• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    — Гэта вось ён глуханямы? Ды гэты ашуканец проста здзекуецца над вамі! Нябось у яго хапіла горла, каб крычаць на ўсю вуліцу: «Саступі з дарогі! Саступі з дарогі!», і ён крычаў так моцна, што дай бог кожнаму!
    Тады алькальд засмяяўся:
    — Ідзіце дахаты, красуні. Вы зразумелі, што вы толькі што мне сказалі? Вы засведчылі самі, што Санча выканаў мой загад і папярэджваў вас крыкам, ды такім, што дай бог кожнаму! Давядзецца ўжо вам самім латаць вашы прыгожыя карункавыя мантыльі.
    Прысаромленыя жанчыны пайшлі, а суддзя загадаў альгвасілам вызваліць селяніна.
    СЕЛЯНІН I МАЛАДЫЯ СЕНЬЁРЫ
    Селянін жыў у вёсцы, а кароль — у сталіцы, у Мадрыдзе. Вёска была далёка ад Мадрыда, і, канечне, кароль нічога не чуў пра селяніна. Затое селянін ведаў многае пра караля.
    Ён ведаў, што кароль жыве ў вялізным палацы, што есць ён самыя лепшыя стравы, якія падаюць яму на золаце, што ў яго мноства слуг і ўсе яго баяцца — не толькі слугі, нават міністры, разадзетыя ў шоўк і аксаміт. «I канечне, гэты кароль ростам з велікана! — так думаў селянін.— Калі б ён не быў такі высозны і дужы, то чаго людзі сталі б яго баяцца!» Адным словам, захацелася селяніну на караля падзівіцца, паглядзець на яго ўласнымі вачыма.
    Прыйшоў ён да жонкі і кажа:
    — Марыана, ці не пайсці мне ў сталіцу караля паглядзець? Што ты на гэта скажаш?
    — Я скажу табе, што ты апошні дурань, і не дам грошай на дарогу,— разважліва адказала жонка.—
    У нас у доме ўсяго тры рэалы, да зімы трэба купіць і тое і другое, а кароль абыдзецца і без цябе!
    Вось марока! Бачыць селянін — нялёгка з жонкай дамовіцца. А сам думае: «Як бы не так! Я ж не малады, а да гэтага часу караля не бачыў. Калі зараз не выберуся ў Мадрыд, дык і не давядзецца мне на караля паглядзець!»
    Рабіць няма чаго — пусціўся на хітрыкі. На другі ж дзень зноў прыходзіць да жонкі, стогне:
    — Жоначка, зуб баліць! Да цырульніка1 трэба бегчы: няхай выцягне! — I за шчаку рукой трымаецца.
    Жонка ведала, што часцяком у мужа баляць зубы. Паверыла, пашкадавала:
    — Дык чаго стаіш? Ідзі!
    — Аднак цырульнік у Мадрыдзе жыве!
    — У Мадрыдзе?
    А муж як упадзе на падлогу, як закрычыць:
    — Ой, не магу цярпець, так баліць!
    Перапалохалася гаспадыня:	•
    — Вось табе тры рэалы. Бяжы зараз жа, ды хутчэй вяртайся назад!
    Селянін схапіў грошы — і за дзверы.
    Ідзе па дарозе, радуецца, песні спявае. Але мы ведаем, што ад вёскі да сталіцы няблізка. Тры дні ішоў селянін, за тры дні ледзь не ўсе грошы праеў: засталося ўсяго толькі паўрэала!
    Прыйшоў у Мадрыд — на плошчы мітусня. Народ шуміць, коні скачуць — ледзь з ног не збілі.
    — Што такое?
    — Кароль з царквы выходзіць!
    Праплішчыўся селянін бліжэй, бачыць: выходзяць з дзвярэй прыдворныя міністры, саветнікі, а вось і сам кароль!
    — Віват! Жыві многа гадоў! — закрычаў народ.
    А селянін нават плюнуў з прыкрасці:
    — Ну і кароль! Глядзець няма на што! I зусім не велікан. Праўда, золата на ім начапляна багата: на
    1 Цырульнік — майстар, які выконваў таксама некаторыя абавязкі лекара.
    грудзях — золата, на плячах — золата, на капелюшы, на рукавах — усюды золата, а ростам такі, як усе! Што за дзіва! — раззлаваўся селянін.
    Есці захацеў. Пайшоў на рынак.
    Палічыў грошы — усе кішэні абмацаў: паўрэала, і ні больш! А тут і на самой справе зуб разбалеўся.
    Спыніўся селянін насупраць лаўкі пірожніка, а прадавец аж надрываецца — так ужо расхвальвае свой тавар:
    — Піражкі румяныя, Свежыя, духмяныя, Смачней не бывала, За тузін — паўрэала!
    Вочы ў селяніна разгарэліся:
    «Вось гэта піражкі! Ніколі такіх не еў! На ўсе грошы б накупляў, ды нельга — зуб баліць. He выцягну зуба — не дайсці да вёскі, а не паем — таксама ног дадому не давалачэш!»
    Так ён стаяў і думаў і ўсё на здобныя піражкі паглядваў, не заўважыў, як падышлі тры маладыя сеньёры. Плашчы да пят, капелюшы з пер’ямі, адным словам,— славутыя паны. Убачылі, што стаіць чалавек, на румяныя піражкі ўтаропіўся, і вырашылі над ім пажартаваць.
    — Гэй ты, вёска! — закрычалі яму сеньёры.— Колькі з’ясі піражкоў за адзін раз?
    — Я хіба? — адклікнуўся селянін, а сам з піражкоў вачэй не зводзіць.— Хоць сотню з’ем!
    — Сотню? — здзівіліся сеньёры.
    — I яшчэ папрашу!
    Як узяліся яны рагатаць:
    — Hi за што табе не паверым. He з’есці табе сотні.
    — З’ем! Чаму не з’есці?
    Разгарэлася спрэчка. Селянін даводзіць: з’ем ды з’ем! А сеньёры — сваё: ніколі не з’ясі! Сабраўся народ. Рагочуць, таксама крычаць, адны: «З’есць!», другія: «Не з’есць ні за што!»
    Нарэшце кажуць сеньёры:
    — Аб заклад пабіся, што з’ясі. А мы за ўсе піражкі заплацім.
    А які заклад у селяніна? Вось тут ён і скумекаў,— кажа сеньёрам:
    — Добра! Няхай аб заклад! А не з’ем — што хочаце са мной рабіце. Хочаце — пабіце, хочаце — ды што там: нічога для спрэчкі не пашкадую. Вось зуб, бачыце,— і паказвае ім на свой хворы зуб: — He з’ем сотні — няхай вырве мне зуб мадрыдскі цырульнік!
    — Еш, пачынай! — разрагаталіся сеньёры.— Быць табе, дурніла, без зуба!
    Натоўп расступіўся, глядзяць: падышоў да піражкоў селянін, адзін з’еў няспешна, па другі цягнецца.
    — Адзін! — лічаць сеньёры.
    А ён ужо і другі праглынуў.
    — Другі! — крычыць натоўп.— Трэці! Чацвёрты!
    А селянін часу не марнуе — піражкі ў рот кладзе.
    — Дзесяты! — крычаць сеньёры.
    — Дзесяты! — крычыць народ.
    — Дваццаты!
    — Дваццаты!
    А селянін усё есць ды есць.
    — Ды што ён — бяздонны? — смяюцца ў натоўпе.
    — Дваццаць пяты! — лічаць сеньёры.
    Але селянін ужо наеўся. Жарт сказаць — дваццаць пяць піражкоў з начынкай з’еў! А піражкі ж адзін за другі большы! З’еў і рот рукавом выцер.
    — Даруйце,— сказаў,— сеньёры, я прайграў! He Ma­ry сотні з’есці.
    Што тут было!
    — Прайграў! — зашумеў натоўп.
    — Прайграў! — узрадаваліся сеньёры.— Клічце хутчэй цырульніка.
    А цырульнік ужо тут як тут са сваімі шчыпцамі.
    Убачыў яго селянін і зрабіў такую маркотную міну, што сеньёры яшчэ мацней разрагаталіся.
    — Разяўляй рот! — крычаць.
    Быццам нехаця, разявіў рот селянін, а цырульнік ухапіўся за зуб і давай цягнуць. Цырульнік цягне, селянін крычыць, а сеньёры смяюцца. Чым мацней крычыць, тым весялей смяюцца. Нарэшце выцягнуў цырульнік зуб.
    Расплаціліся сеньёры за піражкі, далі і цырульніку
    колькі трэба і сказалі людзям, якія яшчэ ўсё тоўпіліся навокал:
    — Бачылі дурня? За нейкія піражкі ён расквітаўся з зубам!
    А селянін у адказ:
    — Ну не, я зусім не дурань. Ці не засталіся вы дурнямі, паважаныя сеньёры?
    — Як ты смееш?!
    — Вы плацілі за піражкі?
    — Плацілі.
    — I цырульніку заплацілі?
    — Спаўна.
    — Вось і дзякуй. Бо зуб жа ў мяне і на самой справе балеў. А цяпер я і наеўся і здаровы. Пазбавілі вы мяне адразу ад двух няшчасцяў: ад голаду і ад балючага зуба.
    Сказаў і пайшоў сваёй дарогай.
    Насунулі сеньёры капелюшы да самых вачэй і бягом з плошчы.
    А ім услед ляцелі рогат, свіст і кпіны.
    ІТАЛЬЯНСКІЯ КАЗКІ
    РАЗІНА Ў ПЕЧЫ
    У аднаго бедняка памерла жонка і пакінула яму прыгожанькую дачку па імені Разіна. Бядняк з раніцы да ночы працаваў, а даглядаць дачку не было каму. Вось і вырашыў ён зноў ажаніцца. Другая жонка таксама нарадзіла яму дачку, і назвалі яе Асунтай. Была яна непрывабная і кепскага нораву. Дзяўчынкі разам раслі, разам хадзілі ў школу, але кожны раз Асунта вярталася дамоў вельмі сярдзітая.
    — Мама,— казала яна,— не хачу я болей хадзіць з Разінай! Хто нас ні спаткае, усяляк толькі яе і хваліць: і прыгожая яна, і ветлівая, а мне кажуць, што я насупа і чорная, як асмалак.
    Маці Асунту моцна любіла. Бачыць, што яна ад зайздрасці ледзь не лопае, і пытаецца аднойчы:
    — Ну як жа мне дапамагчы твайму ropy?
    — Пашліце Разіну пасвіць кароў,— адказвае Асунта.— I загадайце ёй спрасці маток ільняной кудзелі. А калі вернецца яна дахаты без пражы ды з галоднымі каровамі, надавайце ёй кухталёў. Сёння кухталі, заўтра кухталі — гэтак яна хутка пабрыдчэе і ветлівасць з яе зляціць.
    Маці саступіла капрызам дачкі, паклікала Разіну і кажа:
    — He думай болып хадзіць з Асунтай. Будзеш цяпер пасвіць кароў і рваць для іх траву, а яшчэ будзеш прасці за дзень па матку кудзелі. Глядзі ў мяне, калі дахаты вернешся без пражы, а каровы прыгоніш галоднымі, дык заслужыш добрую лупцоўку. Маё слова цвёрдае.
    Разіна ад здзіўлення і слова не магла вымавіць, але мачаха ўжо схапілася за кій, і дзяўчынцы давялося скарыцца.
    Узяла яна прасніцу з кудзеляй і пагнала кароў у поле. Ідзе і прымаўляе:
    — Кароўкі вы мае, кароўкі! Як нарву я вам травы, калі ж мне прасці кудзелю? Хоць бы хто дапамог!
    Тут самая старая карова і кажа ёй:
    — He журыся, Разіна. Ідзі па траву, а мы табе кудзелю спрадзём і зматаем. Ты толькі скажы:
    — Кароўка, кароўка, Прадзі маю кудзельку, Рагамі памагай, У клубочак наматай!
    Пад вечар каровы напасвіліся ўволю. Разіна прыгнала іх дамоў і паставіла ў стойла. На галаве яна прынесла вялікі ахапак травы, а ў руцэ трымала клубок пражы.
    Як убачыла гэта Асунта, ад злосці ледзь не задыхнулася. Кажа яна маці:
    — Заўтра зноў пашліце Разіну кароў пасвіць, але дайце ёй два маткі кудзелі, а калі яна не спрадзе ўсяго, няхай зведае кія.
    Але і на гэты раз варта было Разіне сказаць:
    — Кароўка, кароўка, Прадзі маю кудзельку, Рагамі памагай, У клубочак наматай!—
    і вечарам каровы былі пад’еўшыя, трава назапашана, а два маткі кудзелі спрадзены і навіты ў клубкі.
    Асунта ўся пазелянела ад злосці:
    — Як гэта ты ўсё паспяваеш зрабіць за адзін дзень?
    — А так,— адказвае Разіна.— Ёсць жа добрыя сэрцы на свеце. Мне дапамагаюць мае кароўкі.
    Асунта адразу бягом да маці.
    — Мама, няхай заўтра Разіна сядзіць дома і гаспадарыць, а я з каровамі пайду. Дайце і мне кудзелі.
    Вось з раніцы Асунта пагнала пасвіць статак. У руцэ яна трымала дубец і хвастала кароў што было сілы. Як дайшлі яны да лугу, Асунта навіла кудзелю на рогі каровам. А каровы стаяць сабе не варухнуцца.
    — Вы што! Прасці не хочаце? — закрычала Асунта.— Вось я вас!
    I давай хвастаць іх дубцом яшчэ мацней. Каровы заматалі галовамі і ў момант зблыталі ўсю кудзелю. Застаўся ад яе касмыль пакулля.
    Няма спакою Асунце. Вось і кажа яна маці аднойчы вечарам:
    — Мама, штосьці мне рэдзькі захацелася. Няхай Разіна нарве яе ў суседа на агародзе.
    Каб дагадзіць дачцэ, маці загадала Разіне пайсці па рэдзьку ў суседскі агарод.
    — Ды што ж гэта? — пачала прасіцца Разіна.—