• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    — Кладзіся, дзядуля, адпачывай, мілы!
    Пражыў стары вандроўнік у багацейкі дзень, пражыў другі, пражыў трэці. Есць, п’е, спіць, люльку курыць. Гаспадыня яго частуе, ласкавыя словы яму кажа, а сама злуецца, думае:
    «I калі толькі гэты стары нягоднік выберацца адсюль!»
    А прагнаць старога не адважыцца — баіцца: прагоніш яго, тады ўсе турботы дарэмна прападуць.
    На чацвёрты дзень, на вялікую яе радасць, ранымрана вандроўнік пачаў збірацца ў дарогу. Багацейка выйшла яго праводзіць. Ідзе стары да варот, а сам маўчыць. Выйшаў за вароты — і зноў ні слоўца. He стрымалася багацейка і кажа:
    — Скажы ж ты, што мне рабіць сёння?
    Паглядзеў на яе вандроўнік і сказаў:
    — Усё, што пачнеш рабіць з раніцы, будзеш рабіць да вечара!
    Забегла багацейка ў дом, схапіла аршын, каб мераць палатно. Але тут яна моцна чыхнула — так моцна, што куры на двары ад перапуду разляцеліся ў бакі.
    I чыхала яна ўвесь дзень, не спыняючыся:
    — Ап-чхі! Ап-чхі! Ап-чхі!
    Hi піць, ні есці, ні адказваць на пытанні багацейка не магла. Толькі і чуваць было:
    — Ап-чхі! Ап-чхі! Ап-чхі!
    I толькі калі сонца зайшло і зусім сцямнела, перастала яна чыхаць.
    ЯК ПАН КАНЁМ СТАЎ
    У старыя часы жыў адзін люты пан. Парабкаў сваіх ён зусім не шкадаваў — замучваў іх на рабоце да паўсмерці. Нават на святы адпачыць не даваў.
    Неяк раніцай на вялікае свята, калі ўсе іншыя людзі адпачывалі пасля працы, пан пагнаў сваіх парабкаў у гумно малаціць.
    А парабкі перад тым малацілі цэлы дзень і ўсю ноч навылёт і ледзь на нагах стаялі ад стомы.
    Толькі яны ўзяліся за работу, як прыбег у гумно сам пан з кіем у руках: падалося яму, што парабкі марудна малоцяць. Накінуўся ён на іх з лаянкай, з пагрозамі. Размахвае кіем, крычыць:
    — Ах вы, абібокі! Да таго часу з гумна не выпушчу, пакуль не змалоціце ўсё жыта, якое тут ёсць!
    Пачалі парабкі прасіць пана, каб ён дазволіў каня ў малатарню запрэгчы, тады і справа хутчэй пойдзе.
    — Што?! — закрычаў пан.— Каня вам даць?.. Ды я вас усіх, гультаёў несусветных, сваімі рукамі пераб’ю, калі вы яшчэ раз адважыцеся падумаць аб гэтым! He дам вам каня! Каню адпачыць трэба. Самі працуйце!
    Пакрычаў пан і выскачыў з гумна: каму ж прыемна пыл глытаць!
    Толькі выскачыў, чуюць парабкі — нехта крыкнуў:
    — Тпру! Стой! Тпру!..
    Потым конь заржаў і цуглі зазвінелі. Відаць, хтосьці каня запрагае.
    Хто б гэта мог быць?
    Тут заходзіць у гумно стары, нягеглы, з доўгай сівой барадой, а вочы, як маланкі, блішчаць. I вядзе стары на повадзе дужага гнядога жарабца...
    Павітаўся ён з парабкамі і кажа:
    — Вось вам конь. Запрагайце яго ў малатарню, а потым пускайце на самыя цяжкія работы. У лес паедзеце — дровы на воз не накладвайце. Як ссечаце дрэва, прывяжыце гэтага каня да верхавіны і няхай цягне на панскі двор цалкам, з усімі сукамі. А пачне ўпарціцца, не захоча цягнуць — лупцуйце яго няшчадна, бізуна не шкадуйце! Лупіце і па баках, і па спіне, толькі па галаве не біце.
    Есці яму нічога не давайце. Як прыедзеце вечарам на стайню, падцягвайце да столі. Няхай пасля дня работы павісіць усю ноч. Яму ўсё толькі на карысць будзе!
    Сказаў гэта стары і знік.
    А конь заржаў моцна, і голас яго нагадваў голас пана. Тут парабкі здагадаліся, што за конь у іх з’явіўся.
    — Напэўна, гэта сам бацька Перкон, гаспадар грому і маланкі, прывёў нам каня! — кажуць парабкі.— Ну, яго загад трэба дакладна выконваць. Што загадаў, тое і будзем з гэтым канём рабіць.
    Тут жа запрэглі гнядога жарабца ў малатарню і пачалі працаваць. А жарабец упарціцца, іржэ, капытамі стукае, галавой круціць — не хоча працаваць! Тут яму і ўсыпалі як трэба, каб не ўпарціўся!
    Так з таго дня і пайшло.
    Як трэба самую цяжкую работу зрабіць — абавязкова гнядога жарабца запрагаюць. А не хоча працаваць — бізунамі і кіямі без усялякай літасці яго лупцуюць.
    Папрацуе жарабец цэлы дзень без адпачынку, а на ноч яго ў стойла завядуць, да столі падвесяць:
    — Вісі да раніцы!
    I ежы гнядому зусім не давалі. За ўвесь час удалося
    яму зімой ухапіць крадком з воза пучок саломкі ды летам пашчыпаць крапівы пад плотам — вось і ўсё.
    I з таго самага дня, як з’явіўся гняды жарабец, люты пан знік. Пані пашукала, пашукала яго, але знайсці так і не магла.
    Прайшоў цэлы год. Быў жарабец дужы, моцны, статны, а праз год схуднеў — вочы запалі, губы абвіслі, на баках рэбры выступілі, спіна скрывілася, шэрсць касмылямі вісіць.
    Неяк убачыла пані на двары жарабца і кажа старасце:
    — Трэба гэтую паршывую клячу ў лес завесці ды і прыкончыць там. Hi да чаго яна больш не здатная, і глядзець на яе моташна!
    Але стараста, відаць, таксама здагадваўся, што гэта за конь такі, і таму не забіў яго.
    Аднойчы раніцай на вялікае свята, калі ўсе адпачывалі, гняды жарабец выйшаў ціхенька са стойла. Залез ён у панскі агарод і давай есці капусту.
    Пані выйшла пагуляць, зайшла ў агарод і бачыць: паршывы жарабец з прагнасцю хапае і глытае капусту.
    Зазлавала пані.
    — Ах ты,— крычыць,— нягодная жывёліна! Пачакай, я зараз цябе правучу!
    Падняла тоўсты кій — ды хвоснула каня па галаве! I толькі хвоснула, як у тую ж хвіліну перад ёю з’явіўся сам пан.
    Кажа ён слабым ды жаласлівым голасам:
    — Мілая жоначка, за што ж ты б’еш мяне? Няўжо табе шкада капуснага лісця?.. Бо для мяне яно пасля цэлага года галадоўкі смачнейшае за самыя лепшыя стравы, якія я раней еў!..
    Тут пані пазнала яго, завохкала, заахала. А пан і не падобны на сябе: худы, чорны, барада адрасла, на руках ногці доўгія, цела ўсё на драпінах, ад вопраткі толькі рубцы ды лахманы засталіся.
    Хапіла яго пані за руку і павяла ў дом ціхенька, каб ніхто не ўбачыў.
    3 таго часу пан прыціх ды паспакайнеў.
    3 М Е С Т
    Аўстрыйскія казкі
    Селянін, граф і звон	 5
    Дзевяноста дзевяць гульдэнаў 	 7
    Албанскія казкі
    Кемлівая дзяўчына	11
    Тры браты і мудры старац	15
    Англійскія казкі
    Містэр Воцат	18
    Тры «разумныя» галавы	21
    Балгарскія казкі	-
    Чаму старым пашана	26
    Сярэбраны алень 	 28
    Беларускія казкі
    Як кот звяроў напалохаў —	  35
    Пшанічны каласок	39
    Ад крадзенага не пасыцееш	  42
    Гарошак 				— 43
    3 рога ўсяго многа	49
    Баснійская казка
    Цыган і велікан	56
    Венгерскія казкі
    Марці, сумленны злодзей	63
    Кажушок	68
    Старая і смерць			72
    Грэчаская казка
    Змяінае дрэўца	75
    Дацкія казкі
    Ханс-асілак	81
    Малёк 	  89
    Ірландская казка
    Лянівая прыгажуня і	яе цётухны	96
    Ісландскія казкі
    Гілітрут	101
    Жаніх і здань	104
    Іспанскія казкі
    Нявеста трох жаніхоў	108
    Саступі з дарогі!	  112
    Селянін і маладыя сеньёры 		115
    Італьянскія казкі
    Разіна ў печы	120
    Традзічына	125
    Карэльскія казкі
    Торба, дай розуму!	129
    Разумны казачнік	  135
    Латвійскія казкі
    Бядняк і багацей	137
    Сіла і кемлівасць	—	139
    Літоўскія казкі
    Найшла каса на камень	141
    Прыгонны лекар			142
    Кароль і землякоп	146
    Македонская казка
    Бядняк і лісіца	148
    Малдаўскія казкі
    Дзівосны скарб	153
    Кухар і пан	•			155
    Нямецкія казкі
    Тры матылькі	158
    За сем дзяўчат прыгажэйшая	159
    Нарвежскія казкі
    Сямёра жарабят	165
    Сумленна здабытая манета	172
    Польскія казкі
    Пастух, які тысячу зайцоў пасвіў	177
    Соўка — мудрая галоўка	188
    Птушка Шчасце	192
    Партугальскія казкі
    Згублены кашалёк	200
    Селянін і тры саветнікі караля	202
    Румынскія казкі
    Грушавае дрэва	204
    Лекар Тодэраш	213
    Рускія казкі
    Гора і злыбеда	223
    Поп і парабак	229
    Голад у чынах не разбіраецца	233
    He хочаш — не слухай, а хлусіць не перашкаджай	    238
    Прарочыца	  241
    Сербскія казкі
    Хто не працуе, той не есць	246
    Залатая лодка 	 247
    Славацкія казкі
    Валадар камянёў і руд	253
    Залатая падкова, залатое пяро, залаты волас	261
    Славенская казка
    Дванаццаць качак	275
    Украінскія казкі
    Пра злыдняў	  283
    Як селянін з фанабэрыстым панам палуднаваў	286
    Названы бацька	289
    Фінская казка
    Вясёлы Маці	293
    Французскія казкі
    Непаседлівы пеўнік	296
    «Папаўся, Цвыркун!»	301
    Завяшчанне млынара	305
    Харвацкая казка
    Маленькі чаляднік і падсвечнік	308
    Цыганскія казкі
    Як цыган дурняў шукаў	312
    Хітрыкі цыгана	315
    Чарнагорская казка
    Як дзяўчына цара перахітрыла —.	319
    Чэшскія казкі
    Вараныя яйкі	322
    Соль	324
    Каваны куфар
    331
    Шведская казка
    Хто больш з’есць 				—— 341
    Швейцарскія казкі
    Бясстрашны Замі	;	345
    Хрустальны калодзеж	350
    Шатландскія казкі
    Веліканы з Лох-Шыла	352
    Чарадзейнае золата 	 354
    Эстонскія казкі
    Кожны сваё атрымаў —		358
    Як пан канём стаў	— 361
    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў ЕўроХ95 пы: Для дашк. і малод. шк. узросту/Пер. на беларус. мову В. Гардзей; Мастак В. Тарасаў.— Мн.: Юнацтва, 1996.—367 с.: каляров. іл.— (Б-ка замежнай дзіцячай літаратуры).
    ISBN 985-05-0109-Х.
    У зборнік увайшлі папулярныя казкі многіх народаў Еўропы.
    Яны асуджаюць зло, прагнасць, жорсткасць і ўслаўляюць смеласць, кемлівасць, дабрыню, працалюбства.
    8200000000—013
    X	110—95	ББК 82.33(4)-6
    М 307(03)—96
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ХРУСТАЛЬНЫ КАЛОДЗЕЖ Казкі народаў Еўропы
    Для дзяцей
    Рэдактар Н. I. Мірончык
    Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская
    Здадзена ў набор 24.08.93. Падпісана да друку 14.12.94. Фармат 60Х90'/івПапера кн.-часоп. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 23,0. Ум. фарб.-адб. 92,5. Ул.-выд. арк. 18,11. Тыраж 6 000 экз. Зак. 501.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, II.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.
    Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    ^Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры