Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы
Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
Усміхнуўшыся, адказала:
— Усе трое мне даспадобы.
Бацька раззлаваўся:
— Ты ж не можаш выйсці замуж за трох?
— Згодна выйсці за любога з іх,— адказала дачка.— Але зразумей, мне патрэбны ўсе трое.
I колькі бацька ні спрачаўся, паўтарала адно і тое ж:
— Зразумей, мне патрэбны ўсе трое!
Няшчасны стары не ведаў, што адказаць юнакам. Ён доўга думаў, нарэшце выйшаў і сказаў жаніхам:
— Мая дачка прывабная, як сонца, але свавольная, як горны вецер: ёй патрэбны ўсе трое! Але ж не можа яна выйсці замуж за траіх. Паслухайце маю параду: адпраўляйцеся ў чужыя землі і далёкія краіны — шукайце там сваё шчасце.
Юнакі пераглянуліся.
Бацька растлумачыў:
— Шукайце ў далёкіх краінах для сваёй нявесты самы лепшы, самы рэдкі падарунак, якога няма нідзе на свеце. I той, хто знойдзе яго, стане мужам маёй дачкі.
Жаніхі моўчкі пакланіліся і выйшлі.
У той жа дзень яны пакінулі берагі Іспаніі і адправіліся ў чужыя землі і далёкія краіны на пошукі свайго шчасця. Кожны ехаў сваім шляхам, але ніводзін не знайшоў для нявесты падарунка, якога няма нідзе на свеце. Доўга блукалі яны па бурных морах, не адну пару туфляў парвалі аб вострыя камяні, ходзячы па чужых дарогах. Смутак ахінуў іх сэрцы, але не пазбавіў надзеі.
I вось аднойчы першы жаніх спаткаў нямоглага старога. u .
— Добры дзень, юнак,— прашамкаў вандроўнік,— ці не хочаш ты купіць люстэрка?
Люстэрка было маленькае, і юнак, горка засмяяўшыся, адказаў:
— Такое люстэрка мне не патрэбна. Я шукаю для нявесты падарунак, якога няма нідзе на свеце.
Стары ўсміхнуўся:
— Ты знайшоў яго, сынок. Гэтае люстэрка не простае: у любую хвіліну ты можаш убачыць у ім таго, каго пажадаеш.
Юнак вельмі зарадаваўся, узяў люстэрка і аддаў за яго старому ўсе свае грошы.
Неўзабаве другі жаніх сустрэўся з тым жа вандроўнікам.
Ці не патрэбна табе бутэлечка з бальзамам? — спытаў вандроўнік.
— Мне бальзам без патрэбы,— адказаў юнак.— Я шукаю для нявесты падарунак, якога няма нідзе на свеце.
Аднак і бальзам быў не просты, а чарадзейны. Вандроўнік растлумачыў юнаку, што гэтым бальзамам можна не толькі загойваць раны, але і ажыўляць мёртвых. Абрадаваны юнак узяў бутэлечку з бальзамам і аддаў за яго вандроўніку ўсе свае грошы.
Трэці жаніх, не знайшоўшы нічога, маркотна блукаў па беразе мора і думаў ужо кінуцца са скалы ў марскую бездань, як раптам убачыў, што па хвалях плыве вялікая скрыня. Скрыня наблізілася да берага, у ёй адчыніліся маленькія дзверцы, і з іх адзін за адным пачалі выходзіць людзі. Іх было такое мноства, што юнак не мог палічыць. Апошнім выйшаў стары, пакланіўся жаніху і сказаў:
— Юнак, ці не хочаш ты купіць маю скрыню?
— Такая старая скрыня мне не патрэбна! — усклікнуў замаркочаны юнак.— Яна прыдатная толькі на дровы, а я шукаю для нявесты падарунак, якога няма нідзе на свеце.
— У такім разе, лепшага за гэтую скрыню ты нічога не знойдзеш,— адказаў стары.— Мая скрыня плавае па хвалях, лётае па паветры, сама бяжыць па зямлі, і не паспее камень, кінуты ў хвалі, дасягнуць марскога дна, як скрыня перанясе цябе і тваіх сяброў куды ты толькі ёй ні загадаеш.
Яны дамовіліся, і юнак аддаў старому ўсе свае грошы і стаў гаспадаром чарадзейнай скрыні.
He паспела сонца тройчы падняцца на поўдзень, як тры юнакі сустрэліся.
Я знайшоў дзівосны падарунак, якога няма нідзе на свеце! — усклікнуў радасна першы жаніх і паказаў сваё люстэрка. u
— Мой падарунак яшчэ больш дзівосны,— сказаў другі і дастаў бутэлечку з чарадзейным бальзамам.
— Я думаю, што вы абодва саступіце першынства майму падарунку,— з пахвальбой сказаў трэці і паказаў на вялікую скрыню, якая гайдалася на хвалях ля самага берага.
Пачалі юнакі спрачацца, і кожны стаяў на тым, што яго падарунак самы лепшы, самы рэдкі, лепей за яго і няма на свеце.
Нарэшце першы жаніх усклікнуў:
— Выпрабуйце мой падарунак на справе! Зірніце ў люстэрка, і вы ўбачыце дзяўчыну, прывабную, як сонца, і свавольную, як горны вецер.
Усе трое зірнулі ў люстэрка і з жахам адхіснуліся: нявеста трох жаніхоў ляжала на пасцелі без руху і без дыхання.
Яна мёртвая! — усклікнуў з адчаем першы юнак і заплакаў. . u
He плач! — суцешыў яго другі.— Мой бальзам ажывіць яе.
Мы спазніліся,— запярэчыў першы.— Пакуль мы дабярэмся да берагоў Іспаніі, яе ўжо пахаваюць, і ніякі бальзам не выратуе яе.
Мы будзем там раней, чым сядзе сонца! сказау гаспадар скрыні.— Паспяшаемся да мора: нас усіх перанясе на радзіму мой дзівосны карабель!
Усе трое, забыўшы пра нядаўнюю спрэчку, памчаліся
да марскога берага. Заскочылі ў скрыню, дзверцы зачыніліся — жжжы! — і дзівосная скрыня ўзвілася ў паветра. He паспела сесці сонца, а юнакі, усе трое, ужо стаялі каля знаёмых весніц. Стары бацька выбег ім насустрач і, плачучы, аб’явіў жаніхам, што яны прыйшлі занадта позна. Але юнакі смела зайшлі ў дом, дзе без руху і дыхання ляжала нявеста трох жаніхоў. Толькі пакрапілі яе вусны дзівосным бальзамам, дзяўчына ўсміхнулася і паднялася. Радасці юнакоў не было мяжы. А дзяўчына падышла да бацькі, абняла яго і сказала:
— Ты бачыш, тата, я не хлусіла: мне былі патрэбны ўсе трое, усе трое мне і спатрэбіліся. Калі б не яны, не давялося б мне зноў убачыць сонца, а табе — абдымаць мяне сёння. А цяпер дай мне год тэрміну, і я выберу аднаго з трох жаніхоў і назаву яго сваім мужам. А іншыя двое няхай не сярдуюць на мяне: не магу ж я быць нявестаю трох жаніхоў. Да таго ж у нашым паселішчы нямала прыгожых дзяўчат, і яны без цяжкасці знойдуць сабе сябровак па сэрцы.
Так і было. Прайшоў год, мінула зіма, у гарах зноў зацвіў міндаль, а ў паселішчы, дзе жыў бацька са сваёй дачкою, згулялі адразу тры шчаслівыя вяселлі. Каго ж з трох братоў выбрала сабе за мужа дзяўчына — угадайце самі!
САСТУПІ 3 ДАРОГІ!
У горных паселішчах Андалузіі вуліцы такія вузкія і дамы стаяць так блізка адзін да аднаго, што жыхары могуць павітацца за руку, не выходзячы з хаты. Прахожы, сустрэўшы асла з паклажай, абавязкова павінен саступіць дарогу, а вялікія карзіны, наўючаныя на жывёл, чапляюцца нават за сцены дамоў. Да таго ж горйы — народ гарачы і цярпець не могуць, калі жывёла сунецца марудна. Куды там — ім трэба абавязкова скакаць з усіх сіл, а ад гэтага здараецца нямала няшчасцяў.
Вось чаму стары алькальд, стараста і суддзя аднаго з такіх паселішчаў, выдаў строгі загад, які абавязвае кожнага, хто гоніць жывёлу па вуліцах, яшчэ
здалёку крычаць: «Саступі з дарогі!» — і крычаць так гучна, каб нават глухі пачуў.
Гэта ведаў і селянін Санча. Кожны дзень ён ганяў сваіх двух аслоў на базар у горад і не шкадаваў кія. Яго аслы мчаліся, як скакавыя коні, але затое і Санча ўмеў крычаць мацней за ўсіх. Ён заліваўся, як салавей, і прахожыя, яшчэ за вярсту пачуўшы яго гучнае: «Састу-п-пі з дар-р-рогі!», паспявалі своечасова адысціся ўбок і схавацца ў бяспечным месцы.
Аднойчы вечарам Санча вяртаўся з базару са сваімі асламі і раптам убачыў на шляху дзвюх жанчын. Сялянкі ў шырокіх спадніцах і прыгожых карункавых накідкахмантыльях, напэўна, сабраліся ў госці, але, сустрэўшыся выпадкова, пачалі размову, і размова была вельмі гарачая. Гэта была ўжо не размова, а сапраўдная спрэчка, таму што сялянкі размахвалі рукамі і з усіх сіл стараліся перакрычаць адна адну. Тады Санча выцяў сваіх аслоў кіем і крыкнуў так гучна, як толькі мог:
— Сас-туп-пі з дар-р-рогі!
Але жанчынам было ўжо не да яго. Спрэчка зайшла так далёка, што яны ўчапіліся адна адной у валасы і не чулі вокрыкаў Санчы.
Пагоншчык зразумеў, што справы дрэнныя: яшчэ хвіліна — і здарыцца бяда. Тады закрычаў ён яшчэ раз, і крыкнуў так моцна, што, здаецца, яго пачулі б нават у Сявільі. Але і гэта не дапамагло. Што павінна было здарыцца, тое і здарылася. Аслы з разбегу наляцелі на жанчын, збілі іх з ног і затапталі ў дарожны пыл іх прыгожыя карункавыя мантыльі. Канечне, сялянкі адразу ж падхапіліся. Забыўшы варожасць, яны накінуліся на збянтэжанага Санчу.
— Бессаромны! — закрычалі абедзве разам.— Куды ты гоніш сваіх аслоў? Прымусіць цябе алькальд расплачвацца за нашы спадніцы і карункавыя мантыльі.
He марнуючы часу, яны пабеглі да дома старога алькальда. Але Санча таксама не стаў чакаць.
«Калі яны прыбягуць раней за мяне, то я буду вінаваты. Калі ж я паспею першы, то змагу яшчэ апраўдацца»,— так памеркаваў Санча. Ён пакінуў аслоў у чужым двары і нацянькі, праз чыесьці сады і платы, памчаўся да
алькальда. Ён паспеў прыбегчы раней за сялянак і шчыра расказаў суддзі ўсё, як было.
Алькальд выслухаў селяніна і, падумаўшы, сказаў:
— Дапамагчы табе нялёгка, таму што ніхто не можа даказаць, што ты сапраўды папярэдзіў гэтых жанчын крыкам, і я магу параіць табе толькі адно: што б ні казалі табе, у чым бы ні абвінавачвалі — маўчы. Калі нават я сам буду несправядліва вінаваціць цябе — таксама маўчы. Нават калі я загадаю адвесці цябе ў турму, не кажы ні слова. Я хачу, каб гэтыя жанчыны прынялі цябе за глуханямога. У гэтым адным тваё выратаванне.
Так сказаў алькальд. Ён выклікаў двух стражнікаўальгвасілаў і загадаў адвесці селяніна ў сутарэнне, дзе чакалі суда вінаватыя.
Ён зрабіў гэта якраз своечасова, таму што зараз жа ў дом уварваліся разгневаныя жанчыны. Яны закрычалі навыперадкі, што два аслы збілі іх з ног, парвалі спадніцы і патапталі прыгожыя карункавыя накідкі. А трэці асёл нават не паспрабаваў папярэдзіць іх крыкам; ён парушыў загад алькальда і павінен купіць ім новыя мантыльі.
Алькальд пляснуў у далоні, і альгвасілы ўвялі сумнага Санчу.
— Селянін Санча, хіба ты не ведаеш майго строгага загаду? Чаму ты не крычаў: «Саступі з дарогі!», калі гнаў сваіх аслоў праз паселішча? — строга спытаў алькальд.
Але Санча не вымавіў у адказ ні слова — ён маўчаў.
— Адказвай жа!
Але селянін працягваў маўчаць.
Алькальд пагразіў:
— Калі ты будзеш насміхацца з мяне, я адпраўлю цябе ў турму.
Але і на гэтыя грозныя словы селянін нічога не адказаў.
Тады алькальд узяў аркуш паперы, памачыў пяро ў чарніліцы, быццам бы збіраючыся пісаць прыгавор, але, падумаўшы, адклаў паперу ўбок. Паціснуў плячыма і сказаў скаржніцам:
— Шаноўныя жанчыны, мне здаецца, што я не магу
судзіць гэтага чалавека. Вы бачыце — ён глуханямы і за ўчынкі свае не адказвае.
Такое рашэнне вельмі не спадабалася сялянкам. Яны зразумелі, што не атрымаюць ад «глуханямога» ні песеты за свае парваныя мантыльі, і закрычалі разам: