная бульба прарастала ў мяшках — расткі пайшлі доўгія, даўжэй за самых доўгіх дажджавых чарвякоў. Мары сарамаціла яго, ды што карысці! С’юмас ведай сабе пасміхаўся і пераконваў яе, што як толькі адпачне, дык і возьмецца за работу. А сам забіраў дуду і вудачку і знікаў на цэлы дзень.
Нарэшце Мары гэта так абрыдла, што яна зняла з пальца заручальны пярсцёнак і ўжо гатова была выкінуць яго ў акно, як раптам ёй у галаву прыйшла адна думка.
Яна ўзяла скрыначку з таннымі цацкамі, высыпала ўсё ў прыпол, выбрала тры медныя фартынгі' і салдацкі гузік і разам з пярсцёнкам завязала ў ражок хусткі. Потым узяла мяшок з бульбай і пайшла на поле.
Вялікім круглым каменем яна пачала лупіць па манетах і меднаму гузіку, пакуль яны не сталі амаль аднолькавыя на выгляд, а затым нацерла іх так, што яны заблішчалі, як золата. Тады яна закапала іх у розных месцах і вярнулася ў дом.
Вечарам, калі прыйшоў С’юмас, Мары шчыльна прычыніла дзверы, засунула засаўку і ціхенька сказала:
— Ведаеш, С’юмас, дзіўная рэч адбылася. Хадзіла я сёння на поле садзіць бульбу. He паспела капануць, як знайшла ў зямлі пярсцёнак. Выгляд у яго быў не дужа які, пакуль я яго як трэба не пацерла, але думаецца мне, што ён залаты!
Мары развязала ражок хусткі, паказала яму бліскучы пярсцёнак. С’юмас, не адрываючыся, глядзеў на золата, што зіхацела ў промнях вячэрняга сонца. Яму і ў галаву не прыйшло, што гэта заручальны пярсцёнак яго жонкі.
— Скажы, калі ласка! — прашаптаў ён, узяўшы пярсцёнак у рукі.— Які прыгожы пярсцёнак — пэўна залаты! Вось жа ўдача, Мары. Дык ты кажаш, на бульбяным полі?
— Але, С’юмас, і калі б я не стамілася, я даўжэй
1 Фартынг — самая дробная разменная англійская манета.
пакапалася б, бо там, можа быць, яшчэ што-небудзь схавана. Вось было б цудоўна, калі б мы знайшлі месца, дзе чараўніцы хаваюць свае скарбы!
Вочы ў С’юмаса заблішчалі — і яму прыйшла ў галаву тая ж думка.
— Чарадзейнае золата! Я і раней чуў пра яго. Вось бы натрапіць на яго! Тады ўжо не давялося б мне болей працаваць! Але дзіўна, колькі разоў я перакопваў гэтае поле, а ніколі не знаходзіў нічога, акрамя камянёў.
— Гэта таму, што ты не вельмі глыбока капаеш, С’юмас. Калі б я была дужым мужчынам накшталт цябе, я б не пашкадавала ні сябе, ні рыдлёўкі. Хто ведае, які там скарб схаваны!
Канечне, лянота-матухна раней за С’юмаса нарадзілася, але думка пра скарб запала яму ў душу. Ён ужо ўяўляў сабе, як будзе напаўняць золатам мяшок за мяшком, I вось на наступную раніцу падняўся ён зацемна, каб выправіцца на пошукі скарбу, нават есці не захацеў. Жонка аклікнула яго з пасцелі:
— Паслухай, С’юмас, а ці не лепш табе для выгляду саджаць бульбу? A то калі суседзі здагадаюцца, што ты золата шукаеш, збяруцца вакол цябе і будуць назіраць.
С’юмас паслухаўся парады і прыхапіў з сабой на поле мяшок з бульбай. Вось дык здзівіліся суседзі, калі, прачнуўшыся, убачылі, што С’юмас Маквін капае зямлю і садзіць бульбу з такім стараннем, як быццам ад гэтага залежыць яго жыццё. А ўжо гракам была спажыва — багата С’юмас выкапаў чарвякоў, глыбока рыхлячы зямлю.
Прайшло гадзіны дзве, і запал С’юмаса трошкі ахаладзеў. Спіна заныла ад нязвыклай працы, і ён хацеў было кінуць капаць, ды пачуў, як аб рыдлёўку штосьці бразнула. Гэта быў салдацкі гузік. Вочы яго расшырыліся ад здзіўлення. 3 трапяткім сэрцам ён падняў гузік, але, колькі ні стараўся, ніяк не мог зразумець, што гэта такое. У адным ён не сумняваўся: мяркуючы па колеру, прадмет быў залаты.
Знаходка прыдала яму настрою. 3 новай надзеяй ён узяўся капаць і садзіць. Праз некалькі хвілін ён знайшоў
адну з манет і заскакаў ад радасці. Цяпер С’юмас быў упэўнены, што хутка адкапае вялікі скарб.
Так працаваў ён да вечара, спыняючыся толькі, каб паесці. Усялякі раз, калі яго пачынала адольваць стома, брынчанне манет у кішэні надавала яму сілу. Суседзі паглядвалі на яго са сваіх надзелаў з поўнай упэўненасцю, што ён звіхнуўся: як інакш маглі б растлумачыць раптоўнае пераўвасабленне гэтага бесклапотнага абібока ў такога руплівага, стараннага работніка.
Нарэшце поле было ўскапана ад краю да краю і ў кожнай баразне пасаджана бульба. С’юмас зусім знясілеў ад стомы і расчаравання. Бо ён знайшоў толькі тое, што схавала Мары! Вечарам ён як сноп паваліўся ў пасцель, засунуўшы пад падушку пярсцёнак, тры манеты і салдацкі гузік, і праспаў усю ноч і ўвесь наступны дзень.
Мары была дужа рада, што яе план удаўся, і ласкава паглядвала на стомленага мужа, які спаў волатаўскім сном. Ніколі раней ён не спаў так моцна і не хроп так гучна! Прачнуўшыся, С’юмас пацягнуўся: усё цела яго ныла. Тут ён успомніў аб марных пошуках скарбу і хутка засунуў руку пад падушку, каб пераканацца, што яму гэта не ў сне ўбачылася. Але там нічога не было! Пакуль ён спаў, Мары зноў надзела пярсцёнак на палец, а астатняе кінула ў калодзеж.
— Ды не, не магло мне гэта прысніцца,— сказаў ён жонцы,— бо да гэтага часу ад работы на полі ўсё цела ломіць. Я ж выкапаў некалькі манет і паклаў іх сюды разам з пярсцёнкам, які ты знайшла. Куды яны падзеліся!
— Напэўна, чараўніцы прыйшлі, забралі сваё дабро, С’юмас, і зноў схавалі дзе-небудзь на полі,— адказала яна.— Можа быць, калі ты зноў пачнеш капаць...
Пры гэтых словах С’юмас моцна застагнаў, павярнуўся на другі бок і зноў заснуў. На наступную раніцу ён падняўся, апрануўся, ёмка паснедаў і пайшоў лавіць фарэль. 3 уздыхам паглядзела Мары на мужа, які зноў узяўся за старое, але тут жа крадком усміхнулася: бульбу ж ён усё-такі пасадзіў!
ЭСТОНСКІЯ КАЗКІ
КОЖНЫ СВАЁ АТРЫМАЎ
Ішоў аднойчы па дарозе бедны стары вандроўнік. А час быў ужо вячэрні, змяркалася.
Вырашыў падарожнік зайсці ў бліжэйшы дом, папрасіцца на начлег. Стукнуў у акенца вялікага дома:
— Пусціце пераначаваць!
Выйшла з дома гаспадыня-багацейка і давай сварыцца на вандроўніка, давай крычаць на яго.
— Зараз,— крычыць,— сабак з ланцуга спушчу! Пазнаеш, які ў мяне начлег! Ідзі з маіх вачэй!
Пайшоў падарожнік далей. Убачыў бедны маленькі домік, пастукаў у акенца і сказаў:
— Гэй, гаспадары, прытуліце мяне на адну ноч!
— Заходзь, заходзь! — ветліва адазвалася гаспадыня.— Начуй, толькі ўжо не крыўдуй: цесна ў мяне, вельмі шумна.
Зайшоў вандроўнік у дом і бачыць: бедна ў доме, дзяцей багата, кашулькі на ўсіх падраныя.
— Чаму ж гэта ў цябе дзеці ў такіх лахманах ходзяць? — пытаецца падарожнік.— Чаму ты ім новыя кашулі не пашыеш?
— Дзе там! — адказвае жанчына.— Муж у мяне памёр, адна я дзяцей гадую, як мне ўжо ім новыя кашулі шыць!.. У нас і на хлеб грошай няма.
Выслухаў яе вандроўнік, ні слова ў адказ не сказаў. А гаспадыня сабрала на стол вячэру і пачала клікаць падарожніка:
— Садзіся, паеш з намі!
— He,— адказаў падарожнік,— не хачу. Сыты я, нядаўна паеў.
Развязаў ён сваю торбу, выняў усё, што было з харчоў, і сам пачаставаў дзяцей. А потым лёг і адразу ж заснуў.
Раным-рана стары прачнуўся, падзякаваў гаспадыні за начлег і сказаў на развітанне:
— Усё, што ты пачнеш рабіць з раніцы, будзеш рабіць да вечара!
He зразумела жанчына слоў вандроўніка і ўвагі на іх не звярнула. Правяла яна старога да весніц, вярнулася дадому і падумала:
«Ну, калі нават гэты бядняк кажа, што мае дзеці абадранцы, то што ж могуць сказаць іншыя!»
I вырашыла яна пашыць з рэшткаў палатна, якое ў яе было, хоць адну кашулю. Пайшла да багатай суседкі і папрасіла ў яе аршын, каб вымераць палатно: ці хопіць яго хоць на адну кашулю?
Вярнулася бедная жанчына ад суседкі і зараз жа пайшла ў кладоўку.
Узяла з паліцы кавалак палатна і пачала яго мераць. Яна мерае, а кавалак усё даўжэйшы робіцца, усё канца не відаць. Цэлы дзень мерала і толькі позна вечарам дамерала да канца.
Ну, цяпер і ёй самой і ўсім яе дзецям на ўсё жыццё хопіць палатна на кашулі!
«Дык вось аб чым казаў мне раніцай вандроўнік!» — здагадалася бедная жанчына.
Вечарам яна занесла аршын багатай суседцы і расказала ёй без утойвання, як яна па слову вандроўніка атрымала поўную кладоўку палатна.
«Ах, навошта я гэтага вандроўніка не пусціла начаваць!» — падумала багацейка і закрычала:
— Гэй, парабак! Запражы хутчэй каня! Скачы ўслед за ім! Што б там ні было, прывязі яго сюды! Бедным трэба дапамагаць, не скупіся! Я заўсёды гэта казала!
Парабак зараз жа паехаў шукаць старога падарожніка. Толькі на наступны дзень ён дагнаў яго. Але стары не захацеў вяртацца.
Забедаваў парабак і кажа:
— Ну, бяда мне: не прывязу цябе — выгане мяне гаспадыня і заробак не аддасць.
— He гаруй, хлапчына,— адказвае стары.— Так і быць, паеду з табой!
Сеў на воз і паехаў.
А багацейка ля варот стаіць, чакае не дачакаецца. Сустрэла старога з усмешкаю, правяла ў дом, напаіла, накарміла, на мяккую пасцель палажыла: