• Часопісы
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    u Здаецца, ён і сапраўды за справу ўзяўся,— кажа майстар,— пайсці хіба паглядзець, чаго ён там нарабіў.
    Прыйшоў ён у майстэрню, а Ханс стаіць і жалезным посахам з усяго размаху аб падлогу лупіць — аж іскры ляцяць і ўся майстэрня як агнём занялася.
    . Ты што ж робіш? — пытаецца майстар, ні жывы ні мёртвы.
    — Ды вось, усё ў мяне гатова,— Ханс адказвае,— майстру самы час у палац ісці, палавінку сонца ды палавінку месяца несці!
    He ўжо, дзякуй! — кажа залатых спраў май-
    стар,_ я з-за цябе страху нацярпеўся даволі, ідзі ж ты лепш сам.
    — Ну, сам дык сам,— кажа Ханс.
    Прыйшоў ён у палац і як сказаў, што прынёс палавінку сонца і палавінку месяца, дык яго адразу да караля правялі, а кароль за сталом сядзеў, і з ім каралева і тры дачкі — тыя самыя прынцэсы, што палонніцамі былі ў замку троля з сямю галовамі. Ды прынцэс Ханс ужо потым заўважыў, а як зайшоў ён у каралеўскія пакоі, убачыў перш-наперш сваіх сяброў, дрывасека з каменячосам, яны таксама за сталом сядзелі, абодва ў вялікія людзі выбіліся, кожны прынцэсу за жонку ўзяў. Паказаў Ханс залатыя рэчы, што прынцэса яму на развітанне падарыла, убачыла іх трэцяя прынцэса, сярод усіх іх самая прыгожая, і пазнала яна тут свайго выратавальніка і расказала пра ўсё каралю з каралевай. А яшчэ сказала, што толькі за Ханса замуж пойдзе, бо ніхто другі ёй не любы. Ну, кароль даў сваю згоду, і справілі яны багатае вяселле, увесь двор каралеўскі гуляў ды баляваў. I засталіся Ханс з прынцэсаю жыць у палацы, а можа, і да сённяшняга дня там жывуць.
    МАЛЁК
    У аднаго чалавека было трое сыноў: старэйшы — Поуль, сярэдні — Педэр і малодшы — па мянушцы Малёк. Поуль і Педэр былі хлопцы хоць куды, а Малёк шалапутны выйшаў: ля печкі ляжыць ды ў попеле калупаецца. I не зразумееш, які ён ёсць,— да таго ўвесь у попел запэцкаецца.
    Неяк прыходзяць Поуль з Педэрам да бацькі і кажуць, што наважыліся яны пайсці ў свет, службу сабе пашукаць. Ну, бацька даў ім сваю згоду. А Малёк як даведаўся, што браты ідуць, таксама з імі папрасіўся. Бацька і слухаць не захацеў, каб яго з дому адпускаць. Ён жа ні да якой справы не прыстасаваны, ды і з выгляду слабенькі. Гэткаму заморку чужым людзям і на вочы паказацца сорамна. А Малёк сваё заладзіў: пайду ды пайду!
    Сталі Поуль з Педэрам у дарогу збірацца, справілі ім новую прыгожую вопратку, а Малёк як быў у бруднай, зацяганай старызне, так і застаўся. Старэйшыя браты яго саромеліся, ніяк не хацелі, каб ён следам увязаўся, а Мальку і гора мала, ідзе сабе за імі — і ўсё тут.
    Вось прыйшлі Поуль з Педэрам у каралеўскі замак, і ўзялі іх там у прыслугу, ды прытым на добрыя месцы прызначылі. А як Малёк туды з’явіўся, для яго і работы знайсці не маглі: куды паставіш гэткага заморка? Пасля, аднак жа, паслалі яго на стайню, самым найапошнім падручным конюха — бруд ды гной вычышчаць.
    Старэйшыя браты бачыцца з ім не жадалі: мала што сам заморак, дык і месца жабрацкае — горшага не знойдзеш. Малёк між тым працаваў старанна і ў хуткім часе атрымаў лепшае месцейка. Тут Поулю з Педэрам зайздросна стала, ды і боязна: ну як Малёк іх запярэдзіць? Прыйшлі яны да караля і кажуць: маўляў, Малёк выхваляўся, шго можа ў горнага троля1 барана ўкрасці, а баран той незвычайны — як крок ступіць, дык паўфунта воўны з сябе скіне; каралю ад яго выгада будзе немалая, усяму войску сукна на мундзіры хопіць. Толькі няхай кароль Малька напалохае, што загадае галаву з яго зняць, калі ён барана не здабудзе: без пагроз толку ад яго не даб’ешся.
    Паклікаў кароль Малька і пытаецца: ці праўда, што ён чарадзейнага барана здабыць выхваляўся? Малёк адказвае, што ён пра барана чуць не чуў, ды і дзе яму з гэткай справай зладзіць.
    А кароль кажа:
    — He здабудзеш барана — галаву далоў, а здабудзеш — дам табе добрае месца.
    Малёк у слёзы, але ж плач не плач — з каралём не паспрачаешся.
    Папрасіў ён, каб далі яму драўляную дзяжу, чаранок ад мятлы ды фартух. Дзяжу ён сабе пад судна прыстасаваў, з чаранка мачту зрабіў, а фартух замест ветразя нацягнуў. I паплыў ён па моры да таго месца, дзе было жыллё горнага троля.
    1 Т р ол і — казачныя каралі гор.
    Чарадзейны баран на беразе пасвіўся, схапіў яго Малёк ды хутчэй на судна — і прэч паплыў. А троль жа са сваёй гары ўбачыў яго. Кінуўся ён з усіх ног на бераг, стаў ля вады і крычыць:
    — Гэй, хто ў мяне барана ўкраў?
    А Малёк у адказ:
    — Гэта я ўкраў, Мальком дражнюся!
    — Ну, трымайся, зараз даганю! — крычыць троль.
    — Давай даганяй! — адказвае Малёк.
    Горны троль ну шалець, па беразе скача, а вады баіцца. А Малёк ад яго і ўцёк.
    Вярнуўся ён у замак з бараном, кароль яго ад радасці на добрае месца прызначыў.
    А братоў яшчэ большая зайздрасць узяла: гэтак Малёк, чаго добрага, не сёння-заўтра з імі ўпоравень стане. I надумалі яны новую хітрасць.
    Прыйшлі да караля і кажуць: маўляў, Малёк выхваляўся, што можа ў горнага троля чарадзейны свяцільнік здабыць, які на тры каралеўствы свеціць; каралю ад яго выгада будзе немалая, асабліва як прыйдзе яму патрэба з войскам сваім у паход выступіць. Толькі няха.й ён Мальку пагрозіць пакараць смерцю, калі ён чарадзейнага свяцільніка не здабудзе.
    Зноў паклікаў кароль Малька і пытаецца, ці праўда, што ён чарадзейны свяцільнік у горнага троля дастаць выхваляўся.	м
    I зноў Малёк у слёзы: пра свяцільнік ён і чуць не чуў.
    А кароль яму:
    — Здабудзь мне свяцільнік! He здабудзеш — не знасіць табе галавы, а выканаеш мой загад — яшчэ лепшае месца атрымаеш.	.
    Рабіць няма чаго, папрасіў Малёк, каб далі яму мяшок солі, і пад вечар паплыў у драўлянай дзяжы да жылля горнага троля.
    Як зашарэла, забраўся ён на гару, дзе ў троля агонь у печцы гарэў, і давай у кацёл з кашай соль кідаць прыгаршчамі. Вось прыходзіць старая троліха кашу паспытаць на смак, а каша яшчэ якая салёная. Разбавіць бы трэба, вады прынесці, а на дварэ ўжо зусім сцямнела.
    Пайшла старая троліха па чарадзейны свяцільнік і падалася з ім па ваду, а Малёк тут як тут: схапіў чарадзейны свяцільнік — толькі яго і бачылі!
    Ледзь ён ад берага адплыў, а троль ужо да вады прыбег і крычыць:
    — Гэй, Малёк, гэта ты?
    — Я! — адказвае Малёк.
    — Ты ў мяне барана ўкраў?
    — Украў!
    — Ды яшчэ і чарадзейны свяцільнік прыхапіў?
    — Прыхапіў!
    — Ну трымайся ў мяне, зараз даганю!
    — Давай даганяй! — адказвае Малёк.
    Забегаў горны троль па беразе, заскакаў, быццам у ваду кінуцца наважыўся, а Малёк ведай сабе далей плыве.
    Вярнуўся ён дадому вясёлы і здаволены, кароль яшчэ лепшае месца яму даў, ён ужо і над братамі сваімі ўзвысіўся, а яны ад зайздрасці спакой згубілі, толькі аб тым і думаюць, як бы яго са свету зжыць.
    Прыйшлі зноў Поуль з Педэрам да караля і кажуць: маўляў, Малёк выхваляўся, што можа ў горнага троля чарадзейны званок здабыць, які на тры каралеўствы звоніць; ад яго выгада будзе немалая, асабліва калі наважыцца кароль на ворага вайной пайсці. Толькі няхай ён Мальку смяротнай карай пагрозіць, а не — дык толку не будзе.
    Зноў кароль Малька паклікаў і пытаецца, ці праўда, быццам ён выхваляўся ў горнага троля званок здабыць, які на тры каралеўствы звоніць.
    Малёк адказвае: ён, маўляў, пра званок чуць не чуў, ды і не пад сілу яму такая справа.
    А кароль яму:
    — He здабудзеш чарадзейны званок, тады з жыццём развітвайся, а здабудзеш — возьмеш прынцэсу за жонку ды паўкаралеўства ў прыдачу. Ну, а пасля маёй смерці — і ўсё каралеўства.
    Што тут рабіць? Спусціў Малёк на ваду дзяжу і паплыў зноў да горнага троля. Прыплыў ён туды позна ноччу, троль з жонкаю ўжо спаць леглі. Пракраўся
    Малёк у глыб гары, у тролевыя пакоі, і залез пад ложак, дзе быў схаваны чарадзейны званок. Малёк мігам яго намацаў і сабраўся бегчы, ды не тут было: званок як зазвоніць! Горны троль і прачнуўся. Штурхнуў ён у бок жонку-троліху і пытаецца:
    — Што гэта такое?
    А яна яму спрасонку:
    — Хто яго ведае, можа, гэта я званок зачапіла, ён і зазваніў.
    Пабурчаў троль на жонку, потым уціхамірыліся яны і заснулі. Малёк як пачуў, што ціха стала, вырашыў яшчэ разок паспрабаваць, ды дзе там: толькі ён за званок схапіўся, такі зноў перазвон пачуўся, што троль падхапіўся, раскатурхаў троліху і крычыць:
    — Што за напасць, зноў гэта ты?
    А яна адказвае:
    — Каму ж яшчэ быць? Мусіць, я незнарок званок зачапіла.
    На гэты раз троль разбурчаўся не на жарты: і што ёй не спіцца, ляжала б спакойна! А потым абое зноў заснулі.
    Малёк і думае: «Была ці не была, паспрабую апошні раз».
    Толькі ён сабраўся з-пад ложка вылезці і ўцячы, троль пачуў нядобрае, хоп рукой побач з ложкам — і злавіў Малька. Ну, троль, вядома, здагадаўся, хто гэта, і кажа:
    — Малёк, гэта ты?
    — Я! — адказвае Малёк.
    — Ты ў мяне барана ўкраў?
    — Украў!
    — Чарадзейны свяцільнік у мяне прыхапіў?
    — Прыхапіў!
    — А цяпер і званок хацеў украсці?
    — Хацеў!
    — Скажы, а што б ты са мною зрабіў, калі б я вось так табе ў рукі папаўся? — пытаецца троль.
    — Адкарміў бы арэхамі ды смятанкай адпаіў, а потым бы і засмажыў,— адказвае Малёк.
    — Добра, і я з табою так зраблю,— кажа горны
    троль.
    Пасадзілі Малька ў клетку і пачалі яго арэхамі адкормліваць і смятанкай адпойваць. Прыставілі да яго дзяўчыну, каб ежу гатавала ды падавала, а дзяўчыну тую троль з бацькоўскага дома выкраў і служыць сабе прымусіў. I змовіліся Малёк з дзяўчынай адно аднаму дапамагаць.
    Вось прайшоў тыдзень альбо два, захацеў троль паглядзець, як там Малёк, ці нагуляў тлушчу. Вочы ў троля слабыя былі, дзяўчына і навучыла Малька замест пальца лучынку яму падаць. Бачыць троль, не вельмі Малёк і растлусцеў, і загадаў ён яго яшчэ два тыдні адкормліваць.
    Як прайшлі два тыдні, троль зноў захацеў паглядзець, ці багата Малёк тлушчу нагуляў. Тут Малёк замест пальца каровін сасок падсунуў, убачыў троль, які ён тлусты, і сказаў, што час з яго абед гатаваць.
    Вось пайшоў троль працаваць на поле, а жонцы загадаў Малька засмажыць і, калі будзе гатовы, у чарадзейны званок пазваніць. А дзяўчына зноў навучыла Малька, што яму рабіць.
    Падрыхтавалася троліха смажаніну гатаваць, пасадзіла Малька на бляху, падобную на тую, у якой хлеб пякуць, і хацела ў печку засунуць, а Малёк жа з бляхі вазьмі і зваліся! Яна яго саджае, а ён падае, быццам ніяк утрымацца не можа. Тут Малёк і кажа тролісе: ён, маўЛЯЎ, У толк не дабярэ, як гэта на блясе сядзець і не падаць, няхай ужо яна яму пакажа.