• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    I дзявочае сэрца тая страла пранізала. Зардзеліся румянцам шчокі ў каралеўны, падхапіла яна бялізну і кінулася бегчы.
    Прыбегла да бабулі, плача і смяецца, слова не вымавіць.
    — Ведаю, ведаю,— кажа бабуля,— ён у лесе часта палюе, у возеры каня поіць.
    — Ну, дык я болей на возера не пайду,— адказвае каралеўна.— Ён жа каралевіч, а я бедная дзяўчына.
    Бабуля галавой паківала.
    — Нічога ты мне не расказвала, ды мне слоў і не патрэбна. Усё я ведаю, усе твае тайны мне адкрыты. I ты, як ён, каралеўскага роду. Надыдзе час вярнуцца табе да бацькі. Вернешся, тады і каралевіч тваім будзе.
    — Нельга мне! Васпан мой бацюхна сказаў, што мяне за дачку прызнае, калі соль стане даражэй за золата і каштоўныя камяні.
    — Як ён сказаў, так і споўніцца,— бабуля прамовіла.
    Наступнай раніцай на самым досвітку расплюшчыла
    каралеўна вочы, бачыць — няма бабулькі, і кія яе няма. Значыць, пайшла кудысьці.
    Чакае, чакае каралеўна з ранішняй зары да вячэрняй, з вячэрняй да ранішняй, ды зноў да вечара, ды зноў да раніцы...
    He раз, не два прыязджаў каралевіч на бераг возера і да хаткі пад’язджаў. Толькі хавалася ад яго каралеўна. За куст забярэцца альбо пад ялінай прытоіцца. Ён паедзе — яна слёзы лье.
    А тым часам у каралеўстве яе бацькі дзіўныя рэчы тварыцца пачалі.
    Прыбег да караля кухар, дакладвае:
    — Ваша каралеўская вялікасць, бяда ў нас, растала ўся соль, саліць няма чым,
    — Што за бяда! — паціснуў плячыма кароль.— Соль растала — салі чым-небудзь іншым.
    — Эх, ваша каралеўская вялікасць, яе нічым не заменіш.
    — Ну, не салі зусім!
    Так і пайшоў бедны кухар на кухню.
    Падалі каралеўскі абед. Кароль пакаштаваў адну страву — есці не стаў, пакаштаваў другую — убок адсунуў.
    Паклікаў кухара і кажа:
    — Дзе хочаш, солі дастань! Хоць купі, хоць адбяры.
    Кухар адказвае:
    — Ах, ваша каралеўская вялікасць, ва ўсім каралеўстве солі не засталося.
    Рабіць няма чаго! Дзень кароль пагаладаў, на другі без солі не паеў, на трэці — на ежу глядзець не хоча.
    Склікаў раду. Радзіцца, дзе солі здабыць.
    Саветнікі галовамі ківаюць. Дрэнныя справы ў каралеўстве, людзі хварэць пачалі, каровы малака не даюць, у авечак воўна аблезла. Паабяцалі за соль золата і каштоўныя камяні, ды ніхто не прадае. Трэба было б да мора абозы паслаць, дзе салявары соль вараць. Ды высадзіліся там на бераг войскі, вялізная процьма — суседнія каралі паміж сабой вайну ўздумалі. Hi прайсці, ні праехаць.
    Хутка і сам кароль занядужаў. I ўспомніў ён сваю малодшую дачку.
    «Дурань я, стары дурань! — шкадуе.— Сапраўды малодшая дачка мяне больш за ўсіх любіла. А я нічога не зразумеў! Ды як яе вярнуць! Дзе ж яна цяпер?»
    А каралеўна ў лясной хатцы таксама адна бядуе, пра бацьку ўспамінае.
    Прачынаецца неяк раніцай, бачыць — вярнулася бабуля. Клапоціцца, штосьці ў мяшочак насыпае.
    — Добры дзень, бабуля,— зарадавалася каралеўна.
    Бабуля адказвае:
    — Добры дзень, мая прыгажуня, і бывай! Ідзі да бацькі. Усё, як па сказанаму, зрабілася. Дам я табе солі ў мяшочку, даражэй яна цяпер за золата і самацветы. I яшчэ вазьмі вось гэты пруток. Калі павее табе ў твар цёплы вецер, пойдзеш яму насустрач. Пройдзеш тры даліны, тры вяршыні, стукнеш прутком аб зямлю і расступіцца перад табой зямля. Там ты знойдзеш свой пасаг.
    Шкада было каралеўне з бабуляй развітвацца. Аднак паплакала, развіталася і пайшла.
    Ішла, ішла і прыйшла да палаца свайго бацькі, дзе яна нарадзілася, дзе вырасла. Хацела ў палац зайсці, а варта яе не пускае.
    — Ідзі,— кажуць,— прэч, дзяўчына! Кароль хворы, нікога бачыць не хоча.
    Каралеўна адказвае:
    — Нясу я каралю такі падарунак, які яго адразу вылечыць.
    Ці то паверыла варта, ці то не паверыла, а прапусціла дзяўчыну.
    Знаёмымі лесвіцамі, знаёмымі пераходамі паднялася дзяўчына ў каралеўскую спачывальню і нізка пакланілася каралю. Хочацца ёй абняць бацьку, пацалаваць яму руку, ды не адважваецца.
    He пазнаў бацька сваю дачку.
    — Чаго прыйшла прасіць, дзяўчына? — пытаецца.
    — Загадайце прынесці кавалак хлеба, ваша вялікасць.
    Пляснуў у далоні кароль, загадаў прынесці скібку хлеба.
    Узяла дзяўчына хлеб, крута пасаліла са свайго мя-
    шочка і паднесла да вуснаў. Кароль убачыў соль — аж затрэсла яго.
    — Дай і мне кусянятка,— просіць.
    З’еў хлеб, густа пасолены, і на ногі падняўся.
    — Вось цяпер я здаровы! Да чаго ж смачна! Чым табе аддзякаваць, дзяўчына? Чаго ты ў дар хочаш?
    — Хачу вашай любові, васпан мой бацюхна! Любіце мяне, як соль! Больш мне нічога не трэба.
    Тут кароль і пазнаў сваю дачку, да грудзей прытуліў. Нарадаваліся яны, нагаварыліся.
    А ўжо людзі пачулі, што вярнулася пад бацькоўскі дах малодшая каралеўна, ды яшчэ мяшочак солі з сабою прынесла.
    Пацягнуліся людзі ў палац. Каралеўна нікому не адмаўляе, хоць трошачкі солі ды дасць.
    Пачаў пусцець мяшочак. Кароль ледзь не плача, дачку ўгаворвае:
    — Што ты робіш, неразумная! Як жа мы самі без солі жыць будзем?
    — Як вашы падданыя, так і мы пражывём,— адказвае каралеўна.
    Толькі аддала каралеўская дачка апошнюю шчопаць, падзьмуў ёй у твар моцны цёплы вецер. Узяла каралеўна
    пруток і пайшла насустрач ветру па пасаг, што бабуля паабяцала.
    Прайшла тры даліны, узышла на тры вяршыні і стукнула прутком аб зямлю. 3 грукатам зямля расступілася, скалы рассунуліся і адкрыўся перад ёю ход у пячору.
    Смела каралеўна туды ступіла і ў той жа час зажмурылася. Блішчаць і іскрацца сцены пячоры, выступ за выступам у глыбіню апускаюцца. Hi ў якім палацы такой прыгажосці не ўбачыш! Дзіврсныя травы вясёлкамі пераліваюцца, звіняць ціхенька. Кветкі што каштоўныя камяні зіхацяць. Азіраецца каралеўна і думае: ці то са шкла ўсё тут, ці то з лёду?
    Раптам чуе голас:
    — He з лёду, не са шкла ўсё тут, каралеўна! Гэта саляное царства! Соль — твой пасаг!
    Голас знаёмы. Быццам бабуля з ёю ў беднай хатцы размаўляе. А самой бабулі не відаць нідзе.
    — Рада я такому пасагу,— вымавіла каралеўна,— ды шкада гэтую прыгажосць разбураць.
    Адказвае ёй бабульчын голас:
    — He бойся, каралеўна, багата скарбаў у саляным палацы, зноў гэтая прыгажосць вернецца. He скончыцца соль у падземным царстве.
    Змоўк голас. А каралеўна зняла з галавы хусцінку, набрала ў яе солі і дадому пайшла за тры вяршыні, цераз тры даліны. Каго ні спаткае, дзеліцца добраю весткай, расказвае, як прайсці да саляной пячоры.
    Ох, як зарадаваўся кароль! Паклікаў кухара і загадаў наладзіць банкет, якога ніхто не бачыў.
    Ужо якіх толькі страў кухар не нагатаваў — і смажанае, і паранае, і печанае, і варанае! Толькі з радасці перасаліў крыху ўсе стравы, але госці не скардзіліся, кожны еў, колькі мог, ды пахвальваў.
    Гасцей з’ехалася найвялікае мноства. I сярод іх — хто б вы думалі? — той самы малады паляўнічы, каралевіч з суседняга каралеўства.
    Апусціла каралеўна вейкі, з-пад веек толькі на яго і глядзіць. А ён, як убачыў каралеўну, быццам аслупянеў. Увесь вечар смеласці набіраўся, і калі пачаліся скокі, падышоў да яе, сказаў:
    — He бывае такой прыгажосці двойчы. А я паклясціся гатовы, што ты не прыснілася мне. Адкрый гэтую загадку, каралеўна.
    Каралеўна хітравата ўсміхнулася:
    — I я маладога паляўнічага ля возера не ў сне бачыла!
    Далей і апавядаць няма чаго. Гэта пра беды ды гора доўгі расказ. А пра шчасце што доўга гаварыць! Шчасце — яно шчасце і ёсць. Кожнаму зразумела.
    Выйшла каралеўна замуж за каралевіча, як бабулька абяцала.
    Адшумела вяселле. Кажа каралеўна маладому мужу:
    — Трэба бабульку наведаць, што мне другой маці стала. Калі б не яна, не сустрэліся б мы з табой.
    Паехалі ў далёкі лес. Каралеўна добра дарогу ведала, ды не знайшла лясной хаткі. Уздоўж і ўпоперак увесь лес абшукалі — і слядоў хаткі няма. I бабулька кудысьці прапала.
    Мабыць, зрабіла чараўніца сваю добрую справу і назаўсёды пайшла з гэтага лесу.
    КАВАНЫ КУФАР
    Даўным-даўно гэта сталася. Мусіць, гадоў трыста таму назад. Можа, болей, можа, меней.
    Ехаў праз лес багацей, спяшаўся да вечара ў Прагу трапіць.
    Даехаў да развілкі, загадаў фурману спыніць коней. Дарогу ведалі дрэнна, а спытаць няма ў каго. Фурман кажа: направа трэба павярнуць. Багацей кажа: налева. Ну і павярнулі, куды гаспадар сказаў.
    Едуць, едуць, а ўжо вечарэе. 3-пад елак змрок паўзе, ахутаў усе сцяжыны і дарогі. Заблудзіліся яны, словам.
    I раптам непадалёку паміж дрэў сіні агеньчык мільгануўся. Спыніліся коні, храпуць, фыркаюць, вушамі стрыгуць. А сіні агеньчык усё разгараецца, чырвоным зрабіўся, потым жоўтым. Такое ззянне пайшло, што вачам балюча. Коні дышаль выварочваюць, на дыбкі становяцца.
    Фурман кажа:
    — He стрымаць мне коней!
    Багацей адказвае:
    — Завяжы ім вочы. Сам зажмурся. А я пайду пагляджу, што там такое.
    Ідзе, за кустамі, за стваламі хаваецца. Нарэшце выйшаў на палянку.
    I што ж ён убачыў?! На той палянцы вялікі камень стаіць. Ля каменя — хочаш вер, хочаш не вер! — куфар з адкінутым вечкам. Побач з куфрам куча золата. Ад яе па лесе ззянне разліваецца. Два карлікі з касматымі брывамі, з сінімі бародамі залатыя манеты лічаць і кідаюць у куфар.
    Многа золата багацей меў, але такое багацце толькі ў сне магло прысніцца.
    Багацей дыханне затаіў. Са звонам падаюць манеты на дно куфра, а для яго той звон саладзей за музыку.
    He стрымаўся багацей, усклікнуў:
    — Каму ж гэта столькі золата?
    Карлікі ўздрыгнулі. У момант пацьмянеў залаты бляск, быццам растала груда манет. А адзін карлік ускочыў у куфар, ляпнуў за сабой вечкам і разам з куфрам скрозь зямлю праваліўся. Толькі і паспеў крыкнуць:
    — He для цябе гэтае золата!
    А другі карлік злавіў светлячка і пачаў вакол зямлю аглядваць. Светлячком водзіць, быццам ліхтарыкам.
    I вось упаў праменьчык на тры манеты, што ўбок адкаціліся.
    Багацей падскочыў да іх і руку працягнуў, каб сабе схапіць. Але карлік стукнуў яго па руцэ:
    — Сказана, не для цябе золата!
    — А для каго ж?
    — Для наступніка!
    — Хто ж такую спадчыну пакідае?
    — Той, хто знайшоў, ды' не ўбачыў.
    Нічога багацей не зразумеў, далей выпытвае:
    — А наступнік хто?
    — Муж тваёй дачкі.
    — Які муж? Яна ж яшчэ маленькая.
    — Маленькія вырастаюць,— сказаў карлік.
    — Назаві хоць імя жаніха,— просіць багацей.
    Карлік галавой паківаў:
    — He магу!
    — Ну хоць прыкметы скажы! Раптам памылюся, не за таго дачку выдам.
    У адказ карлік толькі плячыма паціснуў.
    А багацей усё таргуецца.